Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
24
Перыяд 1795—1830
паветамі. Чакала Напалеона і беларуская вёска. Сяляне чулі пра княства Варшаўскае, дзе французскі імператар адмяніў прыгоннае права. Напярэдадні вайны ў заходнія губерні Расіі закідваліся пракламацыі, у тым ліку на беларускай мове, пра волю, якая, нібыта, павінна прыйсці разам з напалеонаўскай арміяй.
Хісткасць расійскіх пазіцыяў. Прыход Напалеона выявіў сярод мясцовага насельніцтва адмоўнае стаўленне да царскага рэжыму. Паўтарадва дзесяткі гадоў (пачынаючы з 1793—1795 гг.) расійскага панавання не паспелі сцерці з памяці жыхароў Гарадзеншчыны, Віленшчыны і Міншчыны ўсведамлення прыналежнасці да былога Вялікага Княства Літоўскага. I толькі за Дзвіной і Дняпром, дзе тэрмін царскага кіравання быў удвая даўжэйшы (з 1772 г.), адчуванне лучнасці з Расіяй, відаць, ужо мела месца.
Напалеонаўская дыпламатыя. Зразумела, што манарх Францыі ўлічваў спрыяльныя для сябе настроі ў беларускім грамадстве і імкнуўся іх выкарыстаць. Ен не дазволіў палякам узнавіць Рэч Паспалітую ў старых межах, а замест гэтага абвясціў пра стварэнне на беларускіх і сучасных літоўскіх землях дзвюх падпарадкаваных яму дзяржаваў. Першая Вялікае Княства Літоўскае са сталіцай у Вільні уключала ў сябе Гарадзенскую, Віленскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць, якія былі перайменаваныя ў дэпартаменты. Другая Беларусь са сталіцай у Магілёве ахоплівала Прыдняпроўе і Прыдзвінне (гл. карту II). Тым самым Напалеон ставіў мяжу празмернаму ўмацаванню Польшчы, улагоджваў тую частку беларускай шляхты, якая марыла пра стварэнне самастойнай дзяржавы, і рыхтаваў глебу для палітычнага гандлю з Аляксандрам I, каб пры неабходнасці саступіць цару Беларусь і пакінуць сабе Княства Літоўскае. Падзел адзінаэтнічных земляў на дзве дзяржавы не спадабаўся мясцовым пануючым колам, і яны хадайнічалі аб іх аб’яднанні.
Фармаванне мясцовай адміністрацыі. У прыхільнікаў усходняй дзяржавы Беларусь было надта мала часу, каб давесці справу да канца. Зусім побач, у напрамку Масквы і Пецярбурга, яшчэ ішлі ваенныя дзеянні. А вось Княства Літоўскае паспела абзавесціся ўсімі атрыбутамі дзяржаўнасці (межы, органы ўлады, рэгулярнае войска). Вышэйшую грамадзянскую ўладу ў краіне ажыцдяўляла Камісія Часовага Урада з 7 чалавек. У яе склад уваходзіў і рэктар Віленскага універсітэта Ян Снядэцкі. Камісію апякаў камісар, прадстаўнік французскага ўрада. У кожным дэпартаменце ўтваралася адміністрацыйная рада з трох чалавек, і пры ёй назначаўся французскі чьшоўнік
Вайна 1812 года
25
(інтэндант). Замест паветаў уводзіліся супрэфектуры, а замест воласцяў кантоны. Для кіравання гарадамі ствараліся муніцыпалітэты. Вышэйшая ваенная ўлада ў княстве належала генералгубернатару, а ў кожным дэпартаменце дзейнічаў ваенны губернатар. У Віленскім дэпартаменце на пэўны час ім стаў вядомы ў будучым ваенны тэарэтык і гісторык генерал Жаміні. Для падтрымання ў краіне парадку па загадзе Напалеона ў гарадах фармаваліся атрады нацыянальнай гвардыі і літоўскай (па назве дзяржавы) жандармерыі. Крыху пазней пачалі стварацца і ўзброеныя сілы Княства. На пачатак зімы літоўскае войска налічвала 19 тыс. чалавек. Яно папаўнялася і за кошт дэзерціраўбеларусаў, якія ўцякалі з рускай арміі. Шляхціцыдобраахвотнікі склалі ў імператарскай гвардыі кавалерыйскі полк. Кавалерыйскі эскадрон разведчыкаў фармаваўся з мясцовых татараў. Утворанае Напалеонам Вялікае Княства Літоўскае, якое было цалкам падпарадкаванай яму шляхецкай дзяржавай, найперш клапацілася пра збор падаткаў для французскай арміі і ўтрыманне прыгонных у спакоі. Усё справаводства і навучанне вялося тут на польскай мове. Палітычным ідэалам для асноўнай масы мясцовай шляхты паранейшаму служылі “залатыя вольнасці” былой Рэчы Паспалітай. Нават патрыятычна настроеныя землеўладальнікі свабоду свайго краю звязвалі з польскім народам. Таму ўжо праз паўмесяца “незалежнага” існавання ў напалеонаўскай Літве ўзняўся рух за далучэнне да Варшаўскага княства і ўтварэнне супольнай канфедэратыўнай дзяржавы.
2.3. “Уз’яднанне” з Расіяй
Перамены ў стаўленні да акупантаў. Вяскоўцы нападалі на асобных французскіх салдатаў (звычайна марадзёраў), на вайсковыя абозы, але гэтыя выпадкі былі не такія тыповыя, як помста землеўладальнікам. Варожасць мясцовага насельніцтва да французаў узрастала, асабліва ў гарадах і мястэчках, дзе квітнела марадзёрства. У Вялікай арміі існавала непісанае права на рабаванне захопленых земляў. Марадзёраў не спыняла і пагроза смяротнай кары. Асабліва цяжкія выпрабаванні выпалі на долю жыхароў Віцебскай губерні. Там вяліся практычна бесперапынныя ваенныя дзеянні паміж расійскім корпусам Вітгенштэйна, які прыкрываў шлях на Пецярбург, і вайсковымі злучэннямі французскіх маршалаў Удзіно і СэнСіра. Дванаццацітысячны французскі гарнізон у Віцебску партызаны фак
26
Перыяд 1795—1830
Марадзёры. 3 літаграфіі Баўмейстэра паводле малюнка Фабэра дзю Фора. НМГКБ.
тычна трымалі ў аблозе. I гэта прымусіла Напалеона накіраваць туды падмогу 10 тыс. жаўнераў перад самай бітвай пад Барадзіно. Сваю злосць зза ваенных выпрабаванняў і нястачы французы спаганялі на мясцовым насельніцтве. А таму яно часцей прымала бок рускай арміі. Тым больш, што на Віцебшчыне жыло шмат рускіх старавераў. Просты народ абураўся чужынцамі, якія замест чаканай волі прынеслі адны пакуты. Шляхта таксама была незадаволеная дыктатам ваеннай адміністрацыі. А таму, калі напалеонаўская армія адстуігіла з Масквы на беларускія землі, яна не знайшла тут прытулку і належнай падтрымкі нават у ўрада Вялікага Княства Літоўскага. Дэмаралізаваныя, галодныя, распранутыя і паразуваныя французы сеялі вакол сябе эпідэміі, чынілі гвалт з жыхароў беларускіх паселішчаў, рабавалі ўсё, што маглі.
Вяртанне расійскіх уладаў. А наўзамен адступаючым ішлі расійскія генералы са сваім войскам. Ніхто іх тут хлебамсоллю і кветкамі не вітаў. Але французскім акупантам і гараджане і сяляне, калі маглі, шкодзілі. Армія Напалеона супраціўлялася. Нашыя землі сталі сведкамі яшчэ 14 значных бітваў. Узброеныя сілы Расіі (армія Кутузава з захаду, Вітгенштэйна з поўначы і Чычагова з поўдня) прыціскалі французаў да р. Бярэзіны і, здавалася, тут і скончыцца заваёўніцкі паход Напалеона і яго Вялікай арміі. Але імператар паз
Вайна 1812 года
27
бегнуў палону, a 27 лістапада патаемна ўцёк са Смаргоні ў Парыж. Каля вёскі Студзёнка пад Барысавам знайшлі сабе магілу больш за 20 тыс. вайскоўцаў Напалеона і, у тым ліку, беларусаў, якія ратавалі французскага імператара. Рэшткі французс'кай арміі перайшлі Нёман у снежні 1812 года. Княства Літоўскае, якое трымалася на французскіх штыках, перастала існаваць. Кіраўнікі яго ўрада з набліжэннем да Вільні рускай арміі ўцяклі за мяжу, захапіўшы архіў і дзяржаўную казну. Потым яшчэ больш за паўгода літоўскі ўрад працаваў у Варшаве, Кракаве і Дрэздэне. Літоўскія палкі былі разбітыя пЭд Новым Свержанем, Койданавам, Барысавам, Слонімам. Рэшткі іх абаранялі Вільню, а потым адступілі да Варшавы і Кёнігсберга, дзе былі часткова расфармаваныя, а астатнія ўліліся ў французскія і польскія вайсковыя злучэнні.
Паводзіны пераможцаў. Рускім генералам давялося заваёўваць беларускія землі другі раз. Яны паводзілі сябе тут, як у стане ворага. Усякае непаслушэнства каралася смерцю. Славуты рускі партызан Дзяніс Давыдаў з асалодай здзекаваўся з гарадзенскіх каталікоў, прымушаючы іх хрысціцца паправаслаўнамусправа налева. Рабаваліся і курныя сялянскія хаты, і купецкія дамы, і магнацкія палацы. Быў спалены і значна пашкоджаны Мірскі замак. Забіралася ўсё, што не паспелі забраць французы. Расійскаму генералу Чычагову спатрэбілася 40 вазоў, каб адправіць у Пецярбург і Маскву скарбы і архівы з Нясвіжскага палаца Радзівілаў. Частка багаццяў Радзівілаўу Нясвіжы была разрабаваная расійскімі афіцэрамі і салдатамі. Кутузаў дамагаўся ад цара, каб Беларусь была русіфікаваная, а ў мясцовых абшарнікаў, што дапамагалі Напалеону, былі забраныя маёнткі для іх перадачы рускім генералам, героям вайны. Аляксандр I не зрабіў гэтага і нават замірыўся з мясцовай арыстакратыяй, каб палегчыць пашырэнне сваёй улады на Полынчу. Але весці гаворку пра ўзнаўленне Вялікага Княства Літоўскага адмовіўся. Царскі ўрад вярнуўся да ранейшага адміністрацыйнага падзелу краю на губерні.
Крывавы след вайны. Пасляваенная Беларусь уяўляла сабой жудасную карціну. Шлях, якім прайшлі імператарскія арміі, быў усланы трупамі. Сведкі налічвалі іх па 100 і больш на вярсту. Мерцвякамі былі запоўненыя касцёлы, цэрквы, дзяржаўныя будынкі ў гарадах, дзе месціліся ваенныя шпіталі. Трупы спальваліся на вогнішчах да вясны 1813 года. Насельніцтва Беларусі аплаціла вайну вялікімі ахвярамі каля мільёна чалавек. Ад рук акупантаў, голаду і эпідэміяў загінуў кожны чацвёрты. У асобных гарадах колькасць жыхароў
28
Перыяд 1795—1830
скарацілася ў 23 разы. Такіх людскіх стратаў наш край не ведаў з часоў Паўночнай вайны 1700—1721 гг. У раёнах ваенных дзеянняў вёскі, мястэчкі, гарады былі разбураныя ці знішчаныя. У 1813 г. хлебаробы краю ледзь назбіралі зерня, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных земляў. Голад і эпідэміі яшчэ доўга панавалі ў Беларусі, а яе просты люд з праклёнам успамінаў ваеннае ліхалецце.
3. ПАЛАНІЗАЦЫЯ АД ІМЯ РУСКАГА ЦАРА. 1813—1830
Пасля выгнання Напалеона далейшы лёс Беларусі быў у значнай ступені абумоўлены барацьбой рускіх і палякаў за культурны ўплыў на беларускіх землях. I па першым часе палякі, узяўшы ўзамен зброі веды, паспяхова адбівалі “атакі” сваіх пераможцаў у мінулай вайне. Выяўлялася імкненне ператварыць землі былога Вялікага Княства Літоўскага ў польскую правінцыю.
3.1. Урадавая палітыка
Погляды вярхоў на Беларусь. Аляксандр I заўсёды выяўляў свае сімпатыі да Польшчы. He абышлося тут і без уплыву езуіцкага ордэна. Яго дзейнасць была спыненая ў 1773 г. па загадзе рымскага папы. Але езуіты, як ужо згадвалася, знайшлі сабе прытулак у Расіі, дзе мелі падтрымку царскага двара. Сярод блізкіх сяброў імператара быў Адам Чартарыскі, прадстаўнік польскай арыстакратыі. Ен уваходзіў у склад царскага “Інтымнага камітэта”, дзе выпрацоўваўся палітычны курс Расіі, а пазней заняў пасаду міністра чужаземных справаў. Зразумела, што і Аляксандр, і яго акружэнне глядзелі на Беларусь у значнай ступені вачыма Чартарыскага. Беларускія землі ўспрымаліся ў рускім грамадстве як польскія. Так, у сваіх мемуарах былы партызан (а пасля генерал) Дзяніс Давыдаў называў Беларусь “чужым нам польскім краем”. Нават вучоныя людзі не ведалі, што Беларускі край меў раней сваю дзяржаўнасць і зберагаў самабытную культуру. I толькі дзеячы кацярынаўскай эпохі, такія як паэт Гаўрыла Дзяржавін, гісторык Мікалай Карамзін, упарта трымаліся старых поглядаў і лічылі Беларусь краем рускім, а не польскім. Але ніхто тады не прызнаваў яго самабытнасці.