Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
“Прамяністыя”. Праз пэўны час, увесну, па ініцыятыве Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота ўтвараецца таварыства “прамяністых” (ад слова “прамень”). Рэктар універсітэта Ш. Малеўскі даў дазвол на адкрытую дзейнасць гуртка пры ўмове, што яго склад будзе выключна студэнцкім. Таварыства падзялялася на 7 адцзяленняў, або ваяводстваў (па колькасці колераў вясёлкі зялёныя, блакітныя і інш.). У адпаведнасці са статутам, мэта арганізацыі вызначалася працай над інтэлектуальным і маральным развіццём навучэнцаў універсітэта. А ў восьмым артыкуле гэтага дакумента адзначалася, што гурткоўцы павінны жадаць дабра сваім суайчыннікам незалежна ад іх стану, захоўваць карысныя традыцыі продкаў, любіць сваю прыродную мову і вывучаць яе. Прыроднай мовай для большасці прамяністых была мова мясцовага народа. Гурткоўцы вельмі цікавіліся Беларуссю. Хутка стала вядома пра загарадныя гулянкі “прамяністых”, на якія збіраліся сотні прадстаўнікоў віленскай моладзі. Там, далей ад пільнага вока універсітэцкага начальства, вяліся палітычныя дыспуты, гучалі вершы, беларускія народныя песні. Удзел у дзейнасці таварыства нестудэнцкай моладзі стаў фармальнай падставай для яго закрыцця ўлетку 1920 года.
Філарэты. Тады лідэры “прамяністых” стварылі таемнае таварыства філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці). Яго старшынём стаў той самы нястомны Тамаш Зан, а намеснікамі Ян Чачот і Франц Малеўскі, сын рэктара універсітэта. Арганізацыя ўжо мела выразна акрэсленую палітычную мэту адраджэнне Рэчы Паспалітай, у якую павінна была ўвайсці і Беларусь. Адным з найважнейшых сродкаў падрыхтоўкі да барацьбы за незалежнасць лічылася навуковаасветная дзейнасць. Філарэты вялі статыстычнае вывучэнне края, агітавалі ў школах. Ідэі філарэтызму Тамаш Зан выношваў яшчэ ў мінскай гімназіі, дзе вучыўся раней. Аб’яднанне філарэтаў было буйнейшае за ўсе папярэднія. У яго складзе налічвалася больш за 300 дзейных сяброў. Сярод іх былі не толькі студэнты, але і памешчыкі, адвакаты, настаўнікі. Таварыствы філарэтаў узніклі сярод навучэнцаў Вышэйшага піярскага вучылішча ў Полацку, сярод вучнёўства Беластока.
У пошуках лепйіай долі
39
У 1823 г. віленскія арганізацыі былі выяўленыя і разагнаныя. Тамаш Зан быў зняволены ў цытадэлі, бо, ратуючы сяброў, усю віну ўзяў на сябе. Іншых кіраўнікоў выслалі ва ўнутраныя губерні Расіі. Гурткоўцаў, у тым ліку і Адама Міцкевіча, прымусілі пакінуць універсітэт і выехаць з Вільні. Страціўсваю пасаду і папячыцель навучальнай акругі Адам Чартарыскі. 3 1825 года юнакам забаранялася выязджаць на навучанне ў замежныя універсітэты, у тым ліку польскія.
Лідэры таварыства філарэтаў.
У цэнтры Адам Міцкевіч. НМГКБ.
Тэндэнцыя вяртання да народных каранёў. Віленскія таварыствы ўцягвалі мясцовую моладзь у працэс пазнання беларускага народа. Ян Чачот, Адам Міцкевіч і іншыя ўпершыню надрукавалі беларускія легенды, песні, паданні на польскай мове, а асобныя творы на беларускай (лацінскім шрыфтам). Пад іх уплывам за паэтычнае пяро ўзяўся Паўлюк Багрым, першы беларускі народны вер
шаскладальнік.
4.3. Вайсковая апазіцыя
Паход сямёнаўцаў на Беларусь. У 1820 г. большасць афіцэраў гвардзейскага Сямёнаўскага палка, размешчанага каля Пецярбурга, выступіла супраць здзеку з салдатаў. Аляксандр I быў незадаволены і ўрэшце вырашыў суняць дзёрскасць вайсковай моладзі паходам на Беларусь. 3 лета 1821 г. па лета 1822 г. 60тысячнае рускае войска
40
Перыяд 1795—1830
кватаравала па гарадах, мястэчках, вёсках і маёнтках Віцебскай, Віленскай, Гарадзенкай і Мінскай губерняў. У Пецярбурзе разлічвалі і на тое, што рускія гвардзеііцы зробяць на беларускае грамадства добрае ўражанне, знойдуць паразуменне з мясцовай арыстакратыяй. Русіфжаваць і падпарадкаваць захоплены край царызм мог у той час толькі з дапамогай войска. Беларускае насельніцтва сустрэла рускую армію стрымана. Юнкер Аляксандр Адаеўскі здзіўляўся, як моцна адчуваецца розніца паміж Расіяй і Беларуссю адразу за мяжой Пскоўскай губерні, і шкадаваў, што белавалосыя паненкі пазбягаюць афіцэраў. На рускіх тут глядзелі, як на чужынцаў. Мікіта Мураўёў, адзін з арганізатараў пецярбургскага “Паўночнага таварыства”, пісаў маці, што мясцовыя жыхары столькі ж ведаюць рускіх, коль^і кітайцаў. Аднак збліжэнне, безумоўна, адбывалася. Афіцэры вывучалі польскую мову. Ідэі патрыятызму і рэфармізму былі ў аднолькавай ступені блізкія арыстакратыі і рускай, і польскай культуры, калі яна дбала пра лепшую долю народа. Відаць, невыпадкова, што першы варыянт рускай канстытуцыі Мікіта Мураўёў напісаў у Беларусі. Вынікі паходу былі зусім не тыя, якіх чакаў імператар. Гвардзейцы вярнуліся ў сталіцу яшчэ больш перакананымі праціўнікамі існуючых парадкаў. Яны сталі добрымі вучнямі ў справе еўрапеізацыі рускага грамадства, якая ішла праз Беларусь.
Планы дзекабрыстаў. Дзекабрысцкі рух заўжды агортваецца ў савецкай рускай і беларускай гістарыяграфіі рамантызмам, але ён ніколі не меў нічога агульнага з беларускім нацыянальным рухам. Дэмакратызм праектаў канстытуцыі дзекабрыстаў спалучаўся з вялікадзяржаўным рускім шавінізмам. Лідэр “Паўднёвага таварыства” Павел Песцель абараняў ідэю адзінай і непадзельнай Расіі і толькі для Каралеўства Польскага рабіў выключэнне. Яно магло атрымаць незалежнасць, застаючыся ў цесным палітычным і ваенным саюзе з Расіяй. Каб заручыцца падтрымкай польскага “Патрыятычнага таварыства” ў звяржэнні самаўладдзя, Песцель пагаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі. Пасля перамогі вайсковай рэвалюцыі планавалася перадаць палякам усю Гарадзенскую, Віленскую і большую частку Мінскай губерні. Гэта быў першы план падзелу беларускіх земляў паміж Расіяй і Полыпчай без ведама беларусаў. Песцелеўская праграма ўвогуле дэкларавала поўную русіфікацыю нярускага насельніцтва. Усе мовы і ўсе саманазвы народаў Расіі ў адпаведнасці з яго планамі забараняліся. Песцель прызнаваў існаванне беларусаў, але толькі як часткі рускага народа. У праекце канстытуцыі Мікіты
У пошуках лепшай долі
41
Мураўёва прадугледжваўся федэратыўны лад Расіі. Імперыю павінны былі ўтвараць асобныя дзяржавы, якія, аднак, уяўлялі сабой не што іншае, як тэрытарыяльнагаспадарчыя адзінкі на ўзор паўночнаамерыканскіх штатаў. Беларускія землі планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю са сталіцай у Вільні і Дняпроўскую са сталіцай у Смаленску. Мікіта Мураўёў лічыў Расію рускай дзяржавай і нацыянальнага пытання фактычна не ўзнімаў.
Водгукі дзекабрызму ў Беларусі. Праграма дзекабрыстаў знаходзіла падтрымку ў асяроддзі заангажаванай у польскую палітыку шляхты заходніх беларускіх земляў ды рускіх афіцэраў. Менавіта яны і стварылі ў 1825 г. на Беласточчыне тайную арганізацыю ў падтрымку дзекабрыстаў. Галоўная ўлада належала беластоцкаму шляхціцу, былому філамату Міхалу Рукевічу. Яго найбліжэйшымі памочнікамі былі капітан Канстанцін Ігельстром і паручнік Аляксандр Вягелін. Арганізацыя налічвала 45 сяброў, мела сувязь з польскім “Патрыятычным таварыствам” і аб’яднаннямі рускіх дзекабрыстаў. 24 снежня 1825 г. у мястэчку Бранск, што пад Беластокам, члены дзекабрысцкага “Таварыства ваенных сяброў” сарвалі прысягу піянерскага батальёна новаму цару. Спроба далучыць да сябе суседнія вайсковыя злучэнні не мела поспеху. Кіраўнікі арганізацыі былі арыштаваныя і сасланыя ў Сібір на Нерчынскія руднікі, дзе працавалі і жылі разам з іншымі дзекабрыстамі Расіі.
Дзекабрызм у нашым лёсе. Такім чынам, пасля вайны 1812 г. у Расіі назіраўся ўздым рэфармісцкага руху. Рускія дваранерэфарматары не маглі сваімі імперскімі амбіцыямі і няўвагай да Беларусі прывабіць мясцовую шляхту, якая заставалася ў сферы ўплыву польскага вызваленчага руху і звязвала з ім больш спрыяльныя для свайго краю перамены. Няўдалае выступленне дзекабрыстаў толькі ўзмацніла самаўладдзе і зрабіла перамены да лепшага ў бліжэйшы час нерэальнымі. А гэта яшчэ больш збліжала прадстаўнікоў шляхты Беларусі, Літвы і Польшчы і падштурхоўвала іх да супольнай узброенай барацьбы за вызваленне з царскай няволі.
**★
Такім чынам, у 1795—1830 гадах мясцовая эліта жыла на руінах разбуранай Рэчы Паспалітай, на руінах Вялікага Княства Літоўскага. Для шляхецкага стану разрыў з мінулым успрымаўся як сапраўдная катастрофа. Для іх гэта быў сапраўдны шок. Нарастанне ліцвінска
42
Перыяд 1795—1830
га сепаратызму ў рамках Рэчы Паспалітай, якое назіралася да яе разбораў, у выніку гэтых разбораў ускладнілася. Першай рэакцыяй шляхты было імкненне аднавіць разбураны дом. Пачалася інтэнсіўная паланізацыя беларускіх земляў. На тле руінаў і паланізацыі асобныя уніяцкія святары і сябры віленскіх таварыстваў усё ж паранейшаму трымаліся ідэі адметнасці ліцвінаў ад палякаў. Нягледзячы на выпрабаванні, шляхецкі стан захаваў свой рэгіяналізм, закладзены у складзе Рэчы Паспалітай. Просты люд у сваёй большасці заставаўся абыякавы да палітычных пераменаў і дэманстраваў адданасць мясцовай традыцыі.
IL ПЕРЫЯД ПОЛЬСКАРУСКАГА СУГІРАЦЬСТАЯННЯ I БЕЛАРУСКАГА РАЗДАРОЖЖА. 1831—1863
5. ПАЎСТАННЕ 1831 ГОДА
1794, 1812 і, нарэшце, 1831 год... Ужо каторы раз насельніцтва Польшчы ўздымалася на вызваленчую барацьбу. I гэтая барацьба рабілася часткаю беларускай гісторыі.
5.1. Беларусь у планах палякау і рускіх
Палітыка адрыву Беларусі ад Каралеўства Польскага. Новы імператар Мікалай I быў выхаваны на прынцыпах рускага мілітарызму, абсалютнага самаўладдзя і шавінізму. Таму ён не мог захоўваць лаяльнага стаўлення да непакорных палякаў. Каралеўства Польскае (канстытуцыя, сейм, войска) у Пецярбурзе цярпелі толькі таму, што гэтага патрабавала венскае пагадненне еўрапейскіх манархаў. He дапамагала і тое, што палякі мелі ў асобе Канстанціна, брата цара і намесніка Польшчы, уплывовага абаронцу. Каб паказаць, што паміж Каралеўствам Польскім і беларускімі землямі не можа быць нічога агульнага, Мікалай I замяніў нават польскія адзнакі і афарбоўку на мундзірах Літоўскага корпуса ў Беларусі на рускія.
Няўвага польскіх незалежнікаў да Беларусі. Разгром дзекабрыстаў не запалохаў радыкальна настроеных польскіх патрыётаў. Яны паранейшаму рыхтаваліся да ўзброенай барацьбы за поўную незалежнасць ад Расіі, плануючы ў далейшым абвясціць польскую рэспубліку і адмяніць прыгон. Гэтыя погляды, аднак, не падзяляла большасць польскай арыстакратыі. Кансерватары абмяжоўваліся мерамі дыпламатычнага ўздзеяння на царскі ўрад, у тым ліку і з удзелам дзяржаваў Заходняй Еўропы, адмаўлялі ўсякія сацыяльныя рэформы і задавальняліся канстытуцыйнай манархіяй. На чале радыкалаў стаяў прафесар гісторыі Іаахім Лялевель, а лідэрам кансерватыўнай арыстакратыі быў колішні сябар Аляксандра I Адам Чартарыскі. Амаль поўная супрацьлегласць праграмаў не перашкаджала дзвюм