Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Уклад у польскае адраджэнне. У Беларусі і Літве сабраліся найлепшыя інтэлектуальныя і патрыятычныя сілы польскага народа, каб культурна замацаваць за сваёй айчынай землі былога Вялікага Княства Літоўскага. Паланізацыя праводзілася ад імя рускага цара і з дапамогай чыноўнікаў рускай адміністрацыі. Царызм намагаўся абапіраода на мясцовых абшарнікаў польскай культуры і ішоў ім насустрач. Росквіт асветы ў Вільні стаў для палякаў выратавальным у іх барацьбе за нацыянальную самабытнасць і незалежнасць. Тут рыхтавалася эпоха Адама Міцкевіча і Уладзіслава Сыракомлі. Для беларускай жа культуры гэты росквіт меў трагічнае адценне. Яна губляла лепшыя таленты, якія пад уплывам усеагульнага ўздыму паланізацыі цураліся беларускасці і аддавалі свой розум і здольнаці іншай культуры.
34
Перыяд 1795—1830
Універсітэцкі рэгіяналізм. Аднак нельга сказаць, што польскія патрыёты знаходзілі ў Беларусі і Літве пасюдную падтрымку. Ім доўга давялося змагацца з прафесарскай апазіцыяй Віленскага універсітэта на чале з яго першым рэктарам Геранімам Страйноўскім. Князь Чартарыскі, Гуго Калантай і Тадэвуш Чацкі дамагаліся, каб склад універсітэцкіх выкладчыкаў быў пераважна польскі. А рэктар клапаціўся найперш пра павышэнне навуковай ролі сваёй установы. Гэта дзякуючы яму універсітэт займеў навукоўцаў з еўрапейскай вядомасцю. Тым больш, што тагачасная польская навука не магла яшчэ сама забяспечваць добра падрыхтаваную прафесуру. Гуго Калантай быў незадаволены Геранімам Страйноўскім і таму, што ён стварыў пры універсітэце кафедру рускай мовы, а прыходскія школы Віленскай навучальнай акругі пакінуў у падпарадкаванні цэркваў, у тым ліку праваслаўных. У непавазе да польскай мовы абвінавачваўся нават знакаміты Пачобут, ураджэнец Гарадзеншчыны, які, мабыць, і не забываў пра сваё беларускае паходжанне. Урэшце Геранім Страйноўскі быў адхілены ад кіравання універсітэтам з добрапрыстойнай нагоды яго прызначэння на пасаду другараднага епіскапа. Спробы кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі паставіць палітычныя справы вышэй за навуковыя стваралі глебу для незадаволенасці мясцовых выкладчыкаў польскім нацыянальным эгаізмам і прымушалі задумвацца пра лёс Бацькаўшчыны. Менавіта выкладчыкі Віленскага універсітэта сталі першымі прадвеснікамі беларускага адраджэння. Міхаіл Баброўскі пачаў даследаванне спадчыны Францішка Скарыны, Ігнат Даніловіч звярнуўся да вывучэння Літоўскага Статута і старабеларускіх летапісаў. Намаганні Адама Чартарыскага і яго паплечнікаў прыводзілі і да нечаканых для іх вынікаў. Польская школа не толькі паланізавала, але і давала выдатныя веды, якія сілкавалі пачуцці краёвага патрыятызму, абуджалі цікавасць да мінуўшчыны Беларусі, культуры яе народа.
Беларускі рэгіяналізм уніятаў і шляхты. Моцную апазіцыю сустрэла польская партыя ў асобе уніяцкага мітрапаліта Іраклія Лісоўскага. Ён быў адданым сынам Беларусі і не жадаў ісці па шляху паланізацыі. У руках уніяцкай царквы былі школы, у тым ліку беларускія. Пэўная частка уніяцкіх святароў праяўляла мясцовы патрыятызм і незадаволенасць паланізацыяй. Каб абяззброіць апазіцыю, Тадэвуш Чацкі дамогся выдання царскага ўказа аб пераводзе ўсіх базыльянскіх школаў і фундушаў у падпарадкаванне Віленскай навучальнай акругі. Гэта азначала поўную паланізацыю уніяцкіх наву
У пошуках лепшай долі
35
чальных установаў. Тадэвуш Чацкі дзейнічаў патаемна. Але калі Іраклій Лісоўскі пра гэтым даведаўся, ён звярнуўся непасрэдна да цара, і ўжо выдадзены ўказ быў адменены. Ды ўвогуле шляхта Беларусі і Літвы, хоць і лічыла сябе польскай, але заўсёды дадавала, што яна “з ліцвінаў” або “з русінаў”. Традыцыі незалежнасці былога Вялікага Княства Літоўскага яшчэ трывалі ў шляхецкім асяроддзі.
4. У ПОШУКАХ ЛЕПШАЙ ДОЛІ. 1813—1830
Царскія рэформы абмяжоўваліся асветай. Гэтага было недастаткова для грамадскага спакою. Выяўлялася непрыхільнасць да расійскага дэспатызму. Перамены да лепшага можна было здзейсніць шляхам пашырэння царскіх рэформаў або шляхам узброенай барацьбы за ўзнаўленне рэфармаванай Рэчы Паспалітай.
4Л. Пасляваеннае становішча гаспадаркі
Памешчыцкая гаспадарка. Пасля вайны 1812 г. народ Беларусі зведаў гаротнае жыццё. Вялікі попыт на збожжа ў Заходняй Еўропе зацікавіў мясцовых абшарнікаў у пашырэнні яго вытворчасці. На паншчыну выганяліся ўсе дарослыя і нават састарэлыя сяляне. Падчас жніва яны працавалі амаль штодзень і нічым не адрозніваліся ад тагачасных амерыканскіх рабоў на бавоўнавых плантацыях. А сялянская збажына тымчасам стаяла ў полі, асыпаючыся ад дажджу і ветру. Пашыралася плошча ворыва пад збожжавыя культуры, а скарачэнне плошчы сенажацяў вяло да памяншэння пагалоўя жывёлы, што азначала і памяншэнне запасаў натуральнага ўгнаення, урадлівасці глебы. Пачасціліся няўроды і голад, але землеўладальнікі ўпарта трымаліся старых метадаў гаспадарання і прадавалі збожжа за мяжу (балазе побач быў заходні рынак).
Перыядычны голад. Асабліва часта няўрод здараўся ў Беларусі на пачатку 20х гадоў. З’явілася шмат жабракоў, былі смяротныя выпадкі ад голаду. Сяляне харчаваліся так званым пушным хлебам, выпечаным з мукі, паловы, бярозавай кары і іншых сурагатаў. Голад 1822 г. звярнуў на сябе ўвагу ў Пецярбурзе. Там быў створаны асобны Заходні камітэт, у якім шмат гаварылася пра жудаснае становішча сялянаў у Беларусі, але дзейснай дапамогі ад урада беларуская вёска
36
Перыяд 1795—1830
не дачакалася. Жахі голаду былі настолькі ўражальныя, што некаторыя губернатары канфіскоўвалі лішкі хлеба ў землеўладальнікаў для раздачы сялянам.
Распаўсюджванне бульбы. Ад павальнай галадоўлі сялянаў у значнай ступені выратавала бульба. Да канца 20х гадоў яна з агароднай ператварылася ў палявую культуру і стала для беларускай вёскі сапраўды другім хлебам. Адначасова гэта паспрыяла росту броварнай вытворчасці ў памешчыцкіх маёнтках. Бульбяная гарэлка абшарнікаў прадавалася ў шматлікіх корчмах, што ўзнікалі па бальшаках і вёсках амаль праз кожныя дзве вярсты. Сялянам было дзе “заліць” сваё гора і пакінуць апошнюю капейку. Галеча не адступала.
Сацыяльныя пратэсты сялянаў. У галодны 1822 год каля 1/3 віцебскіх сялянаў уцяклі ад сваіх “паноў”. Яны ды іншыя ўцекачы знаходзілі прытулак на вольных землях поўдня Украіны, а то і ў сваіх пушчах, дзе жылі ваўкалакамі, пакутавалі, але да прыгоннікаў не вярталіся. Беларуская “партызаншчына” 1812 г. ператваралася ўтрадыцыю. Лес, як і раней, быў для вяскоўцаў ратаўніком. Асабліва хваравіта рэагавалі на ўзмацненне прыгону местачковыя сяляне, якія раней мелі статус мяшчанаў. Яны дамагаліся ў судах аднаўлення сваіх мяшчанскіх правоў. Барацьба абвастралася яшчэ і таму, што над беларускім праваслаўным ці уніяцкім сялянствам стаялі землеўладальнікі незразумелай для вёскі польскай або рускай культуры. Дзяржаўныя сяляне знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад арандатараў, якія ўводзілі патагонную сістэму працы, каб апраўдаць арэндную плату. 3 1810 г. на Беларусь распаўсюджваецца агульнарасійская сістэма ваенных пасяленняў, у якіх дзяржаўныя сяляне мусілі спалучаць вайсковую службу з заняткамі сельскай гаспадаркай.
Гарадское жыццё. Беларускае насельніцтва гарадоў канчаткова страціла пад Расіяй былую эканамічную і культурную ролю. У шмат якіх выпадках яно кідала гарадскія промыслы і пераходзіла да агародніцтва. Рамяство і гандаль у гарадах перахопліваліся яўрэйскім насельніцтвам, якое змагло хутчэй прыстасавацца да новых варункаў жыцця ў Расійскай імперыі. Тым больш, што прадпрымальніцтва было для яўрэяў адзіным сродкам існавання. Гарадское кіраванне апынулася пад кантролем асобаў польскай культуры ураднікаў і землеўладальнікаў, якія мелі ў гарадах маёмасць.
У пошуках лепшай долі
37
4.2. Віленскія таварыствы і іх значэнне для Беларусі
Грамадская напружанасць. Пашырэнне ў Беларусі ідэяў асветніцтва, адукацыі, навукі, а таксама пагаршэнне сацыяльнаэканамічнага стану краю ўзнялі грамадскапалітычную актыўнасць перадавой часткі шляхты. Спробы змяніць накірунак развіцця падзеяў на беларускіх землях у часы раздзелаў Рэчы Паспалітай і вайны 1812 г. былі, як вядома, няўдалыя. Таму на парадку дня заставаліся ўсё тыя ж праблемы: вызваленне з расійскай няволі, лібералізацыя дзяржаўнага кіравання і паляпшэнне жыццёвых умоваў народа. Цэнтрам грамадскапалітычнага руху стала Вільня. Тут дзейнічаў універсітэт, выдаваліся газэты. Пасля выгнання Напалеона пры універсітэце ствараліся навуковаасветныя студэнцкія гурткі, якія паступова набывалі палітычную афарбоўку.
“Шубраўцы”. Найраней пры непасрэдным удзеле прафесара Анджэя Снядэцкага, роднага брата віленскага рэктара, узнікла “Таварыства шубраўцаў” (гультаёў). Яго сябры ўзялі сабе за мэту з дапамогай сатыры высмейваць п’янства, карцёжныя гульні, суцяжніцтва, фанабэрыстасць і іншыя заганы шляхціцаў і магнатаў. Пячатка з выявай скрыжаваных рыдлёўкі і мятлы ў дубовым вянку сведчыла пра рашучасць шубраўцаў вычысціць і вымесці з жыцця ўсякае смецце. Гурткоўцы мелі сваю газэту “Ведамасці Бруковыя” (Вулічныя). У ёй супрацоўнічалі найлепшыя навуковыя і літаратурныя сілы ўсяго горада. Газэта (1815—1822) мела вялікі ўплыў на грамадкую думку краю. У ёй выказваліся іранічнае стаўленне да шляхты і сімпатыі да простых людзей, а часам і ганьбаванне прыгонніцкага побыту. Друкаванае слова прызначалася для Беларусі і Літвы. Артыкулы пісаліся без азірання на Варшаву. I гэта выклікала незадаволенасць у Польшчы, дзе баяліся, што мясцовы сепаратызм пашкодзіць агульнапольскай справе. У той жа час лібералізм шубраўцаў неяк сумяшчаўся з антысемітызмам.
“Філаматы”. Адначасова з шубраўцамі, але патаемна, дзейнічала “Таварыства філаматаў” (аматараўнавук), якоеўзнікла ў 1817 г. Праз два гады такое ж таварыства было створанае навучэнцамі Свіслацкай гімназіі ў Гарадзенскай губерні. Філаматамі станавіліся прадстаўнікі шляхецкай патрыятычнай моладзі. Яны імкнуліся шляхам адукацыі палепшыць стан Бацькаўшчыны, пад якой разумелася былое Вялікае Княства Літоўскае як правінцыя былой Рэчы Паспалітай. Вывучалася народнае жыццё, гісторыя і культура Беларусі і Літвы. Вялікім
38
Перыяд 1795—1830
аўтарытэтам у гурткоўцаў карыстаўся славуты прафесар гісторыі Іаахім Лялевель, які прытрымліваўся тэорыі натуральнага ітрава кожнай асобы на вольнае, забяспечанае жыццё. Сярод філаматаў былі знакамітыя ўраджэнцы Беларусі: геній паэзіі Адам Міцкевіч, паэты Ян Чачот і Тамаш Зан, зядомы на ўвесь свет навуковец Ігнат Дамейка. Пад 1820 г. арганізацыя распалася зза нязгоды яе сяброў.