• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Паланізацыя ад імя рускага цара
    29
    Еўрапейскі кантэкст. Пасля перамогі над Напалеонам Аляксандр I разлічваў узяць пад свой пратэктарат княства Варшаўскае. Адам Чартарыскі прапаноўваў цару далучыць да княства беларускія землі і ўтварыць такім чынам Польскае каралеўства, якое б падпарадкоўвалася Расіі. Гэтыя планы ўдалося часткова здзейсніць. Агульнаеўрапейскі кангрэс манархаў, што працаваў у Вене ў канцы 1814—1815 гг., перадаў Расіі значную частку княства Варшаўскага за яе заслугі ў перамозе над напалеонаўскай Францыяй. А вось падпарадкаваць Варшаве Беларусь Аляксандр I не адважыўся, бо сутыкнуўся з варожым стаўленнем кіраўнічых колаў імперыі да палякаў, нядаўніх хаўруснікаў Напалеона. Тым не менш, рускі манарх паранейшаму патураў палякам у Беларусі, асабліва ў галіне асветы. Такім чынам ён разлічваў знайсці паразуменне з арыстакратыяй былой Рэчы Паспалітай і паспрыяць умацаванню імперыі. Асвета займала важнае месца ў палітыцы Аляксандра I не толькі таму, што ён быў адукаваным манархам і знаходзіўся пад уплывам асветніцкіх ідэяў, якія тады панавалі ў Еўропе. Адразу пасля захопу Вялікага Княства Літоўскага перад Расіяй паўстала праблема яго культурнага падпарадкавання. Толькі вось візантыйскаазіяцкія традыцыі рускай культуры тут не ўспрымаліся. Беларусь была бліжэй да еўрапейскіх культурных каштоўнасцяў. Гэта прымушала кіраўніцтва Расійскай імперыі ісці насустрач культурным запатрабаванням мясцовай шляхты, еўрапеізавацца самому.
    Фармаванне школьнай палітыкі. Ужо ўрад Кацярыны II дзеля больш паспяховай русіфікацыі Беларусі адкрыў тут новыя рускія народныя вучэльні, створаныя на ўзор аўстрыйскіх школаў. Гэта былі прагрэсіўныя навучальныя ўстановы, у якіх упершыню хлопчыкі і дзяўчынкі, дзеці дваранаў, купцоў, мяшчанаў і нават сялянаў, вучыліся разам. Але мясцовая шляхта ігнаравала чужыя і штучныя для іх рускія школы, аддаючы перавагу навучальным установам пры кляштарах. Кацярынаўскія ж вучэльні прыходзілі ў заняпад. Павел I, які лічыў Беларусь польскай правінцыяй, імкнуўся замацаваць тут свой уплыў з дапамогай каталіцкай адукацыі. I не выпадкова. Амаль пры кожным мясцовым касцёле існавала школа. Вялікі аўтарытэт мелі езуіцкія калегіумы (сярэднія навучальныя ўстановы), якія давалі класічную рэлігійную адукацыю еўрапейскага ўзроўню. Каталіцкая школа бесперашкодна паланізавала беларускую шляхту і нават рускае дваранства. Выкладанне пабеларуску не практыкавалася.
    Палітычная накіраванасць царскага асветніцтва. Пасля вай
    30
    Перыяд 1795—1830
    ны 1812 г. царскае асветніцтва набыло яшчэ болей выразную палітьгчную накіраванасць. Аляксандр I, чалавек пераважна еўрапейскай культуры, намагаўся наблізіць Расію да Захаду. 3 першых гадоў свайго праўлення імператар праводзіў рэфармаванне школьнай справы. Ставілася мэта пашырэння свецкай адукацыі. Пры гэтым быў выкарыстаны досвед Адукацыйнай Камісіі былой Рэчы Паспалітай. Створанае ў 1802 г. Міністэрства народнай асветы пачало адкрываць школы трох тыпаў: прыходскія вучэльні, якія ўтрымліваліся на сродкі мясцовых таварыстваў, павятовыя вучэльні і губернскія гімназіі, якія мелі ўласны статут, навучальныя планы і казённае ўтрыманне. Уся Расія падзялялася на 6 вучэбных акругаў на чале з папячыцелем і універсітэтам у кожнай. У Віленскую вучэбную акругу ўваходзілі школы, што знаходзіліся на тэрыторыі Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны (тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага).
    3.2.	Школьная рэформа ў Беларусі
    Роля польскай партыі. Папячыцелем Віленскай вучэбнай акругі стаў вядомы польскі патрыёт Адам Чартарыскі. Сваімі памочнікамі ён абраў адных з найлепшых людзей Полыігчы. Арганізацыйнымі справамі займаўся выдатны навуковец Тадэвуш Чацкі. У якасці тэарэтыка выступаў адзін з найзнакаміцейшых людзей таго часу  былы рэктар Кракаўскага універсітэта ксёндз Гуго Калантай. Прыхільнік ідэяў Французскай рэвалюцыі, ён прымаў чынны ўдзел у выратаванні Рэчы Паспалітай. Пасля паражэння ў вызваленчай вайне 1794 года Калантай хаваўся ў Аўстрыі, дзе яго арыштавалі і кінулі ў турму, але на просьбу рускага ўрада вызвалілі. Гэтыя людзі вызначалі лёс школьнай рэформы ў Беларусі і Літве. Яны рабілі ўсё, каб захаваць мясцовыя асветніцкія традыцыі. Таму Віленская вучэбная акруга стала фактычна спадкаемкай педагагічных здабыткаў Адукацыйнай Камісіі былой Рэчы Паспалітай.
    Адбудова Віленскага універсітэта. У 1803 г. на аснове Віленскай езуіцкай акадэміі (пазней  Галоўнай школы Вялікага Княства Літоўскага) ствараецца універсітэт. 3 гэтай нагоды адбыліся ўрачыстасці. У залу пасяджэнняў паважна ўвайшлі прафесары, апранутыя ў багатыя пунсовыя тогі. Шэсце завяршаў рэктар Геранім Страйноўскі. Побач з ім ішоў яго знакаміты папярэднік, славуты астраном Марцін Пачобут. За ім неслі пасярэбраны скіпетр  сімвал улады і годнасці рэктара  даўні падарунак караля Стэфана Баторыя.
    Паланізацыя ад імя рускага цара
    31
    Гучалі адпаведныя прамовы. А стары прафесар Пачобут зачытаў оду на лацінскай мове ў гонар Аляксандра I. Твор пераслалі імператару, і аўтар быў удастоены царскага падарунка  дыяментавага пярсцёнка. Апроч чатырох факультэтаў на расійскі ўзор (фізікаматэматычнага, медыцынскага, юрыдычнага, філалагічнага), ён меў яшчэ і багаслоўскі. Высокія прафесарскія заробкі прываблівалі ў Вільню найлепшых навукоўцаў з Прусіі, Аўстрыі, Італіі, Польшчы. Тут выкладаў славуты польскі гісторык Іаахім Лялевель. У 1807 г. рэктарам універсітэта абіраецца вядомы польскі астраном, матэматык і філосаф Ян Снядэцкі. У склад прафесуры ўваходзілі ўраджэнцы Беларусі, выдатныя вучоныя: філолаг Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч. Універсітэт у Вільні стаў агульнапрызнаным асяродкам асветы, навукі і культуры беларускіх і сучасных літоўскіх земляў, асяродкам еўрапейскай арыентацыі. Універсітэцкая рада ажыццяўляла адміністрацыйны кантроль за ўсімі навучальнымі ўстановамі Віленскай вучэбнай акругі.
    Асветніцкая дзейнасць езуітаў. Універсітэцкі кантроль за дзейнасцю вучэльняў пры касцёлах выклікаў незадаволенасць манахаўвыкладчыкаў. Асабліва незгаворлівыя былі езуіты. Гэты лацінскі ордэн знаходзіўся пад апекай царскага двара і захоўваў у Расіі ўсе свае правы і маёмасць. У 1812 г. езуіты здолелі дамагчыся самастойнасці і ў асветніцкай дзейнасці. У адпаведнасці з рашэннем царскага ўрада 10 чэрвеня, незадоўга да паходу Напалеона, у Полацку была адкрытая езуіцкая акадэмія з правамі універсітэта, у тым ліку з правам кантролю за вучэльнямі ордэна ва ўсёй Расіі, да Пецярбурга і Астрахані ўключна. Беларусь займела дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы. У Полацкай акадэміі заняткі вяліся на трох факультэтах: тэалагічным, моваў і літаратур, а таксама філасофіі і свабодных навук. Дзейнічала друкарня, дзе выпускаліся, між іншым, і зборнікі духоўных песняў на беларускай мове. Існавала бібліятэка (40 тыс. тамоў), музей, карцінная галерэя. Тут можна было атрымаць выдатную адукацыю. Езуіты разгарнулі неверагодную актыўнасць, што зачароўвала і рускую арыстакратыю, якая з гэтай прычыны пасылала да іх на вучобу сваіх дзяцей і пераходзіла ў каталіцызм. Хутка інтэлектуальныя і місіянерскія здольнасці езуітаў былі як след ацэненыя і ў Рыме, і ў Пецярбурзе. Галава каталіцкай царквы ўзнавіў езуіцкі ордэн, а рускі цар забараніў яго дзейнасць у Расіі. У1820 г. Полацкая акадэмія і ўсе падпарадкаваныя ёй навучальныя ўстановы былі зачыненыя, а кнігі, карціны і музейныя каштоўнасці перавезеныя ў Пецярбург і Маскву. Некаторыя выгнаныя з Беларусі езуіты перабраліся ў ЗПІА. Адзін з
    32
    Перыяд 1795—1830
    Будынак гімназіі ў Свіслачы. Пачатак XIX cm. НМГКБ.
    іх, айцец Францішак Дзеружынскі, ураджэнец Оршы, узначальваў Амерыканскую езуіцкую супольнасць.
    Свецкія школы. Сярэднія і ніжэйшыя школы Віленскай навучальнай акругі будаваліся таксама на прынцыпах Адукацыйнай камісіі. Як і ва ўсёй імперыі, тут дзейнічалі губернскія гімназіі (Мінск, Віцебск, Магілёў, Слуцк, Свіслач, Гародня), павятовыя і прыходскія вучэльні. Гімназіі Віленскай акругі, у параўнанні з рускімі, мелі болей рознабаковыя праграмы навучання. На такім узроўні навучанне праводзілася толькі ў маскоўскай універсітэцкай гімназіі. Высокім прафесіяналізмам вылучаліся і мясцовыя настаўнікі. У павятовых вучэльнях курс навучання не адрозніваўся ад гімназічнага і разлічваўся на 6 гадоў. Толькі ў гімназіях было 6 настаўнікаў, якія рабілі прыём вучняў кожны год, а ў павятовых вучэльнях працавалі 3 настаўнікі, якія набіралі навучэнцаў праз год. Прыходскія школы адкрываліся коштам землеўладальнікаў, святароў і заможных гараджанаў. Свае навучальныя ўстановы мелі не толькі каталікі, але і праваслаўныя, уніяты, іудзеі, пратэстанты, магаметане, стараверы. Навучанне жанчын ажыццяўлялася ў прыватных пансіёнах і пры кляштарах.
    3.3.	Вынікі рэформы
    Узмацненне паланізацыі. У Беларусі сфармавалася найлепшая ў Расіі сістэма адукацыі. Але ў руках віленскага акруговага кіраў
    Паланізацы.я ад імя рускага цара
    33
    ніцтва яна выкарыстоўвалася для паланізацыі беларускай інтэлігенцыі, якая складалася з шляхты. Навучанне ў Віленскім універсітэце і ва ўсіх падпарадкаваных яму школах Віленскай вучэбнай акругі вялося на польскай мове. I толькі на ўсход ад Дняпра можна было сустрэць рускамоўныя вучэльні, якія ўтрымлівала дзяржава. Ужыванне рускай, яўрэйскай, беларускай і іншых моваў захоўвалася ў рэлігійных вучэльнях, якія вельмі цяжка паддаваліся ўліку і кантролю. Беларускія школкі, па некаторых дадзеных, зберагаліся пры уніяцкіх кляштарах манахаўбазыльянаў, якія паспяхова адлучалі ад справы адукацыі езуітаў. Тым не менш, валоданне польскай мовай лічылася сведчаннем культурнасці, адукаванасці, шляхетнасці. Беларуская ж заставалася мовай неафіцыйнай, хатняй, мовай штодзённага ўжытку ў асяроддзі сялянаў, дробнай шляхты і разначынцаў. А руская мова была ў становішчы замежнай Віленскі губернатар у 1808 г. скардзіўся цару, што тут рэдка можна знайсці чалавека, які мог бы чытаць і пісаць паруску. На вуліцах буйных беларускіх гарадоў часцей за ўсё можна было пачуць польскую мову. Але паланізацыя закранула мяіпчанаў меней, чым шляхту. А большасць беларускага сялянства ўвогуле пазбегла паланізацыі, бо адукацыя была для яго практычна не дасягальная. А гэта, як ні парадаксальна, зберагала этнічную аснову для беларускага адраджэння. Пра стварэнне ж беларускай народнай школы не дбалі ні руская дзяржава, ні польскія патрыёты, ні вярхі мясцовага грамадства. Тое, што беларусы не мелі нацыянальнай школы, выбіла іх з агульнаеўрапейскага працэсу кансалідацыі нацыяў, які разгортваўся ў той час. Беларускі нацыянальны рух быў замаруджаны.