• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    44
    Перыяд 1831—1863
    партыям дзейнічаць у адным агульным накірунку  дамагацца ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Але пра Вялікае Княства Літоўскае гаворка не заходзіла, хоць на тэрыторыі гэтай зніклай дзяржавы жылі не палякі, а продкі сучасных беларусаў і літоўцаў.
    Змаганне за беларускія землі. Каралеўства Польскае вяло з Расіяй у 1831 г. сапраўдную вайну. У вызваленчую армію ўвайшло шмат ураджэнцаў Беласточчыны і Гарадзеншчыны. Былі беларусы і ў рускім войску. Як і ў 1812 годзе, яны ваявалі адзін супраць аднаго. У Беларусі, Літве і Украіне дзейнічалі паўстанцы, якія перахоплівалі расійскія транспарты са зброяй, харчаваннем і пагражалі імперскай арміі з тылу. Падчас польскарускай вайны 1831 г. не апошняе месца займала барацьба за беларускія землі. Перад намеснікам
    Польшчы, вялікім князем Канстанцінам, паўсталая Варшава высунула два патрабаванні: прызнаць за Польшчай
    Іаахім Лялевель  вядомы польскі гісторык і ідэйны правадыр радыкальнага крыла паўстанцаў 1831 г.
    3 архіва Адама Мальдзіса.
    рэальныя правы незалежнай дзяржавы і далучыць да яе былыя землі Рэчы Паспалітай, гэта значыць, і беларускія. У Мікалая I польскія пасланнікі прасілі таго ж, што ў Канстанціна. Калі рускія ў жніўні акружылі Варшаву і прапанавалі здацца, то польскае кіраўніцтва згаджалася на гэта пры ўмове, што да Каралеўства Польскага будуць далучаныя землі былой Рэчы Паспалітай. (He выключана, што ўзнаўленне Рэчы Паспалітай стварыла б болей спрыяльныя ўмовы і для нацыянальнага самасцвярджэння беларусаў).
    Паўстанне 1831 года
    45
    5.2.	Хада паустання ў Беларусі і Літве
    Падрыхтоўка. На падтрымку паўстанцаў усходніх земляў былой Рэчы Паспалітай у Варшаве ўскладаліся вялікія надзеі. У гэтыя раёны пасылаліся адозвы, спецыяльныя эмісары для кіраўніцтва барацьбой супраць Расіі. У Вільні ўзнік падпольны цэнтральны рэвалюцыйны камітэт, які падпарадкоўваўся Варшаўскаму часоваму ўраду і рыхтаваў паўстанне з мэтай далучэння Беларусі і Літвы да Польшчы. Камітэт у сваю чаргу меў па навакольных паветах камісараў, якія таксама рыхтаваліся да выступлення. Вялася агітацыя, назапашвалася зброя. Самымі непрымірымымі ворагамі царызму паказалі сябе ксяндзы і вучнёўская моладзь. Рыхтаваўся захоп Вільні. Хвалявалася студэнцтва. Яго арганізацыя была настолькі заканспіраваная, што рэпрэсіі не дапамагалі. Віленскі генералгубернатар Мацвей Храпавіцкі і трохтысячны рускі гарнізон адчувалі сябе няўпэўнена, прасілі ў цара падмацаванне і трымаліся з гараджанамі з выключнаю далікатнасцю. Падпольны камітэт так і не знайшоў падставаў узняць жыхароў Вільні на паўстанне і захапіць горад у свае рукі.
    Аблога Вільні. Выступленне ў паветах прымяркоўвалася да сакавіцкага рэкруцкага набору і вясновых падатковых збораў. Хваляванні перадаваліся сялянам. Яны звязвалі сваю падтрымку прыгоннікам з вызваленнем ад усіх дзяржаўных павіннасцяў і з атрыманнем волі. У сакавікукрасавіку паўстанне ахапіла Віленскую губерню і частку Мінскай (паветы Дзісненскі і Вілейскі). Паўстанцы ўзялі і некалькі дзён утрымлівалі горад Дзісну. Дваццаціпяцігадовая графіня Эмілія Плятэр, паэтка і збіральніца беларускага фальклору, стварыла баявы атрад і паспяхова вяла баявыя дзеянні на памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў. Вільня апынулася ў блакадзе паўстанцаў. Сувязь з Расіяй прыпынілася. 3 Ашмянаў чакалася ваеннае падмацаванне, а там гаспадарыў землеўладальнік Парфірый Важынскі. 23 сакавіка пад яго кіраўніцтвам паўстанцы захапілі павятовы цэнтр і абяззброілі рускі гарнізон. Быў аб’яўлены рэкруцкі набор у паўстанцкае войска: ад кожных 20 душаў мужчынскага полу  па адным конніку і па два пехацінцы. Парфірый Важынскі ўзначаліў павятовы ўрад, які абяцаў сялянам волю. Прыкладна па такім самым узоры разгортваліся падзеі на Вілейшчыне і Дзісненшчыне. Колькасць паўстанцаў павялічвалася, але яны не мелі кіраўнічага цэнтра, дзейнічалі паасобку. Неўзабаве здаліся Ашмяны. Ад рук казакаў там загінула каля 350 чалавек. Віленскі цэнтральны камітэтвырашыў аб’ядноўваць
    46
    Перыяд 1831—1863
    сілы паўстанцаў. Адкладаць захоп сталіцы старадаўняй Літвы было ўжо нельга. Гэтую справу даручылі Залускаму, паўстанцкаму лідэру Упіцкага павета, і нават выслалі яму план штурму. Але кіраўнік марудзіў. Атрады паўстанцаў, што падцягваліся да горада, разбіваліся паасобку. Сяляне амаль не супраціўляліся і ўцякалі з поля бою. 12 красавіка ў Вільню прыйшла падмога. Час быў упушчаны.
    Пераход да партызаншчыны. Стала відавочным, што ў класічных вайсковых бітвах паўстанцам прафесійных воінаў не перамагчы. Залускі распусціў сваё войска па паветах для вядзення партызанскай барацьбы. Адначасова ў Варшаву пасылаецца дэпутат па дапамогу. У красавікумаі карныя атрады рассыпаліся ва ўсе бакі ад Вільні і распачалі сапраўднае паляванне на паўстанцаў. Страх і абвешчаная царская літасць вярталі сялянаў у свае хаты. Пасля майскага ўказа аб судовым пакаранні і канфіскацыі маёнткаў за ўдзел у паўстанні прыціхла і шляхта. Але тыя, што засталіся ў лясах, паранейшаму вялі ўпартую барацьбу. Рускія вайскоўцы нястомна ганяліся за партызанскім атрадам Э. Станкевіча, што складаўся з віленскіх студэнтаў, аж пакуль не разбілі яго 18 мая. Загінула тады больш за 200 чалавек. Партызанскі рух перакінуўся і на Гарадзеншчыну. Там яго ўзначаліў асабісты сакратар гарадзенскага губернатара Красоўскі. Ен дзейнічаў у Белавежскай пушчы, сабраўшы вакол сябе леснікоў, лясную стражу, мясцовае сялянства. Пушча добра аберагала паўстанцаў. Там былі месцы, куды ўвогуле не ступала чалавечая нага. Базай служыла Каралеўская Альтана, з якой рабіліся набегі на рускія транспарты.
    Дзейнасць паўстанцкіх вайсковых загонаў з Польшчы. Для барацьбы з атрадам Красоўскага ў Белавежскую пушчу прыйшоў узмоцнены атрад рускіх, але нечакана для сябе замест партызанаў ён сустрэў там добра ўзброенае злучэнне польскага войска на чале з Д. Хлапоўскім. Рускія былі разбітыя. А польскі генерал рушыў на Літву, дзе паўстанне адразу ажывілася. Неўзабаве для агульнага кіраўніцтва туды ж з дванаццацітысячным войскам прыбыў яшчэ адзін польскі генерал  Антоні Гелгуд. За кошт паўстанцаў Літвы і Беларусі яго войска павялічылася амаль удвая. Але ўзяць Вільню не ўдалося. 19 чэрвеня паўстанцы былі разбітыя. I толькі польскі генерал Генрык Дэмбінскі са зброяй давёў свой атрад праз Беларусь у Варшаву (22 ліпеня). У ліпені хваляванні яшчэ не спыняліся ў паўднёвых паветах Мінскай губерні (Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі). У Белавежскую пушчу на падтрымку паўстанцам зноў прыходзіў польскі атрад С. Ражыцкага. Але землеўладальнікаў і сялянаў Беларусі ўсё менш вабіла
    Паўстанне 1831 года
    47
    безнадзейная барацьба. Яны складалі зброю і браліся за жніво. Да канца лета паўстанцкі рух паўсюдна прыпыніўся. Усяго ў Беларусі ў ім бралі ўдзел каля 25 тыс. чалавек.
    5.3.	Вынікі польскарускай вайны для Беларусі
    Пачатак расчаравання саюзам з Польшчай. Беларуская шляхта гуртавалася з польскай у агульным імкненні адбудаваць новую, незалежную Рэч Паспалітую. Усе антырасійскія сілы задавальняла менавіта такая буйная польская дзяржава, бо толькі тады яна магла супрацьстаяць імперыі царскай. У будучай Вялікай Польшчы клерыкалаў прываблівала панаванне каталіцызму, рамантычную моладзь і шляхецкую інтэлігенцыю (у тым ліку праваслаўную) перспектыва ўвядзення рэспубліканскага праўлення і далучэння да еўрапейскай культурнай традыцыі. Якраз яны і прынялі ўдзел у паўстанні ў Беларусі ў падтрымку Каралеўства Польскага. Тыя грамадскія ініцыятывы, што закладаліся ў мурах Віленскага універсітэта, яшчэ не паспелі выкрышталізавацца ў нацыянальную ідэю. А таму пратэст беларускага жыхарства супраць расійскага прыгнёту злучаўся з польскім нацыянальнавызваленчым рухам. Аднак мясцовая шляхта траціла былую кансалідацыю. Адны пралівалі кроў за Полыпчу. Другія, болей прагматычныя і разважлівыя, заставаліся верныя рускаму ўраду. Іх задавальняў манархічны рэжым, які гарантаваў шляхецкаму стану вядучае месца ў расійскім грамадстве.
    Выяўленне адчужанасці сялянаў і шляхты. Паўстанне 1831 г. мела выразны шляхецкі характар як па сваіх мэтах, так і па складзе ўдзельнікаў. Вузкі пласт інтэлігенцыі, што склаўся тут пасля вызваленчай вайны 1794 г., істотна не мяняў становішча. Інтарэсы сялянства практычна не ўлічваліся. А таму беларускія сяляне не падтрымалі паўстанцаў. Рускія ж стараверы аднадушна сталі на бок рускага войска і дапамагалі яму душыць паўстанне ў Віленскай і Віцебскай губернях. Калі сяляне і ішлі ў паўстанцкія атрады, дык пераважна пад прымусам землеўладальнікаў. Паўстанцкі рух лакалізоўваўся каля Вільні і ў Белавежскай пушчы  гэта значыць, там, дзе ён падмацоўваўся ваеннымі наездамі з Польшчы. У іншых месцах шляхта рыхтавалася да паўстання (асабліва ў Мінскай губерні), але без падтрымкі сялянаў выступіць не змагла. На ўсход Беларусі паўстанне практычна не дайшло. Там было менш каталіцкай шляхты, а рускае панаванне існавала даўжэй (з 1772 г.).
    48
    Перыяд 1831—1863
    Паслабленне польскага ўплыву. Пасля перамогі ў вайне з Полыпчай і ліквідацыі выступленняў у Беларусі, Літве і Украіне Мікалай I бязлітасна пакараў членаў сейма, якія галасавалі за звяржэнне дынастыі Раманавых, афіцэраў і жаўнераў, што не склалі зброі пасля капітуляцыі Варшавы, кіраўнікоў паўстання. Усе астатнія мелі магчымасць пакаяцца і атрымаць царскае дараванне. Аднак жаўнеры разбітага польскага войска аддавалі перавагу эміграцыі. Большасць асядала ў Францыі. Іншыя ехалі ў Англію, адкуль пазней па! чалі пашырацца ідэі польскага утапічнага сацыялізму (яго прыхільнікам мроіўся цудоўнапрагрэсіўны свет, дзе ўсе людзі гавораць па
    Вывезены кн. Паскевічам з Варшавы помнік кн. Юзэфу Панятоўскаму (скульптар Тарвальдсэн) у садзе Гомельскага палаца.
    НМГКБ.
    польску). Рускі ўрад скасаваў усе прыкметы польскай дзяржаўнасці: канстытуцыю, сейм, войска. Каралеўства Польскае было далучанае да Расійскай імперыі і падзеленае на губерні, якімі пачаў кіраваць князь Іван Паскевіч, пераможца палякаў. Апроч адзнакаў дзяржаўнасці, палякі страцілі яшчэ і магчымасць бесперашкодна паланізаваць Беларускі край. Ен пачаў
    мэтанакіравана русіфікавацца царскай Расіяй.
    Узмацненне палітычнай напружанасці. Вайна скончылася, але супярэчнасці паміж польскай і рускай арыстакратыяй зза Беларусі заставаліся. Барацьба суседзяў з усходу і захаду за беларусаў і іх землі стала доўгатэрміновым фактарам гістарычнага развіцця. Адны імкнуліся зрабіць беларусаў рускімі, праваслаўнымі, манархістамі, другія  палякамі, каталікамі, рэспубліканцамі. Але ні адным, ні другім не ўдавалася паглынуць нават вярхі грамадства. Тады яны дзялілі іх паміж сабой на прыхільнікаў усходняй і заходняй арыентацыі. Польскаруская вайна 1831 г. істотна ўзмацніла палітычную напружанасць у Беларусі і тым самым прычынілася да за