• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    6.3.	Замена польскіх школаў рускімі
    Закрыццё Віленскага універсітэта. Актыўны ўдзел студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў паўстанні стаў адной з прычынаў перагляду Мікалаем I усёй сістэмы адукацыі ў Беларусі. Найперш ён закрыў Віленскі універсітэт, цэнтр культуры беларускага, літоўскага і польскага народаў. Праўда, факультэты медыцынскі і багаслоўскі былі ператвораныя ў Медыкахірургічную акадэмію і духоўную вучэльню. Пры акадэміі існаваў вельмі рэдкі па тых часах ветэрынарны аддзел. Аднак і гэтая вышэйшая навучальная ўстанова ў 1842 г. была закрытая за ўдзел яе студэнтаў у польскім вызваленчым руху. Тады ж духоўную вучэльню для каталікоў перавялі ў Пецярбург. А ўсе універсітэцкія каштоўнасці (бібліятэка, абсталяванне кабінетаў, музей) былі
    54
    Перыяд 1831—1863
    перавезеныя з Вільні ў Кіеў, дзе з 1834 г. дзейнічаў універсітэт Святога Уладзіміра. Так жыхары Беларусі страцілі магчымасць атрымліваць універсітэцкую адукацыю на радзіме і больш не мелі яе на працягу ўсяго царскага перыяду сваёй гісторыі. У мэтах русіфікацыі мясцовай моладзі ўрад выдзеліў у 1833 годзе 50 казённых стыпендыяў у Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтах для добранадзейных гадаванцаў беларускіх гімназіяў. Пазней мясцовым абітурыентам адпускалася па 5 стыпендыяў у кожным з тагачасных расійскіх універсітэтаў.
    Інстытут у ГорыГорках. Нарэшце ў 1848 г. і ў Беларусі ўзнікла руская вышэйшая навучальная ўстанова  ГорыГорацкі земляробчы шстытут. Ён месціўся ў Аршанскім павеце і быў адзіным інстытутам такога кшталту на ўсю Расію. Інстытут стаў найважнейшым цэнтрам агранамічнай навукі ў імперыі. Яго студэнты праходзілі практыку ў маёнтках мясцовых землеўладальнікаў. Гаспадары засвойвалі метады навуковай аграноміі, а практыканты  шляхецкі дух вольнасці, з якім безвынікова змагаўся царызм. У студэнцкім асяроддзі ўзрасталі патрыятычныя настроі. I яны ўжо сілкаваліся не толькі з Варшавы, але й з Пецярбурга і Кіева. ГорыГорацкі інстытут пераймаў эстафету вальнадумства ў былога Віленскага універсітэта. Былы студэнт інстытута С. Дымковіч арганізаваў у 50х гадах у ГорыГорках патаемную беларускую школу.
    ГорыГорацкі земляробчы інстытут. НМГКБ.
    Хваля мікалаеўскай русіфікацыі
    55
    Сярэдняя і ніжэйшая адукацыя. Пасля закрьшдя універсітэта ўсе гімназіі і іншыя навучальныя ўстановы апынуліся ў руках царскіх ураднікаў вучэбнай акругі, якія ўзяліся замяняць польскія школы на рускія. У выніку іх працы колькасць гімназіяў і павятовых вучэльняў зменшылася ў Беларусі прыкладна напалову і толькі ў 1844 г. дасягнула ўзроўню 1831 г. Польскія школы пры касцёлах і кляштарах увогуле закрываліся, а для адкрыцця рускіх школаў пры цэрквах не заўсёды хапала сродкаў. Ва ўсіх навучальных установах польская мова была цалкам пад забаронай. Але мясцовыя настаўнікі не заўсёды хацелі і маглі пераходзіць на рускамоўнае выкладанне. Тады іх замянялі выкліканымі з цэнтральнай Расіі. Рускія настаўнікі атрымлівалі падарожныя грошы, а на месцы  павышаныя аклады. Нястача гнала ў Беларусь пераважна разначынцаў. Для справы русіфікацыі больш падыходзілі рускія свяшчэннікі, якіх з задавальненнем тут прымалі і прыцягвалі да працы ў пачатковых школах, бо мясцовыя святары не заўсёды здавальняюча гаварылі паруску. Увогуле ж, тагачасная імперыя не мела дастатковай колькасці інтэлігенцыі (а тым больш, добранадзейнай), каб з яе дапамогай паспяхова праводзіць русіфікацыю беларускіх земляў. У 1839 г. выкліканыя з цэнтральных губерняў Расіі настаўнікі складалі ў Беларусі толькі 17%. Рускія школы спачатку саступалі былым польскім па якасці адукацыі. Галоўная ўвага ў іх звярталася на авалодванне рускай мовай. Народных школаў было мала. Прыгонніцкая пагарда да беларускіх сялянаў і жабрацкая казна асуджалі іх на непісьменнасць, але ратавалі ад русіфікацыі. Захады царскага ўрада не прымусілі мясцовую спаланізаваную шляхту прыняць рускія культурныя каштоўнасці. Аляксандр II (1855—1881), узышоўшы на пасад, палічыў за лепшае ўзнавіць у навучальных установах Беларускага краю выкладанне польскай мовы.
    6.4.	Антыцарскі рух пасля 1831 г.
    Ігнараванне беларускасці. Ва ўрадавых колах не звярталі ўвагі на беларускіх сялянаў і беларускую культуру. Насельніцтва краю лічылася польскім ці рускім, толькі спаланізаваным. Такі погляд не без уплыву запісак Міхаіла Мураўёва падзяляў і Заходні камітэт, які спецыяльна займаўся справамі заходніх губерняў Расіі. А таму ў адказ на русіфікацыю мясцовыя землеўладальнікі і асабліва шляхецкая інтэлігенцыя зноў шукалі паратунку ў барацьбе за ўзноўленую Рэч Паспалітую. Усё ўрадавае звязвалася з рэакцыйным, усё польскае  з прыг
    56
    Перыяд 1831—1863
    нечаным і ліберальным. У выніку цікавасць да польскай культуры толькі ўзрастала.
    Уплыў польскага рэвалюцыйнага руху. Дэмакратычная эміграцыя за мяжой не адмаўлялася ад планаў узброенай барацьбы за незалежнасць Полыпчы. Сябар Дэмакратычнага таварыства ў Парыжы Юзаф Заліўскі заклікаў ісці ў “рускую” Польшчу і ўзнавіць там партызанскую вайну, а самім рыхтаваць армію ўварвання. Наезды добраахвотнікаўпартызанаў не прыпыняліся. У Гарадзенскую губерню прабраўся сябар Нацыянальнага Польскага Камітэта Міхал Валовіч. Ён першы прапанаваў спалучыць шляхецкі рэвалюцыйны рух з сялянскім, дзейнічаў у ваколіцах Слоніма і Наваградка, рыхтаваў узброенае выступленне і арганізоўваў партызанскія аддзелы. Яго доўга хавалі па лясах і хутарах сяляне. Сваё жыццё бунтарскі пан скончыў у 1833 г. на царскай шыбеніцы ў Гародні. Але на змену тым, хто гінуў, прыходзілі новыя. Польскі рэвалюцыянер Шыман Канарскі па даручэнні Дэмакратычнага таварыства з 1835 г. пад рознымі імёнамі агітаваў па ўсім беларускалітоўскім краі і на Украіне. Увесну 1838 г. яго арыштавалі па дарозе з Вільні ў Мінск, а ў лютым 1839 г. пакаралі смерцю. Падчас следства выявілася існаванне “Саюза польскага народа”, якім кіраваў Шыман Канарскі. Таемная арганізацыя мела друкарню, была шырока разгалінаваная і змагалася за ўзнаўленне дэмакратычна рэфармаванай Рэчы Паспалітай.
    “Дэмакратычнае таварыства” Францішка Савіча. Падчас следства ўсплыло імя Францішка Савіча, студэнта Віленскай медыкахірургічнай акадэміі, сына святара з Валяцічаў, што каля Пінска. Стала вядома, што ён узначальваў таемнае студэнцкае “Дэмакратычнае таварыства”, якое дзейнічала з 1836 г. самастойна, а пазней улілося ў арганізацыю Шымана Канарскага. У 1838 г. Савіч быў арыштаваны, а ў 1839 г. сасланы на Каўказ у дзейную армію. Але неўзабаве ўцёк. Здабыўшы фальшывыя дакументы, Савіч адкрыў медыцынскую практыку ў мястэчку Янішпаль Жытомірскага павета. Там і памёр ад халеры. Яго магіла знаходзіцца ў Астражку, на Украіне. Царскія сатрапы ўпарта шукалі Савіча, каб судзіць другі раз. I невыпадкова. Была знойдзеная палітычная праграма “Дэмакратычнага таварыства”. Яго сябры на чале з Савічам прызнавалі права кожнай нацыі на палітычную самастойнасць і выказваліся за саюз народаў Расіі ў барацьбе супраць самаўладдзя і прыгону шляхам народнага паўстання. Такія ідэі былі для шматнацыянальнай імперыі нашмат небяспечнейшыя за тыя, якіх прытрымліваліся філарэты, філаматы
    Хваля мікалаеўскай русіфікацыі
    57
    ці дзекабрысты. Атаму, зразумела, Медыкахірургічная акадэмія была адразу зачыненая.
    “Саюз вольных братоў”. Жорсткая расправа з Шыманам Канарскім і яго паслядоўнікамі крыху прыцішыла грамадскі рух у Беларусі. Але пад уплывам Галіцыйскага паўстання 1846 г. у Аўстрыі ён узняўся зноў. А рэвалюцыі 1848 г. у Венгрыі і Францыі толькі падлілі алею ў агонь. У1846—1849 гг. у Беларусі і Літве дзейнічаў тайны “Саюз вольных братоў” з цэнтрам у Вільні і філіямі ў Мінску, Гародні, Лідзе, Ашмянах, Наваградку, Слоніме, іншых гарадах і мястэчках краю. Арганізацыя аб’ядноўвала пераважна вучнёўскую моладзь. На чале яе стаялі браты Франц і Аляксандр Далеўскія, а пазней далучыўся Сігізмунд Серакоўскі, афіцэр віленскага вайсковага гарнізона. Абмяркоўваліся планы нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення народаў Расіі. 3 1848 г. пачалася падрыхтоўка да паўстання, вялася агітацыя. У фальварку Бараўляны, што пад Мінскам, была наладжаная вытворчасць набояў і зброі. Моладзь натхнялася ідэяй сусветнай рэвалюцыі. Паўстанне мела на мэце адцягнуць вайсковыя сілы Расіі ад задушэння венгерскай рэвалюцыі і пратрымацца да прыходу ў Беларусь мадзьярскага рэвалюцыйнага войска на чале з польскім генералам Генрыкам Дэмбінскім, героем 1831 года. На перамовы з ім паехаў Сігізмунд Серакоўскі, але па дарозе быў арыштаваны. Напаўшы на след “Саюза вольных братоў”, царскі ўрад разграміў яго. Рэвалюцыйныя настроі ў Беларусі сведчаць пра тое, што царская палітыка русіфікацыі не ліквідавала тут дух незалежнасці. Калі прыгонніцкая арыстакратыя пасля 1831 г. адыходзіла ад палітычнага лідэрства, дык яе месца займалі прадстаўнікі збяднелай шляхты, аднадворцаў, духавенства, якія вучыліся або працавалі ў якасці чыноўнікаў, выкладчыкаў, святароў.
    Парасткі беларускага сепаратызму. Царская Расія не давала надзеяў на абарону інтарэсаў мясцовага насельніцтва. Паслядоўнікі Францішка Савіча арыентаваліся на сваіх аднадумцаў у Польшчы і звязвалі з незалежнасцю гэтай краіны лёс сваёй Айчыны. Але яны ўжо не былі “перакананымі палякамі”. У іх ужо існавала дакладнае разуменне этнічнакультурнай адметнасці беларускага насельніцтва. Расійскі ўрад пасля паўстання 1831 г. крыху паслабіў польскі духоўны прэсінг у Беларусі, а замяніць яго на рускі яшчэ не паспеў. Гэта і дазволіла асобным прадстаўнікам мясцовай інтэлігенцыі (асабліва выхадцам з асяроддзя уніяцкіх святароў) болей крытычна ацаніць ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у якасці унітарнай дзяржавы. У руска
    58
    Перыяд 1831—1863
    га дэмакрата Мікалая Дабралюбава ўжо былі падставы выказвацца пра непазбежнасць беларускага руху. “Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы”,  пісаў ён у 1860 г.
    Філасофія гуманізму. Мясцовыя традыцыі талерантнасці, цесная сувязь з еўрапейскімі культурнымі здабыткамі, уплыў заходнееўрапейскіх рэвалюцыяў і польскай нацыянальнавызваленчай барацьбы падштурхнулі беларускіх патрыётаў да ўсведамлення цеснай узаемасувязі правоў народаў і правоў чалавека. Пра гэта сведчыць рукапісны трактат віцебскага шляхціца Сямёна Зяновіча “Сапраўднае вучэнне аб правах асобнага чалавека і правах народаў” (першая палова XIX ст.). Ідэалы сацыяльнай роўнасці набывалі не меншую значнасць, чым ідэалы роўнасці нацыянальнай. I гэта было вынікам русіфікацыі і папярэдняй паланізацыі Беларускага краю, дзе сацыяльныя і нацыянальныя абмежаванні сялянаў супадалі. Усё сведчыла за тое, што спробы мікалаеўскай адміністрацыі ператварыць Беларусь у ПаўночнаЗаходні край праваліліся.