• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Праявы беларускасці
    73
    джэння дала Полыпчы знакамітага паэта Юльюша Славацкага, Украіне  Тараса Шаўчэнку. 3 ёю звязанае ўзнікненне славянафільскага руху ў Маскве. He абмінулі перамены і Беларусь. Паранейшаму яе зямля давала польскай культуры вялікіх дзеячаў: паэта Адама Міцкевіча, яго паслядоўнікаў Антона Адынца з Ашмяншчыны, Аляксандра Ходзьку з Міншчыны, Юльяна Корсака са Слонімшчыны, вядомага паэта Уладзіслава Сыракомлю, раманіста Юзафа Крашэўскага, кампазітараў Станіслава Манюшку і Фларыяна Міладоўскага, навукоўцаў Зарыяна ДаленгуХадакоўскага (псеўданім Адама Чарноцкага), братоў Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў, Адама Кіркора, Тэадора Нарбута і інш. Але аддаючы, край не страчваў, а набываў. Яны служылі яму сваімі справамі, пісалі папольску, але выкарыстоўвалі беларускі матэрыял. Імі могуць ганарыцца ў аднолькавай ступені як палякі, так і беларусы. На думку гарадзенскага гісторыка Алеся Смалянчука, эліта польскай грамадскасці Беларусі і Літвы на працягу большай часткі XIX ст. дэманстравала не столькі польскі, колькі рэчпаспалітаўскі патрыятызм; тэрмін “паляк” доўгі час з’яўляўся палітонімам або сацыяльнай ці канфесійнай катэгорыяй і не меў уласнанацыянальнага зместу.
    Руская арыентацыя. Рускае грамадства мала цікавілася Беларуссю. Дый мясцовыя жыхары ўспрымалі рускіх пераважна як дзяржаўных урадаўцаў, з рускай мовай знаёміліся па неабходнасці. Але па меры русіфікацыі краю ўплыў рускай культуры ўзрастаў. Узмацнялася натуральная цікавасць мясцовых адукаваных людзей да рускай літаратуры. Ужо ў 50х гадах XIX ст. расійскія кнігі, газэты, часопісы не без падтрымкі ўрада даходзілі да адміністрацыйных цэнтраў, якія поўніліся рускамоўнымі чыноўнікамі. Ствараліся і першыя губернскія публічныя бібліятэкі расійскай кнігі. Веданне дзяржаўнай мовы адкрывала шлях у адукацыю і на службу. У той жа час гэтая мова давала магчымасць знаёміцца ў арыгінале з творамі Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Мікалая Гогаля, Вісарыёна Бялінскага, Мікалая Чарнышэўскага, часопісамі “Современнмк” Мікалая Някрасава, “Колокол” Аляксандра Герцэна. Неабходнасць у перакладах на польскую мову рускай класікі, як гэта было на пачатку XIX ст., знікала. У рускую культуру таксама ўліваліся беларускія сілы, хоць і не ў такіх памерах, як у польскую. Можна згадаць публіцыстаў Фадзея Булгарына і Восіпа Сянкоўскага, вядомых кампазітараў Міхаіла Глінку і Восіпа Казлоўскага, пісьменніка і этнографа Пятра Шпілеўскага, правазнаўцу Уладзіміра Спасовіча. Іх сувязь з Беларускім кра
    74
    Перыяд 1831—1863
    ем як правіла перапынялася: сталіца адкрывала большую прастору для творчасці.
    Месца сустрэчы культураў суседніх народаў. У Беларусі сутыкаліся дзве магутныя славянскія культуры  польская і руская. Яны неслі сюды ўсё лепшае і спаборнічалі адна з адной, каб замацавацца ў краі. А беларусы прывучаліся заставацца адкрытымі для ўсіх. 3 цікавасцю ўспрымаліся імі і культурныя здабыткі ўкраінцаў. Але ж культурныя ўплывы палякаў і рускіх набывалі тут палітычны сэнс і часам мелі форму мэтанакіраванай духоўнай інтэрвенцыі. У выніку культурнае развіццё не абароненага на дзяржаўным узроўні беларускага этнасу дэфармавалася, страчвала сваю натуральнасць.
    Беларускамоўнае асяроддзе. Беларуская мова, некалі дзяржаўная ў Вялікім Княстве Літоўскім, рабілася нікому не патрэбнай. Яна захоўвалася толькі ў сялянскіх хатах ды дзенідзе сярод мяшчанаў і дробнай шляхты. Пануючыя ж колы грамадства размаўлялі або папольску, або паруску. Такое становішча было вынікам папярэдняй паланізацыі. Польскія навукоўцы добра разумелі гэта. Ужо знакаміты лінгвіст пачатку XIX ст. С. Ліндэ і гісторык права Тадэвуш Чацкі адзначалі самастойнасць беларускай мовы і сувязь яе з мовай Статута Вялікага Княства Літоўскага. Але рускія дрэнна ведалі беларускую мінуўшыну. У даволі распаўсюджаным слоўніку Адольфа Плюшара беларуская мова характарызавалася як тарабаршчына  не руская і не польская. Аўтар папулярнай тады граматыкі Мікалай Грэч тлумачыў, што гэтая мова складаецца са словаў царкоўнаславянскіх, польскіх і лацінскіх. Такія недарэчныя ўяўленні пра беларускую мову існавалі нават сярод навукоўцаў. Мова, якой выраклася мясцовая шляхта, была не патрэбная і царскаму ўраду. Яго палітыка трымалася на пастулаце адзінства рускага народа, у склад якога яшчэ з XVIII ст. залічваліся беларусы і ўкраінцы. Таму афіцыйныя колы, расійскае грамадства і рэвалюцыянеры, пачынаючы з дзекабрыстаў, не лічылі беларускую мову самастойнай, а толькі мясцовым дыялектам рускай мовы. У гэтым жа асяроддзі меркавалася таксама, што супрацьстаяць паланізацыі Беларусі можа толькі руская мова. Своеасаблівае моўнакультурнае становішча, што склалася ў Беларусі ў першай палове XIX ст., вяло да таго, што духоўная творчасць беларусаў магла ажыццяўляцца ў трох формах: беларускамоўнай, польскамоўнай і рускамоўнай.
    Праявы беларускасці
    75
    9.2,	Ля вытокаў самапазнання
    Даследаванні на польскай мове. Ужо ў часы існавання Віленскага універсітэта сярод яго студэнтаў і выкладчыкаў узнікла цікавасць да гісторыі і культуры Беларускага краю. Мясцовая шляхта таксама збірала калекцыі даўніны. Грамадскія вярхі займаліся самапазнаннем у польскамоўнай форме. Ва ўмовах царскай няволі, калі ішоў пошук шляхоў да незалежнасці, вартасць ведаў пра гісторыю свайго краю і пра свой народ узрастала. Мясцовых патрыётаў вельмі непакоіў той сацыяльны, рэлігійны і духоўны антаганізм, які існаваў паміж землеўладальнікамі і сялянамі Беларусі. Ен ніяк не спрыяў грамадскай кансалідацыі. Таму мясцовыя сяляне апынуліся ў цэнтры ўвагі многіх даследчыкаў. Хутка стала відавочна, што простыя людзі Беларусі не атаясамлівалі сябе ні з палякамі, ні з рускімі, a лічыліся “тутэйшымі”. А гэта толькі ўзнімала цікавасць даследчыкаў. Напрыклад, мовазнаўца, фалькларыст, археолаг і этнограф Зарыян ДаленгаХадакоўскі (1784—1825) вызначыў тэрыторыю распаўсюджання беларускай мовы, апісваў беларускія абрады, шмат зрабіў для вывучэння старадаўніх гарадзішчаў Беларусі. Археолаг і этнограф граф Яўстафій Тышкевіч (1814—1873) на аснове шматлікіх матэрыялаў напісаў, а ў 1847 г. выдаў на польскай мове кніжку “Апісанне Барысаўскага павета”. У1855 г. ён стварыў Віленскі музей старажытнасцяў, а пры ім Археалагічную камісію, якая арганізоўвала і кантралявала раскопкі ў краі. Гадаванец Віленскага універсітэта Тэадор Нарбут у 1834—1841 гг. напісаў дзевяцітомную гісторыю “літоўскага народа” (належнага да Вялікага Княства Літоўскага). Беларускі народ як самастойны суб’ект гісторыі пры гэтым яшчэ не вылучаўся. Аднак разуменне адметнасці беларусаў і іх гісторыі ўжо бачна ў працах прафесараў права Віленскага універсітэта Юзафа Ярашэвіча (1793—1860) і Ігнація Даніловіча. Грунтоўная трохтомная праца Юзафа Ярашэвіча “Вобраз Літвы з пункту погляду цывілізацыі ад найдаўнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя” (1844—1845) стала першай гісторыяй беларускага права і дзяржаўнага ладу. Пра дзейнасць Ігнація Даніловіча ўжо распавядалася раней. Закрыццё Віленскага універсітэта звузіла магчымасці навуковай дзейнасці. Інтэлектуальнае жыццё канцэнтравалася вакол штогодніка “Дзённікі” Адама Кіркора і іншых польскамоўных выданняў, якія змяшчалі шмат матэрыялаў пра Беларусь. Гісторыку і літаратару Адаму Кіркору (1818—1886) належыць шэраг артыкулаў пра Беларусь, якія ўвайшлі ў вядомую
    76
    Перыяд 1831—1863
    Палац Тышкевічаў (1814—1819). Здымак 1930х гадоў. МГКБ.
    працу “Жнвопнсная Россня” пад рэдакцыяй П. Сямёнава. Цэлая плеяда навукоўцаў даследавала мінулы і сучасны стан свайго краю. Канкрэтныя матэрыялы адкрывалі вочы на сапраўднае аблічча Беларусі. Вучоныя не знаходзілі тут нічога этнічна польскага і пачыналі шанаваць беларускую глебу, на якой самі стаялі. Таму іх навуковыя працы спрыялі ўмацаванню беларускасці, абуджалі ў адукаваных колах грамадства патрыятычныя пачуцці.
    Даследаванні на рускай мове. Рускамоўныя працы займалі сціплае месца ў жыцці беларусаў  часткова таму, што адрасаваліся рускаму чытачу і друкаваліся ў маладаступных навуковых выданнях. Асяродкі рускай культуры толькі пачыналі стварацца. У 1824 г. пры падтрымцы рускага графа Мікалая Румянцава пратаіерэй Іван Грыгаровіч (1792—1852) выдаў “Беларускі архіў”, дзе былі сабраныя старабеларускія граматы. Ен жа быў складальнікам і першага “Слоўніка заходнерускай мовы”. Этнограф Пётр Шпілеўскі (1823—1861) друкаваўся ў рускіх часопісах “Современннк”, “йллюстрацня”, “Пантеон”. Беларус па паходжанні, ён з вялікай любоўю ставіўся да сваёй Айчыны, добра ведаў яе звычаі і абрады, лічыў свой народ нашчадкам старажытных крывічоў і дрыгавічоў і ўшчыльную падыходзіў да разу
    Праявы беларускасці
    77
    мення яго самабытнасці. Вядомасць Пятру Шпілеўскаму прынесла краязнаўчая кніжка “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі”. Ураджэнец Беларусі генералмаёр Генеральнага штаба Міхаіл БезКарніловіч (1796—1862) напісаў кніжку ‘Тістарычныя звесткі пра славутыя мясціны ў Беларусі...” (1855), дзе расказаў пра мясцовыя гарады з беларускага пункту погляду. Такую ж пазіцыю займаў гісторык Восіп Турчыновіч у сваёй працы “Агляд гісторыі Беларусі ад старажытнейшых часоў” (1857). Гэта быў першы даследчык, які заявіў, што Беларусь мае ўласную гісторыю. Рускамоўныя навукоўцы, як і польскамоўныя, ішлі па адным і тым шляху, які вёў іх да збліжэння са сваім народам. Праўда, гэтаму істотна перашкаджаў моцны ўплыў на іх расійскай афіцыйнай імперскай дактрыны.
    9.3.	Беларускі “мацярык”
    Народная творчасць. Які б ні быў моцны ўплыў польскай або рускай культуры, беларускамоўны пласт сялянскай культуры заставаўся яму непадуладны. У вясковым жыцці ўвесь час бытавала вусная народная творчасць. Ад нараджэння да смерці селяніна суправаджалі песні. Свая, адметная песня была на кожны выпадак жыцця (Купалле, Каляды, гуканне вясны, жніво, вяселле). Паэт Уладзіслаў Сыракомля лічыў, што, калі хто заплача, пачуўшы народную песню, той ужо ніколі не пакрыўдзіць беларуса. Такое чароўнае ўздзеянне мелі тады не толькі песні, але і казкі беларускай зямлі. На Каляды скамарохі вазілі батлейку  старадаўні лялечны тэатр. Сцэнай служыла двухпавярховая, падобная да хаткі скрынка. Лялькі рухаліся і на верхнім, і на ніжнім узроўнях. Праўда, у мясцовых сялянаў не было ўмоваў выявіць сябе ў беларускай мове, а іншай мовы селянін не ведаў. Ураджай талентаў з беларускай сялянскай глебы ў той час проста не збіраўся. Тым не менш, высокамастацкі густ вяскоўцаў адбіваўся ў знакамітых вырабах з саломкі, у вышыўках на святочнай вопратцы, у разьбе па дрэве, якой аздабляліся царкоўныя іканастасы, хатнія рэчы, аконныя ліштвы, брамы.