• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    У 1837 г. настаў момант, калі можна было пазбавіць уніяцкую царкву самастойнасці, падпарадкаваць яе царкве праваслаўнай. 3 гэтай мэтай Грэкауніяцкая калегія перадавалася пад уладу Сінода. Пасля такога кроку далучэнне пайшло шпарчэй. На пачатку 1838 г. памерлі мітрапаліт Іясафат Булгак і пінскі біскуп Іосіф Жарскі, якія супраціўляліся “ўз’яднанню”. На чале Полацкай епархіі стае Васіль Лужынскі. У Язэпа Сямашкі развязваюцца рукі. Ён загадаў прымусам браць у святароў падпіскі аб іх згодзе на далучэнне да праваслаўя.
    Вавуліцкая царква Раства Багародзіцы (уніяцкая). Пабудаваная ў 1737 г. у в. Вавулічы Драгічынскага раёна.
    3 архіва БелЭн.
    Праўда, у 1938 г. з 680 уніяцкіх святароў за далучэнне да праваслаўя падпісаліся толькі 186. Большасць устрымалася, але ціха і моўчкі чакала скону сваёй царквы. I толькі найбольш адданыя уніяцтву не спынялі барацьбы. У верасні ў вёсцы Царкоўня Дрысенскага павета сабраліся святары Полацкай акругі і напісалі прашэнне на імя цара, каб ён даў ім сапраўдных уніяцкіх біскупаў, дазволіў адчыніць друкарню для уніяцкіх выданняў і духоўныя школы або не чыніў
    64
    Перыяд 1831—1863
    перашкодаў для пераходу ў каталіцкае веравызнанне. Петыцыю падпісала ад імя сваіх парафіяў 111 святароў. Арганізатарамі гэтага пратэсту былі вельмі адукаваныя на свой час людзі  Ян Ігнатовіч і Адам Тамковіч. Але іх чакала зняволенне ў манастыры Курскай губерні, якой тады кіраваў Міхаіл Мураўёў.
    Скасаванне уніяцтва. Асобныя пратэсты унію не выратоўвалі. Сакрэтны камітэт па уніяцкіх справах у Пецярбурзе ўжо рыхтаваў захады па яе скасаванні. У лютым 1839 г. у Полацку пачаўся сабор уніяцкіх біскупаў. Мясцовай адміністрацыі загадалі прыняць меры перасцярогі, а на дапамогу прыслалі казакаў. Усе дакументы гэтага царкоўнага сабору былі падрыхтаваныя ў ведамстве шэфа жандараў Расіі графа Аляксандра Бенкендорфа. Па загадзе Мікалая I ліквідацыю царкоўнай уніі рыхтавалі адначасова кіраўніцтва уніяцкай царквы і тайная паліцыя Расіі. Урад чакаў супраціўлення. Але сабор прайшоў ціха. На чале яго стаялі Язэп Сямашка, Васіль Лужынскі і Антон Зубко. Саборны акт “уз’яднання” уніятаў з праваслаўнай царквой падпісалі 24 асобы. Усе яны былі беларусамі, апроч Язэпа Сямашкі. Далучэнне парафіяў праходзіла даволі спакойна, бо ўлады рыхтаваліся да гэтага загадзя  шчодра сыпалася дэмагогія, сеяўся страх.
    Чаму не ўратаваліся уніяты? Унія як кампраміс праваслаўя і каталіцызму магла існаваць у талерантнай Рэчы Паспалітай, але была несумяшчальнай з дэспатызмам расійскага самаўладдзя, з рускай імперскай ідэяй. Шляхам поўнай ліквідацыі уніі царскі ўрад дамогся аслаблення каталіцызму і ўзмацнення праваслаўя ў Беларусі, вызвалення беларускіх уніятаў ад канфесійнай падлегласці Рыму, а разам з тым, і ад культурнага і палітычнага ўплыву на іх Польшчы, Захаду ўвогуле. Унія была знішчаная яшчэ да таго, як беларуская зямля нарадзіла барацьбітоў за сваю незалежнасць.
    Якое праваслаўе запанавала ў Беларусі? Пасля скасавання уніі Язэп Сямашка стаў праваслаўным архіепіскапам Літоўскай епархіі (трэцяй па ліку ў Беларусі), перанёс сваю кафедру з Жыровічаў у Вільню і распачаў умацаванне праваслаўнай царквы. Дагэтуль на яе не звярталі асаблівай увагі. I ўрад, і вышэйшае духавенства больш займаліся справамі уніятаў. Тутэйшая праваслаўная царква захоўвала старадаўнія праваслаўныя традыцыі беларускай зямлі, была пераемніцай дауніяцкага праваслаўя. Уплыў рускай праваслаўнай царквы да 30х гадоў тут быў нязначны, але ў сувязі з барацьбой за далучэнне уніятаў ён узмацніўся. Акт 1839 г. ператварыў праваслаўе ў пануючую рэлігію Беларусі. Гэта, праўда, ніяк не стасавалася з
    У барацьбе за душы вернікаў
    65
    паўразбуранымі храмамі, малаадукаванымі і матэрыяльна незабяспечанымі праваслаўнымі святарамі на беларускай зямлі. Урад ускладаў на мясцовую зямельную арыстакратыю абавязак будаваць храмы і дамы для сельскіх святароў, арганізоўваць царкоўныя школы. Але можна сабе ўявіць, наколькі каталіцкія землеўладальнікі былі зацікаўленыя ў падтрымцы праваслаўя. У 1842 г. царскі ўрад перавёў праваслаўнае духавенства, як і каталіцкае, на дзяржаўнае ўтрыманне, папярэдне забраўшы царкоўныя маёнткі. Гэтая мера не ўраўняла праваслаўных святароў з ксяндзамі, таму што адны мелі сялянскую паству, а другія  шляхецкую з яе шчодрымі ахвяраваннямі. Праваслаўе заставалася пераважна народнай рэлігіяй, а каталіцызм  пераважна шляхецкай. Рускі цар не вельмі клапаціўся пра матэрыяльнае становішча праваслаўных. Нашмат важнейшым для яго было ачышчэнне мясцовых прыходаў ад прабеларускай праваслаўнай традыцыі і набліжэнне іх да расійскага ўзору з дапамогай рускіх і зрусіфікаваных святароў. Пра адраджэнне беларускай праваслаўнай царквы, якой яна была да Брэсцкай уніі, не было і гаворкі. Значыць, уніяты не ўз’ядноўваліся з роднай рэлігіяй, з верай сваіх бацькоў, а далучаліся да палітызаванай рускай праваслаўнай царквы, якая ператваралася ў зброю русіфікацыі праваслаўных беларусаў. 3 1940 г. мясцовыя праваслаўныя святары страцілі права прамаўляць пабеларуску царкоўныя казані.
    Трагічны вынік. 3 богаслужэння выціскалася беларуская мова, якая пасля далучэння беларускіх земляў да Расіі актыўна пашыралася сярод уніятаў. Царскі ўрад пазбавіў духоўнага апірышча каля мільёна людзей, якія ніколі не залічалі сябе ні да палякаў, ні да рускіх, людзей, якія ўсведамлялі сваю адметнасць. Быў згублены цэлы пласт духоўнасці, які належаў не толькі уніятамбеларусам, але і ўсяму свету. Але не ўсе уніяты, як святары, так і простыя вернікі, пагадзіліся з ліквідацыяй уніяцкай царквы. Каля трэці ўсіх вернікаўуніятаў, нязгодныя з пераводам у праваслаўе, перайшлі ў каталіцызм лацінскага абраду. Царызму ўдалося аднавіць на беларускіх землях рэлігійнае супрацьстаянне, якое было пераадолена ў 1596 г. у выніку заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі. Рэлігія яшчэ выразней пачала выступаць тут крытэрыем падзелу людзей на нацыі ў адпаведнасці з іх верай. Рэлігійны антаганізм паміж праваслаўнымі і каталікамі падзяліў народ на дзве паловы. Гэта вельмі перашкаджала нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, тым больш, што яны не мелі Бібліі на сучаснай бацькоўскай мове. На думку польскага даследчыка Рышарда Радзі
    66
    Перыяд 1831—1863
    ка, уніяцтва і каталіцызм давалі беларусам большы шанец на нацыянальнае самасцвярджэнне, чым залежнае ад дзяржавы праваслаўе, якое запанавала ў Беларусі. I гэта пацвярджаецца гістарычным досведам іншых краінаў.
    8.	ЭКАНОМІКА ПАСЛЯ ПАЎВЕКАВОГА ПАНАВАННЯ ЦАРЫЗМУ
    У першай палове XIX ст. краіны Заходняй Еўропы істотна наблізіліся да цывілізаванага жыцця, да шанавання правоў чалавека. Паравы рухавік рабіўся на прадпрыемствах звычайнаю справай. Практычна ўсе манархіі сталі канстытуцыйнымі, а сяляне вольнымі ад прыгону. А цяпер паглядзім, якіх поспехаў дамагліся жыхары Беларусі на працягу паўвекавога расійскага падданства.
    8.1.	Дваранскае прадпрымальніцтва
    Сельскагаспадарчы рынак. Беларусь была аграрным краем. Прыкладаў гаспадарання пановаму тут назіралася болей, чым ва ўнутраных губернях імперыі, бо досвед еўрапейскага прадпрымальніцтва пранікаў на беларускія землі хутчэй. Побач быў еўрапейскі рынак, дзе на сельскагаспадарчую прадукцыю, асабліва на збожжа, трымаліся высокія цэны. Беларусь мела вельмі спрыяльныя ўмовы для гандлю з замежжам праз Заходнюю Дзвіну і Нёман. Дый кан’юнктура ўнутранага рынку стымулявала сельскагаспадарчую вытворчасць. У 40х гадах на тэрыторыі Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў размяшчалася дзесятая частка расійскага войска, або 43 тыс. чалавек, што адпавядала насельніцтву двух расійскіх губернскіх гарадоў. Колькасць дзяржаўных чыноўнікаў за першую палову XIX ст. павялічылася ў пяці згаданых губернях з адной да 22 тыс. чалавек. Узровень урбанізацыі на нашых землях быў вышэйшы, чым у цэлым па еўрапейскай Расіі  галоўным чынам за кошт штучнай канцэнтрацыі ў гарадах яўрэйскага насельніцтва. Прадукты харчавання патрабаваліся 158тысячнай арміі сударабочых, якія ў час навігацыі абслугоўвалі рачны транспарт пяці беларускіх губерняў, ды яшчэ невядома якой колькасці грузчыкаў, дарожных будаўнікоў, іншых
    Эканоміка пасля паўвекавога панавання
    67
    сезоннікаў. Шмат збожжа і бульбы выкарыстоўвалася ў традыцыйнай броварскай справе.
    Збожжавая гаспадарка. Найбольшым попытам карысталася збожжа, найперш жыта. Цзны на збожжавыя прадукты ў Беларусі і Літве былі вышэйшыя, чым у іншых раёнах імперыі. Таму вытворчасць збожжа была тут асноўнай галіной абшарніцкай гаспадаркі. Асобныя землеўладальнікі завозілі з заходнееўрапейскіх краінаў сельскагаспадарчыя машыны, тукі, гатунковае насенне, выкарьтстоўвалі працу вольнанаёмных як больш прадукцыйную. Але большасць памешчыкаў, як і раней, імкнулася павялічыць збор збожжа шляхам пашырэння пасяўных плоіпчаў за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў ці нават абеззямельвання сваіх прыгонных і непамернага павышэння паншчыны.
    Экспартная дзейнасць. Магчымасці ўнутранага сельскагаспадарчага рынку былі ўсё ж сціплейшыя, чым знешняга. Вышэйшы дабрабыт заходніх еўрапейцаў, непараўнальныя маштабы прамысловай фабрычнай вытворчасці стваралі ў Заходняй Еўропе вялікі попыт на прадукты харчавання і сельскагаспадарчую сыравіну. А ў Беларусі гэтыя тавары былі вельмі танныя, бо вырабляліся дармавой рабочаю сілай прыгонных сялянаў. Апроч збожжа, на замежным рынку вельмі цаніліся беларускі лён і драўніна (лясы займалі 4045% прасторы беларускіх губерняў). Беларусь заставалася сыравінным дадаткам заходнееўрапейскіх краінаў, найперш Прусіі.
    Буйное прамысловае прадпрымальніцтва. Знаходзіліся сярод землеўладальнікаў і такія, што імкнуліся заснаваць у сваіх маёнтках на ўзор заходнееўрапейскіх прадпрымальнікаў, апроч бровараў, і буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Адкрываліся валюшні, паперні, металургічныя заводы. Устанаўліваліся паравыя машыны (першая ў 1815 г.). Прамысловая прадпрымальнасць землеўладальнікаў трымалася ў асноўным на выкарыстанні імі ўласнай сельскагаспадарчай сыравіны і таннай наёмнай рабочай сілы. Тым не менш, абшарнікамфабрыкантам было вельмі цяжка вытрымаць канкурэнцыю з замежнымі вырабамі. He хапала досведу, кваліфікаваных работнікаў.
    Межы магчымага. Намаганні перадавых землеўладальнікаў узняць эканоміку краю не знаходзілі падтрымкі ў расійскай дзяржавы. Іх новаўвядзенні часам нагадвалі першыя і не заўсёды ўдалыя спробы, ад якіх хутка даводзілася адмаўляцца. Расійская прыгонніцкая сістэма прывучыла мясцовую арыстакратыю да абагачэння за кошт сваіх прыгонных сялянаў. Але гэты шлях рабіўся ўсё менш эфектыў