• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Зараджэнне новай беларускай літаратуры. Беларускі мацярык прыцягваў да сябе мясцовую інтэлігенцыю, пераважна шляхецкую, якая мела польскую адукацыю, але не парвала сваёй кроўнай сувязі з сялянствам і ведала ці спецыяльна вывучала беларускую мову. Іх этнаграфічныя інтарэсы перарасталі ў літаратурныя. Вывучэнне беларускай мовы нараджала жаданне пісаць пабеларуску мастацкія
    78
    Перыяд 1831—1863
    творы для цёмных і забітых сялянаў з надзеяй павярнуць іх да асветы, спрыяць іх разумоваму і маральнаму развіццю. Так складаліся ўмовы для ўзнікнення сучаснай беларускай літаратуры. Гэта быў складаны працэс. Ён праходзіў ва ўмовах паланізацыі і русіфікацыі краю і ў той жа час знаходзіў падтрымку ў прагрэсіўных дзеячаў польскай і рускай культуры. Спачатку ў Беларусі ўзніклі ананімныя рукапісныя творы  так званыя гутаркі. Іх творцы яшчэ не адважваліся раскрыць сябе, бо пісалі на “мужыцкай” мове. Але атрымлівалася прыгожа і цікава. Асаблівую папулярнасць набылі рукапісныя сатырычныя паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (першая палова XIX ст). Іх аўтарства і сёння цвёрда не даказанае (першая паэма прыпісваецца памешчыку са Смаленшчыны Вікенцію Равінскаму, другая  выпускніку ГорыГорацкага інстытута Канстанціну Вераніцыну). Гэта былі, безумоўна, таленавітыя людзі. Антычным багам у паэмах прыпісваліся рысы звычайных беларускіх сялянаў і абшарнікаў, ганьбаваўся прыгон, высмейваўся класічны, адарваны ад жыцця падыход да мастацтва. Праз ананімныя творы ішло самасцвярджэнне беларускага слова ў літаратуры.
    Першыя беларускамоўныя песняры. Да літаратурнай творчасці далучыўся і сын каваля Паўлюк Багрым (1813—1891), родам з мястэчка Крошын Наваградскага павета. Там была школа пад наглядам ксяндза Магнушэўскага, дзе і вучыўся Паўлюк. Ксёндз атрымліваў з Вільні “Брукаваныя Ведамасці”, меў невялічкую бібліятэку. Будучы паэт вельмі любіў чытаць польскія вершы, а потым і сам пачаў пісаць, але ўжо на матчынай мове. Да нас дайшоў адзіны твор самабытнага паэта “Зайграй, зайграй, хлопча малы...”, напоўнены тужлівым роздумам пра цяжкі лёс прыгоннага юнака. За ўдзел у антыпанскім выступленні Паўлюка Багрыма прыцягнулі да следства. Ен абвінавачваўся ў распаўсюджванні недазволеных вершаў, якія, нібыта, разбэшчвалі сялянаў. Улады канфіскавалі тры сшыткі вершаў паэта, а яго самога аддалі ў салдаты на 25 гадоў. Апошні перыяд жыцця ён правёў у Крошыне, дзе працаваў кавалём. Адзіным вядомым вершам “Дзе ж ты, шчасце, падзелася?..” увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры і рэвалюцыянердэмакрат Францішак Савіч. I яму жыццё не спрыяла, каб займацца паэзіяй. Прайшло яно ў царскай рэкрутчыне, у барацьбе за лепшую народную долю. Грамадская роля літаратуры бачылася ў тым, каб пераадолець векавую бездань паміж мясцовымі землеўладальнікамі і сялянствам, палепшыць іх дабрабыт. Здавалася, не было іншага выйсця, як навучыць сялянаў спачатку
    Праявы беларускасці
    79
    чытаць, а потым гаварыць і думаць папольску. Асобныя мясцовыя аўтары таму і браліся за беларускае слова, што спадзяваліся хоць неяк наблізіць сялянаў да сваіх культурных каштоўнасцяў. Найбольш тыповым прадстаўніком такіх літаратараў быў Аляксандр Рыпінскі з Дзісненшчыны, аўтар беларускай балады “Нячысцік”. Ен лічыў, што беларускія сяляне павінны палітычна і культурна зліцца з палякамі. У сувязі з гэтым Аляксандр Рыпінскі першы скарыстаў для беларускай мовы польскія літары (“лацінку”). Але праяўлялася ў паэта і краёвая самасвядомасць. Апынуўшыся ў эміграцыі, у Францыі, Аляксандр Рыпінскі выдаў на польскай мове кнігу “Беларусь” (1840). Потым заснаваў вольную славянскую друкарню ў Лондане. Шмат зрабіў для папулярызацыі беларускай мовы паэт Ян Баршчэўскі з Полаччыны, аўтар чатырохтомнага “Шляхціца Завальні” (1840—1844). Ён асабіста ведаў Адама Міцкевіча і Тараса Шаўчэнку. Ян Чачот (1796—1847) з Наваградчыны пісаў беларускія і польскія вершы, падобныя да народных песняў. Пасля дзесяцігадовай высылкі ў Арэнбург ён працаваў бібліятэкарам у графа Адама Храптовіча ў Шчорсах і займаўся даследаваннем беларускага фальклору. Гэта дапамагло яму блізка падысці да разумення адметнасці беларускай мовы, якую даследчык называў крывіцкай. Ен першы паспрабаваў акрэсліць яе граматычныя асаблівасці. Урэшце Ян Чачот прыйшоў да не зусім тыповай для польскамоўных колаў думкі, што мясцовая шляхта ёсць частка таго ж крывіцкага (беларускага) народа, што яе продкі размаўлялі на той самай крывіцкай мове, жылі з сялянствам агульным культурным жыццём. Але такое разуменне прыйшло, на жаль, позна, і для пашырэння сваіх поглядаў у паэта ўжо не было часу.
    Першы класік новай беларускай літаратуры. Першым паслядоўным абаронцам і прапагандыстам мясцовых традыцыяў у беларускай літаратуры стаў Вінцэнт ДунінМарцінкевіч (1807—1884). У адрозненне ад А. Рыпінскага, ён не цягнуў сялянаў у польскую культуру, а ўзнімаў шляхту польскай культуры да разумення сваёй агульнасці з беларускім сялянствам. Усёй сваёй творчасцю пісьменнік сцвярджаў чалавечую годнасць беларускага селяніна. Вінцэнт ДунінМарцінкевіч стварыў шэраг эпічных твораў: “Гапон”, “Вечарніца”, “Купала”, папулярную драматычную п’есу “Пінская шляхта”. Усе яны былі напісаныя ў Мінску ці каля яго, у невялічкім фальварку Люцынка. што належаў пісьменніку. Дарэчы, ён першы пераклаў на беларускую мову “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча. Аднак выдаць гэты беларускамоўны твор “польскім алфавітам” царская цэнзура не дазво
    80
    Перыяд 1831—1863
    ліла (выйшаў толькі яго пачатак). Творчасць паэта вельмі паспрыяла нацыянальнаму самасцвярджэнню беларусаў.
    9.4.	Элітарная культура
    Узнікненне новых культурных асяродкаў. У першай палове XIX ст. элітарная культура перастае быць прыкметай толькі шляхецкага стану. Тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура з магнацкіх палацаў паступова перабіраліся ў гарады, дзе высокапрафесійных актораў, музыкантаў, мастакоў і архітэктараў чакалі разбагацелыя гараджане, шматлікія ўраднікі, дробная шляхта. Там творчыя асобы знаходзілі і дзяржаўную падтрымку, і пазбаўленне ад свавольства прыгоннікаў.
    Тэатральнае мастацтва. У канцы XVIII ст. прыгонныя тэатральныя трупы трымалі беларускі намеснік Захар Чарнышоў у Магілёве і Чачэрску, кацярынаўскі вяльможа Сямён Зорыч у Шклове. Па меры закрыцця гэтых і іншых тэатраў лепшыя прыгонныя акторы забіраліся ў тэатры Пецярбурга і Варшавы. Шклоўская балерына Кацярына Азарэвіч стала пачынальніцай вядомай рускай акторскай дынастыі. Прыдворны тэатр дэманстраваў таленавітасць беларускага народа і рыхтаваў глебу для ўзнікнення камерцыйных тэатральных калектываў, прадстаўленні якіх былі агульнадаступнымі. Новы тэатр будаваўся пераважна на традыцыях польскай культуры. Па гарадах Беларусі гастралявалі прафесійныя трупы з Полыпчы. Тут пачынаўся творчы шлях многіх выдатных польскіх акцёраў. Вядучымі тэатральнымі цэнтрамі сталі Вільня, Мінск і Гародня. У мінскай трупе асабліва вылучаўся В. Драздоўскі, выдатны камедыйны артыст. 3 40х гадоў пачалася русіфікацыя тэатра. У адпаведнасці з тэатральнай рэформай 1845—1847 гг., якую праводзіў віленскі генералгубернатар Фёдар Мірковіч, прадугледжвалася ўвядзенне на сцэнічных пляцоўках Беларусі рускай мовы, стварэнне пастаянных тэатраў у губернскіх гарадах з манапольным правам на паказы па ўсёй губерні і фармаванне інстытута тэатральнай дырэкцыі з функцыяй цэнзурнага нагляду. У мясцовых тэатральных калектывах усё часцей выкарыстоўвалася руская, а пазней і ўкраінская драматургія. He забываўся і мясцовы лірнік Уладзіслаў Сыракомля. У 1858 і 1859 гг. мінскі тэатр паставіў яго драмы “Каспер Карлінскі, або абарона Ольштына” і “Соф’я, княжна Слуцкая”.
    Музычная творчасць. Беларускі край славіўся сваімі музычнымі і песеннымі традыцыямі. Музыка выкладалася ў школах, гучала ў
    Праявы беларускасці
    81
    маёнтках, на гарадскіх плошчах. Мясцовыя гарады наведвалі славутыя музыканты з Іспаніі, Бельгіі. Ноты выпісваліся з Варшавы і Парыжа. На беларускай зямлі, у Залессі каля Смаргоні, тварыў славуты кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза “Развітанне з радзімай”. Класікам польскай і беларускай музыкі стаў Станіслаў Манюшка, які пэўны час жыў у Мінску. Тут ставіліся яго оперы, у тым ліку і знакамітая “Галька”. Беларускім каларытам вызначаліся музычныя кампазіцыі для фартэп’яна Антона Абрамовіча (“Беларускае вяселле”, “Зачараванаядуда”). Слухачыбыліў захапленні ад майстэрства дзяцей Вінцэнта ДунінаМарцінке
    Вінцэнт ДунінМарцінкевіч (1807— 1886). 3 архіва А.А. Наліваева.
    віча  піяністаў Камілы і Міраслава. У сярэдзіне XIX ст. закладаліся асновы беларускага тэатра. Вядучая роля тут належала Вінцэнту ДунінуМарцінкевічу, вакол якога гуртаваліся найлепшыя мастацкія сілы Мінска. У 1852 г. мінскія аматары сыгралі першую беларускую оперу “Ідылія” (“Сялянка”). Яе лібрэта напісаў Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, а музыку  Станіслаў Манюшка і К. Кржыжаноўскі. Са сцэны гучалі беларуская мова (побач з польскай) і беларускія народныя млодыі. Ролю войта Навума выконваў сам драматург. Хор складаўся з сялянаў Люцынкі  фальварка Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча.
    Жывапіс. Вельмі шанавалася ў Беларусі выяўленчае мастацтва. Пры гімназіях былі класы малявання. Прафесійную падрыхтоўку MacTaxi маглі атрымаць у Віленскім універсітэце, Полацкай езуіцкай акадэміі. А хто меў сродкі, ехаў вучыцца далей за мяжу. Мастацкімі творамі шчодра ўпрыгожваліся касцёлы, памешчыцкія палацы, дзяржаўныя ўстановы. На аснове мясцовых культурных традыцыяў склалася віленская мастацкая школа. Для яе прадстаўнікоў характэрнае было імкненне да адлюстравання падзеяў, звязаных з гісторыяй краю.
    82
    Перыяд 1831—1863
    Найбольш вядомымі мастакамі ў Беларусі на той час былі ў гістарычным жанры Ян Дамель (1780—1840), у партрэтным  Валенцій Ваньковіч (1799—1842) і Іосіф Аляшкевіч (1777—1830), у класічным нацюрморце  Іван Хруцкі (1810—1885). Сусветную вядомасць набыла літаграфія Юзафа Азямблоўскага “Беларускі раб”, дзе вобразна ўвасоблены трагічны лёс беларускага народа.
    Культурная роля гарадоў. Так склалася гістарычна,“што польскамоўная культура канцэнтравалася ў маёнтках і гарадах, a рускамоўная  толькі ў гарадах. Рускія архітэктары спрабавалі нават вонкавы выгляд мясцовых гарадскіх цэнтраў падагнаць пад агульнарасійскія ўзоры. Плошчы, паркі, царкоўныя храмы, даходныя дамы  усё звычайна вытрымлівалася ў стылі рускага класіцызму. Іосіфаўскі сабор у Магілёве праектаваў вядомы рускі архітэктар Мікалай Львоў, а распісваў знакаміты рускі мастак Уладзімір Баравікоўскі. Але і ў гэтых русіфікаваных гарадах знаходзілася месца для мясцовай культуры, якая пачынала функцыянаваць на натуральнай для сябе беларускай мове. Згадаем літаратурнамастацкія гурткі Адама Кіркора ў Вільні, Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча ў Мінску, Арцёма ВярыгіДарэўскага ў Віцебску.