• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Дзейнасць паўстанцаў на памежжы з польскімі землямі. Зыгмунд Серакоўскі, маючы званне ваяводы Літвы і Беларусі, паспяхова змагаўся на Ковеншчыне. Але ў канцы красавіка паўстанцы пацярпелі паражэнне. Параненага Зыгмунда Серакоўскага карнікі ўзялі ў палон. Пазней, паводле прыгавору суда, ён быў павешаны. Праўда, літоўцы вялі барацьбу далей на чале з Антанасам Мацкявічусам. He спынялася паўстанне і на Гарадзеншчыне, бо, як і на Ковеншчыне, яно трымалася на спачуванні сялянаў. Тут барацьбу ўзначальвалі адданыя сялянскай справе Каліноўскі і Яраслаў Дамброўскі. Адважна змагаўся атрад Рамуальда Траўгута, пазней кіраўніка варшаўскага жонда (урада). У канцы мая паўстанцам удалося сабраць свае сілы каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета і нанесці карнікам буйное паражэнне. Але перамогі былі рэдкія. Да лета амаль усе атрады, якія ствараліся яшчэ пры Літоўскім правінцыйным камітэце і мелі
    Паўстанне 1863 года
    97
    Атрад касінераў 1863 г.
    3 французскага часопіса “Ілюстраваны свет". 1863. Na 308. НМГКБ.
    добрую вывучку, былі разбітыя. Спехам створаныя новыя злучэнні ішлі на непазбежную смерць.
    Пераход кіраўніцтва паўстаннем да Каліноўскага. Няўдачы прыцішылі паўстанцкі запал лібералаў. Стала відавочным, што замежнай дапамогі не будзе. I землеўладальнікі пачалі адыходзіць ад паўстання. Апроч таго, масавыя арышты кіраўнікоў паўстання з ліку белых паралізавалі дзейнасць Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. У такіх умовах мясцовыя радыкалы даволі лёгка ўзялі кіраванне паўстаннем у свае рукі і назначылі Каліноўскага дыктатарам Беларусі і Літвы (кіраўніком БеларускаЛітоўскага чырвонага ўрада). Было гэта ў чэрвені. Новыя кіраўнікі ўжо не лічыліся з варшаўскім жондам, які падпаў пад уплыў белых, і спадзявалася толькі на свой народ. Менавіта ў гэтым былі карані аптымізму Каліноўскага і яго паплечнікаў, такіх як Уладзіслаў Малахоўскі, Цітус Далеўскі.
    Дзейнасць карнікаў. Умовы для барацьбы з лета былі надзвычай складаныя. Для задушэння паўстання ў Вільню накіравалі вядомага ўжо русіфікатара Міхаіла Мураўёва. Ён з’явіўся тут у маі і пачаў з таго, што загадаў павесіць двух ксяндзоў. Вязнямі былі запоўненыя ўсе турмы. Каб запалохаць людзей, паўстанцаў вешалі і расстрэль
    98
    Перыяд 1831—1863
    валі на гандлёвай плошчы Вільні амаль штодзень. У Беларусі ўводзіўся ваеннапаліцэйскі рэжым. Расійская армія ўзрасла да 200 тыс. чалавек. Вайсковыя злучэнні знаходзіліся ў бесперапынным руху. Захопленыя са зброяй у руках паўстанцы расстрэльваліся на месцы без усякага суду. Паселішчы шляхціцаў, аднадворцаў і нават сялянаў, западозраных у сувязях з паўстанцамі, падпальваліся, а іх жыхары пагалоўна высылаліся ў Сібір. Жыхары ваколіцаў і вёсак у радыусе 1015 вёрстаў ад месца выяўлення паўстанцкіх атрадаў штрафаваліся за тое, што не даносілі пра “панскія шайкі” ўладам, незалежна ад таго, ведалі яны пра тое ці не. Сялянаў набіралі ў вясковую варту, якая павінна была дапамагаць рускім вайскоўцам вышукваць паўстанцаў. За дапамогу аддзелам расійскай арміі вяскоўцам аддавалі з канфіскаваных у паўстанцаў маёнткаў прылады працы, скаціну і нават хатнія рэчы. За землеўладальнікамі і ксяндзамі наладжваўся пільны нагляд. Абмяжоўвалася магчымасць іх пераезду з месца на месца. Маёнткі бунтарскіх землеўладальнікаўканфіскоўваліся, кляштары, якія былі асяродкамі паўстанцкага руху, зачыняліся. Усе нярускія памешчыкікаталікі абкладаліся 10%ным зборам з прыбыткаў на карысць дзяржавы. I некаторыя землеўладальнікі пачалі выдаваць паўстанцаў царскім уладам. Ксяндзы заклікалі скласці зброю.
    Міхаіл Мураўёў, віленскі генералгубернатар. НМГКБ.
    Ужо ў канцы ліпеня 1863 г. дэлегацыя шляхецтва Віленскай губерні на чале з губернскім маршалкам шляхты Дамейкам падала Мураўёву ліст на імя цара, у якім каялася і заяўляла пра адданасць царскаму трону. Такія ж лісты складаліся і ў іншых губернях. Карныя захады царскага ўрада спалучаліся з дэмагагічнай палітыкай у адносінах да сялянаў. Але здань сялянскага паўстання не пакідала Мураўёва. Ен стварае спецыяльныя камісіі для разгляду ўстаўных грамат. Часам сялянам рабілі чарговыя зямельныя падачкі за кошт землеўладальнікаў. У лістападзе указ ад 1 сакавіка аб скасаванні панскіх павіннасцяў і па
    мяншзнні на 20% выкупных плацяжоў распаўсюджваецца на Віцебскую і Магілёўскую губерні. Узнаўляюцца сервітуты  даўняе
    Паўстанне 1863 года
    99
    права былых прыгонных пасвіць сваю жывёлу ў землеўладальніцкіх лясах і на прыбраных восеньскіх палях. Мураўёў, як ніхто, умацаваў сярод сялянства Беларусі царскія ілюзіі і варожасць праваслаўнай яго часткі да каталіцкай зямельнай арыстакратыі. 3 таго часу палітыка супрацьпастаўлення праваслаўных сялянаў нацыянальнай каталіцкай эліце робіцца традыцыйнай для расійскіх уладаў.
    Паўстанне  на спадзе. Вікенцій Канстанцін Каліноўскі мусіў выдаць загад да народа зямлі Беларускай і Літоўскай, дзе даводзіў, што паўстанцы змагаюцца не за ўзнаўленне прыгону, а за лепшае жыццё для сялянства. Аднак у барацьбе за сялянскія масы паўстанцкае кіраўніцтва саступала царызму. Яно змагалася на два франты: і з арыстакратаміперабежчыкамі, і з рускім самаўладдзем. He выключаўся тэрор. Былі створаныя трыбунал і каманда кінжалыпчыкаў. Першым актам тэрору ў Беларусі быў няўдалы замах на віленскага маршалка Дамейку. Да кастрычніка 1863 г. на Гарадзеншчыне ўсё яшчэ дзейнічалі асобныя паўстанцкія атрады. Яны адмаўляліся ад пешых воінаў, разбіваліся на конныя групы ў 1012 вершнікаў і рабіліся для карнікаў няўлоўнымі. Але змаганне рабілася ўсё больш бессэнсоўным. Паўстанцы выходзілі з лясоў, хаваліся за мяжой, выдавалі сябе за паслухмяных падданых цара. Новае выступленне было прызначанае на вясну 1864 г.
    Каліноўскі і яго кат. Кіраўніцтва паўстаннем несла страты. Вікенці Канстанцін Каліноўскі быў у падполлі. Ён у любы час мог выехаць за мяжу, але заставаўся, каб рыхтаваць людзей для вясновага выступлення. Яго ўпарта шукалі жандары. Даводзілася амаль штотыдзень мяняць прозвішча, кватэру, вопратку. У студзені 1864 г. Каліноўскага арыштавалі ў Вільні, потым быў суд, a 10 сакавіка лідэра паўстанцаў павесілі на Лукішскім плацы. Да шыбеніцы ён ішоў цвёрда і смела. У адпаведнасці з гістарычнай традыцыяй Каліноўскі шануецца як беларускі нацыянальны герой. I на тое ёсць падставы. Ён звязаў з беларускім сялянствам, якое складала большасць беларускага насельніцтва, свой лёс, прымаў яго мову, разумеў яго карэнныя інтарэсы і са зброяй у руках кіраваў барацьбой за іх ажыццяўленне. I, урэшце, ён ахвяраваў свайму народу ўласнае жыццё. Царызм святкаваў перамогу. Міхаіл Мураўёў быў абвешчаны рускім героем. Яго стараннямі прыкладна 128 паўстанцаў былі пакараныя смерцю, каля 12,5 тыс. чалавек высланыя і больш чым на шэсць тысячаў чалавек было накладзенае адміністрацыйнае спагнанне. Захады царскага ката апраўдвала нават ліберальная прэса на чале з Міхаілам Катковым.
    100
    Перыяд 1831—1863
    He ўтрымаліся ад дыфірамбаў у гонар Мураўёва і рускія паэты Пётр Вяземскі, Мікалай Някрасаў. I толькі Аляксандр Герцэн увесь час называў Міхаіла Мураўёва “вешальнікам” і “людаедам”.
    Асноўныя прычыны няўдачы. Паўстанне закончылася паражэннем. Як Вікенцій Канстанцін Каліноўскі ні намагаўся ўзняць сялянскае паўстанне, яму гэта не ўдалося. Беларускае сялянства рабіла выбар на карысць афіцыйных уладаў, бо толькі ад іх чакала паляпшэння ўласнага жыцця. Мясцовая шляхта ўпарта трымалася за ілюзорную ідэю аднаўлення унітарнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Інтэлігенцыя шляхецкага паходжання на чале з Каліноўскім усё ж змагла (насуперак польскаму нацыяналізму і першай хвалі русіфікацыі) адстаяць ідэю федэратыўнага саюза БеларускаЛітоўскай дзяржавы з Полыхічай. Але прапанова стварэння беларускапольскай федэрацыі або не разумелася беларускім сялянствам увогуле, або разумелася як хаўрус з былымі прыгоннікамі, а таму была для яго непрымальная. 70% паўстанцаў прыпадала на дваранаў. Сяляне складалі каля 18% паўстанцаў, і толькі ў Гарадзенскай губерні  да 33%. Ідэя цалкам незалежнага Вялікага Княства Літоўскага (і ад Расіі, і ад Польшчы) наўрад ці змяніла б сітуацыю. Некаторыя даследчыкі лічаць, што такую ідэю ўпершыню выказаў якраз Каліноўскі, але гэта не ўдаецца пацвердзіць бясспрэчнымі дакументамі.
    Набыткі ці страты? Паўстанне 1863 г. прынесла відавочныя страты. Амаль усе інтэлігенты, якія пачыналі ўсведамляць сваю сувязь з беларусамі і ўключаліся ў барацьбу за паляпшэнне іх долі, загінулі ці былі раскіданыя па імперыі і ўсім свеце. Царская дэмагогія пачала ператвараць праваслаўную большасць беларускіх сялянаў у адданых грамадзянаў Расіі. У знак павагі да царскай дзяржавы яны часам называлі сябе рускімі (у сэнсе расійскага грамадзянства, належнасці да рускай праваслаўнай царквы). Паўстанне істотна паглыбіла сацыяльнарэлігійную бездань паміж каталіцкімі абшарнікамі і праваслаўным сялянствам. Сустрэча беларускай ідэі з этнічнай масай беларусаў адкладалася. Набыткаў, здавалася б, ніякіх і не было, але пасля паўстання да наступных пакаленняў у спадчыну перайшла традыцыя змагання за ўласную дзяржаўнасць.
    ★ *★
    Такім чынам, перыяд 1831—1861 гадоў вызначаецца ў гісторыі Беларусі нарастаннем дынамізму. Паўстанне 1831 г. канчаткова змя
    Паўстанне 1863 года
    101
    ніла культурны ландшафт беларускіх земляў. Замест паланізацыі ўзнялася хваля мікалаеўскай русіфікацыі, падмацаванай не толькі палітычна, але і ідэалагічна. Праект Міхаіла Каткова (30я гады) прадугледжваў фармаванне расійскай нацыі з уключэннем у яе жыхароў Беларусі. Такі ж праект фармавання польскай нацыі з уключэннем у яе жыхароў Беларусі мела й Варшава. У выніку пераводу уніятаў у праваслаўе (1839 г.) нашых продкаў адцягвалі ад палякаў, але небяспечна набліжалі да рускіх. I ўсё ж у віхуры польскарускага супрацьстаяння разуменне беларускай адметнасці ўзрастала. Рускія дапамагалі зразумець, што беларусы  не палякі, але былі няздольныя даказаць, што беларусы ёсць рускія. Такая ж “дапамога” ішла і ад палякаў. Назіралася часовая раўнавага рускіх і польскіх культурніцкіх уплываў. У такіх умовах дзейнасць Каліноўскага, непасрэдна ці ўскосна, садзейнічала ўсведамленню беларусамі неабходнасці змагацца за сваю дзяржаўнасць, падмурак кожнай сучаснай нацыі.