Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Агульная колькасцьдзелавых людзей сярод беларусаў. У канцы XIX ст. прадпрымальнікі складалі ў агульнай масе беларускага насельніцтва 9,5%, а буйныя камерсанты не набіралі і 0,1%. У немцаў, рускіх, яўрэяў, палякаў, што жылі ў Беларусі, удзельная вага дзелавых людзей перавышала 18%, будучы амаль удвая большай, чым у беларусаў. Такі тонюткі прадпрымальніцкі слой мог мець толькі прыгнечаны, эканамічна несамастойны народ, мала канкурэнтаздольны не толькі ў эканамічным, але і ў культурным жыцці. Беларускія прадпрымальнікі складаліся пераважна з малаадукаваных і маладасведчаных сялянскіх заможных гаспадароў. Жыццёвыя сілы беларускіх камерсантаў памяншаліся зза дэнацыяналізацыі мясцовай шляхты.
Дзве тэндэнцыі эканамічнага развіцця. Адзінай сферай, дзе рускія ўлады дасягнулі значных поспехаў у кантролі над Беларуссю, былі фінансы. У апошняй чвэрці XIX ст. яе фінансавая залежнасць ад Масквы стала дамінуючай. Але нацыянальнаэканамічная кансалідацыя не выключалася. Эканамічны падмурак для еднасці беларусаў, як гэта ні парадаксальна, ствараўся тым самым расійскім прадпрымальніцтвам, якое ўзмацняла эканамічную залежнасць ад цэнтра. Чыгунка, тэлеграф, пошта, друк павышалі інфармаванасць людзей. Правінцыйныя навіны імгненна абляталі ўвесь край. Непазбежныя вандроўкі відавочна пераконвалі ў распаўсюджанасці беларускай мовы і культуры на вялікай прасторы. Захоўваліся і старыя сувязі. Эканамічная дыскрымінацыя ў спалучэнні з традыцыяй і ментальнасцю беларусаў абумовілі тое, што і ў канцы XIX ст. яны амаль на 94% былі земляробамі. Земляробчая праца стала галоўным фактарам іх эканамічнай еднасці. Зразумела, што практычную працу па пабудове беларускага рынку, які паўнаварта функцыянаваў бы і ў інтарэсах нацыі, магла выканаць толькі незалежная нацыянальная дзяржава.
Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння
117
14. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ.
ПРАБЛЕМА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ
Змрочныя часы насталі пасля паўстання 1863 г. і для культуры Беларусі. Здавалася, што поўная русіфікацыя краю адбудзецца ўжо да канца XIX стагоддзя.
14.1. Нечаканыя вынікі русіфікацыі
Культурная пераарыентацыя з захаду на ўсход. Культурная прастора Беларусі ў эпоху “мураўёўшчыны” істотна змянілася. Афіцыйная навуковамастацкая творчасць беларусаў стала магчымая толькі ў рускамоўнай форме. Царызм імкнуўся ізаляваць Беларускі край ад польскаеўрапейскіх уплываў і гвалтам насаджаў тут расійскавізантыйскія культурныя традыцыі. Польскамоўная духоўная творчасць страчвала дзяржаўную падтрымку. Беларускі друк фактычна забараняўся. У краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Усё гэта прыгнятала і збядняла культурныя працэсы ў Беларусі. Яны ўжо былі тут не такія вірлівыя, як у 2050 гады.
Палітычны заказ навукоўцам. Царскі ўрад адразу пасля задушэння паўстання 1863 г. мабілізаваў афіцыйную навуку на пошук доказаў таго, што Беларусь спрадвеку была рускім краем. Рабілася гэта насуперак польскім дамаганням на беларускія землі. У 1867 г. у Вільні адкрыўся аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, які распачаў ажыццяўленне дзяржаўнай праграмы. Праводзіліся археалагічныя экспедыцыі, збіраліся старадаўнія рэчы і старадрукі. Вывучэннем Прыдняпроўя займаўся нават магілёўскі губернатар Аляксандр Дамбавецкі. Аднак у 1874 г. віленскі аддзел закрыўся, бо рускія пераважна абыякава ставіліся да беларускай мінуўшчыны, а мясцовых працаўнікоў амаль не было.
Этнаграфічныя і філалагічныя даследаванні. Расійская адукацыя і выхаванне не заўсёды прыводзілі да забывання беларусамі сваіх каранёў. Узнаўляўся натуральны працэс самапазнання. Ён вёўся пераважна на аматарскім узроўні. I толькі асобныя беларусы рабіліся прафесійнымі навукоўцамі. Ім даводзілася пісаць на рускай мове і падладжвацца пад афіцыйныя дактрыны, але веды пра Беларусь праз гэта не страчвалі сваёй каштоўнасці. У 1870 г. выйшаў першы беларускарускі слоўнік Івана Насовіча, старэйшага беларускага мова
118
Перыяд 1863—1904
знаўцы і этнографа (1788—1877), родам з Быхаўскага павета. 3 60х гадоў пачаў сваю працу выдатны этнограф Павел Шэйн (1826—1900), віцебскі хрышчаны яўрэй. У 1887—1902 гг. друкавалася трохтомная праца Паўла Шэйна “Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю”. Хоць аўтар і карыстаецца афіцыйнай тэрміналогіяй, гаворка ў працы ідзе пра беларусаў. Вельмі плённа працаваў этнограф Мікалай Нікіфароўскі (1845—1910). Сціплы настаўнік віцебскай гімназіі надрукаваў такія вядомыя этнаграфічныя працы, як “Нарысы Віцебскай Беларусі”, “Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі...”. He менш знакаміты беларускі этнограф Еўдакім Раманаў (1855—1922) таксама вый
Акадэмік Яўхім Карскі (1860—1931).
3 архіва БелЭн.
шаў з асяроддзя народных настаўнікаў. Яго шырокавядомыя “Беларускія зборнікі” пачалі выходзіць з 1886 г. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя побыту і культуры беларусаў царскага перыяду. Пазней вядомы вучоны з Гомельшчыны прычыніўся да беларускага нацыянальнага адраджэння. Беларускі народ займеў свайго акадэміка Яўхіма Карскага (1860—1931), родам з Гарадзеншчыны. Сусветную вядомасць яму надало фундаментальнае выданне пад назваю “Беларусы” (тры тамы ў сямі частках), у якім аўтар даследаваў паходжанне і развіццё беларускай мовы. Першы том гэтай працы пабачыў свет у 1903 годзе. Сваё даследаванне Яўхім Карскі пачынаў з вы
значэння межаў беларускага этнасу ў адпаведнасці з распаў
сюджаннем яго мовы.
Даследаванні па гісторыі. Працы рускіх вучоных па гісторыі Беларусі не выходзілі за рамкі афіцыйных поглядаў на наш край як на правінцыю агульнарускай дзяржавы. Асабліва ўпарта гэта прапагандаваў расійскі прафесар, ураджэнец Беларусі, Міхаіл Каяловіч. Ніяк не спрыяла нацыянальнай самасвядомасіц беларускай моладзі яго кніга “Чытанне па гісторыі Заходняй Расіі”, якая выдавалася двойчы (1864, 1884). Многія беларускія студэнты праходзілі рускую гістарычную школу, пераймалі навуковую спадчыну гэтай школы, але не ўсе падзялялі яе ідэалагічную накіраванасць. На вялікім фактычным
Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння
119
матэрыяле пісаў свае працы гісторык Аляксей Сапуноў (1852—1924), віцебскі беларус, выкладчык віцебскай гімназіі. Найбольш буйныя сярод іх пяцітомны зборнік дакументаў і матэрыялаў “Віцебская даўніна” (1883—1888), а таксама гісторыкагеаграфічнае даследаванне “Рака Заходняя Дзвіна” (1893). 3 80х гадоў пачынаецца навуковаасветная дзейнасць выдатнага беларускага гісторыка Мітрафана ДоўнарЗапольскага (1867—1934). У сваіх ранніх працах ён сцвярджаў самабытнасць беларускага народа, яго права на самастойную будучыню. Такія ідэі ўпершыню прагучалі са старонак рускамоўнай прэсы.
Руская перыёдыка на службе беларускіх інтарэсаў. Патрыятычныя артыкулы Мітрафана ДоўнарЗапольскага друкавала ў 1888 г. адна з першых у Беларусі прыватная ліберальная газэта “Мннскнй лнсток” (1886—1902). Яго беларускія матэрыялы праходзілі ў друк даволі лёгка, бо мелі навуковую форму. Вакол рэдакцыі “Мннского лнстка” гуртавалася цэлая група аматараў беларускай культуры і гісторыі: апроч Мітрафана ДоўнарЗапольскага, паэт Янка Лучына (Ян Неслухоўскі) і іншыя. Свае допісы яны друкавалі не толькі ў газэце, але і ў штогоднім дадатку да яе “СевероЗападном календаре”, што выходзіў у 1888—1893 гг. Яго складальнікам удалося надрукаваць вершы Янкі Лучыны на беларускай мове. Пад выглядам “Календара” фактычна з’явіўся альманах, які прысвячаўся вывучэнню Беларусі. Аднак мару выдаваць пабеларуску здзейсніць не ўдалося. Апроч “Мннского лнстка”, беларускіх навукоўцаў ахвотна друкаваў “Внленскнй вестннк”. Вакол “Внтебскнх ведомостей” утварыўся гурток тамашніх беларусаў. Там друкаваў свае літаратурныя нарысы з беларускага жыцця этнограф Еўдакім Раманаў, часам пад псеўданімам Радзіміч. He абмінаў беларускіх матэрыялаў і “Смоленскнй вестннк”. Газэтныя рускамоўныя артыкулы беларускіх патрыётаў даходзілі да вясковай інтэлігенцыі і будзілі яе нацыянальныя пачуцці.
I што пацвердзілі навукоўцы? Пашырэнне навуковаасветнай дзейнасці беларусаў сведчыла пра іх жыццёвую сілу. Крыніцай гэтага адраджэння было беларускае сялянства. Яно самаізалявалася і тым захавала сваю самабытнасць, якая і была выяўленая навукоўцамі этнографамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі. Афіцыйная дактрына рускасці беларускага краю не пацвярджалася. Гэта істотна падрывала пазіцыі мясцовых прыхільнікаў “заходнерусізму”. Інтэлігенцкія сілы Беларусі, і найперш самі навукоўцы, пачалі пераходзіць на нацыянальную глебу.
120
Перыяд 1863—1904
14.2. Захаванне роднай мовы
Нявыказанасць літаратурнага слова. У часы паўстання 1863 г. узнікла прапагандысцкая літаратура на беларускай мове. Польскія паўстанцы і рускія чыноўнікі заклікалі беларускага селяніна прыняць кожны іх бок. I толькі “Мужыцкая праўда” Каліноўскага клікала да абароны ўласных інтарэсаў. У віленскай турме перад смерцю Каліноўскі напісаўверш “Марыська чарнаброва, галубка мая...”. Гэта было лірычнае развітанне рэвалюцыянера і з радзімай, і з каханай дзяўчынай віленчанкай Марысяй Грагатовіч. Але з той пары беларуская літаратура “замёрла” зза цэнзурнага ўціску.
Постаць Францішка Багушэвіча (1840—1900). Гэты паэт належаў да тых нешматлікіх прадстаўнікоў паўстанцкай інтэлігенцыі, якія цудам ацалелі ад царскіх рэпрэсіяў. Нарадзіўся Багушэвіч на Ашмяншчыне ў сям’і дробнага шляхціца. Паэт звярнуўся да мовы сваіх продкаў пад уплывам украінскага адраджэння (вучыўся ў Нежынскім юрыдычным ліцэі, што на Украіне). Яго беларускія вершы маглі пабачыць свет толькі за межамі Расіі, у польскіх гарадах, што знаходзіліся тады пад Аўстрыяй і Прусіяй. Першы зборнік твораў Багушэвіча “Дудка беларуская” выйшаў у Кракаве ў 1891 г. пад псеўданімам Мацей Бурачок, а другі “Смык беларускі” у Познані ў 1894 г. пад псеўданімам Сымон Рэўка зпад Барысава. У сваіх
Францішак Багушэвіч. вершах Францішак Багушэвіч паказваў 1898 г. НМГКБ. гаротнае жыццё беларусаселяніна, імкнуўся абудзіць у ім пачуццё чалавечай і нацыянальнай годнасці, заклікаў да захавання і развіцця роднай мовы і культуры.
Беларускія песняры другой паловы XIX ст. Неабходнасць захавання роднай культуры і мовы добра разумеў і таленавіты паэт з Мінска Янка Лучына (1851—1898). У 1891 г. за мяжой была выдадзеная яго невялічкая кніжачка вершаў пад назвай “Вязанка”. Як і Францішак Багушэвіч, Янка Лучына быў песняром народнага жыодя, але за простымі вершаванымі радкамі хавалася постаць філосафа. Беларуская літаратура другой паловы XIX ст. узбагацілася творамі Адама Гурыновіча, Казіміра Кастравіцкага (Каруся Каганца), Альгерда Абу