• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    вінцыямі, рабілася новая спроба стварэння агульнабеларускай рэвалюцыйнай партыі сацыялістычнага накірунку.
    " гомон.
    ЙЛОРУССКОЕ J#WB^^
    Тытульны ліст часопіса “Гоман”. 1884. Ns 2.
    НМГКБ.
    130
    Перыяд 1863—1904
    Меркавалася, што яна аб’яднае ўсе нелегальныя гурткі Беларусі незалежна ад іх нацыянальнага складу і будзе каардынаваць свае дзеянні з “Народнай воляй”. Арганізатарам новай партыі выступіла пецярбургская група выхадцаў з Беларусі “Гоман”. Пад такой самай назвай яна выдала на рускай мове першы нумар падпольнага гектаграфічнага часопіса. Але паліцыя неўзабаве арыштавала большую частку чальцоў рэдакцыі. У гоманаўскую групу ўваходзілі студэнты пецярбургскіх вышэйшых навучальных установаў: ураджэнец Магілёва Хаім Ратнер, які рэдагаваў часопіс, выхаванец слуцкай гімназіі У. Крупскі, С. НясцюшкаБуйніцкі з Віцебшчыны, М. Стацкевіч з Віленшчыны, Сафронаў і слухачка Вышэйшых жаночых курсаў А. Ратнер. Тыя, хто застаўся на волі, здолелі ўзнавіць выданне часопіса. Другі і апошні нумар “Гомана” выйшаў у канцы 1884 г. Чаму дзейнасць гоманаўцаў прыпынілася, невядома. Але цалкам відавочна, што ім таксама не ўдалося аб’яднаць рэвалюцыйныя гурткі Беларусі і стварыць агульнабеларускую палітычную партыю. I ўсё ж гоманаўцы пакінулі пасля сябе добрую памяць.
    Першая тэорыя развіцця беларускай нацыі. Менавіта гэтую тэорыю выпрацавалі сябры “Гомана”, для чаго спатрэбілася сур езная аналітычная праца па вывучэнні як мясцовых традыцыяў вызваленчай барацьбы, так і публіцыстыкі ўкраінскага нацыянальнага лідэра Міхаіла Драгаманава, рускай народніцкай дактрыны. На думку сябраў “Гомана”, нацыі існавалі спрадвеку. Яны  роўныя. Іх нельга падзяляць на “вышэйшыя” і “ніжэйшыя”, на “дзяржаўныя” і “недзяржаўныя”. I, што вельмі важна, гоманаўцы першыя на поўны голас заявілі аб існаванні самастойнай беларускай нацыі. Яны паказалі, што беларусы, як і іншыя нацыянальныя супольнасці, маюць сваю мову, культуру, тэрыторыю, гістарычнае мінулае. З’яўленне першай беларускай тэорыі нацыі адмаўляла думку тых рускіх народнікаў, якія не лічылі беларускі народ самастойным і не верылі, што ён, такі цёмны і забіты, можа змагацца за захаванне сваёй самабытнасці і дасягненне палітычнай незалежнасці. Будучую Беларусь рэвалюцыянерыбеларусы бачылі ў складзе сацыялістычнай Расіі, пабудаванай на грунце федэралізму. Гэта была б краіна свабодных, самастойных, раўнапраўных і добраахвотна аб’яднаных краёў. Гоманаўцы не прымалі нарадавольскую ідэю адзінага федэральнага ўрада, бо баяліся дыктату рускай нацыі, але дапускалі магчымасць стварэння агульнарасійскага заканадаўчага сходу. Пастулат аб праве нацыяў на палітычную самастойнасць, які абвясціў у 1830х гадах Францішак Савіч, напаўняўся го
    Палітычная пераарыентацыя на Расію
    131
    манаўцамі канкрэтнай палітычнай праграмай. Свае ідэалы беларускія рэвалюцыянеры імкнуліся ажыццявіць шляхам рэвалюцыйнай барацьбы ўсіх прыгнечаных народаў імперыі супраць агульнага Bopara  самаўладства.
    Перагрупоўка сілаў апазіцыі. Пасля 1863 г. характар палітычнай апазіцыі царызму ў Беларусі істотна змяніўся. Сепаратызм зямельнай арыстакратыі быў прыдушаны. Наўзамен яшчэ больш пагрозліва для царскай манархіі ўзвысілася апазіцыйнасць, якая ахоплівала цяпер практычна ўсё грамадства. У рэчышчы гэтай плыні набірала сілу і новая генерацыя барацьбітоў за нацыянальную незалежнасць Беларусі.
    15.3.	Як марксізм пашыраўся ў Беларусі
    Распаўсюджванне новага вучэння ў Беларусі. У тыя часы шмат хто лічыў, што выхад Расіі з крызісу могуць забяспечыць марксізм ці рабочы сацыялізм. 3 новым вучэннем беларуская інтэлігенцыя пазнаёмілася ў народніцкіх гуртках 70х гадоў. Потым у Беларусі пачалі распаўсюджвацца ідэі польскай марксісцкай партыі “Пралетарыят”, якую ў 1882 г. стварыў Людвік Варынскі. А неўзабаве завязаліся стасункі і з рускай марксісцкай арганізацыяй “Вызваленне працы”, якую ў 1883 г. за мяжой заснаваў Георгій Пляханаў.
    Марксізм ці нацыяналізм? Марксізм патрабаваў пралетарскага інтэрнацыяналізму. Ва ўмовах Расіі гэта азначала, што рэвалюцыйнае прадстаўніцтва нацыянальна прыгнечаных народаў павінна было адмовіцца ад сваіх нацыянальных інтарэсаў і цалкам падпарадкавацца рускаму партыйнаму цэнтру. Марксізм у рускім варыянце быў па сваёй сутнасці вучэннем імперскім, антынацыянальным. У далейшым ён прывёў да таго, што лёс Расіі апынуўся ў руках дэнацыяналізаваных элементаў (рускіх, яўрэяў, грузінаў, армянаў і іншых), якія ледзь не загубілі нацыянальнае жыццё ў вялікай краіне. Але ў канцы XIX ст. адмоўныя вынікі марксізму яшчэ ніхто не мог прадбачыць. Што да альтэрнатыўнага шляху аб’яднання ўсіх антыцарскіх сілаў  не на пралетарскай, а на нацыянальнай аснове  дык ён уяўляўся неверагодным. Ідэю добраахвотнага пагаднення нацыяў у барацьбе за ліквідацыю рускай імперыі і дасягненне яе народамі палітычнай незалежнасці рускія рэвалюцыянеры ігнаравалі. Стаўка рабілася на цэнтралізаванае фармаванне пралетарскай арміі дзеля барацьбы за ператварэнне царскай імперыі ў імперыю сацыялістычную і пашырэнне яе межаў да сусветных маштабаў.
    132
    Перыяд 1863—1904
    Марксізм  ідэалогія паўпераў. Рабочы сацыялізм не мог знайсці сабе спрыяльную глебу сярод сельскагаспадарчых працаўнікоў, рассыпаных па вёсках, маёнтках і фальварках. Толькі ў беларускіх гарадах і мястэчках, якія поўніліся яўрэйскай пралетарызаванай беднатой, ён знаходзіў спачуванне. Штучна сціснутыя з 1882 г. у межах гарадскіх паселішчаў яўрэйскія рабочыя з цяжкасцю здабывалі кавалак хлеба і пакутавалі ад беспрацоўя. Разам з імі нястачу цярпелі і рабочыя іншых нацыяў. Але беларусы складалі толькі каля 9% рабочага прамысловага люду мясцовых гарадоў.
    Барацьба рабочых за паляпшэнне дабрабыту. Першыя страйкі адбыліся ў 70х гадах. Побач з яўрэйскім пралетарыятам актыўна страйкавалі хрысціянскія рабочыя чыгуначных майстэрняў Мінска, Гомеля, Пінска. Самая вялікая стачка XIX ст. у межах Беларускага краю адбылася ў 1895 г. у Беластоку. У ёй удзельнічала да 20 тыс. рабочыхтэкстылынчыкаў, сярод якіх былі яўрэі, немцы, палякі, беларусы. Аднак рабочы рух у Беларусі па складзе яго ўдзельнікаў быў пераважна яўрэйскі, бо і сярод прамысловых работнікаў большасць тут складалі яўрэі. Старыя яўрзйскія рэлігійныя брацтвы ператвараліся ў патаемныя страйкавыя касы (зародкі будучых прафсаюзаў). Яны падтрымлівалі збяднелых і бастуючых. Першая такая каса ўзнікла ў сярэдзіне 80х гг. сярод мінскіх слесараў. Паступова вакол страйкавых касаў гуртаваліся першыя марксісцкія арганізацыі.
    Пашырэнне марксізму сярод рабочых. Ужо на пачатку 80х гадоў сотні рабочых Мінска наведвалі марксісцкія асветніцкія гурткі. 3 канца 80х гадоў у Беларусі з’явіліся марксісцкія лістоўкі і брашуры на ідыш. У 1895 г. у Мінску рабочыя адзначылі Першамайскае свята.
    Марксісцкія партыі ў Беларусі. Кожная нацыя прыстасоўвала марксісцкую дактрыну да сваіх інтарэсаў. Створаная ў 1892 г. Польская партыя сацыялістычная (ППС) пашырала свой уплыў на заходнюю Беларусь і першая паставіла пралетарскую салідарнасць на службу ідэі ўзнаўлення Польшчы ў межах 1772 г. У1897 г. у Вільні была закладзеная яўрэйская рабочая партыя пад назвай “Агульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве і Полыіічы”, а сцісла  Бунд (Саюз). Крыху пазней Цэнтральны камітэт партыі вымушаны быў перабрацца з Вільні ў Мінск. Бунд набыў вялікі ўплыў на яўрэйскіх рабочых. Выратаванне свайго народа Бунд звязваў з сацыялістычнай Расійскай імперыяй. Таму адразу пасля свайго афармлення Бунд пачаў захады па стварэнні рускай марксісцкай партыі. Першы з’езд Расійскай сацыялдэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) адбыўся ў 1898 г. у Мінску,
    Палітычная пераарыентацыя на Расію
    133
    найважнейшым цэнтры Бунда. Менавіта Бунд узяў на сябе ролю тэхнічнага арганізатара з’езда, а потым увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная адзінка. Літоўскія сацыялдэмакраты ад удзелу ў з’ездзе адмовіліся, ППС не запрашалася. Пазней увесь Цэнтральны камітэт партыі і амаль усе дэлегаты трапілі ў турму. За імі паліцэйскія агенты сачылі яшчэ з Мінска. Тым не менш, у Беларусі пачалі ўзнікаць расійскія сацыялдэмакратычныя арганізацыі, якія, праўда, знаходзіліся пад бундаўскай апекай. Гэта не магло падабацца рускім сацыялдэмакратам, якія самі прэтэндавалі на вярхоўнае кіраўніцтва рабочым рухам у Беларусі і ва ўсёй Расіі. Іх новы лідэр Уладзімір Ульянаў (Ленін) на II з’ездзе РСДРП, што праходзіў у 1903 г., пайшоў на раскол партыі, абы толькі сцвердзіць у яе шэрагах дух дэспатызму (дыктатуры пралетарыяту) і безумоўнага падпарадкавання цэнтру. Частка дэлегатаў на чале з Л. Мартавым і Г. Пляханавым выступілі супраць. Яны арыентаваліся на ідэалы памяркоўнага рабочага сацыялізму еўрапейскага ўзору, але засталіся ў меншасці. З’езд не ўлічыў нацыянальных інтарэсаў яўрэйскай сацыялдэмакратыі, і Бунд выйшаў са складу РСДРП. Ленінцы (бальшавікі) бралі курс на захаванне Расійскай імперыі пад сваім кіраваннем.
    Замацаванне ў Беларусі рускай сацыялдэмакратыі. Адразу пасля II з’езда РСДРП у дзейнасці сацыялдэмакратычных арганізацыяў Беларусі пачаліся перамены. Замест старых прабундаўскіх ствараліся новыя, падпарадкаваныя перавыбранаму кіраўніцтву РСДРП. Рабілася гэта рукамі рускіх рэвалюцыянераў і тых бундаўцаў, што перайшлі ў шэрагі расійскай партыі. 3 1903 г. у Гомелі працаваў Палескі камітэт РСДРП, а з 1904 г. у Вільні  ПаўночнаЗаходні камітэт РСДРП. Кожны з іх кіраваў мясцовымі сацыялдэмакратычнымі арганізацыямі ў сваім рэгіёне.
    Дзяржаўны сацыялізм (зубатаўшчына). He толькі новае кіраўніцтва РСДРП, але і царскі ўрад імкнуліся падпарадкаваць сабе Бунд, які стаяў на чале вельмі шырокага і добра арганізаванага яўрэйскага рабочага руху. Калі Уладзімір Ленін дзейнічаў ад імя расійскіх сацыялдэмакратаў, то Сяргей Зубатаў, як працаўнік дэпартамента паліцыі,  ад імя ўрада. Побач з рэпрэсіямі рабілася спроба абмежаваць рабочы рух эканамічнымі патрабаваннямі да прадпрымальнікаў. За адмову ад палітычнай барацьбы (супраць цара і ўрада) Сяргей Зубатаў абяцаў не перашкаджаць рабочым праводзіць эканамічныя стачкі. У1902 г. у Мінску пад наглядам паліцыі ўтварылася Яўрэйская незалежная рабочая партыя. У яе шэрагах у той час было больш рабочых,
    134
    Перыяд 1863—1904
    чым у Бундзе. Многія рэвалюцыянеры трапілі тады за краты па даносах зубатаўцаў. Нідзе зубатаўшчына не набыла такіх памераў, як у Беларусі (Мінск, Вільня, Гародня, Беласток). У Ярцаве Смаленскай губерні былі нават створаныя брацтвы рабочых для барацьбы з “крамолай”. I ўсё ж зубатаўшчына не змагла прадухіліць рэвалюцыйнага ўздыму.