• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Выбарчае права. Паслярэвалюцыйная Расія захоўвала парламенцкае прадстаўніцтва. Новы выбарчы закон (3 чэрвеня 1907 г.) абмяжоўваў лік дэпутатаў ад ускраінаў. Выбары ў Дзяржаўную думу ў Беларусі фактычна адбываліся па нацыянальных спісах  рускім, польскім, яўрэйскім. Беларускі спіс не складаўся ўвогуле. Беларусыкаталікі праходзілі па польскім спісе, а праваслаўныя беларусы, пераважна сяляне,  па рускім. Царызм абмяжоўваў каталікоў, а гэта давала адпаведную перавагу ў выбарчай барацьбе мясцовым вяскоўцам праваслаўнай веры, якіх запісвалі ў рускія. Нідзе сяляне не мелі такога шырокага прадстаўніцтва ў царскіх Думах, як у Беларусі. Яны ўступалі ва ўрадавыя партыі. А беларускія нацыянальныя дзеячы, не маючы падтрымкі масаў, былі адлучаныя ад парламенцкай дзейнасці. Таму невыпадкова, што на выбарах у III Думу перамогу на беларускіх землях атрымала праўрадавая партыя (80% мандатаў). Значная колькасць месцаў дасталася ўтворанай у 1907 г. каталіцкай Краёвай партыі Літвы і Беларусі. Тое самае паўтарылася падчас выбараў у IV Думу.
    Увядзенне зрусіфікаванага земства. У барацьбе з “польскім засіллем” у заходніх губернях Пётр Сталыпін абапіраўся на заможных праваслаўных сялянаў. Праз распаўсюджанне на гэты рэгіён рускага выбарнага земства ён хацеў павысіць іх ролю,ў мясцовым самакіраванні і палепшыць побыт праваслаўнай вёскі, каб яшчэ мацней прывязаць яе жыхароў да Расійскай імперыі. Прычым агульнарасійскае земскае палажэнне ад 12 чэрвеня 1890 г. істотна мянялася: уво
    У апошнім бляску імперыі
    149
    дзіліся выбары па “рускай” і “польскай” курыях, а маёмасны цэнз выбаршчыкаў зніжаўся ўдвая. Значыць, і тут мясцовыя сяляне атрымлівалі пэўныя саступкі. Прадстаўнікі “рускай” курыі займалі ў земствах 2/3 месцаў, “польскай”  1/3. Хлапаманскі законапраект Сталыпіна выклікаў рашучую незадаволенасць расійскіх памеіпчыкаў, і толькі пад вялікім націскам самога прэм’ера цар падпісаў яго. У 1911 г. рэфармаванае бясстанавае земства, як ужо вядома, уводзілася толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях. Урад баяўся, што ў заходняй Беларусі яно апынецца ў руках землеўладальнікаў польскай культуры. Земства нібыта акрэсліла сферу ўплыву Расіі на беларускіх землях, якую ёй удалося адваяваць у выніку 120гадовай барацьбы з беларусамі і палякамі.
    Вынікі сталыпінскай рэакцыі для беларускага адраджэння. Пасля 1905 г. русіфікацыя Беларусі спалучалася з пэўнымі палітычнымі саступкамі і не набыла такіх памераў, як пасля 1863 года. Беларусыкаталікі пакідаліся ў адносным спакоі, а праваслаўныя русіфікаваліся ранейшымі метадамі. Аднак у цэлым нацыянальныя праблемы беларускага і іншых народаў не рашаліся, а таму ператвараліся для імперыі ў міны запаволенага дзеяння.
    17.2.	Сталыпінская рэформа
    Мэта рэформы. Хоць натуральны прырост насельніцтва Беларусі на пачатку XX ст. зменшыўся, але вёска задыхалася ад перанаселенасці. Дваране захоўвалі зямельныя латыфундыі, а значыць, і эканамічную ўладу ў краі. У 1905 г. ім належала каля 41% усёй зямлі. Прыкладна такое самае становішча складалася ў іншых раёнах імперыі. Каб не чапаць памешчыцкага дабра і расчысціць дарогу для сялянскага прадпрымальніцтва, прапаноўвалася знешне простае выйсце узбагаціць адных сялянаў за кошт другіх, а для гэтага распусціць абшчыну і палегчыць пераход здрабнелых надзелаў беднякоў ва ўласнасць заможных вяскоўцаў. Абеззямеленых павінны былі прыняць гарады і прамысловыя цэнтры, а таксама Сібір, куды наладжвалася масавае перасяленне. А астатнія мусілі перабрацца на хутары або, не пакідаючы сядзібы ў вёсцы, аб’яднаць свае ворныя землі ў адзін палетак (“водруб”). Ажыццяўленне гэтых даўно вядомых ідэяў і распачаў кабінет Пятра Сталыпіна на тэрыторыі еўрапейскай Расіі.
    Разбурэнне абшчыны. Згодна з царскім указам ад 9 лістапада 1906 г. сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны. Урад даваў зра
    150
    Перыяд 1905—1914
    зумець, што спадзяванні на дармавыя нарэзкі  марныя; зямлю можна толькі купіць. I ў 1909—1911 гг. абшчыну пакідалі дзесяткі тысячаў сялянаў Магілёўшчыны і Віцебпічыны. Сяляне ўсходняй Беларусі ахвотна вярталіся да традыцыйных зямельных адносінаў, закладзеных яшчэ аграрнай рэформай 1557 года. Усяго ў гэтых дзвюх губернях да 1915 г. замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць 48% абшчынных двароў, тады як у цэлым па Расіі  22%. Для сялянаў Віленскай, Гарадзенскай і Мінскай губерняў, дзе абшчынаў не існавала, сталыпінская рэформа не мела істотнага значэння.
    Хутарызацыя. Яшчэ ў канцы XIX ст. пад уплывам Прыбалтыкі і Польшчы хутары пашырыліся на Віцебшчыне, Аршаншчыне і Гарадзеншчыне. За дзесяць гадоў сталыпінскай рэформы іх узнікла ў беларускіх губернях каля 128 тысячаў, ці 12% ад усіх сялянскіх двароў. I гэты паказчык быў вышэйшы за агульнарасійскі (10%). Амаль кожны хутаранін меў патрэбу ў крэдыце. Ен мог стаць на ногі толькі пры інтэнсіўнай і добра арганізаванай працы, набыўшы навейшыя прылады і хоць бы мінімум агранамічных ведаў. Забітай і непісьменнай вёсцы такія перамены даваліся вельмі цяжка. Дзяржава дапамагала, але была не такая багатая, каб забяспечыць усіх, хто жадае. He кожнаму хапала працавітасці, цярплівасці і спрыту. Да 1915 г. каля 36% гаспадароў, што выйшлі на хутары і водрубы, прадалі сваю зямлю болей спрытным. Пазбаўляліся жабрацкіх надзелаў і бедныя вяскоўцы.
    Сялянскія перасяленні. Бедната рэдка адважвалася на далёкае падарожжа. Дзяржава дапамагала грашыма на праезд. Але зноўтакі ў недастатковым памеры і не ўсім. Таму паўперы, насуперак разлікам урада, канцэнтраваліся ў прамысловых цэнтрах еўрапейскай Расіі. А ў Сібір ехалі гаспадары сярэдняй рукі, якія любілі зямлю, умелі на ёй працаваць, але не маглі ва ўмовах зямельнай нястачы разгарнуць сваю дзейнасць. За 1904—1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасялілася каля 368 тыс. чалавек, большасць была з усходняй іх часткі. Былыя абшчыннікі літаральна за бесцань прадавалі сваё дабро і імкнуліся на волю, як мага далей ад ненавісных памешчыкаў і земскіх начальнікаў, ад абрыдлай апекі абшчыннай вярхушкі. Знаходзіліся сярод перасяленцаў і заможнікі, якія мелі патрэбу ў большай прасторы для прадпрымальніцтва. Багацейшыя ў першую чаргу і замацоўваліся на новых месцах. А Беларусь страчвала найбольш прадпрымальных людзей. Тым, каго жыццё прымушала лічыць кожную капейку, даводзілася цяжэй. Каля 11% перасяленцаў вярнулася ў 1907—1914 гг. у Беларусь. Сотні тысячаў найлепшых беларускіх
    У апошнім бляску імперыі
    151
    сялянаў, адарваных ад родных мясцінаў, выкарыстоўваліся царызмам для эканамічнага ўздыму сібірскіх прастораў. Паводле перапісу 1926 г., у Канскай акрузе жыло 13% беларусаў, у Тулуноўскай  14%, у Орскай  16%. А насельніцтва Усурыйскага краю яшчэ на пачатку XX ст. на 5/6 было беларускае. Усяго за 50 гадоў, што папярэднічалі першай сусветнай вайне, з Беларусі выбыла за Урал больш за мільён чалавек. Другі струмень сялянскіх перасяленцаў накіроўваўся на захад  у ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну. Значная іх частка потым вярталася на радзіму з заробленымі грашыма. Агульная колькасць беларусаўэмігрантаў 1914 г. за межамі Расійскай імперыі ацэньваецца на круглы мільён. А ўсяго на пачатку XX ст. за межамі Беларусі шукалі кавалак хлеба больш за два мільёны яе сыноў і дачок. I гэта адбывалася тады, калі рускі ўрад праводзіў аграрную каланізацыю Беларусі. Пры Сталыпіне з дзяржаўных земляў тут быў створаны спецыяльны фонд для рускіх перасяленцаў. Адпаведнае заданне па пашырэнні рускага землеўладання меў і Сялянскі банк.
    17.3.	Перамены ў вёсцы
    Пашырэнне здабыткаў цывілізацыі. У сваёй масе вяскоўцы і на пачатку XX ст. заставаліся людзьмі цёмнымі і прыдушанымі непамернай працай. У перадавых краінах таго часу ўжо склаўся цэлы пласт фермерства, які вёў гаспадарку на прамысловай аснове і меў прыстойныя ўмовы жыцця  мураваныя дамы, электрычнасць, фабрычныя вырабы спажывання. У Расіі ж толькі асобныя сяляне пачыналі мяняць лапці на боты, лучыну на газоўку, саламяную страху на чарапічны дах. Шырылася выкарыстанне плугоў і жалезных баронаў. Заможныя гаспадары набывалі арфы, малатарні і вельмі рэдка  жняяркі.
    Павышэнне сялянскай зацікаўленасці ў выніках працы. Замацаванае за сялянамі ў выніку сталыпінскай рэформы права прыватнай уласнасці на зямлю спрыяла інтэнсіфікацыі земляробства. 3 1907 г. вяскоўцы перасталі плаціць выкупныя плацяжы за былую памешчыцкую зямлю. Запачаткоўваўся кааператыўны рух. У 1909, 1910, 1912, 1913 гадах былі сабраныя багатыя ўраджаі. Вылучаліся прадпрымальныя сяляне. Сялянскіх выступленняў супраць памешчыкаў амаль не назіралася. I не толькі зза ўрадавых рэпрэсіяў. Рэформа і эканамічны ўздым у краіне спакушалі заняцца ўладкаваннем новага жыцця. Ілюзіі ўзбагаціцца за кошт буйных землеўладальнікаў знікалі.
    152
    Перыяд 1905—1914
    Сяляне Мінскай губерні. Пачатак XX cm.
    Аддзел рукапісаў бібліятэкі Віленскага універсітэта.
    Капіталізацыя сялянскай вытворчасці. Пэўныя палёгкі сялянам дазволілі ім упершыню за больш як стогадовае панаванне Расіі весці большменш паспяховую канкурэнтную барацьбу з мясцовымі памешчыкамі на сельскагаспадарчым рынку. У параўнанні з другой паловай XIX ст. памешчыцкае землеўладанне крыху скарацілася, a сялянскае, побач з купецкім і мяпічанскім, узрасло. Абшарнікі страцілі магчымасць карыстацца таннай рабочай сілай. Аплата сельскагаспадарчых рабочых трымалася пасля рэвалюцыі на высокім узроўні. Гэта прымушала памешчыцкія гаспадаркі станавіцца на шлях інтэнсіфікацыі. Па ўраджайнасці жыта вяскоўцы выходзілі на ўзровень памешчыцкіх палёў. Услед за памешчыкамі яны пашыралі пасевы бульбы, якая давала амаль трэць збору ўсёй Расіі. Бульба ішла на адкорм свіней. На іх адкорме і продажы сяляне няблага зараблялі і пераўзыходзілі ў гэтай справе абшарнікаў, не кажучы ўжо пра яўрэйскіх гандляроў, якія адпаведна свайму рэлігійнаму закону да свініны не датыкаліся. Месцамі вяскоўцы аб’ядноўваліся ў малочныя арцелі. Жывёлагадоўля рабілася паўнапраўнай галіной іх гаспадаркі. Для сялянаў Віцебшчыны добрай падмогай заставалася вырошчванне лёну і канопляў на продаж у замежжа.
    У апошнім бляску імперыі
    153
    Фермерская гаспадарка перамагае латыфундысцкую. Беларусь знаходзілася нібы на вялікай дарозе, па якой правозілася шмат таннага збожжа. I сэнс беларускай гаспадаркі, на думку гісторыка Мітрафана ДоўнарЗапольскага, заключаўся ў тым, каб вытворчасцю больш інтэнсіўных культураў і прадуктаў жывёлагадоўлі не толькі запоўніць недахоп у збожжы, але і атрымаць пэўныя грашовыя лішкі. He ўсе памешчыкі з гэтай задачай спраўляліся. Агульная тэндэнцыя была такой, што сялянская гаспадарка больш паспяхова набывала рыначны характар і ўзмацнялася за кошт абшарніцкай. Па звестках сельскагаспадарчага перапісу 1916 г. (без Гарадзеншчыны) беларускія сяляне засейвалі больш як 90% усёй ворыўнай плошчы, давалі прыкладна такую ж долю збораў збожжа і бульбы. 3 1900 г. па 1916 г. працэнт сялянскай жывёлы ў агульным статку ўзрос: коней  з 80 да 95, кароў  з 73 да 94, авечак  з 81 да 98, свінней  з 81 да 97%. На пачатку XX ст. Беларусь стала экспарцёрам мяса, масла, сыра, яек, яблыкаў. Яе дабрабыт трымаўся на працы сялянства. Узрослая канкурэнтаздольнасць сялянскай гаспадаркі звужала сферу дзейнасці паўпрыгонніцкіх маёнткаў і абяцала добры падмурак для нацыянальнага адраджэння. Але як у часы сярэднявечча беларусы страцілі сваю зямельную арыстакратыю, што стала служыць польскай ідэі, так на пачатку гэтага стагоддзя яны пачалі страчваць мясцовае фермерства, якое хілілася на бок рускіх або польскіх патрыётаў. Беларускія лідэры, аднак, яшчэ захоўвалі шанец прадухіліць негатыўныя працэсы.