• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця
    159
    18.2.	Фармаванне нацыянальнага ядра
    № 4
    Пашырэнне кола прыхільнікаў адраджэння. Пасля рэвалюцыі 1905 г. інтэлігенцыя пачала шырока папаўняцца за кошт сялянства. Цяпер яна лягчэй далучалася да нацыянальнага руху, бо стаяла бліжэй да патрэбаў пераважна сялянскай нацыі. На пачатку XX ст. нацыянальны рух мог разлічваць і на пэўнае спачуванне беларускіх прадпрымальнікаў. За 1897—1916 гг. іх удзельная вага ў беларускай вёсцы ўзрасла з 9 да 12%. Некаторыя землеўладальнікі каталіцкай веры пад уздзеяннем нацыянальнакультурнага руху ўспаміналі пра сваё беларускае паходжанне. Так, фундатарамі “Нашай нівы”, іншых беларускіх выданняў выступалі Эдвард Вайніловіч, Раман Скірмунт, Магдалена Радзівіл. У 1917 г. колькасць нацыянальных заможных гаспадароў дасягнула не менш за мільён чалавек. Яны рабіліся ўплывовай сілай і ў перспектыве маглі моцна ўплываць на культурнае жыццё беларусаў.
    ”Наша ніва”  шчаслівы выпадак. Самае галоўнае  беларусы займелі сваю газэту “Наша ніва”, якая выходзіла з лістапада 1906 г. па жнівень 1915 г. Абапіраючыся на яе, беларускія лідэры на чале з братамі Луцкевічамі ўзяліся за культурнаасветніцкую працу дзеля нацыянальнага гуртавання беларусаў і падрыхтоўкі іх да новага змагання за волю. Газэта выхоўвала нацыянальную самасвядомасць, прапагандавала адзінства беларусаў незалежна ад іх веравызнання, настойліва патрабавала ўвядзення беларускай мовы ў цэрквах, касцёлах, школе. Яна ўзнімала гэтую мову на ўзровень літаратурнай і на
    Наша Ннва
    ПЕРШАЯ ШАРНкАЯ ГАЗЗІА 3 РЫПШЯ*
    ВІ4\< ЦЛІІЦІі І’ЛЛ А ГЫ ІлЕІІЬ ругкнміі н ikumkiimii .ііігм|мчн
    Першая старонка газэты "Наша Ніва”. Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
    160
    Перыяд 1905—1914
    вуковай, каб засцерагчы беларусаў ад пераходу на рускую ці польскую. “Наша ніва” ператварылася ў своеасаблівую лінгвістычную акадэмію, збіральніцу літаратурных талентаў. He маючы магчымасці плаціць
    ганарары, рэдакцыя газэты часам ратавала пісьменнікаў хоць тым, што запрашала іх на працу. Сярод супрацоўнікаў газэты былі Якуб Колас, якому забаранілі выкладаць у школе, Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч), Змітрок Бядуля. А калі рэдактаравыдаўца газэты Аляксандра Уласава забралі ў расійскае войска, яго месца ў 1914— 1915 гг. займаў Янка Купала. Сакратаром рэдакцыі з 1909 г. быў Вацлаў Ластоўскі. Менавіта ён адкрыў для беларусаў Максіма Багдановіча і пачаў друкаваць яго творы. Вацлаў Ластоўскі быў жанаты з літоўскай пісьменніцай Марыяй Іваноўскай (Іванаўскайтэ). Іх віленская кватэра была своеасаблівым клубам, дзе збіраліся беларускія і літоўскія пісьменнікі Янка Купала, Людас Гіра, Цётка, Змітрок Бядуля, Ядвігін Ш., Канстанцыя Буйло. Таленавіты пісьменнік Максім Гарэцкі і паэт Алесь Гарун таксама пачалі друкавацца ў “Нашай ніве”.
    Выдавецкая дзейнасць нашаніўцаў. Пры рэдакцыі існавала выдавецтва. 3 1910 г. пачаў выходзіць вельмі папулярны тады сярод сялянаў “Беларускі каляндар”, дзе друкаваліся не толькі даведачныя матэрыялы, але і найлепшыя мастацкія творы беларускіх песняроў.
    Выдаўцы “Нашай нівы” Антон (стаіць) і Іван Луцкевічы, Аляксандр Уласаў.
    3 архіва А.А.Наліваева.
    У 1912 г. у Вільні пачаў выдавацца сатырычны часопіс “Крапіва”, сельскагаспадарчы аддзел “Нашай нівы” перарос у самастойны часопіс “Саха”. 3 канца 1913 г. ён выдаваўся ў Мінску. Тут узнік яшчэ адзін гадаванец нашаніўцаў  літаратурны штомесячнік для моладзі “Лучынка”, які рэдагавала Цётка. Адразу пасля скасавання ў снежні 1904 г. абмежавання для нярускіх моваў Вацлаў Іваноўскі заснаваў у Пецярбурзе найбуйнейшае беларускае выдавецтва пад назвай “Загляне сонца і ў наша ваконца”. Менавіта ў гэ
    тым выдавецтве ў 1905 г. выйшлі першыя лемантары для беларускіх дзяцей на лацінцы (укладальнік Вацлаў Іваноўскі) і кірыліцы (Карусь Каганец). У1913 г. Вацлаў Іваноўскі з дапамогай Янкі Купалы і Івана
    Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця
    161
    Луцкевіча перанёс сваю справу ў Вільню, дзе арганізаваў Беларускае выдавецкае таварыства і адчыніў першую беларускую кнігарню. Апроч таго, беларускія выдавецтвы дзейнічалі ў Мінску (“Мінчук”) і Вільні (“Наша хата”, “Палачанін”, “А. Грыневіч”). Дзякуючынамаганням нашаніўцаў практычна ўсе беларускія пісьменнікі друкавалі свае творы. Усяго з 1906 г. па 1915 г. было выдадзена каля 160 беларускіх кніжак, з іх палова  Вацлавам Іваноўскім.
    Беларуская літаратура. У мастацкай літаратуры найбольш яскрава выяўляўся нацыянальны характар беларуса. Традыцыйная любоў да пе
    Якуб Колас. 1902 г. 3 архіва БелЭн.
    сень паспрыяла ўзнікненню цэлай плеяды таленавітых паэтаў: Янкі
    Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна. Прыродны гумар народа абумоўліваў пашырэнне камедыйных твораў. Вялікай папулярнасцю карысталіся на сцэне камедыі “Модны шляхцюк” Каруся Каганца, “Паўлінка” і “Прымакі” Янкі Купалы.
    Першымі яркімі публіцыстамі і літаратурнымі крытыкамі сталі Максім Багдановіч, Сяргей Палуян, Лявон Гмырак (сапр. Мечыслаў
    Янка Купала. 1909 г., Вільня. 3 архіва А.А. Наліваева.
    Бабровіч). Беларуская літаратура ў нашаніўскі перыяд выходзіла на ўзровень класічнай і ўключалася ў еўрапейскі культурны працэс.
    Першы дапаможнік па гісторыі Беларусі. Дапаможнік пабачыў свет у Вільні у 1910 годзе. Кніжка называлася “Кароткая гісторыя Беларусі”. Яе напісаў на беларускай мове Вацлаў Ластоўскі. I гэта была найважнейшая падзея ў летапісе беларускага нацыянальнага руху.
    Навуковая дзейнасць. На старонках “Нашай нівы” распрацоўвалася тэорыя беларускай культуры, выкрываліся сумніўныя погляды пра
    162
    Перыяд 1905—1914
    зліццё меншых народаў з большымі. Газэта даводзіла, што асіміляцыя чыніць велізарную шкоду не толькі беларускай, але і сусветнай культуры. Рэдактары прыходзілі да вельмі важнай высновы: ствараць культурныя рэчы сусветнай вартасці можна толькі ў сваёй роднай мове. Адзін з заснавальнікаў “Нашай нівы” Іван Луцкевіч, этнограф і археолаг па прафесіі, збіраў пры рэдакцыі калекцыі для будучага беларускага нацыянальнага музея. У1914 г. ён знайшоў у вёсцы Сорак Татар пад Вільняй кнігу АльКітаб, па якой маліліся татары Вялікага Княства Літоўскага. Яна была напісаная арабскімі літарамі пабеларуску. У тыя часы ў Расіі не існавала амаль ніводнага універсітэцкага горада, дзе пад уплывам “Нашай нівы” беларускія студэнцкія гурткі не пераходзілі б да тэарэтычнага абгрунтавання самасцвярджэння беларускай нацыі. Вылучаўся Пецярбург. Там выходзіў літаратурнамастацкі альманах “Маладая Беларусь” (1912—1913), які, па сутнасці, быў першым выданнем беларускай навуковай публіцыстыкі, працаваў Беларускі навуковалітаратурны гурток студэнтаў (1912— 1917). Яго арганізатарам быў Браніслаў Тарашкевіч, пазнейшы аўтар першага падручніка па беларускай граматыцы. Пад кіраўніцтвам Яўхіма Карскага, Еўдакіма Раманава, Браніслава ЭпімахаШыпілы гурткоўцы распрацавалі комплексную праграму даследавання беларускай мовы, фальклору, этнаграфіі, народнага мастацтва. Тут упершыню загаварылі пра беларусазнаўства як сістэму ведаў пра Беларусь.
    Асветніцтва. “Наша ніва” змагла зацікавіць беларускую моладзь народнай культурай, літаратурнымі творамі сваіх суайчыннікаў. Па гарадах, мястэчках і вёсках ствараліся аматарскія гурткі, якія ладзілі беларускія вечарынкі з песнямі, танцамі, дэкламаваннем твораў народных пісьменнікаў, а потым і тэатральныя паказы. 31907 г. пачалі ўзнікаць першыя прыватныя беларускія школы. Восенню таго ж года прайшоў з’езд настаўнікаў гэтых школаў, на якім быў заснаваны нелегальны Беларускі настаўніцкі саюз.
    Тэатральная дзейнасць. Адна са шматлікіх тэатральных трупаў склалася ў фальварку Палівачы Дзісненскага павета на чале з Ігнатам Буйніцкім. Былы каморнік праявіў вялікі талент як актор, пастаноўшчык танцаў і рэжысёр. У 1910 г. яго трупа перарасла ў прафесійны тэатр, які стаў першым нацыянальным. He маючы свайго будынка, тэатральны калектыў вандраваў па гарадах і мястэчках Беларусі. Гледачам прапаноўваліся спевы, танцавальныя праграмы і тэатральныя пастаноўкі. Зборы ад сялянскай публікі былі невялікія, і
    Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця
    163
    трупа трымалася ў значнай ступені на сродкі Ігната Буйніцкага, пакуль ён урэшце не збанкрутаваў. У 1913 г. тэатр закрыўся. Але за час сваёй дзейнасці ён аб’ехаў амаль усю Беларусь, выступаў у Пецярбурзе і Варшаве і тым самым уздымаў нацыянальны дух беларусаў. Па прыкладзе Ігната Буйніцкага адзін з пачынальнікаў БСГ Алесь Бурбіс стварыў у 1911 г. у Вільні Беларускі музычнадраматычны гурток. 27 студзеня 1912 г. калектыў упершыню паказаў “Паўлінку” Янкі Купалы. Прысутнічаў аўтар, які быў зачараваны Паўлінай Мядзёлкай, што выконвала галоўную ролю. Пры падтрымцы тэатральнага дзеяча, музыканта і этнографа Аркадзя Смоліча і Аляксандра Уласава ўлетку 1913 г. узнік беларускі артыстычны гурток і ў Мінску. Яго кіраўнік Фларыян Ждановіч таксама рыхтаваў пастаноўку купалаўскай “Паўлінкі”, але ўлады спектакль не дазволілі, і паказ адбыўся ў Радашкавічах.
    Выяўленчае і музычнае мастацтва. Сталым ілюстратарам беларускіх выданняў быў Карусь Каганец, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры новага часу, выбітны дзеяч БСГ. У нашаніўскі перыяд пачыналася творчае жыодё гадаванца Віленскай мастацкай школы Язэпа Драздовіча (1888—1954), таленавітага беларускага графіка, мастака і скульптара, беларускага кампазітара Людаміра Рагоўскага, які ў сваіх “Беларускай сюіце” і кантаце “А хто там ідзе?” (на верш Янкі Купалы) вельмі дакладна выявіў пачуцці і настроі беларускага народа. I ўсё ж на пачатку XX ст. беларускае выяўленчае і музычнае мастацтва як самастойная культурная з’ява яшчэ не сфармаваліся.
    Уклад “Нашай нівы” ў нацыянальнае адраджэнне. Штотыднёвая беларуская газэта мела аб’ём у адзін друкаваны аркуш і наклад да 4,5 тыс. асобнікаў, што было зусім няшмат для шматмільённага беларускага насельніцтва. На большае не хапала сродкаў. Але газэта перадавалася з рук у рукі. Яе чакалі ў вёсках: “хамская” мова, ды раптам стала газэтнай! Толькі ў 1910 г. “Наша ніва” змясціла 666 карэспандэнцыяў з 320 населеных пунктаў. Газэту чыталі ва ўсіх кутках імперыі, а таксама ў Празе, Парыжы, Лондане, НьюЙорку. Пры адсутнасці сваёй дзяржаўнасці, нацыянальная культура, якую прапагандавала і падтрымлівала газэта, была для беларусаў адзіным аб’яднаўчым фактарам. Выконваць такую місію было не проста. Выпісваць і чытаць “Нашу ніву” забаранялася ўсім настаўнікам Віленскай навучальнай акругі, усім дзяржаўным ураднікам і вучням сельскагаспадарчых школаў.