• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Беларусь у рэвалюцыі 1905—1907 гг.
    139
    Казачы патруль на вуліцах Мінска. Кастрычнік 1905 г. НМГКБ.
    русі блізкае да паўстання становішча было ў Баранавічах, Гомелі, Мінску.
    Дзейнасць БСГ. Абвастрэнне палітычнага крызісу ў Расіі падштурхнула БСГ канкрэтней сфармуляваць сваю палітычную праграму. Абвяшчалася неабходнасць палітычнай аўтаноміі Беларусі з сеймам у Вільні і культурнанацыянальнай аўтаноміі этнічных групаў краю ў складзе Расійскай імперыі. У якасці ўзору выкарыстоўвалася праграма аўстрыйскай сацыялдэмакратыі. У канцы года БСГ арганізавала ў Мінску сваю друкарню. Кіраваў ёю Фелікс Стацкевіч, які навучыўся друкарскай справе ў Галіцыі, куды спецыяльна пасылаўся партыяй. Вялікім поспехам карысталіся грамадаўскія ўлёткі з рэвалюцыйнымі вершамі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) “Мора”, “Хрэст на свабоду”, “Пад штандарам”. Па прыкладзе БСГ на беларускай мове да вяскоўцаў звярталіся акруговыя сялянскія арганізацыі РСДРП. Тое ж рабілі літоўскія сацыялдэмакраты. Расійскія сацыялісты прыкладалі шмат намаганняў, каб падштурхнуць беларусіх сялянаў да аграрнага тэрору  падпалу і рабаванню маёнткаў, захопу абшарніцкіх земляў. Грамадаўцы ж імкнуліся накіраваць сялянскія выступленні ў рэчышча антыўрадавай барацьбы, а з землеўласнікамі змагацца цывілізаваным спосабам  з дапамогай сельскагаспадарчых забастовак. I невьшадкова. Амаль усе лідэры БСГ паходзілі з беларускай шлях
    140
    Перыяд 1905—1914
    ты, выхаванай на традыцыях талерантнасці і павагі да чужой маёмасці.
    Антыабшарніцкія настроі вяскоўцаў. Найбольш збяднелыя і тыя, хто папрацаваў на фабрыках і ў вугальных шахтах, а таксама моладзь былі настроеныя агрэсіўна. Аграрны тэрор канцэнтраваўся пераважна на ўсходзе Беларусі, дзе было шмат адходнікаў і агітавалі расійскія партыйцы. Адчай і безвыходнасць часам штурхалі сялянаў ісці пад кулі, каб толькі ўтрымаць захопленыя (звычайна спрэчныя) землі. У снежні 1905 г.  студзені 1906 г. сялянская кроў пралілася на барозны 17 маёнткаў. Тым не менш, аграрны тэрор у беларускай вёсцы не атрымаў шырокага распаўсюджання. Ен выкарыстоўваўся пераважна супраць найбольш ненавісных і непрымірымых землеўладальнікаў. У вясковым асяроддзі, за выключэннем пралетарызаванай моладзі, заўсёды шанавалася беражлівае стаўленне да дабра. Сяляне спадзяваліся атрымаць зямлю праз царскі закон.
    Барацьба сялянаў за дэмакратычнае самакіраванне. У канцы 1905 г. валасныя праўленні пачалі выходзіць зпад падпарадкавання павятоваму і губернскаму начальству. Сяляне адмаўляліся ад падаткаў, вылучалі патрабаванні да ўрада і землеўласнікаў, прымалі пад уплывам агітатараў БСГ прыгаворы аб навучанні дзяцей на роднай мове. А ў студзені 1906 г. Алесь Бурбіс аб’явіў у Мейшагольскай воласці Віленскага павета Беларускую Рэспубліку. Але грамадаўцам не хапала свядомых беларускіх працаўнікоў, каб іх практычная дзейнасць сярод сялянаў была настолькі ж прыкметная, як у эсэраў ці членаў РСДРП. Таму беларускія сацыялісты аб’ядноўвалі свае намаганні з эсэрамі, заклікалі вяскоўцаў уступаць у эсэраўскі Усерасійскі сялянскі саюз, створаны ў жніўні 1905 г.
    Пераход рэакцыі ў наступленне. Пасля задушэння Снежаньскага паўстання ў Маскве пачаліся расстрэлы, арышты, высылкі. У Беларусі, апроч таго, мясцовыя ўлады арганізавалі яўрэйскія пагромы ў Гомелі, Беластоку, Оршы, Рэчыцы. У спецыяльнай улётцы грамадаўцы перасцерагалі беларускіх сялянаў ад удзелу ў пагромах. У студзені 1906 г. карная экспедыцыя на чале з губернатарам Гагманам прайшлася па Магілёўшчыне. У шэрагу вёсак Клімавіцкага павета на шляху карнікаў узнікалі барыкады. Гагмана здзіўляла, што сяляне паводзілі сябе, нібы ніякай улады не было. I царскія сатрапы падпальвалі сялянскія будынкі, цэлыя вёскі, секлі бунтаўшчыкоў розгамі, a то і забівалі без суду і следства.
    Беларусь у рэвалюцыі 1905—1907 гг.
    141
    16.3.	Ад барыкадаў да рэвалюцыйнага парламентарызму
    Спад рабочага руху. Пасля Снежаньскага паўстання царскі ўрад з дапамогаю арыштаў і турмаў вынішчаў палітычную апазіцыю, a змаганне пралетараў скіроўваў на дасягненне матэрыяльнага дабрабыту. Але гэты ўрад паказваў сваю няздольнасць вырашыць аграрнае і нацыянальнае пытанні. А таму, калі рабочыя і супакойваліся, дык сялянства і інтэлігенцыя ўскраінаў імперыі хваляваліся.
    Выбары ў I Думу. Правыя. Выбары праходзілі на пачатку 1906 г. У барацьбе за галасы беларускага насельніцтва царскі ўрад абапіраўся на “Саюз рускага народа” (чарнасоценцаў). У іх шэрагі траплялі ўраднікі, праваслаўнае духавенства, стараверы і часта крымінальныя элементы. 3 чарнасоценцамі актыўна супрацоўнічалі мясцовыя групы акцябрыстаў. Усе яны змагаліся за захаванне манархіі пад лозунгам “Расія для рускіх” і ні пра якія рэформы чуць не хацелі.
    Лібералы. Актыўна ўключылася ў перадвыбарчую барацьбу ў Беларусі партыя кадэтаў. Яе ідэалам была канстытуцыйная манархія з двухпалатным парламентам. Кадэты выступалі за частковае адчужэнне памешчыцкіх земляў па рыначным кошце. Яны адмаўлялі нацыянальную дыскрымінацыю народаў Расіі, але права на дзяржаўную аўтаномію распаўсюджвалі толькі на Фінляндыю і Полынчу. Палітычная праграма кадэтаў у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам беларускіх заможных сялянаў і зрусіфікаванай інтэлігенцыі праваслаўнай веры. Найбольшы ўплыў партыя мела ў Магілёўскай губерні. Каталіцкія колы беларускага заможнага сялянства і інтэлігенцыі гуртаваліся на пазіцыях хрысціянскай дэмакратыі. На пачатку 1906 г. яны ўтварылі канстытуцыйнакаталіцкую партыю Беларусі і Літвы на чале з віленскім біскупам баронам Эдвардам Ропам. Партыя вылучыла праграму, блізкую да кадэцкай. Эдвард Роп выступаў за выпрацоўку літаратурнай беларускай мовы. Вялікі поспех хрысціянскія дэмакраты мелі ў Віленскай і Гарадзенскай губернях, дзе іх падтрымлівалі нават рабочыя. Як паслядоўнікі Эдварда Ропа, так і кадэты былі прыхільнікамі палітычных рэформаў і ворагамі сацыялізму.
    Левыя. Дума адкрывала магчымасць пэўнай парламенцкай барацьбы за дэмакратычную перабудову Расіі. Аднак левыя партыі ўсё яшчэ спадзяваліся на рэвалюцыйнае звяржэнне самаўладцзя і байкатавалі Думу. Сярод іх была і БСГ. Праўда, рэвалюцыйнасць грамадаўцаўне магла не пахіснуцца ў выніку паражэнняў, рэпрэсіяў, ідэа
    142
    Перыяд 1905—1914
    лагічнага націску ўрада. Альтэрнатывай рэвалюцыі рабілася рэформа. Перамены ў краіне прывялі да перагляду аграрнай праграмы БСГ. Гэта адбылося на II з’ездзе партыі ў Мінску ў канцы 1905 г.  пачатку 1906 г. Ужо не гаварылася, як раней, што атрымаць зямлю сяляне змогуць толькі сілай (узброеным шляхам). Па прыкладзе іншых сацыялістаў грамадаўцы не прызнавалі права прыватнай уласнасці на зямлю, але і тут рабіліся адступленні: дазвалялася пажыццёвае карыстанне (арэнда). БСГ заставалася адзінай партыяй, якая патрабавала палітычнай аўтаноміі Беларусі ў складзе расійскай дзяржавы, вызваленай ад царскага ярма. З’езд абраў ЦК партыі ў складзе чатырох асобаў: Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі і Алесь Бурбіс. У шэрагі грамадаўцаў уліваліся вучнёўская моладзь і настаўніцкая інтэлігенцыя Віленшчыны, Міншчыны, Гарадзеншчыны.
    Пазіцыі беларускіх дэпутатаў у Дзяржаўнай думе. Першы расійскі парламент (Дума) пачаў працаваць у красавіку 1906 г. Кадэты, якія атрымалі большасць дэпутацкіх крэслаў і ад Беларусі, і ад Расіі ў цэлым, не задавальнялі імкненні прадстаўнікоў прыгнечаных народаў Расіі да палітычнай незалежнасці. А таму многія дэпутаты нацыянальных ускраінаў праігнаравалі кадэцкую фракцыю і ўтварылі сваю  фракцыю аўтанамістаў. Да яе далучылася ледзь не палова з 36 дэпутатаў ад Беларусі, сярод якіх вылучаўся пінскі землеўласнік Раман Скірмунт. Ідэя аўтаноміі Беларускага краю існавала не толькі злева (БСГ), але і ў лагеры лібералаў (шляхта, ксяндзы). Паказальна, што большасць сялянаўдэпутатаў ад Беларусі не падтрымала прапановы эсэраў і “трудавікоў” (сяброў левай партыі народніцкага кірунку) аб нацыяналізацыі і ўраўняльнасці зямлі, у чым было вельмі зацікаўленае рускае сялянства. Сярод сялянскіх дэпутатаў ад Беларусі пераважалі прыватнаўласніцкія ідэалы. Ва ўрадавай жа аграрнай праграме прадугледжваўся шэраг захадаў па ліквідацыі абшчыннага землеўладання і замацавання прыватнаўласніцкіх правоў, але пра значнае пашырэнне сялянскага зямельнага надзлу гаворка не вялася. Таму дэпутаты адмовілі ўраду ў падтрымцы, і ён 9 ліпеня 1906 г. разагнаў Думу, абвясціўшы новыя выбары.
    16.4.	Рэвалюцыя ў стане крызісу
    Другая хваля сялянскіх выступленняў. Колькасць сялянскіх выступленняў ўлетку 1906 г. набліжалася ў Беларусі да ўзроўню папярэдняга года. Асноўнай формай барацьбы зноў былі забастоўкі. Яны
    Беларусь у рэвалюцыі 1905—1907 гг.
    143
    праводзіліся больш арганізавана, бо кіраваліся сялянскімі групамі рэвалюцыйных партыяў, якія ствараліся па беларускіх вёсках. I гэта нягледзячы на тое, што сяляне, у адрозненне ад рабочых, не мелі права на эканамічныя забастоўкі і што па вёсках кружылі карныя атрады. Забастовачныя адозвы БСГ друкавала не толькі пабеларуску, але і палітоўску, каб сялянскія выступленні беларускалітоўскага сумежжа былі болей дзейсныя.
    Настаўніцкі сход у Мікалаеўшчыне. Улетку 1906 г. пад уздзеяннем грамадаўскай прапаганды народныя настаўнікі Беларусі сабраліся ў Вільні на з’езд і ўтварылі свой таемны саюз. Яго мэтай была барацьба за беларускую школу і нацыянальную самасвядомасць сялянства. Пазней Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) спрабаваў закласці ў роднай Мікалаеўшчыне Мінскага павета аддзел саюза, але сход настаўнікаў быў выкрыты паліцыяй, і пісьменніку давялося адседзець разам са сваімі паплечнікамі тры гады ў мінскім астрозе.
    Спад сялянскага руху. Восенню ўдала прайшлі “бульбяныя” забастоўкі, якімі кіравала БСГ. Але пад канец года вясковыя партыйныя і пазапартыйныя арганізацыі былі вынішчаныя. А чарговы набор у войска вымеў з вёсак і рэвалюцыйную моладзь. Сялянскі рух згортваўся. Трэба было думаць пра новыя формы змагання з царызмам. БСГ пачала ствараць легальныя прафсаюзы сярод сялянаў і мінскіх рамеснікаў.
    Першыя беларускія газэты. Рэвалюцыя дала грамадаўцам магчымасць распачаць выданне першай легальнай беларускай газэты “Наша доля”. Яна выходзіла ў Вільні з 1 верасня да 18 лістапада 1906 г. і рэдагавалася братамі Луцкевічамі і Цёткай пры ўдзеле іншых лідэраў партыі.