• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння
    121
    ховіча (першы беларускі байкапісец), Фелікса Тапчэўскага. Практычна ўсе яны сваёй творчасцю ў той ці іншай ступені былі звязаныя з патрэбамі сялянскага жыцця, рыхтавалі беларускае грамадства да змагання за лепшую долю. Беларуская паэзія мела рэвалюцыйную накіраванасць. Гэтая акалічнасць, а таксама цэнзурныя цяжкасці з беларускай мовай вялі да таго, што многія творы вядомых і невядомых беларускіх аўтараў так і не былі надрукаваныя. He цураўся народнай мовы і ігуменскі землеўласнік Аляксандр Ельскі (1834—1916). Беларус польскай культуры, ён, хоць і ў сталым узросце, але ўзяўся за беларускую справу. У1892 г. выдаў у сваім перакладзе на беларускую мову першую песню “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча. Потым безвынікова спрабаваў заснаваць беларускае выдавецтва. Тым не менш, у другой палове 90х гг. Аляксандру Ельскаму ўдалося надрукаваць у Пецярбурзе на беларускай мове вершаваную аповесць “Сынок”, некалькі гутарак для народа (“Слова аб праклятай гарэліцы і аб жыцці і смерці п’яніцы” і інш.).
    Юнацкі асяродак беларускай культуры. Захавальнікамі бацькоўскай мовы выступалі вучнёўскія і студэнцкія гурткі моладзі, якая пад уплывам этнаграфічных даследаванняў Беларусі пачала ўсё больш цікавіцца пытаннямі народнай культуры. Студэнцкія гурткі ўраджэнцаў Беларусі паўсталі ў канцы XIX ст. у Пецярбурзе, Маскве, Варшаве, Кіеве, Кракаве, Адэсе, Харкаве. Маскоўскія студэнты з Беларусі згуртаваліся, седзячы ў Бутырскай турме за ўдзел у антыўрадавых выступленнях. Сярод лідэраў быў Антон Лявіцкі, будучы беларускі пісьменнік, вядомы пад псеўданімам Ядвігін Ш. Гурток не распаўся і пасля выхаду студэнтаў на волю. Вынікам яго працы стаў беларускамоўны пераклад і выданне апавядання “Сігнал” рускага пісьменніка Усевалада Гаршына. У Пецярбурзе актыўную асветную дзейнасць распачаў студэнт тэхналагічнага інстытута Вацлаў Іваноўскі. Створаны ім у 1899 г. беларускі студэнцкі гурток выдаў на пачатку новага стагоддзя на гектографе літаратурныя зборнікі “Калядная пісанка”, “Велікодная пісанка” ды перавыдаў (1903) пад выглядам балгарскай кніжку Янкі Лучыны “Вязанка”. Так беларуская мова паволі прабівала сабе дарогу з сялянскіх хатаў да інтэлігенцкіх пакояў.
    14.3.	Адлюстраванне прываблівасці роднага краю
    Архітэктура. Гарады набывалі прыкметы індустрыялізацыі: чыгуначныя вакзалы, заводскія трубы, шматпавярховыя камяніцы, дзе
    122
    Перыяд 1863—1904
    лавыя добраўпарадкаваныя цэнтры і брудныя пралетарскія ўскраіны. Узніклі конначыгуначныя дарогі (конкі) ў Мінску і Магілёве і нават трамвай у Віцебску. Гарадское будаўніцва ў Беларусі кантралявалася расійскай адміністрацыяй. Але хто б ні будаваў гарады, ён не мог не ўлічваць мясцовыя культурныя традыцыі, асаблівасці рэльефу, прыроды. Тым больш, што ў гэты час у архітэктуры назіраўся адыход ад рускага класіцызму і ўсталяванне эклектычнага стылю, які дапускаў выбар архітэктурных формаў з мінулых эпохаў. Да гарадскога жыцця далучаліся і беларусы. Праўда, у 1897 г. яны складалі ўсяго 17% мясцовых гараджанаў і былі слаба прадстаўленыя сярод заможных гарадскіх гаспадароў.
    Жывапіс. У Вільні існавала мастацкая школа, якая давала прафесійную падрыхтоўку. Шмат талентаў вучылася і працавала за межамі Беларусі. Трагедыя вялікага мастака Беларусі Казіміра Альхімовіча (1840—1916) была ў тым, што ён не меў магчымасці працаваць на радзіме. Але ўсёй сваёй творчасцю мастак быў звязаны з ёю. Найбольш яму ўдаваліся палотны, дзе ўвасабляўся гістарычны лёс беларускага і літоўскага народаў. Еўрапейскую вядомасць мела карціна “Пахаванне Гедыміна”. Мастак Нікадзім Сілівановіч (1834—1919) паходзіў з дзяржаўных сялянаў Вілейскага павета, але вучыўся і працаваў у Пецярбурзе. Там ён удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано “Тайная вячэра” для галоўнага іканастаса Ісакіеўскага сабора. Але сялянскага сына, які набыў годнасць акадэміка мастацтваў, цягнула ў родную вёску Цынцавічы. Родная зямля давала мастаку сюжэты для яго бытавых карцінаў і партрэтаў. Вялікага майстэрства жывапісец дасягае ў карціне “Пастух”. У вобразе селяніна адлюстроўваецца шматвяковае бяспраўе беларусаў. Ігуменскаму двараніну Апалінарыю Гараўскаму (1833—1900), вядомаму майстру пейзажнага жывапісу, таксама даводзілася працаваць пераважна ўдалечыні ад Беларусі. Але толькі краявіды роднай зямлі натхнялі яго на ўзнёслую творчасць, якая прыносіла поспех. Мастак з замілаваннем увасабляў на сваіх палотнах беларускія балоты, ліпы, вячэрняе неба (“Вечар у Мінскай губерні”). Апроч пейзажаў, А. Гараўскі піша і партрэты. Карціна “Старая моліцца”, што стварала вобраз ціхай, забітай і пакорлівай беларускай жанчыны, рабіла моцнае ўражанне на гледачоў сваім псіхалагізмам і майстэрствам выканання. Яе высока цаніў рускі мастак Ілья Рэпін. Беларуская зямля, яе гісторыя, людзі не пакідалі абыякавымі польскіх мастакоў Станіслава Віткевіча і Юльяна Фалата, рускага жывапісца Івана Трутнева, які кіраваў Віленскай мастацкай школай,
    Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння
    123
    Ілью Рэпіна, які ў 90х гадах часова жыў у Здраўневе каля Віцебска. Усе яны прысвячалі свае творы Беларускаму краю.
    Тэатральнае мастацтва. У другой палове XIX ст. права на існаванне ў Беларусі атрымаў толькі рускі тэатр. Урад не шкадаваў сродкаў на ўзвядзенне ў губернскіх гарадах тэатральных будынкаў. У Мінску і Магілёве яны захоўваюцца і цяпер. На тэатр ускладалася русіфікатарская місія. Аднак, насуперак разлікам вялікадзяржаўных шавіністаў, вядучым у тэатральным мастацтве стаў дэмакратычны накірунак. Іначай не магло быць, бо да гэтага змушала беларуская культурная традыцыя. Мясцовая публіка вельмі цёпла прымала вялікую рускую актрысу Марыю Савіну і слыннага актора В.П. Далматава, якія пачыналі сваю тэатральную кар’еру ў 1869 г. на мінскай сцэне. Вельмі блізкай беларускаму ўспрыманню была ўкраінская драматургія, з якой гледачоў у беларускіх гарадах знаёмілі трупы Міхаіла Старыцкага і Марка Крапіўніцкага.
    14.4.	Культурныя асяродкі
    Беларускі. У парэформеннай Беларусі паскорылася фармаванне прафесійнай культуры  галіны творчай дзейнасці мастацкай інтэлігенцыі. Яна зараджалася ў гарадах. Цэнтрам беларускай прафесійнай культуры выступала Вільня. Але пераважала традыцыйная (народная) культура, якая шырокім морам атачала гарады  своеасаблівыя выспы прафесійнай творчасці. Беларуская вёска зачароўвала даследчыкаў сваімі таленавітымі і адметнымі пабудовамі, ганчарствам, адзеннем, ткацтвам, вышыўкай, фальклорам, абрадамі, святамі. У мястэчках і гарадах гзтая культура “сустракалася” з рускай, польскай, яўрэйскай прафесійнымі культурамі, сілкавала іх і сама ўзнімалася на ўзровень прафесійнай. Адбывалася ўзаемаўзбагачэнне. Назапашваўся багаты матэрыял для развіцця ў Беларусі прафесійнай культуры на розных мовах. Інтэлігенцыя беларускага паходжання ідэнтыфікавала сябе з беларускай, польскай і рускай культурамі. Беларусы зберагалі сваю этнічную адметнасць. У іх не было сваёй дзяржавы, але ж былі родная зямля і родная мова, якія іх лучылі, натхнялі на творчую працу і давалі надзею на нацыянальнае самасцвярджэнне.
    Рускі. Найбольш магутныя рускія культурныя асяродкі былі ў гарадах (асабліва губернскіх). Руская ліберальная інтэлігенцыя гуртавалася вакол перыядычных выданняў, музеяў, збіралася на вечары
    124
    Перыяд 1863—1904
    ны ў прыватных кватэрах. Так, у Віцебску ў 1883 г. было ўтворанае Таварыства аматараў музычнага і драматычнага мастацтва, у Мінску ў 1899 г.  Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У 90х гадах у Мінску жыў і працаваў вядомы рускі пісьменнік Яўген Чырыкаў. Рускія радыкалы самаахвярна і настойліва вялі рэвалюцыйнаасветніцкую дзейнасць, якая пачыналася ў губернскіх гарадах. Рускі культурны ўплыў агортваў і мястэчкі. Ен зыходзіў не толькі ад праваслаўнай, але і ад іудзейскай інтэлігенцыі, якая выступала носьбітам як уласнаяўрэйскай, так і рускай культураў. Землеўладальнікаў з унутранай Расіі тут было мала. Рускай культуры гарадоў супрацьстаяла польская культура маёнткаў.
    Польскі ў маёнтках. Пад дахамі палацаў захоўваліся рукапісныя кнігі на пергаменце, старадрукі на лацінскай і грэцкай мовах, шматтысячныя кнігазборы французскіх, італьянскіх, нямецкіх, рускіх, польскіх выданняў. Адной з найбуйнейшых у краі была бібліятэка Храптовічаў у Шчорсах, дзе ў 1880 г. налічвалася каля 20 тысячаў кніг. Матэрыялы ў сямейных архівах памешчыкаў захоўвалі памяць пра далёкіх продкаў, наведванні польскіх каралёў, паходы Ілжэдзмітрыя і Напалеона. А ў бачэйкаўскім палацы (Лепельскі павет) старанна зберагалася перапіска Аляксандры Цеханавецкай з Анарэ дэ Бальзакам. Сцены памешчыцкіх пакояў упрыгожвалі карціны вядомых мастакоў. Найчасцей гэта былі прадстаўнікі віленскай школы Ян Рустэм, Францішак Смуглевіч, СымонЧаховіч, Вікенцій Дмахоўскі, інш. Там можна было ўбачыць асобныя працы ці эскізы Леанарда да Вінчы, Пітэра Паўэла Рубенса, Тыцыяна, Рэмбранта і іншых меней славутых, але таленавітых мастакоў усіх часоў і народаў Еўропы. Практычна ў кожнай абшарніцкай сядзібе мелася калекцыя слуцкіх паясоў. Вялікія музейныя калекцыі старадаўніх каштоўных рэчаў назапасілі графы Тышкевічы ў Лагойску, Ян Казімір Завіша ў Кухціцах, графы Чапскія ў Станькаве, графы Пуслоўскія ў Косаве, Аляксандр Ельскі ў Замосці. Графы Тызенгаўзы мелі ў Паставах вялікую арніталагічную калекцыю (каля трох тысячаў птушыных чучалаў), якая потым трапіла ў Віленскі музей старажытнасцяў. Шмат якія землеўладальнікі трымаліся старажытных мясцовых культурных традыцыяў і еўрапейскай арыентацыі. Праўда, шляхецкія зборы ў выніку антыпольскай царскай палітыкі апынуліся пасля 1863 г. нібы пад хатнім арыштам. Імі магла карыстацца хіба што каталіцкая інтэлігенцыя. Гэтае абмежаванне падмацоўвалася ангажаванасцю ўладальнікаў згаданых скарбаў у польскую культуру. Уладальнікі стараліся вывезці
    Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння
    125
    свае калекцыі з Расіі. Так, граф Эмерык Чапскі пераправіў у 1894— 1895 гг. свае скарбы са Станькава, што каля Мінска, у Кракаў. Праваслаўная інтэлігенцыя не была такая дасведчаная ў сваёй гісторыі і культуры, як каталіцкая. Пра мінулае свайго краю яна ведала з падачы рускіх уладаў. He выпадкова, што праваслаўныя інтэлектуалы заставаліся пераважна ў баку ад беларускага культурнага жыцця.