• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Настаўніцкія семінарыі. Куды больш сур’ёзная ідэалагічная апрацоўка чакала вясковую моладзь у настаўніцкіх семінарыях, якія рыхтавалі настаўнікаў для пачатковых школаў. Першая настаўніцкая семінарыя адчынілася ў Маладзечне ў 1864 г. Яна была першая ва ўсёй Расійскай Імперыіі. Потым такія ўстановы ўзніклі ў Нясвіжы, у Свіслачы Гарадзенскай губерні і ў Полацку. Сялянаў вельмі спакушала магчымасць атрымаць адукацыю за казённы кошт, бо яны бачылі, “як дрэнна жыць на свеце цёмным людзям”. На ўступных іспытах конкурс дасягаў 10 чалавек на месца. Семінарысты мелі казарменны рэжым. Апроч таго, ім забаранялася размаўляць пабеларуску. Усё беларускае высмейвалася, звязвалася з непісьменнасцю. Вучні з вёсак пачыналі саромецца сваёй нацыянальнай адметнасці, імкнуліся пазбавіцца ад яе і стаць падобнымі да рускіх. А пэўныя выпускнікі нават да сваіх бацькоў, якія размаўлялі на “мужыцкай мове”, ставілі
    Дзевяты вал дэнацыяналізацыі
    107
    ся з пагардай, бо імкнуліся далучыцца да той інтэлігенцыі і ўраднікаў, што панаехалі з Расіі. Семінарыі рыхтавалі русіфікатараў мясцовага паходжання. Але гэтая хвароба дэнацыяналізацыі ў многіх выпускнікоў пазней праходзіла. Настаўніцкая інтэлігенцыя працавала ў беларускім культурным асяроддзі. 3 яе шэрагаў выйшлі этнограф і пісьменнік Адам Багдановіч, беларускі пясняр Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч). Гадаванцы семінарыяў бралі ўдзел у нацыянальнавызваленчым руху.
    Русіфікатарская роля гарадоў. Найбольшых поспехаў русіфікатары дамагліся ў гарадах, дзе канцэнтравалася расійская бюракратыя і інтэлігенцыя, дзейнічала шмат рускіх школаў. 3 80х гг. там пачалі адчыняцца гарадскія вучэльні, дзенідзе  жаночыя гімназіі. У канцы XIX ст. у гарадах з’явіліся рускія публічныя бібліятэкі. Яны камплектаваліся рускімі кнігамі, часопісамі, газэтамі. У новае стагоддзе гарадскія паселішчы, асабліва губернскія цэнтры, уваходзілі істотна зрусіфікаванымі. Руская мова пачала лічыцца “гарадской” і абавязковай для гараджанаў. Гарады самі ператвараліся ў асяродкі русіфікацыі мясцовага насельніцтва.
    12,3.	Ідэалагічнае забеспячэнне русіфікацыі і яе вынікі
    Наступ на каталікоў. Пасля паўстання 1863 г. рэпрэсіі скіроўваліся і супраць каталіцкай царквы. Міхаіл Мураўёў закрыў 30 кляштараў, якія падтрымлівалі паўстанцаў. Каталікі абмяжоўваліся ў правах на адукацыю і прадпрымальніцтва. Рэпрэсіі вялі да абвастрэння рэлігійнай барацьбы. Каталіцкая царква таемна адчыняла польскія школы, перацягвала да сябе беларускіх сялянаў з былых уніятаў. Такое назіралася ў шмат якіх месцах Міншчыны і Гарадзеншчыны. Але па ўзыходжанні на царскі Аляксандра III улады пачалі гвалтам перапісваць каталікоў з былых уніятаў зноў у праваслаўе, а касцёлы перарабляць у цэрквы. Вернікі ўпарта супраціўляліся, не дазвалялі разбураць касцёлы. Такія дзеянні разглядаліся ўладамі ўжо як вераадступніцтва. Заводзіліся судовыя справы. Але і гэта не дапамагала.
    “Упорствуюіцне в католнцнзме”*. У некаторых парафіях прыхільнікі каталіцызму дамаўляліся са святарамі, каб тыя фармальна запісвалі ў метрычных кнігах праваслаўнай царквы радзіны, хрэсь
    ♦ Зацятыя ў каталіцызме (рус.).
    108
    Перыяд 1863—1904
    біны, шлюбы, хаўтуры, а самі таемна хадзілі да ксяндза. Зразумела, што прыходзілася плаціць і папу, і ксяндзу, а, калі трэба, дык і ўрадніку. Іншыя сяляне, сілай прыпісаныя да царквы, увогуле адмаўляліся ад усякіх праваслаўных абрадаў. У шэрагу вёсак поўдня Мінскай губерні дзеці “фіктыўных” праваслаўных заставаліся няхрышчанымі, шлюбы  нявенчанымі, нябожчыкі  неадспяванымі ў адпаведнасці з законамі праваслаўнай рэлігіі. А гэта давала падставу ўладам лічыць дзяцей, якія нараджаліся ў нявенчаных у царкве сем’ях, няшлюбнымі і пераследаваць пахаванні без выканання праваслаўных абрадаў. Фактычна вялася неаб’яўленая рэлігійная вайна духоўна згвалтаваных жыхароў Беларусі з самаўладдзем.
    Умацаванне дзяржаўнай рэлігіі. Руская праваслаўная царква пасля паўстання 1863 г. яшчэ больш умацавала сваё становішча на беларускіх землях. Яна стала асноўным інструментам русіфікацыі краю. Тут разгарнулася небывалае царкоўнае будаўніцтва, якое вялося за кошт пабораў з мясцовых землеўладальнікаў і некаторых ахвяраванняў царскага двара ды расійскіх патрыётаў. Будаўнічымі работамі кіраваў спецыяльны ўраднік, рускі вучоны Пампей Бацюшкаў. За дзесяць год яго дзейнасці ў Беларусі і Літве былі пабудаваныя каля 1700 праваслаўных храмаў. Праваслаўныя русіфікатары пачалі гуртавацца ў брацтвы. Ужо ў 60х гг. іх колькасць дасягала 200. Царква празмерна палітызавалася. I толькі царскі ўказ 1890 г. забараняў ёй займацца дзейнасцю, скіраванай супраць неправаслаўных канфесіяў. Царызм спрабаваў адмовіцца ад мэтанакіраванага выкарыстання праваслаўя ў якасці інструмента русіфікацыі Беларусі і Украіны. Прычынаў гэтаму некалькі. Пачыналася лібералізацыя царскага рэжыму. Уплываў прыклад заходнееўрапейскіх дзяржаваў, якія даўно адмовіліся ад актыўнага выкарыстання рэлігіі ў палітычных мэтах. Назіраўся крызіс методыкі русіфікацыі праз праваслаўе. Але згаданы ўказ не меў для Беларусі вялікага значэння, бо заставаўся толькі на паперы.
    Заходнерусізм. Вынікам урадавай палітыкі русіфікацыі Беларусі было ўзнікненне цэлага сацыяльнага пласта мясцовага грамадства, які стаў апорай рускага панавання ў краі. Гэта былі ўраднікі, настаўнікі, праваслаўнае духавенства. Яны не мелі капіталаў, жылі на ўрадавым хлебе і зайздросцілі землеўладальнікам каталіцкай веры. Эканамічная залежнасць ад рускай дзяржавы і варожасць да ўсяго польскага аб’ядноўвала іх у агульным імкненні  шчыльней прытуліцца да Расіі. У поўнай падтрымцы рускай дзяржавы яны бачы
    Дзевяты вал дэнацыяналізацыі
    109
    лі адзіны шлях да свайго дабрабыту і духоўнасці свайго краю. У знак удзячнасці мясцовыя прыхільнікі рускіх парадкаў былі гатовыя адмовіцца ад гістарычнай і культурнай спадчыны свайго народа часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. А ўвогуле, лічылася, што Беларусь  ні што іншае, як Заходняя Расія. Такая ідэалогія атрымала ў тыя часы назву “заходнерусізм”, галоўным тэарэтыкам якога выступаўМіхаіл Каяловіч, прафесар гісторыі Пецярбургскай духоўнай акадэміі, ураджэнец Беларусі. Дзеля вынішчэння ў краі польскіх уплываў ён патрабаваў нават увесці ў дзяржаўных школах і ўстановах беларускую мову, а землі польскіх памешчыкаў раздзяліць паміж беларускімі сялянамі. Па меры пашырэння новай ідэалогіі польскі правінцыяналізм выціскаўся расійскім. На жаль, ён стаў не столькі прыступкай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, колькі сродкам замацавання ў нашай краіне расійскай вялікадзяржаўнай ідэалогіі.
    Поспехі і цяжкасці русіфікатараў. Другая хваля русіфікацыі мела для беларусаў болей трагічныя вынікі. Яна перапыніла натуральны працэс фармавання беларускай нацыі. I хоць царызм усе ўдары скіроўваў супраць польскасці на беларускіх землях, яна ацалела. Затое была страчаная кволая беларускасць, якая прымалася за польскасць. Носьбітамі польскай культурнай традыцыі тут былі шляхціцы. Яны і збераглі гэтыя традыцыі, гуртуючыся ў сельскагаспадарчыя і крэдытныя таварыствы, трымаючыся за свецкія салоны. У канцы XIX ст. шырокую вядомасць у Вільні набыў асветны гурток Элізы Ажэшкі, вядомай польскай пісьменніцы, ураджэнкі Гарадзеншчыны. У беларускай культуры такіх магутных абаронцаў не было. Яе першым парасткам русіфікатары не далі ўзрасці. Цэнтрамі культурнага жыцця рабіліся гарады. Але беларускай культуры ў гарадскіх цэнтрах, што раслі працай беларусаў, месца не знаходзілася. Гарады Беларусі дзяліліся на тры асноўныя культурныя асяродкі: побач з рускім захоўваліся польскі і яўрэйскі. Такім чынам, у другой палове XIX ст. над Беларуссю павісла змрочная атмасфера русіфікацыі, якая жорстка і нахабна прыніжала чалавечую годнасць беларускага народа. Далучэнне беларускай масы да рускай культуры ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржавы і адметнай рэлігіі давала эфект дэнацыяналізацыі. Калі інтэлектуалы яшчэ былі здольныя крытычна перапрацаваць здабыткі чужынскай культуры, дык на простых людзей яна дзейнічала, як атрута: калечыла этнічную самасвядомасць, фармавала сіндром непаўнавартасці. Нацыянальна апантаныя рускія людзі імкнуліся пераканаць нашых продкаў, расійскую і сусветную грамадскасць, што
    110
    Перыяд 1863—1904
    Беларусь была “ісцінна” рускім краем, яе народ  галіной рускай нацыі, а беларуская мова  “гаворкаю” рускай мовы. Папячыцель Віленскай вучэбнай акругі Іван Карнілаў у адным са сваіх артыкулаў нават даводзіў, што “беларускае племя” па сваёй крыві  самая чыстая частка рускага народа, без розных татарскіх дамешкаў.
    Перапіс насельніцтва 1897 г. Але русіфікатары не змаглі нават колькінебудзь істотна дэфармаваць этнічнакультурную адметнасць беларускай вёскі. Падчас усерасійскага перапісу (1897) 73% жыхароў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую, каля 14  яўрэйскую, каля 5  украінскую (пераважна Кобрынскі павет), каля 4  рускую, 2,5%  польскую. Рэшта прыходзілася на літоўцаў, татараў, латышоў, немцаў, цыганаў і прадстаўнікоў іншых народаў, што трапілі ў наш край у складзе расійскага войска. Усяго ў Расійскай імперыі таго часу жыло каля шасці мільёнаў беларусаў.
    13.	ЭКАНАМІЧНАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ ПАРАСІЙСКУ
    Пасля царскіх рэформаў паскорылася фармаванне агульнарасійскага рынку. I ў сувязі з гэтым важна высветліць, ці заставалася месца для развіцця нацыянальнай эканомікі, нацыянальнага рынку, эканамічнай кансалідацыі жыхароў Беларусі.
    13.1.	Аграрная каланізацыя
    Навуковатэхнічны прагрэс і Расія. Дзевятнаццатае стагоддзе  час уздыму навуковатэхнічнай думкі, машынізацыі вытворчых працэсаў і станаўлення цывілізаванага побыту. 3 80х гадоў і ў Расіі пачаў выкарыстоўвацца паравы рухавік, з’явіўся рухавік унутранага згарання, уваходзілі ва ўжытак электраэнергія, аўтамабілі, веласіпеды, тэлефоны, асфальт, бетон. Усё новае канцэнтравалася ў гарадах, што рабіла іх яшчэ больш непадобнымі да вёсак. Аднак і ў канцы XIX ст. Расійская імперыя заставалася краінай аграрнай, якая спецыялізавалася на пераапрацоўцы пераважна сельскагаспадарчай сыравіны і адставала ў эканамічным развіцці ад перадавых дзяржаваў свету.
    Насаджэнне рускага землеўладання. Падзеі 1863 г. далі аграрнай каланізацыі Беларусі новы імпульс. Канфіскаваныя маёнткі