Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
92
Перыяд 1831—1863
каў аўтар палымяных заклікаў не вельмі разлічваў, бо, у адрозненне ад Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча, не бачыў магчымасці для іх хуткага паразумення з сялянствам. Каліноўскі змагаўся з ілюзіямі вяскоўцаў наконт цара, выкрываў драпежніцкі характар царскай рэформы 1861 г., быў прыхільнікам пераразмеркавання панскіх земляў паміж вяскоўцамі. Да пачатку 1863 г. Літоўскі правінцыйны камітэт разаслаў па губернях, паветах і воласцях краю сваіх камісараў. Арганізацыя рэвалюцыянераў налічвала каля трох тысячаў чалавек.
11. ПАЎСТАННЕ 1863 ГОДА
Пасля адмены прыгону беларуская ідэя і народная маса пачалі рух насустрач. Іх сустрэча магла адбыцца пад уплывам падзеяў 1863 года, калі польскі народ са зброяй у руках у чарговы раз распачаў змаганне за волю. Аднак ініцыіяванае з Варшавы паўстанне магло і перашкодзіць пашырэнню ідэі ўласнай дзяржаўнасці ў беларускім грамадстве.
11.1. ПадрыхтоЎка да вырашальных бітвау
Пачатак паўстання. Узброенае паўстанне на землях былога Каралеўства Польскага планавалася на вясну 1863 г. Набліжэнне небяспекі прымусіла царскі ўрад абвясціць у канцы 1862 г. нечарговы рэкруцкі набор па загадзя складзеных спісах, каб ачысціць польскія землі ад рэвалюцыйнай моладзі. У адказ патаемны Цэнтральны нацыянальны камітэт у студзені 1863 г. выдаў у Варшаве Маніфест аб паўстанні. Асноўную мэту паўстання рэвалюцыйны ўрад бачыў у аднаўленні незалежнай Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзіла б асобная ЛітоўскаБеларуская дзяржава. Меркавалася ўвесці рэспубліканскі лад кіравання і прававую роўнасць усіх станаў. Былі выдадзеныя і два аграрныя дэкрэты. Сялянам перадаваліся ва ўласнасць тыя землі, якімі яны карысталіся. Беззямельныя атрымлівалі каля дзвюх дзесяцінаў толькі тады, калі далучаліся да паўстання. За перададзеныя сялянам землі гаспадары маглі разлічваць на грашовую кампенсацыю. Рэвалюцыйныя ўлады паказалі сябе не надта шчодрымі. Сялянства разлічвала на перадзел памешчыцкіх земляў.
Пашырэнне паўстання на ўсход. Была абвешчаная і спецыяль
Паўстанне 1863 года
93
ная адозва да насельніцтва Беларусі і Літвы аб падтрымцы паўстання. Пры гэтым кіраўнікі і не ўспомнілі пра сваё абяцанне даць беларусам, літоўцам і ўкраінцам права самім распараджацца сваім лёсам. Без усякага ўзгаднення з Літоўскім правінцыйным камітэтам сюды з польскіх губерняў пасылаліся паўстанцкія атрады. З’яўленне ў Беларусі польскіх паўстанцаў не выклікала масавых выступленняў мясцовых сялянаў. Праграма памяркоўнага крыла чырвоных не цалкам задавальняла радыкальнае кіраўніцтва ў Вільні. Яно не паспела завершыць падрыхтоўку да паўстання. У Магілёўскай і Віцебскай губернях сувязь з сялянствам амаль адсутнічала. Аднак вызваліцца зпад царскага прыгнёту можна было толькі ў саюзе з польскім народам. А таму Літоўскі правінцыйны камітэт звярнуўся 1 лютага да насельніцтва Беларусі і Літвы са сваім Маніфестам аб паўстанні і салідарызаваўся з праграмай варшаўскага кіраўніцтва.
Склад паўстанцаў. У лютымсакавіку ішло фармаванне паўстанцкіх атрадаў. Іх асноўнай базай у Беларусі, як і ў 1831 г., была Белавежская пушча, што на Гарадзеншчыне. Ваеннымі кіраўнікамі станавіліся людзі адукаваныя: выхаванцы вышэйшых навучальных установаў, афіцэры, студэнты. Былі сярод іх і рускія. 3 гарадоў у лясы перабіраліся ўраднікі, вучні старэйшых класаў гімназій, рамесная моладзь. Дружна браліся за зброю дробнаўласніцкая і беззямельная шляхта, аднадворцы. Шляхта заможная пераважна чакала. Але сыны землеўладальнікаў далучаліся да барацьбы. Каталіцкае духавенства стала на бок паўстанцаў, а праваслаўнае захоўвала вернасць цару і толькі ў асобных выпадках адважвалася на падтрымку паўстанцкага руху. Землеўладальнікі і багатыя гараджане, хоць і не мелі вялікай ахвоты да ляснога жыцця, але плацілі рэвалюцыйным уладам спецыяльны падатак. Грошы траціліся пераважна на закупку зброі за мяжой. Каб далучыць да паўстання беларускае і літоўскае сялянства, Каліноўскі і кіраўнік літоўскіх рэвалюцыйных дэмакратаў Антанас Мацкявічус паклалі шмат намаганняў. Каліноўскі напісаў спецыяльную інструкцыю для мясцовых паўстанскіх уладаў аб безумоўным і неадкладным выдзяленні сялянам зямлі ў адпаведнасці з варшаўскім і віленскім маніфестамі і дэкрэтамі. Інструкцыя прадугледжвала нават пакаранне смерцю найбольш жорсткіх і незгаворлівых землеўладальнікаў. Звычайна паўстанцы збіралі жыхароў навакольных вёсак, чыталі ім маніфест і дэкрэты аб зямлі, выдавалі акт на ўладанне зямельнымі надзеламі, а саміх сялянаў прыводзілі да прысягі на вернасць Літоўскаму правінцыйнаму камітэту.
94
Перыяд 1831—1863
Палітыка нейтралізацыі сялянства. У лютымсакавіку 1863 г. вяскоўцы адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць былых прыгоннікаў задарма. Спрадвечная варожасць сялянаў да землеўладальнікаў была мацнейшая за варожасць да цара. Гэта не маглі не заўважыць царскія карнікі і ў сваіх абяцаннях сялянам ішлі часам далей за паўстанцаў, абы ўтрымаць вёску ад выступленняў супраць расійскага панавання. Царскія саступкі рабіліся непазбежнымі. 1 сакавіка 1863 г. урад Аляксандра II выдаў указ, паводле якога часовыя павіннасці сялянаў Літвы, Заходняй і Цэнтральнай Беларусі на карысць абшарнікаў касаваліся, уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, а выкупныя плацяжы зніжаліся на 20% у параўнанні з нормамі 1861 г. Некаторыя сяляне атрымалі прырэзкі за кошт памешчыцкіх земляў (у розных паветах парознаму ад 25 да 40% да свайго надзелу). Урадавыя саступкі нейтралізоўвалі намаганні радыкалаў узняць сялянаў на паўстанне. Праўда, пэўны час вяскоўцы вагаліся. I не выключана, што яны маглі падтрымаць паўстанцаў, калі б убачылі, што на іх баку сіла.
Пачатак узброенай барацьбы. Паўстанцам у Беларусі і Літве супрацьстаяла 123тысячнае расійскае войска. У сакавіку яно накіравалася ў лясы, дзе ішло фармаванне паўстанцкіх атрадаў. Пачаліся рэгулярныя сутычкі, партызанская вайна. Звычайна паўстанцкія атрады складаліся з некалькіх сотняў чалавек. А злучэнні расійскага войска налічвалі часам да некалькіх тысячаў.
Барацьба за кіраванне. Ва ўмовах нарастання вызваленчага руху паміж лібераламі і радыкаламі разгарнулася барацьба за кіраўнічую ролю ў ім. Спачатку ініцыятыва была ў руках радыкальнай моладзі на чале з Каліноўскім. У ідэале ёй не патрэбная была ні шляхецкая Полынча, ні царскадваранская Расія. Яна змагалася за сялянскую рэспубліку, а таму ўсе надзеі ўскладала на сялянскае паўстанне і з усяе сілы рыхтавала яго. Паслядоўнікі Каліноўскага спадзяваліся яшчэ і на тое, што ахопленая паўстаннем Беларусь стане прыкладам для расійскага сялянства. I тады царызм не ўтрымаецца. Ліберальнае шляхецтва таксама было супраць расійскага самаўладдзя, але не падзяляла радыкальных метадаў яго знішчэння. Яно разумела, што сялянскае паўстанне разам з царызмам змяце і яго, што пры рэспубліканскім ладзе, пра які марыў Каліноўскі, землеўладальнікам не будзе месца. А таму, каб не дапусціць ажыццяўлення праграмы Каліноўскага, ім трэба было браць кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. He падабаўся Варшаве і беларускі сепаратызм, які нарастаў
Паўстанне 1863 года
95
разам з незадаволеннасцю тым, як кіраваў паўстаннем Цэнтральны нацыянальны камітэт. Якраз у канцы лютага кіраўніцтва паўстаннем у Варшаве перайшло да белых. Вільня з Варшавай змаглі хутка дамовіцца. За плячыма ў радыкалаў лібералы стварылі новы ўрад Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, які варшаўскі цэнтр прызнаў адзіным кіраўнічым органам для Беларусі і Літвы. На чале Аддзела стаў Якуб Гейштар. Чырвоны ўрад (Літоўскі правінцыйны камітэт) быў распушчаны, яго пастановы адмененыя.
Перамога лібералаў. Вікенцій Канстанцін Каліноўскі падаў у Варшаву пратэст і ахарактарызаваў перадачу кіраўніцтва ў рукі белых як здраду ідэалам незалежнасці. He выключана, што якраз тады ў атачэнні Каліноўскага выспявала ідэя барацьбы за цалкам незалежнае Вялікае Княства Літоўскае. Але абставіны вымусілі яго прызнаць новую ўладу і прыняць пасаду камісара Гарадзенскай губерні. Прыхільнікі Каліноўскага не хацелі праз унутраныя сваркі аслабляць сілы паўстанцаў дый не мелі шанцаў на перамогу над белымі. Надзеі на ўздым сялянскага руху і на дапамогу дэмакратычнай Расіі не спраўджваліся. Па прыкладзе польскіх землеўладальнікаў да паўстання пачалі далучаода і землеўладальнікі Беларусі. Чуткі пра хуткую дапамогу Францыі і Англіі надавалі ім смеласці. Інтэлігенцыя на кіраўнічых рэвалюцыйных пасадах пачала замяняцца арыстакратамі, узраслі іх ахвяраванні на антыцарскую барацьбу. Гэтая перамена ўстрывожыла царскі ўрад, але адначасова дала і надзею дамовіпда з мясцовай шляхтай. Указ 31 сакавіка прапаноўваў паўстанцам памілаванне пры ўмове, што яны складуць зброю да 1 мая. Але землеўладальнікі былі зацікаўленыя ва ўздыме паўстання дзеля стварэння відавочнай падставы для замежнай інтэрвенцыі практычна адзінай для іх надзеі на поспех у барацьбе з царызмам. У той жа час вялі сваю барацьбу і радыкалы. Насуперак ліберальнаму кіраўніцтву яны рабілі ўсё, каб прыцягнуць да паўстання сялянаў. Таму ў красавікучэрвені паўстанцкі рух знаходзіўся на ўздыме, але ён лакалізаваўся ў Гарадзенскай, Віленскай і Мінскай губернях.
11.2, Далейшыя падзеі
План Серакоўскага. Для агульнага кіравання паўстанцкімі атрадамі новы ліберальны віленскі ўрад выклікаў з Пецярбурга Зыгмунда Серакоўскага, які ў чыне падпалкоўніка служыў пры Генеральным штабе. Ваенны кіраўнік распрацаваў план далейшага разгорт
96
Перыяд 1831—1863
вання паўстання. Найперш планавалася заняць крэпасць Дзвінск, каб ускладніць зносіны карнікаў са сталіцай. Потым на чарзе быў захоп ГорыГорак і магілёўскага артылерыйскага парка. Далейшы маршрут паўстанцкіх сілаў ляжаў праз унутраныя губерні Расіі ў Паволжа для ўзняцця і там сялянскіх паўстанняў. Зыгмунд Серакоўскі разам з Антанасам Мацкявічусам фармавалі паўстанцкую армію ў Ковеншчыне. Ліберальнаму кіраўніцтву планы Зыгмунда Серакоўскага былі вядомыя не цалкам. Сваю тактыку апоры на сялянства ён не выдаваў.
Вынікі паходу на ўсход. Малады граф Лявон Плятэр не здолеў захапіць Дзвінск. Яго атрад разбілі, а самога захапілі ў палон, а потым пакаралі смерцю. Захопам ГорыГорак кіраваў капітан Генеральнага штаба Людвік Звяждоўскі. Горад пры чынным удзеле студэнтаў мясцовага земляробчага інстытута ўноч з 23 на 24 красавіка быў узяты. Атрад захапіў грошы, зброю і рушыў да Магілёва, але не сустрэў падтрымкі мясцовых сялянаў. Яны нават дапамагалі рускім салдатам браць паўстанцаў у палон. На ўсходзе Беларусі праваслаўнае сялянства пад уплывам царскай прапаганды зусім не давярала паўстанцам, у большасці каталікам. Нерэальнасць паходу ў рускія губерні стала відавочнай. Людвік Звяждоўскі цярпеў паражэнні ад рускіх войскаў і, каб не ваяваць з уласным народам, расфармаваў свае ўзброеныя сілы. Барацьбітоў Мінскай губерні напаткаў такі ж лёс, як і Магілёўскай. Атрад Антона Трусава, шчырага дэмакрата, які ваяваў у сялянскай вопратцы, быў разбіты. Толькі Станіслаў Ляскоўскі са сваімі людзьмі доўга яшчэ вёў барацьбу, бо абаронай ім служылі непраходныя Ігуменскія лясы.