Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Ад рэформаў да паўстання
87
10. 3. Рост незадаволенасці царызмам
У пошуках сапраўднай волі. Рэформа 1861 г. выклікала глыбокае расчараванне сялянаў. Гэта спарадзіла чуткі, што цар нібыта выдаў указ аб сапраўднай волі, а паны яго хаваюць. Увесну 1861 г., у самы разгар сяўбы, сяляне Беларусі паўсюдна адмаўляліся працаваць у маёнтках. Такі магутны пратэст меў месца яшчэ толькі ў Літве і Паволжы, бо мала дзе землеўладальнікі і царскі ўрад так нахабна, як
у Беларусі, абышліся з былымі прыгоннымі. Іх надзелы зменшыліся ў сярэднім на 30%, a часовыя павіннасці нават узраслі. У красавіку 1861 г. улады спешна пазабіралі ў насельніцтва Беларусі паляўнічыя стрэльбы, за выключэннем памешчыкаў. Яшчэ да рэформы на тэрыторыі краю было размешчанае стотысячнае рускае войска. Ніколі так шырока не ўжываліся ў беларускіх вёсках розгі, арышты, расстрэлы бяззбройных сялянаў, вайсковыя пастоі, як у першы год пасля іх “вызвалення”. Царызмуўдалосясуцішыць сялянаў, але ўжо ў канцы 1861 г. і асабліва ў 1862 г. сялянскі рух узнавіўся. Найбольшая колькасць выступленняў была звязаная з адмовай падпісваць устаўныя гра
УСТАІШАЯ ГРАМОТА
■огйкмхоа ггагаш аогаласкАго гайл
1
Узор Устаўной граматы (тытульны ліст). НМГКБ.
маты, якія вызначалі памеры сялянскіх павіннасцяў на карысць былых прыгоннікаў да канчатковага выкупу земляў. Гэта лічылася выдумкай землеўладальнікаў. Па вёсках хадзілі чуткі: хто не падпіша ўстаўныя граматы, той у лютым 1863 г., на трэці год рэформы, атрымае сапраўдную волю. Супраціўленне было ўпартае. У Беларусі ў 1863 г. працэнт падпісаных устаўных граматаў быў на траціну меншы, чым па краіне ў цэлым. Улады змаглі завяршыць сваю справу толькі ў
88
Перыяд 1831—1863
1864 г. Былі падставы для незадаволенасці і ў дзяржаўных сялянаў. “Палажэнне” 1861 г. іх увогуле не тычылася. Улады распачалі пасля адмены прыгону сапраўдную вайну супраць мясцовага сялянства. Гэта падрывала яго давер да Расіі і цара.
Маніфестацыі гараджанаў. Амаль адначасова з абвяшчэннем сялянскай “волі” ў лютым 1861 г. у Варшаве царскія ўлады расстралялі дэмантрацыю, якая праводзілася ў гадавіну Грохаўскай бітвы 1831 года. Пяць чалавек было забіта, шмат паранена. Гэтая трагічная падзея выклікала хвалю маніфестацыяў пратэсту ва ўсім Каралеўстве Польскім. Закранула яна і Беларусь. Паніхіды па забітых прайшлі ў касцёлах Вільні, Мінска, Віцебска, Гародні. У іх прынялі ўдзел чыноўнікі, вучнёўская моладзь, рамеснікі, аселая ў гарадах шляхта. Маніфестацыі не прыпыняліся ўсё лета. Яны ўзнікалі з нагоды смерці Іаахіма Лялевеля, у сувязі з прыездам сына Адама Міцкевіча ў Мінск і аднаго з лідэраў польскіх патрыётаў Андрэя Замойскага у Беласток. У касцёлах распяваліся патрыятычныя песні “Божа, які Польшчу..!”, “Яшчэ Полынча не загінула”, у якіх гучаў заклік да ўзнаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай.
У маніфестацыйным руху гараджанаў Беларусі 1861 г. бралаўдзел сям’я вядомага беларускага пісьменніка Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча. Яго дачка Каміла першая пачала спяваць у мінскім касцёле рэвалюцыйныя гімны. Сам бацька трапіў у мінскую турму. Ен абвінавачваўся ў распаўсюджванні сярод сялянаў шкодных ідэяў на беларускай мове і ў тым, што выхоўваў сваю сям’ю не ў духу адданасці ўраду. Маніфестанты дэманстравалі сваю салідарнасць з палякамі, але гэта не заўсёды азначала, што яны падзялялі шляхецкія погляды на Беларусь як на частку Польшчы. У той жа час дэманстрацыі накіроўваліся супраць рэакцыйнай нацыянальнай палітыкі царызму. I гэты пратэст аб’ядноўваў палякаў, беларусаў, літоўцаў, яўрэяў. 22 жніўня 1861 г. царскі ўрад увёў у Беларусі і Літве ваеннае становішча. У краі дзейнічалі спецыяльныя паліцэйскія суды. Віленскі генералгубернатар разаслаў ва ўсе мясцовыя гімназіі вайсковыя каманды. Следам за сялянамі ў стане вайны з урадам апынуліся і гараджане. Аляксандр Герцэн пісаў, што царызм уласнымі рукамі адштурхоўваў гістарычную Літву ад Расіі.
Ад рэформаў да паўстання
89
10. 4. Ліберальная і рэвалюцыйная апазіцыя
Прапольскія настроі землеўладальнікаў. Царская рэформа 1861 г. не задавальняла не толькі сялянаў, але і большасць памешчыкаў. Яны спадзяваліся на вызваленне сялянаў без зямлі, як гэта адбылося ў Каралеўстве Польскім у 1807 г. Абурала мясцовых землеўладальнікаў і тое, што царскі ўрад не дазваляў адкрыццё крэдытных і земляробчых таварыстваў, абмяжоўваў гандаль лесам, руйнаваў акцызамі броварскую справу. He магла падабацца мясцовым землеўладальнікам і царская палітыка русіфікацыі краю. Абмежаванне шляхецкіх правоў павялічвала жаданне хоць неяк адгарадзіцца ад Расіі. Дваранства Віцебскай губерні яшчэ ў 1858 г. прасіла Аляксандра II далучыць Беларусь да Прывіслінскага краю (польскіх губерняў) з надзеяй, што гэта дазволіць ім захаваць зямлю пры вызваленні сялянаў па прыкладзе польскай шляхты. Былі спадзяванні і на аўтаномію Польшчы, якую яна атрымае ад цара следам за Фінляндыяй. Аб аб’яднанні з Польскім краем прасілі цара ў лістападзе і дваране Мінскай губерні. Частка землеўладальнікаў арыентавалася на адзіную і непадзельную Расію.
Патрыятызм арыстакратаў. Былі сярод землеўладальнікаў і патрыёты свайго краю. Аляксандр Аскерка з Міншчыны напісаў першы беларускі лемантар для сялянскіх дзяцей. Маршалак Рагачоўскага павета Богуш арганізаваў у 1861 г. ад імя 50 памешчыкаў хадайніцтва цару аб далучэнні Магілёўскай губерні да ПаўночнаЗаходняга (Беларускага) краю. Фактычна гэта быў пратэст супраць гвалтоўнага падагнання Магілёўшчыны пад узор вялікарускіх губерняў. Аднак натуральны працэс вяртання арыстакратыі да сваіх спрадвечных каранёў перарываўся царызмам. Ад русіфікацыі землеўладальнікам даводзілася адгароджвацца польскай культурай.
Фармаванне ліберальнай апазіцыі. Землеўладальнікікаталікі арганізацыйна гуртаваліся ў Беларусі вакол маршалка Гарадзенскай губерні графа Старжэнскага і мелі сувязь з Дырэкцыяй белых у Варшаве. Партыя белых разлічвала, што паўстанне прымусіць расійскі ўрад аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. He выключалася і дапамога замежных дзяржаваў.
Рэвалюцыйны лагер. Аднак вядучая роля ў падрыхтоўцы да паўстання ў Беларусі і Літве, у адрозненне ад Полынчы, належала радыкалам (“чырвоным”), якія складаліся пераважна з шляхецкай студэнцкай і вучнёўскай моладзі, а таксама з гараджанаў. Усе яны
90
Перыяд 1831—1863
пачыналі барацьбу з маніфестацыйнага руху, а потым звярнуліся да сялянства. Цесную сувязь з вёскай мелі студэнты ГорыГорацкага земляробчага інстытута. Апроч антыцарскай прапаганды, яны арганізавалі і вялі, як ужо згадвалася, беларускую школу для сялянскіх дзяцей. У канцы 1861 г. пасля закрыцця Пецярбургскага універсітэта за ўдзел студэнтаў у пратэстах супраць варшаўскага расстрэлу сотні гадаванцаў гэтага універсітэта вярнуліся ў Беларусь і ўключыліся ў агітацыйную працу сярод сялянаў. У ліку студэнцкіх агітатараў быў і Францішак Багушэвіч. Беларуская моладзь захоўвала мясцовыя традыцыі рэвалюцыйнага дэмакратызму, якія ішлі ад Францішка Савіча і Шымона Канарскага і адлюстроўвалі імкненне шляхецкай інтэлігенцыі да незалежнасці краю ад Расіі, хутчэй за ўсё, у форме ўзноўленай федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Ураджэнцы Беларускага краю, што вучыліся ў расійскіх універсітэтах, захапляліся ідэяй усеагульнага сялянскага паўстання, якую высунуў рускі рэвалюцыянер Мікалай Чарнышэўскі, але з недаверам адносіліся да яго пропаведзі сляпога рэвалюцыйнага нігілізму. Актыўна дапамагаў ў арганізацыйным афармленні радыкальнай апазіцыі ў Беларусі польскі цэнтр у Пецярбурзе на чале з рэвалюцыйнымі дэмакратамі Зыгмунтам Сера
коўскім і Яраславам Дамброўскім.
Кастусь Каліноўскі. 3 пецярбургскага асяродка выйшаў і лідэр беларускіх рэвалюцыянераў Вікенцій Канстанцін Каліноўскі (1838—1864), сын дробнага фабрыканта шляхецкага паходжання з Мастаўлянаў Гарадзенскага павета. Скончыўшы прагімназію ў мястэчку Свіслач, Вікенці Канстанцін Каліноўскі ў 1856 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. На пачатку 1861 г. ён вяртаецца на радзіму, але як “нядобранадзейны” не знаходзіць тут месца для працы. Малады юрыст робіцца прафесійным рэвалюцыянерам. Разам са сваім сябрам Феліксам Ражанскім у вопратцы гандляра пехатою праходзіць амаль
Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. 1863 г. 3 архіва БелЭн.
Ад рэформаў да паўстання
91
усю Гарадзеншчыну. Падарожнікі ў гаворках з сялянамі заклікалі іх змагацца з маскоўскай уладай і мясцовымі землеўладальнікамі, што трымалі беларускую вёску ў юрыдычнай і эканамічнай залежнасці. У 1861 г. у Гародні Каліноўскі стварае і ўзначальвае рэвалюцыйную арганізацыю для падрыхтоўкі сялянскага паўстання. Актыўным удзельнікам гэтай арганізацыі стаў сябар Каліноўскага Валерый Урублеўскі (1836—1908), выпускнік ляснога інстытута ў Пецярбурзе, ляснічы Белавежскай пушчы, а пазней генерал Парыжскай камуны.
Праграма рэвалюцыйных пераменаў. У чэрвені 1862 г. у Варшаве ствараецца Цэнтральны нацыянальны камітэт чырвоных для непасрэднай падрыхтоўкі да паўстання. Рэвалюцыйнадэмакратычнае крыло чырвоных на чале з Яраславам Дамброўскім выступала за ўстанаўленне поўнай незалежнасці ўзноўленай Рэчы Паспалітай шляхам усенароднага паўстання ўсаюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Сялянам абяцалася зямля, а беларусам, літоўцам і ўкраінцам права на нацыянальнае самавызначэнне. Да гарантавання правоў сялянам і прыгнечаным народам заклікалі польскіх рэвалюцыянераў і знакамітыя рускія эмігранты ў Лондане Міхаіл Бакунін і Аляксандр Герцэн. Такая праграма падзялялася і рэвалюцыянерамі Беларусі і Літвы. У канцы лета 1862 г. яны ствараюць у Вільні Літоўскі правінцыйны камітэт для кіравання паўстаннем у краі. Туды ўвайшоў і Каліноўскі.
“Мужыцкая праўда”. Вялікае значэнне ў нацыянальнай гісторыі беларусаў мела “Мужыцкая праўда”, першая беларускамоўная газэтапракламацыя, якую Каліноўскі выдаваў разам з Валерыем Урублеўскім і Феліксам Ражанскім. Яна выходзіла з чэрвеня 1862 г. па май 1863 г. (усяго сем нумароў) і служыла Каліноўскаму добрай трыбунай для прапаганды яго палітычнай праграмы. На старонках газэты ён услаўляў часы Вялікага Княства Літоўскага і Полыпчы, a расійскую дзяржаву лічыў захопніцкай. Вікенці Кнстанцін Каліноўскі хацеў вярнуць роднаму краю былую славу, а таму сфармуляваў для суайчыннікаў асноўную палітычную мэту вызваленне зпад расійскага ярма. Меркавалася ўзнаўленне Вялікага Княства Літоўскага ў складзе федэратыўнай, але не шляхецкай, а дэмакратычнай Рэчы Паспалітай. Тым самым Каліноўскі выступаў за адраджэнне жыхарамі былога Княства ўласнай дзяржаўнасці ў выглядзе федэральнага саюза новага ўзору. Вызначаўся і шлях да яе рэалізацыі супольнае з гараджанамі сялянскае паўстанне ў саюзе з польскім, літоўскім і ўкраінскім народамі. Былі спадзяванні, што ў гэтым дапамогуць і сялянскія паўстанні ў рускіх губернях. На мясцовых землеўладальні