Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
68
Перыяд 1831—1863
ным. Дваранскія прадпрымальнікі разумелі непазбежнасць радыкальных эканамічных рэформаў. Аднак калі ў 40х гадах XIX ст. памешчыкі Гарадзенскай губерні, беручы за ўзор суседнюю Польпгчу, прапанавалі царскаму ўраду вызваліць беззямельных прыгонных, ніякага адказу яны не атрымалі.
8.2. Жыццё сялянаў
Удзельная вага прыгонных. Супольнымі намаганнямі землеўладальнікі і царскія ўлады запрыгоньвалі ўсё большую і большую колькасць хлебаробаў, што былі вольнымі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Таго патрабавала працаёмкая збожжавая гаспадарка. I ўрэшце, у канцы 50х гадоў удзельная вага прыгонных сялянаў у насельніцтве Беларусі стала вышэйшая, чым у еўрапейскай Расіі (54% супраць 38%).
Крызіс сялянскай гаспадаркі. Прыкладна з 40х гадоў, як толькі сяляне пачалі абеззямельвацца, іх гаспадарку ахапіў крызіс. Узнікла парадаксальнае становішча, калі большасць хлебаробаў не магла сябе пракарміць. 3 працягнутай рукой ішоў вясковец да свайго гаспадара, каб пазычыць кавалак хлеба, прыдбаць хоць нейкую скаціну, бо свая здыхала ад бяскорміцы. I прыгоннік усё даваў, а ўзамен патрабаваў толькі аднаго адпрацаваць пэўную колькасць дзён у маёнтку. На такіх самых умовах памешчыкі плацілі за сялянаў і дзяржаўныя падаткі.
На мяжы фізічнага вымірання. Усе рускія назіральнікі былі вельмі здзіўленыя беднасцю і забітасцю беларускіх сялянаў. Нават сам цар Мікалай I жахнуўся ад выгляду сялянскіх халупаў, што трапіліся яму на вочы па дарозе з Бабруйска ў Брэст у 1850 г. Нястача, голад, холад вялі да фізічнага выраджэння мясцовых сялянаў. Іх слабамоцны, худы, змучаны і пакорлівы выгляд быў варты жалю. Жьшдё пад прыгонам рабіла вяскоўца схільным да п’янства, зладзейства, гультайства, крывадушнасці. Але самае жудаснае было тое, што сялянства вымірала. 3 1833 г. па 1857 г. прыгоннае насельніцгва Беларусі скарацілася прыкладна на 6%. Землі вызваляліся ад залішняй працоўнай сілы. Беларускім сялянам рыхтаваўся лёс паўпераў, лёс кандыдатаў у пралетарыі. У асобных месцах становішча сялянаў было такое безнадзейнае, што землеўладальнікі бралі іх узімку на сваё ўтрыманне.
Сялянскае прадпрьшальніцтва. Невыносна цяжкае жыццё
Эканоміка пасля паўвекавога панавання
69
прыгонных не выключала, аднак, узнікнення сярод іх людзей здатных да прадпрымальніцтва. Часцей за ўсё “мурзатыя” камерсанты заводзіліся ля гарадоў і ў мястэчках, дзе сяляне адкормлівалі на продаж свіней, выраблялі ў навакольных лясах паташ і дзёгаць, здабывалі вапну. Некаторыя паказвалі прыклады працавітасці, выпрошвалі ў землеўладальніка большы кавалак зямлі, апрацоўвалі яго з дапамогай збяднелых аднавяскоўцаў, а лішкамі прадуктаў гандлявалі на гарадскіх і местачковых кірмашах. Спраўныя сяляне звычайна пераводзіліся на аброк. Прадпрымальніцкія здольнасці беларускіх сялянаў пры спрыяльных умовах выявіліся б у значна большых памерах. Але такіх умоваў у Беларусі не было. Чынш тут не меў шырокага распаўсюджвання, а паншчына прывязвала прыгонных да маёнткаў. Асабліва вялікі ўціск цярпелі сяляне ўсходняй Беларусі, дзе паншчына адпрацоўвалася не з надзелу, а з душы. Тут ужо прыгонныя ніяк не маглі адлучыцца на заробкі. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, мясцовыя абшарнікі не заахвочвалі сялянскую гандлёвапрамысловую дзейнасць. У якасці сваіх гандлёвых пасярэднікаў яны выбіралі болей спрактыкаваных жыхароў гарадоў і мястэчак. Прыгоннікі заміналі сялянскаму прадпрымальніцтву і тым, што абеззямельвалі беларускую вёску, усё новыя і новыя фальваркі і хутары аддавалі ў арэнду не сваім прыгонным, як у цэнтральнай Расіі, а людзям вольным: збяднелай шляхце і яўрэям. Шанцы беларускага селяніна на ўзбагачэнне былі мізэрныя. Таму сяляне Беларусі, як ніхто іншы ў Расіі, мелі патрэбу ў скасаванні прыгону.
8.3. Неземляробчае насельніцтва.
Некаторыя асаблівасці
Фармаванне трэцяга стану. Сацыяльнаэканамічныя і палітычныя абставіны не спрыялі фармаванню класа беларускіх прадпрымальнікаў, ці так званага трэцяга стану, які ў Заходняй Еўропе ўтвараў падмурак для развіцця дэмакратыі і нацыянальнага руху. Прадпрымальніцкія колы грамадства папаўняліся прадстаўнікамі пераважна яўрэйскага насельніцтва, вымушанага арыентавацца на рускую культуру. Нават вольная дробная шляхта пралетарызавалася. Шляхецкі гонар не дазваляў многім займацца ні гандлем, ні прамысловасцю. 3 яўрэяміпрадпрымальнікамі маглі супернічаць толькі буйныя і сярэднія землеўладальнікі, якія і пачыналі займацца гандлёвапрамысловай дзейнасцю. Урад Мікалая I рабіў спробы рознымі льго
70
Перыяд 1831—1863
тамі прывабіць у наш край купцоў і фабрыкантаў з унутраных губерняў Расіі. Але з гэтага нічога не атрымалася. У Беларусі рускія камерсанты рабіліся бездапаможнымі ў асяроддзі яўрэйскай гандлёвай стыхіі. У1844 г. царскі ўрад распусціў кагалы аўтаномныя яўрэйскія грамады. Яўрэям забаранялася насіць адметнае адзенне і прычоскі: мужчынам адпускаць пейсы (доўгія валасы на скронях), a замужнім жанчынам галіць галаву і карыстацца парыкамі. Але яўрэйская самабытнасць і салідарнасць ад таго істотна не парушалася.
Полацк. 3 гравюры 1846 г. НМГКБ.
Асаблівасці мясцовага рынку. Недзе з 20х гадоў паміж рускімі і польскімі прадпрымальнікамі пачалася барацьба за беларускі рынак. Але да сярэдзіны XIX ст. Расіі яшчэ не ўдалося эканамічна падпарадкаваць Беларусь, якая паранейшаму захоўвала свае традыцыйныя гандлёвыя сувязі з польскімі землямі, Прусіяй, партамі Прыбалтыкі. Увесь замежны гандаль трымаўся на германскім крэдыце. Нягледзячы на адміністрацыйнапалітычнае панаванне Расіі, беларускія губерні захоўвалі пэўны час самабытнае эканамічнае развіццё. Нават ва ўмовах адміністрацыйнага ўціску і бесперапынных войнаў яны дасягнулі большага ўзроўню таварных адносінаў, чым асобныя ўнутраныя губерні імперыі. Высокая таварнасць гаспадаркі Беларусі стваралася дзякуючы добра арганізаванай гандлёвапрамысловай дзейнасці яўрэйскага насельніцтва. Яўрэігандляры збіралі сельскагаспадарчую прадукцыю па вёсках, маёнтках, кірмашах, звозілі да рачных прыстаняў і адпраўлялі за мяжу. Своеасаблівымі зборнымі
Эканоміка пасля паўвекавога панавання
71
пунктамі збожжа, ільну, канапель служылі раскіданыя па ўсім краі мястэчкі. Асабліва вылучаліся Стоўбцы над Нёманам. У такіх гарадах, як Пінск і Брэст, канцэнтраваліся сельскагаспадарчыя тавары з Украіны для іх адпраўкі ў замежжа. Такое ж транзітнае значэнне меў і Віцебск у дачыненні да суседніх губерняў з усходу. Яўрэйскія рамеснікі забяспечвалі беларускую вёску асноўнымі рэчамі хатняга ўжытку, прамыслоўцы наладжвалі вытворчасць тых тавараў, якія не вырабляліся на вотчынных мануфактурах (піва, мыла, тытуню, цэглы, скуры). Звычайна гэта былі прадпрыемствы, дзе выкарыстоўвалася наёмная праца. I ўсё ж спрыяльнае геаграфічнае становішча краю рабіла больш прыбытковым не вытворчасць, а прывоз гатовых фабрычных тавараў зза межаў Беларусі. 3 той самай прычыны сыравіну выгадней было адпраўляць на экспарт, а не апрацоўваць на месцы. Так складвалася, што толькі дзяржаўны пратэкцыянізм мог зацікавіць прадпрымальнікаў у індустрыялізацыі Беларусі. Але на падтрымку рускай дзяржавы разлічваць не даводзілася. 3 пераарыентацыяй ваеннай экспансіі Расіі з захаду на поўдзень Беларусь страчвала для царскага ўрада былую цікавасць. Дарогі, водныя каналы краю псаваліся, суконная вытворчасць пазбаўлялася дзяржаўных заказаў. Пецярбург больш цікавіла Белавежская пушча, дзе яшчэ захоўвалася каля тысячы зуброў і ў 1844 г. спецыяльна для царскага двара была пабудаваная паляўнічая хатка.
Назапашванне капіталаў. На пачатку другой паловы XIX ст. трэці стан актыўна шукаў грашовыя сродкі для прадпрымальніцкай дзейнасці. Мяркуючы па ўрадавых крыніцах, забяспечанасць Беларусі купецкімі капіталамі была самая нізкая ў імперыі. Часткова грашовыя сродкі ўтойваліся ад дзяржаўнага ўліку. I ўсё ж абаротных сродкаў у гарадскіх прадпрымальнікаў сапраўды не ставала. Яны вымушаныя былі дзяліцца з землеўладальнікамі сваімі прыбыткамі ад карыстання гарадскімі і местачковымі плошчамі. Апроч таго, мясцовыя гандляры і прамыслоўцы абкладаліся празмернымі дзяржаўнымі падаткамі, цярпелі ад пастояў войскаў. I толькі яўрэйская ўвішнасць ды прускія крэдыты дазвалялі прадпрымальніцтву гарадоў яшчэ неяк існаваць. Атрыманыя ў неземляробчай сферы прыбыткі ішлі на пагашэнне замежных пазык, фінансаванне імперскіх праграмаў царызму і толькі часткова вярталіся на Беларусь.
Несуцяшальныя вынікі. Царскае панаванне ўскладняла беларускаму народу шлях да здабыткаў еўрапейскай цывілізацыі. Прыгонніцкая сістэма стрымлівала рост мясцовага прадпрымальніцтва,
72
Перыяд 1831—1863
ставіла беларускае сялянства на мяжу вымірання. Палітыка дыскрымінацыі дэфармавала натуральнае развіццё грамадства Беларусі, яе эканомікі. Патрабаваліся радыкальныя рэформы, але, не менш за тое, і дзяржаўная суверэннасць. Расійская імперыя набліжалася да першага істотнага крызісу.
9. ПРАЯВЫ БЕЛАРУСКАСЦІ (ДА 60х ГАДОЎ)
У першай палове XIX ст. у еўрапейскіх краінах назіраўся працэс імклівага станаўлення прафесійных нацыянальных культураў. Але беларусаў у складзе Расіі не прызнавалі самастойным народам. Іх не заўважалі, лічылі або палякамі, або рускімі. У сувязі з гэтым існуюць уяўленні, што тагачасная Беларусь была культурнай пустэльняй.
9.1. Культурная прастора
Уплыў зменаў на Захадзе. Беларусь здаўна знаходзілася ў сферы ўплыву заходнееўрапейскай культуры. Сродкам далучэння да яе каштоўнасцяў доўгі час была польская мова. Гэта была мова навукі і асветы. Перамены з захаду ішлі праз Польшчу. Паветра напаўнялася водарам рамантызму. Адмаўляючы касмапалітычныя каноны класіцызму, рамантыкі знаходзілі апірышча ў народных вытоках. Мастацтва пакінула праслаўленне антычных багоў і герояў і перайшло да адлюстравання жыцця звычайных людзей. Узрасла цікавасць да мінулага народаў, іх моваў. 3 усіх навук гісторыя і філалогія знаходзілі найбольшую колькасць прыхільнікаў. Адукаваныя жыхары Беларусі ведалі навінкі французскай, нямецкай, англійскай літаратуры.
Польская арыентацыя. Польская культура ўжо ў XVIII ст. увабрала ў сябе многія таленты беларускай зямлі. Варта назваць ураджэнцаў Беларусі кіраўніка паўстання 1794 г. Тадэвуша Касцюшку, яго найбліжэйшага памочніка вядомага пісьменніка Юльяна Нямцэвіча, вялікага польскага гісторыка і паэта Адама Нарушэвіча, прафесара астраноміі Марціна Пачобута. Але ў 3040х гадах характар навуковалітаратурнай дзейнасці ўраджэнцаў Беларусі польскай арыентацыі мяняецца. Гэта быў час, калі ў славянскіх народаў абуджалася пачуццё нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта тады ўзмацнілася цікавасць да гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мовы. Эпоха абу