Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
7. У БАРАЦЬБЕ ЗА ДУШЫ ВЕРНІКАЎ
Змаганне Расіі за поўнае падпарадкаванне Беларусі ў пэўнай ступені нагадвала рэлігійныя войны. Пад сцягам праваслаўя ішла русіфікацыя. Гэтаму супрацьстаяў каталіцызм, але і ён вёў да паланізацыі. Такое становішча толькі ўзвышала для беларускага народа ролю уніяцкай веры. Ад выніку “рэлігійнай вайны” залежаў яго лёс.
7.1. Аслабленне уплыву каталіцызму
Стаўленне ўрада да “польскай” веры. Каталікам рымскага абраду забаранялася адчыняць новыя прыходы, калі ў гэтых прыходах не набіралася 100 хатаў або 400 вернікаў, і вышэйшае духавенства не магло мець зносінаў з Рымам непасрэдна, а толькі праз царскі ўрад. Беларускія землі дзяліліся паміж Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Ковенскай епархіямі на чале з біскупамі. Яны ж падпарадкоў. валіся мітрапаліту, які меў рэзідэнцыю ў Пецярбурзе. Вышэйшым органам кіравання каталікоў была ўрадавая ўстанова Рымскакаталіцкая калегія. Царскі ўказ 1827 г. забараняў пераходзіць з уніяцтва ў каталіцызм. Пасля паўстання 1831 г. ксяндзам забаранялася
У барацьбе за душы вернікаў
59
без дазволу адлучацца са сваіх прыходаў, рымскакаталіцкі касцёл пераводзіўся на дзяржаўнае ўтрыманне, а яго маёнткі канфіскоўваліся. За дапамогу паўстанцам 191 кляштар з 304х быў ліквідаваны. Звычайна іх ператваралі ў прыходскія касцёлы. У семінарыях дазвалялася выкладаць толькі на лацінскай або на рускай мове. Але, мала таго, у атачэнні Мікалая I выношваліся планы далучэння больш за мільён уніятаў (грэкакаталікоў) у Беларусі і Украіне да праваслаў
ных.
Роля уніяцтва. Уніяцкая царква ўзнікла як вынік каталіцкаправаслаўнага кампрамісу. Уніяты прызнавалі каталіцкія дагматы, пад
парадкоўваліся законам каталіцкай царквы і рымскаму папу, але захоўвалі ў набажэнстве праваслаўныя абрады, царкоўнаславянскую і беларускую мовы. Уніяцкі клір дэманстраваў у мінулым палітычную адданасць сваёй паствы Рэчы Паспалітай і тым стрымліваў яе паланізацыю. Уніяцкая вера дапамагала беларускім сялянам, мяшчанам і дробнай шляхце зберагчы сваю этнічную самабытнасць у складзе Рэчы Паспалітай. Пасля разбораў гэтай дзяржавы уніяцкая царква ператварылася ў палітычную зброю руска
польскага супрацьстаяння. Царскі ўрад імкнуўся перацягнуць уніяцкую большасць насельніцтва
Германавіцкі Благавешчанскі касцёл. Пабудаваны ў 1787 г. у в. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна.
3 архіва БелЭн.
на свой бок, каб замацаваода на беларускіх землях. Рымскакаталіцкая апазіцыя старалася ўтрымаць уніятаў у сферы свайго ўплыву.
Імкненне уніяцкага кліру да самастойнасці. Пры Паўле I і Аляксандры I уніяты былі кінутыя на волю лёсу і падпалі пад поўную
60
Перыяд 1831—1863
залежнасць ад рымакаталікоў. Праваслаўныя абрады замяняліся рымскакаталіцкімі, уводзіліся малітоўнікі на польскай мове. Уніяцкай царкве пагражала зліццё з рымскакаталіцкай. Архібіскуп Іраклій Лісоўскі пачаў біць трывогу. Ён выпрасіў у Аляксандра I пэўныя саступкі на карысць уніяцкай царквы. Рымскакаталіцкая калегія была падзеленая на два дэпартаменты, адзін з якіх кіраваў справамі рымакаталікоў, а другі уніятаў (грэкакаталікоў). Лісоўскі атрымаў сан мітрапаліта, а разам з тым і права пасвячаць уніяцкіх біскупаў. Ен павёў барацьбу з тымі манахамібазыльянамі, якія схіляліся да рымакаталіцызму і ўсяляк узнімаў ролю белага уніяцкага духавенства, якое абараняла самастойнасць сваёй царквы. Справу Іраклія Лісоўскага працягвалі яго пераемнікі. У набажэнства пакрысе вярталіся праваслаўныя абрады, святарам забаранялася галіцца. У 1817 г. уніяцкім мітрапалітам стаў Іясафат Булгак. Хоць ён і паходзіў з базыльянскага манаскага ордэна, але быў паслядоўным прыхільнікам ідэі незалежнасці уніятаў. Пры ім наступ на базыльянаў яшчэ больш узмацніўся.
Нарастанне расколу сярод уніятаў. Уніяцкую царкву раз’ядноўвала ўнутраная барацьба. Выхаваныя ў польскай культуры базыльяне бачылі выратаванне уніі і Айчыны ў адноўленай Рэчы Паспалітай. Шмат хто з іх быў гатовы зліцца з рымакаталікамі, абы не падпасці пад рускі ўплыў. Блізкае да народнай культуры белае духавенства не падтрымлівала такое імкненне. Яго барацьба супраць рымакаталіцкай экспансіі абумоўлівалася пачуццямі мясцовага патрыятызму, якія, аднак, зусім не сведчылі пра пакорлівасць перад Расіяй. У 20х гадах XIX ст. у Беларусі з’яўляліся уніяцкія святары, якія не хацелі падпарадкоўвацца польскаму ўплыву і яшчэ не зведалі ўплыву рускага, а таму былі выключна адданымі свайму народу. Гэта вядомы ўжо нам прафесар Міхал Баброўскі (пазней уніяцкі святар), Васіль Лужынскі, Антон Зубко і інш. Шэрагі іх прыхільнікаў папаўняліся за кошт гадаванцаў Полацкай уніяцкай семінарыі. Але барацьба з рымакаталіцызмам ва ўмовах царскай Расіі непазбежна вяла уніяцкі клір да збліжэння з праваслаўем.
Лінія Сямашкі. Мікалай I умела выкарыстаў натуральнае імкненне уніятаў да самастойнасці, каб ізаляваць іх ад уплыву рымскакаталіцкага касцёла, а потым з дапамогай прымусу і ашуканства паступова падвесці да далучэння да праваслаўных. Верным памочнікам цара ў гэтай справе стаў уніяцкі святар Язэп Сямашка, украінец па паходжанні. У1827 г. ён падаў ва ўрад дакладную запіску “Аб пра
У барацьбе за душы вернікаў
61
вядзенні рэформаў уніяцкай царквы для злучэння яе з праваслаўнай”. Прапановы асэсара уніяцкага дэпартамента прыйшліся да спадобы цару і пачалі ажыццяўляцца. Ужо на пачатку наступнага года уніяцкая царква была аддзеленая ад рымакаталіцкай. Стваралася самастойная Грэкауніяцкая калегія. 3 чатырох уніяцкіх епархіяў (Берасцейскай, Віленскай, Полацкай, Луцкай) пакідалася дзве Беларуская з цэнтрам у Полацку і Літоўская з цэнтрам у мястэчку Жыровічы Слонімскага павета (пазней у Вільні). Ім падпарадкоўваліся ўсе базыльянскія кляштары. У Жыровічах стваралася уніяцкая семінарыя, падкантрольная дзяржаве, спынялася сумеснае навучанне будучых уніяцкіх і каталіцкіх святароў на багаслоўскім факультэце Віленскага універсітэта. Састарэлы мітрапаліт Іясафат Булгак павінен быў з усім згаджацца. Фактычным кіраўніком царквы зрабіўся Язэп Сямашка, які неўзабаве атрымаў сан біскупа. Новая уніяцкая калегія, члены якой, апроч Язэпа Сямашкі, не ведалі, у які бок хіляцца справы, пачала забараняць дзейнасць сваіх даўніх апанентаўбазыльянаў. За першыя тры месяцы 1928 г. яна закрыла 57 з 87 базыльянскіх кляштараў, а іх маёмасць перадала беламу духавенству.
7.2. Узмацненне уплыву праваслаўя
Пасляпаўстанцкі наступ. Актыўны ўдзел уніяцкіх манахаў і некаторых святароў у паўстанні 1831 г. выклікаў новы наступ на унію. Язэп Сямашка і Міхаіл Мураўёў прапанавалі ўвогуле скасаваць яе адміністрацыйным шляхам. Але царызм устрымаўся ад гвалту, бо пабаяўся народнага гневу дый не жадаў псаваць адносіны з Ватыканам, якому уніяты падпарадкоўваліся, хоць і фармальна. Тым не менш, узнавілася закрыццё базыльянскіх кляштараў, распачалася русіфікацыя уніяцкага духавенства. Вольныя пасады замяшчаліся асобамі, што скончылі духоўныя семінарыі ў Расіі. Дзяцей беларускіх святароў дзеля дэнацыяналізацыі пасылалі ў рускія духоўныя школы Украіны. Усё вышэйшае кіраўніцтва царквы павінна было складацца з рускіх і надзейных мясцовых святароў. Язэп Сямашка стаў архібіскупам Літоўскім, а крыху пазней у сан бікупаў пасвячаюцца і яго паплечнікі ў барацьбе з каталіцызмам Іосіф Жарскі, Антон Зубко, Васіль Лужынскі. Для ўзмацнення наступу на уніяцкую веру адной Магілёўскай праваслаўнай епархіі на ўсю Беларусь не хапала, а таму ў 1832 г. ствараецца другая, з цэнтрам у Полацку.
Спроба сілавога націску. Біскуп новастворанай Полацкай пра
62
Перыяд 1831—1863
васлаўнай епархіі Смарагд Крыжаноўскі разам з тутэйшымі губернатарамі Н. Хаванскім і Шрэдэрам пачаў сілай далучаць уніятаў да праваслаўя. Гэта выклікала вялікае абурэнне народа. Галоўных уз’яднальнікаў сяляне маёнтка Азярышча Гарадоцкага павета хацелі ўтапіць, і тыя ледзь паспелі ўцячы. На дваранскіх выбарах у Віцебску 172 шляхціцы падпісалі Акт пратэсту. Папярэдне павятовы маршалак Людвік Беліковіч ездзіў па маёнтках і агітаваў за унію. Шляхту цар “супакоіў” пагрозай канфіскаваць маёмасць. Але ад метаду перапісвання цэлых парафіяў у праваслаўе давялося адмовіцца. Смарагд Крыжаноўскі быў пераведзены ў іншае месца.
Планы мірнага наступлення. Расійскі ўрад і яго верны слуга Язэп Сямашка вырашылі, што лепш за ўсё ліквідацыю уніяцкай царквы рыхтаваць шляхам паступовага пашырэння ў ёй дакладнай, артадаксальнай абраднасці рускай праваслаўнай царквы. У лютым 1834 г. нарада уніяцкіх біскупаў, большасць якіх ішла за Язэпам Сямашкам, абавязала прыходскіх святароў карыстацца ў набажэнстве праваслаўнымі служэбнікамі маскоўскага выдання і выказалася на карысць праваслаўных абрадаў. Бяднейшым цэрквам пры гэтым выдаткоўвалася фінансавая падтрымка.
Насаджэнне абрадаў рускай праваслаўнай царквы. He паўсюль русіфікацыя ішла гладка. 60 уніяцкіх святароў Наваградскага павета адмовіліся прымаць праваслаўныя служэбнікі і падалі аб тым дакладную запіску. У іншых месцах новыя служэбнікі проста моўчкі не выкарыстоўваліся. Тады Язэп Сямашка загадаў збіраць па цэрквах уніяцкія старадрукі і паліць іх на вогнішчах. Святароў прымушалі каяцца, а тых, хто не згаджаўся, каралі турмой ці высылкай у манастыр. 3 1835 г. пачалося ажыццяўленне планаў Язэпа Сямашкі па ўзнаўленні ва уніяцкай царкве “чыстых” праваслаўных абрадаў. Найцяжэй было адбудаваць іканастасы, бо дзяржаўных сродкаў на гэта не хапала. Але міністр унутраных справаў Расіі знайшоў выхад. Ен загадаў рабіць гэта землеўладальнікам рымакаталіцкай веры на той падставе, што, маўляў, трэба задаволіць рэлігійныя запатрабаванні сялянаў, якія прыносяць ім карысць сваёй працай. У1836 г. з уніяцкіх цэркваў былі вынесеныя арганы, пераробленыя інтэр’еры, пасля чаго яны ўжо мала чым адрозніваліся ад звычайных праваслаўных храмаў. Нарэшце было загадана весці метрычныя кнігі уніятаў на рускай мове. Усе гэтыя змены суправаджаліся гвалтам. Непісьменнае сялянства, хоць і не разумела мэтаў пераменаў, але абуралася забаронай старых абрадаў, з якімі ўжо звыклася. Асабліва вялікі пратэст
У барацьбе за душы вернікаў
63
назіраўся на Беласточчыне. Ад праваслаўных абрадаў адмовіліся 15 парафіяў.
Прыхільнікі і праціўнікі далучэння. I ўсё ж колькасць прыхільнікаў далучэння да праваслаўя паступова расла. Уніяцкія святары жылі бедна, нярэдка адчувалі пагарду з боку ксяндзоў, залежалі ад падачак памешчыкаў каталіцкай веры, бачылі шмат здзекаў з уніяцкага сялянства, якія часам чыніла рымакаталіцкая адміністрацыя маёнткаў. Пад уплывам царскай агітацыі яны шчыра верылі, што праваслаўны ўрад больш паклапоціцца пра жыццё сваіх аднаверцаў.