Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Падставы для нацыянальнага самасцвярджэння. У першай палове XIX ст. і асабліва ў 4050 гадах беларускі дух выявіўсябе належным чынам. Аднак у тыя часы ён не ўсведамляўся і не ўспрымаўся як дух самастойнай нацыі, а прымаўся за польскі ці рускі. Польскамоўныя здабыткі лічыліся належнымі Полынчы, а рускамоўныя Расіі. Гэта вельмі істотна стрымлівала нацыянальнае самасцвярджэнне беларусаў. Але захоўвалася іх магутная этнічная аснова. I, разам з тым, ужо існавала пэўная частка шляхты Беларусі і Літвы, якая разумела сваё адрозненне ад польскай шляхты. Яна называла сябе польскай шляхтай ліцвінскага (беларускага) паходжання і ўсведамляла свае гістарьгчныя асаблівасці і, пэўна ж, свае асобныя палітычныя інтарэсы. Першымі самабытнасць беларускага народа прызналі ўкраінцы. У праграме ўкраінскага кірыламефодзіеўскага брацтва Беларусь лічылася самастойным чыннікам агульнаславянскай федэрацыі побач з расійскім, украінскім, польскім, чэшскім.
Ад рэформаў да паўстання
83
10. АД РЭФОРМАЎ ДА ПАЎСТАННЯ. 1832—1862
У Расіі галоўнымі рэфарматарамі выступалі цары. У 3050х гадах у якасці своеасаблівай эксперыментальнай базы царызму служыла Беларусь.
10.1. Першыя палёгкі прыгонным
Палітыка дэмагогіі ў адносінах да мясцовых сялянаў. Доўгі час расійскі ўрад успамінаў пра беларускіх сялянаў толькі тады, калі мясцовая шляхта скіроўвала супраць яго зброю. Сялянская варожасць да землеўладальнікаў распальвалася ім спецыяльна, каб аслабіць шэрагі праціўнікаў. Так было ў 1794, 1812 і 1831 гг. Але пасля чарговага замірэння з мясцовым дваранствам улады забываліся пра свае абяцанні палепшыць сялянскую долю. А сяляне ўсё чакалі волі спачатку ад Тадэвуша Касцюшкі, потым ад Банапарта Напалеона, а пасля 1831 г. пачалі спадзявацца і на міласць рускага цара.
Беларусь у рэфарматарскіх планах рускіх цароў. Ідэя адмены прыгону з’явілася яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Калі Аляксандр I пасля 1812 г. захацеў адмяніць прыгон, ён звярнуўся па падтрымку да беларускай шляхты. Яе адказ быў уніклівы. Шляхта згаджалася браць прыклад са сваіх “старэйшых братоўрускіх”. Пасля выступлення дзекабрыстаў Мікалай I, відаць, сапраўды планаваў шэраг рэформаў і адмену прыгону. Але добрыя намеры цара сустракалі шалёнае супраціўленне расійскіх памешчыкаў. Пасля падзеяў 1831 г. царскі ўрад усё больш схіляўся да думкі пра неабходнасць забяспечыць сабе большую падтрымку ў праваслаўных сялянаў Беларускага краю, бо тутэйшая шляхта ўвесь час дэманстравала сваю ненадзейнасць. Царызм імкнуўся да стабільнасці на захадзе імперыі, важным стратэгічным вайсковым плаодарме. Гэтыя абставіны і прымусілі Пецярбург стаць на шлях паступовага абмежавання ўласніцкіх правоў беларускіх землеўладальнікаў на сваіх прыгонных.
Інвентарная рэформа. У 1839 г. Мікалай I правёў інвентарную рэформу ў дзяржаўных маёнтках. У апошнім паўстанні дзяржаўныя сяляне паказалі найбольшую адданасць самаўладдзю. Становішча скарбавых сялянаў царскія рэфарматары пачалі паляпшаць у звязку з інвентарызацыяй (люстрацыяй) дзяржаўнай маёмасці. Гэта і зразумела, бо скарбавыя сяляне з’яўляліся маёмасцю дзяржавы, а не яе
84
Перыяд 1831—1863
грамадзянамі. Рэформа ахапіла ўсю імперыю, але ў Беларусі яна мела больш радыкальны характар. Тут у якасці арандатараў дзяржаўных маёнткаў выступалі мясцовыя шляхціцы, актыўныя ўдзельнікі паўстання 1831 г., а таксама яўрэі. Іх пазбавілі права вотчыннай паліцыі і суду над сялянамі. Гэтыя функцыі цалкам перадаваліся ў рукі ўрадаўцаў. Спецыяльныя камісіі складалі па кожным маёнтку люстрацыйныя вопісы, дзе вызначаліся дакладныя памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў. Дзяржаўныя сяляне Беларусі падчас рэформы павялічылі свае надзелы з 25 да 1222 дзесяцінаў (дзесяціна 1,093 га) на двор і паступова былі пераведзеныя з паншчыны на аброк. Рэформа рабіла дзяржаўную вёску апорай рускага самаўладдзя ў Беларусі. Дзяржаўныя сяляне складалі каля 18% насельніцтва краю.
Беларуская спецыфіка інветарнай рэформы. Палёгка, зробленая казённым сялянам, давала падставу і прыватнаўласніцкім прыгонным выступаць за абмежаванне павіннасцяў, якія яны мусілі выконваць на карысць сваім гаспадарам. Каб зменшыць напружанасць у вёсцы, урад у 1844 г. пашырыў інвентарную рэформу і на прыватнаўласніцкіх сялянаў Беларусі, Літвы і Украіны. Але землеўладальнікі, якія самі ўдзельнічалі ў складанні інвентароў часам не тое што зніжалі, але нават і падвышалі павіннасці. Некаторыя байкатавалі рэформу, і яна расцягвалася на гады. Сялянскае паўстанне 1846 г. у Галіцыі, выступленні сялянаў на Беласточчыне прымусілі ўрад гвалтам увесці інвентары ва ўсіх прыватных маёнтках Віленскай, Гарадзенскай і Мінскай губерняў. Увядзенне інвентароў на ўсходзе Беларусі зацягвалася. Але сялянскі рух і тут падагнаў урадаўцаў. Вялікі непакой у Пецярбурзе выклікалі падзеі 1847 г. у Віцебскай губерні. Пад уплывам чутак, што за трохгадовую працу на будаўніцтве чыгункі цар даруе волю, больш за 10 тыс. сялянаў рушылі да сталіцы. Рэгулярнае войска з цяжкасцю спыніла нечаканае нашэсце. Каля чатырох тысячаў сялянаў былі пакараныя розгамі. 3 1852 г. у Беларусі пачалі ўводзіцца інвентары на ўзор Кіеўскага генералгубернатарства. Паводле іх, абавязковы памер зямлі на сялянскі двор павялічваўся да 815 дзесяцінаў. Павіннасці адной сям’і за карыстанне панскай зямлёй не маглі перавышаць чатырох дзён паншчыны на тыдзень: трох для мужчынаў і аднаго для жанчын. Інвентары далі прыгонным больш надзеяў і спадзяванняў, чым непасрэднай выгады. Але і гэтага было дастаткова, каб утрымаць іх ад паўстання супраць прыгону. Нідзе ў імперыі, апроч заходніх губерняў, інвентары ў панскіх маёнтках не ўводзіліся, бо нідзе становішча сялянаў не было
Ад рэформаў да паўстання
85
такім жудасным, як на землях былога Вялікага Княства Літоўскага.
10. 2, Сялянская рэформа 1861 г.
Беларусь наперадзе. Пасля смерці Мікалая I яго сыну Аляксандру II (1855—1881) дасталася імперыя, якая патрабавала сур’ёзнай перабудовы. I новы цар пачаў падрыхтоўку да скасавання прыгоннага права. Для гэтага ён выбраў беларускія губерні. Землеўладальнікі гэтых губерняў былі больш падрыхтаваныя да пераменаў як эканамічна, так і маральна. Прыклад Польшчы і Прусіі, дзе сяляне ўжо мелі асабістую волю, даваў абшарнікам надзею на суцяшальную будучыню і без прыгону.
Антыпрыгонніцкі рух беларускага сялянства. Вёску агортваў неспакой. Пад уплывам чутак пра хуткую волю сяляне ў любы момант маглі адмовіцца ад прыгонніцкіх павіннасцяў, а то і фізічна расправіцца з землеўладальнікамі. I зусім неверагодным і нечаканым для памешчыкаў Беларусі стаў сялянскі рух за цвярозасць 1859—1860 гадах, які перакінуўся з Галіцыі. Ен ахапіў пераважна сялянаўкаталікоў Віленскай, Гарадзенкай, Мінскай губерняў і кіраваўся ў большасці выпадкаў ксяндзамі. Гэта быў своеасаблівы эканамічны байкот землеўладальнікаў, якія так доўга рыхтаваліся да адмены прыгону.
Расійская спецыфіка. Мясцовыя землеўладальнікі згаджаліся на вызваленне сялянаў без зямлі, што ператварала б зямлю ў тавар, a саміх прыгонных у батракоў ці фермераў (хто меў сродкі зямлю купіць). Для сялянаў гэта быў бы пакутлівы шлях. Але расійскі царскі двор не пайшоў па ім не зза спачування сялянству. 3 23 мільёнаў прыгонных утварылася б магутная армія батракоў, якая магла б змесці і дваранскае землеўладанне, і царскі ўрад. Таму расійскія прыгонныя вызваляліся з зямлёй у абавязковым парадку, нават калі таго не хацелі. А тую зямлю трэба было яшчэ выкупіць. У Італіі, Іспаніі, часткова Францыі феадальныя землі былі ў вечным недатыкальным прыватным карыстанні сялянаў і маглі імі выкупляцца. У Аўстрыі, Прусіі, Венгрыі, Галіцыі сяляне, атрымаўшы волю, набывалі зямлю ў былых прыгоннікаў за выкуп, бо часта мелі на гэта ўласныя сродкі. У Расіі ж прыгонніцкая сістэма давяла сялянскую гаспадарку да такога стану (асабліва ў Беларусі), што яна не магла без дапамогі дзяржавы адкупіцца ад землеўладальніка. Адмена прыгону ўскладнялася яшчэ і тым, іпто, у адрозненне ад еўрапейскіх краінаў, у царскай імперыі захоўвалася сялянская абшчына (мір). Таму аграрная рэформа ў Расіі право
86
Перыяд 1831—1863
дзілася вельмі марудна. Сялянская ж абшчына ў Літве і Беларусі (за выключэннем Магілёўскай і значнай часткі Віцебскай губерні) была ліквідаваная яшчэ ў XVI ст. I гэта таксама паўплывала на царскі выбар пачаць адмену прыгону з заходняй паласы імперыі.
Значэнне рэформы 1861 г. для Беларусі. Адмена прыгону стала важным крокам рускай вёскі да рыначных адносінаў, але была недастатковай для Беларусі. Больш высокі ўзровень таварнаграшовых адносінаў патрабаваў тут і больш радыкальных пераменаў. Тое, што зрабіў царскі ўрад у 1861 г., у Вялікім Княстве Літоўскім меркавалася зрабіць яшчэ ў канцы XVIII ст. Спадзяванні сялянаў Беларусі на цара, як нідзе, засталіся далёкімі ад чаканых. Традыцыйнае падворнае землекарыстанне рабіла іх больш выразнымі ўласнікамі і самавітымі гаспадарамі. Ім было прыкра выкупляць зямлю, якой яны нязменна карысталіся дзесяцігоддзямі. Маючы вялікія ўласныя зямельныя багацці ў Беларусі, цар не адважыўся перадаць іх малазямельным. Толькі дзяржаўныя сяляне атрымалі ад урада большыя надзелы за меншы выкуп, у параўнанні з былымі панскімі. He адважыўся рускі цар і на хоць бы частковае пераразмеркаванне на карысць сялянаў магнацкіх латыфудыяў, якімі вылучаўся Беларускі край. Сяляне атрымалі недастатковыя надзелы, якія не маглі пракарміць і якімі нельга было распараджацца да выкупу. А да таго часу трэба было працаваць на землеўладальнікаў. Гэта рабіла вяскоўцаў эканамічна залежнымі і ад маёнтка і ад дзяржавы, якая крэдытавала выкупную аперацыю. У Расіі захавалася прыгонніцкае сялянскае самакіраванне, створанае на ўзор вясковага міру і пашыранае нават на тыя раёны імперыі, дзе расійскай абшчыны ніколі не існавала (напрыклад, заходняя і цэнтральная Беларусь). Калі раней прыватнаўласніцкія сяляне не маглі пакінуць месца жыхарства без згоды памепічыкаў, то пасля 1861 г. яны не маглі зрабіць гэтага без згоды сялянскай грамады. Сялянства было “павязанае” кругавой адказнасцю, і ніхто не хацеў плаціць падаткі ці адбываць рэкрутчыну за тых, хто пакідаў вёску. Прыгонніцкія перажыткі вельмі стрымлівалі рост вясковага прадпрымальніцтва і фармаванне рынку рабочай сілы. Сяляне атрымалі асабістую волю, і гэта, безумоўна, спрыяла іх уключэнню ў палітычныя і нацыятворчыя працэсы. Аднак на вызваленне ад паўпрыгонніцкіх путаў і нявольніцкай псіхалогіі былі патрачаныя дзесяцігоддзі.