Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Эканамічная інтэграцыя парасійску
111
Беларуская вёска канца XIX cm. 3 архіва БелЭн.
ўдзельнікаў паўстання распрадаваліся выхадцам з Расіі. Казна не скупілася дзеля гэтага на пазыкі. А тым рускім ураднікам і генералам, якія мелі асаблівыя заслугі ў ліквідацыі паўстання, забраныя землі раздаваліся задарма. Рускія каланісты атрымалі права набываць дзяржаўныя маёнткі. Асаблівай апекай карысталіся стараверы. Міхаіл Мураўёў прызнаў за імі права на доўгатэрміновую арэнду абшарніцкіх земляў па нязменных цэнах. I памешчыкі Беларусі не мелі права ім у гэтым адмовіць.
Дыскрымінацыя каталіцкіх аграрыяў. Ішло эканамічнае задушэнне землеўладальнікаў каталіцкай веры. Яны атрымалі жорсткія для сябе ўмовы адмены прыгону. На іх ускладаўся дзесяціпрацэнтны дзяржаўны збор з прыбыткаў, але часам ён даходзіў і да 23%. Маёнткі спусташаліся вайсковымі пастоямі і рэквізіцыямі, землеўладальнікаў прымушалі задарма выдаткоўваць дровы і лесаматэрыял для школаў і цэркваў. Рабілася ўсё, каб непажаданыя землеўласнікі збанкрутавалі і прадалі свае маёнткі, якія немінуча трапілі б у рукі рускім і зрусіфікаваным немцам, бо з 60х гадоў абшарнікамкаталікам, а таксама яўрэям купляць тут зямлю і браць яе ў доўгатэрміновую арэнду забаранялася. He мелі такога права да 1885 г. і беларускія сялянекаталікі.
Трываласць традыцыйнага землеўладання. Аднак аграрная каланізацыя не дала вялікіх вынікаў. I ў канцы XIX ст. большасць зямельных плошчаў заставалася ў руках мясцовых землеўласнікаў.
112
Перыяд 1863—1904
Пасля 1863 г. у Беларусі з’явіліся рускія сялянекаланісты, але і ў 80х гг. колькасць іх двароў не перавышала дзвюх тысячаў, чвэрць з якіх потым згалела. У сваёй палітыцы насаджэння рускага землеўладання Аляксандр II быў непаслядоўны. Ужо ў канцы 60х гг. ён пайшоў на замірэнне з мясцовай шляхтай. Усе абмежаванні заставаліся толькі на паперы. Новы цар Аляксандр III узнавіў у 80х гг. аграрную каланізацыю Беларусі, але сутыкнуўся з арганізаваным супрацьдзеяннем каталіцкай шляхты, якая знаходзіла маральную і эканамічную падтрымку ў прадпрымальнікаўаграрыяў з польскіх губерняў. Пытанне аб захаванні шляхецкіх маёнткаў у Беларусі ставілася ў Варшаве ў непасрэдную сувязь з эканамічным замацаваннем на “ўсходніх крэсах”, з польскай ідэяй адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Утрымаць свае маёнткі лічылася для мясцовай шляхты патрыятычным абавязкам. Тым больш, што без зямельных багаццяў яна рабілася зусім не здольная вытрымліваць канкурэнцыю з яўрэйскімі гандлёвапрамысловымі прадпрымальнікамі.
Вынік рускай аграрнай каланізацыі. Рускія не выяўлялі асаблівай цікавасці да беларускіх маёнткаў. Вольных земляў у імперыі хапала. Сялянская ж каланізацыя патрабавала вялікіх дзяржаўных выдаткаў. Хоць урад і асушваў забалочаныя землі беларускага Палесся для каланізацыі (экспедыцыя генерала Іосіфа Жылінскага), яны рускім так і не спатрэбіліся. У канчатковым выніку руская аграрная каланізацыя Беларусі і ў другой палове XIX ст. таксама не ўдалася. Але гэта быў толькі адзін эпізод канкурэнтнай рускапольскай барацьбы за беларускі рынак, якая, пачынаючы з 80х гадоў, у сувязі з індустрыялізацыяй і аграрным крызісам разгаралася усё больш.
13.2, У складзе агульнарасійскага рынку
Чыгуначнае будаўніцтва. Інтэнсіўнае пранікненне Расіі ў Беларусь пачалося з будаўніцтва чыгунак. Першая каляя ПецярбургВаршава прайшла праз Гародню ў 1862 г. Новы транспарт прывёў да істотных структурных зрухаў у эканамічных сувязях краю. Беларускія землі вырываліся з традыцыйнага рынку былой Рэчы Паспалітай і ўключаліся ў сістэму ўсерасійскіх рынкавых сувязяў. Чыгуначныя маршруты выбіраліся выключна ў інтарэсах цэнтра. Яны не супалі з транспартнай сеткай беларускага рэгіёна, якая існавала на аснове рэк. Некалі вядомыя гандлёвыя цэнтры Магілёў, Бешанковічы, Стоўбцы страчвалі сваю славу толькі зза таго, што іх мінулі рэйкавыя магіст
Эканамічная інтэграцыя парасійску
113
ралі. 3 правядзеннем чыгунак у напрамку да заходніх межаў, гарады і мястэчкі Беларусі страцілі перавагу над унутранымі губернямі Расіі ў замежным гандлі па рэках.
Тарыфная палітыка царызму. Плата за карыстанне чыгункай устанаўлівалася з такім разлікам, каб вываз тавараўза мяжу, напрыклад, з Масквы, абыходзіўся танней, чым з Мінска. Мясцовым таваравытворцам толькі і заставалася, што глядзець, як цягнікі з расійскімі таварамі праносіліся праз іх землі, якія ператвараліся ў “транспартны калідор”. Перадатачныя каляіны, дадатковыя станцыі і прыпыначныя пункты пачалі адкрывацца толькі ў канцы XIX ст. Царскія чыгуначныя тарыфы, што рабілі дальнія перавозкі таннейшымі за перавозкі на кароткія адлегласці, вельмі спрыялі ўвозу расійскіх грузаў у Беларусь.
Крызіс збожжавай гаспадаркі. Край быў літаральна завалены болей танным збожжам з Паволж.а і паўднёвых губерняў. Яго вытворчасць зрабілася тут нявыгаднай, у выніку адзш з найлепшых раёнаў земляробчай культуры ў Расійскай імперыі быў загублены. Тым больш, што ўзнікненне новага транспарту супала з аграрным крызісам, які суправаджаўся падзеннем цэнаў на збожжа на замежных рынках.
Вываз сыравіны. 3 будаваннем чыгункі кошт беларускай сыравіны ўзрос, і яе вываз на продаж стаў прыбытковейшым за апрацоўку на месцы. Пачалося інтэнсіўнае вынішчэнне лясоў. 31883 г. па 1903 г. іх плошча ў Беларусі скарацілася прыкладна на 30%. Менавіта тады пачалі мялець беларускія рэкі, чэзнуць жывёльны свет пушчаў.
Замаруджванне прамысловага развіцця. Эканамічнае жыццё Расійскай імперыі было строга цэнтралізаванае. Але царскі ўрад зусім не дбаў пра развіццё ў Беларусі буйной прамысловасці, пра размяшчэнне тут дзяржаўных замоваў. Ен не рабіў гэтага ў значнай ступені таму, што не хацеў супрацоўнічаць ні з памешчыкамі польскай культуры, ні з яўрэйскімі прадпрымальнікамі. Праз пошліны і тарыфы цар засланіў беларускія землі ад уплыву польскай і замежнай індустрыі, каб мець тут манаполію ў збыце вырабаў расійскай прамысловасці, пераважна тканіны. 3за спрыяльных чыгуначных тарыфаў прамысловыя тавары было прасцей завозіць з суседніх раёнаў, чым арганізоўваць іх выраб на месцы. Наплыў расійскіх тавараў прывёў да таго, што ў Беларусі знікла вытворчасць цукру, заняпала тэкстыльная прамысловасць, перайшлі на выраб прадукцыі ніжэйшага гатунку тытунёвыя фабрыкі. Польскі тэкстыль з Лодзі, нягледзячы
114 Перыяд 1863—1904
на абмежаванні, паспяхова канкураваў у Беларусі з рускім. Польскія і германскія прадпрымальнікі будавалі прамысловыя прадпрыемствы на Гарадзеншчыне, каб не плаціць непатрэбных збораў пры перавозе тавараў у Расію праз мытню. Па ўзроўні прамысловасці Гарадзенская губерня таму і выбілася ў лік перадавых у імперыі. Але ў цэлым расійская манапалізацыя беларускага рынку не спрыяла развіццю тут нацыянальнай прамысловай вытворчасці. Яна заставалася пераважна на дафабрычнай стадыі і спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Найбольш было дробных бровараў. Для буйнога прамысловага будаўніцтва не хапала вольных капіталаў.
Размеркаванне грашовых сродкаў. Аддзяленні Дзяржаўнага банка, што адчыняліся ў Беларусі з 80х гадоў, назапашвалі тут танныя грашовыя сродкі, бо ўстанаўлівалі нізкі працэнт за ўклады. Гэтыя сродкі, аднак, не ішлі на крэдытаванне мясцовых прадпрымальнікаў, а перадаваліся ў Пецярбург. Царскі ўрад усяляк заахвочваў прыватныя банкі ўнутраных губерняў Расіі, калі тыя засноўвалі ў Беларусі і Літве аддзяленні, якія спрыялі б далейшаму эканамічнаму замацаванню гэтых этнічных прастораў за карэннай рускай тэрыторыяй. I такія аддзяленні тут адкрываліся. Толькі іх асноўная ўвага скіроўвалася не на прамысловасць, а на гандаль драўнінай і зямлёй.
Набярэжная ў г. Пінску. 3 гравюры 1872 г.
Эканамічная інтэграцыя парасійску
115
Мясцовым дробным і сярэднім прадпрымальнікам крэдыт у расійскіх банках быў недаступны. Яны аб’ядноўваліся ў крэдытныя таварыствы. Але і ў гэтых установах у сувязі з эканамічным уздымам 90х гадоў ахвотнікаў атрымаць крэдыт было ў шмат разоў больш, чым ахвотнікаўпакласці грошы на зберажэнне. Складалася становішча, калі вольнага капіталу не хапала, а яго яшчэ й вывозілі з Беларусі.
Эксплуатацыя таннай рабочай сілы. На пачатку 90х гг. у сельскай гаспадарцы Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў налічвалася каля мільёна лішніх адносна мясцовага попыту работнікаў. Гэта былі сяляне, якія страцілі зямлю ці мелі яе столькі, што пракарміць яна не магла. Уладкавацца на працу было вельмі цяжка. Таму і заробкі ў канцы XIX ст. тут былі на 1623% ніжэйшыя, чым у Еўрапейскай Расіі ў цэлым. Беларусь выступала на ўсерасійскім рынку буйным пастаўшчыком таннай рабочай сілы. Якраз тады пачалося перасяленне беларускіх сялянаў у Амерыку і ў Сібір.
13.3. Вынікі эканамічнай інтэграцыі
Захаванне рэгіянальных адметнасцяў. Расія не рабіла інвестыцыяў у эканоміку Беларусі. Яна проста выкарыстоўвала яе танныя прыродныя, людскія і грашовыя рэсурсы. Зразумела, што пры такіх метадах наша эканамічная залежнасць ад цэнтра далёка зайсці не магла. Беларускі край захоўваў сваю эканамічную адметнасць. Тут развівалася высокатаварная сельскагаспадарчая вытворчасць і, хоць і дробная, але шматгаліновая прамысловасць. Склаўся і надзейна дзейнічаў эканамічны тандэм “мястэчкавёска”. Рускія з цяжкасцю траплялі ў эканамічныя структуры Беларусі, бо ў сельскай гаспадарцы сустракалі жорсткую канкурэнцыю беларускіх памешчыкаў і сялянаў, а ў гарадах канкурэнцыю яўрэйскіх прадпрымальнікаў.
Эканамічныя абмежаванні. He дапамагала і палітыка эканамічнага ўціску і нацыянальнай дыскрымінацыі. Працэнт абкладання прыбыткаў купецкіх прадпрыемстваў краю ў 80х гадах складаў прыкладна 10%, а па імперыі 7%. Зборы з гарадской нерухомасці тут былі самыя вялікія ў параўнанні з іншымі раёнамі Расіі. У той жа час абкладанне беларускіх сялянаў вызначалася адносна меншымі памерамі. Мясцовыя вяскоўцы былі патрэбныя царскаму ўраду ў якасці пудзіла для незаўсёды пакорлівай шляхты. Падаткі на зямельную ўласнасць у Беларусі зніжаліся яшчэ і з мэтаю прыцягнення рускіх перасяленцаў. А каталікі і іудзеі цярпелі ад эканамічнай дыскрымі
116
Перыяд 1863—1904
нацыі. Каталіцкія землеўласнікі не мелі права закладаць маёнткі ў Дваранскім банку, набываць новыя, да 1897 г. плацілі са сваіх прыбыткаў кантрыбуцыю, якая ішла на русіфікацыю краю. Беларускія сялянекаталікі не карысталіся ільготамі ў Сялянскім банку, іх зямельныя ўладанні абмяжоўваліся 60 дзесяцінамі. 3 1882 г. урад забараніў яўрэям жыць не толькі паза межамі рысы аседласці, але і за межамі гарадоў і мястэчак.