Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Польскі ў гарадах. Пасля паўстання 1863 г. найбуйнейшыя польскія асяродкі ў гарадах былі зачыненыя. Але інтэлігенцыя, выхаваная ў польскай культуры, заставалася. Яна заклала традыцыю “адчыненага дома”. Вяліся дыскусіі, абмяркоўваліся літаратурныя творы, заслухоўваліся даклады. Так, у Мінску сходы адбываліся ў доме бацькоў вядомага беларускага пісьменніка Івана Неслухоўскага (Янкі Лучыны), у прыватнай польскай бібліятэцы (1863—1894), якая падтрымлівала сувязь з кнігарняй Элізы Ажэшкі ў Вільні (1879—1882). У 1890—1894 гг. філія мінскай бібліятэкі працавала ў Бабруйску. У верасні 1900 г. на просьбу групы гараджанаў філія ўзноўленай віленскай кнігарні АжэшкіМакоўскага разам з польскай чытальняй адчынілася ў Мінску. Польскай культурнай традыцыі прытрымлівалася і ўтворанае ў 1876 г. Мінскае сельскагаспадарчае таварыства. Патаемнае польскае навучанне існавала амаль ва ўсіх значных гарадах Беларусі. У прыватных дамах наладжваліся лекцыі, адкрываліся народныя бібліятэкі. Значны асяродак польскай культуры існаваў і ў Гародні. Але зза моцнага пераследу польскай культуры ў ПаўночнаЗаходнім краі царскім ўрадам, такія асяродкі былі ў мясцовых гарадах не такія шматлікія, як, напрыклад, у Кіеве.
Яўрэйскі. Натуральна, што духоўнакультурная дзейнасць яўрэяў канцэнтравалася ў гарадах вакол шматлікіх сінагогаў, іудзейскіх навучальных установаў, дабрачынных таварыстваў, хатніх бібліятэк, “адчыненых дамоў” інтэлігенцыі. Яўрэйскія ешыботы давалі іудзеям вышэйшую рэлігійную адукацыю. На вучобу ў Валожынскі, Мірскі і Любавіцкі ешыботы прыязджала моладзь з усёй Расіі і зза яе межаў. У Віцебску на пачатку XX ст. мастак Іегуда Пэн заснаваў мастацкую школумайстэрню, дзе вучыліся сотні таленавітых юнакоў, сярод якіх былі Марк Шагал і Саламон Юдовіч. Шырокую вядомасць у той час набылі мінскія контары (выканаўцы рэлігійных песень). Іх песні, што гучалі ў мясцовых сінагогах, прываблівалі не толькі яўрэяў. У1879 г. купец I. Нейфах заснаваў у Мінску рамесную вучэльню і яўрэйскую бібліятэку. Буйныя прыватныя яўрэйскія бібліятэкі існавалі ў Магілёве, Быхаве. Сярод навукоўцаў пашыранае меркаванне, што яўрэй
126
Перыяд 1863—1904
ская супольнасць у беларускіх этнічных землях мела сваю адметнасць. У другой палове XIX ст. у яе асяроддзі ўзнікла высокамастацкая літаратура на ідыш. Цэнтрамі яўрэйскай культуры выступалі Вільня і Мінск. Менавіта ў гэтых гарадах нараджаўся яўрэйскі сацыялізм і нацыянальнавызваленчы сіянісцкі рух. Мястэчкі Беларусі таксама далі яўрэйскай культуры шэраг выдатных дзеячаў. Пачынальнік яўрэйскай класічнай літаратуры Мендэле МойхерСфорым (1836—1917) быў родам з Капыля, сусветна вядомы мастак Хаім Суцін са Смілавічаў, знакаміты контар Аўрам Бернштэйн з Шацка, скрыпачпрафесіянал I. Жухавіцкі з Астрашыцкага Гарадка.
Іншыя. Татары, як і яўрэі, утваралі ў Беларусі адметную супольнасць. Яны засвоілі беларускую мову ў якасці гутарковай, але заставаліся адданымі ісламу і сваёй традыцыйнай культуры. Яны сяліліся ў гарадах (Гародня, Наваградак, Мінск) і мястэчках (Іўе, Мір). У нацыянальнай прафесійнай культуры татары, як і мясцовыя ўкраінцы, немцы, літоўцы, латышы, цыгане, амаль сябе не праяўлялі.
Шматкультурнасць. Прыведзеныя матэрыялы сведчаць пра феномен выжывання нацыянальных культураў ва ўмовах нацыянальнага прыгнёту. Пра поўнае дамінаванне рускай культуры ў Беларусі не магло быць і гаворкі. Тут складваўся пласт шматкультурнай інтэлігенцыі, прадстаўнікі якога залічалі сябе адначасова да некалькіх культураў. Традыцыя шматкультурнасці існавала на беларускіх землях здаўна. Яна дапамагала народам, якія тут жылі, ратавацца ад поўнай русіфікацыі, а пры спрыяльных умовах магла служыць невычэрпнай скарбніцай развіцця беларускай элітарнай культуры.
Палітычная пераарыентацыя на Расію
127
15. ПАЛІТЫЧНАЯ ПЕРААРЫЕНТАЦЫЯ НА РАСІЮ
У другой палове XIX ст. заходнееўрапейскія народы адмаўляліся ад рэвалюцыяў як сродку абнаўлення грамадскага ладу і пераходзілі да рэфарматарскіх метадаў і парламентарызму. У Расіі ж, наадварот, пасля няўдалых і не даведзеных да канца рэформаў Аляксандра II колькасць прыхільнікаў рэвалюцыйных пераменаў узрастала.
15.1. Беларускае сялянства і расійскія народнікі
Дух незадаволенасці. Умовы жыцця на беларускіх землях складаліся так, што царскім рэжымам былі не задаволеныя практычна ўсе пласты насельніцтва. Ад рэакцыйнай нацыянальнай палітыкі цярпелі яўрэі, палякі, татары і беларусыкаталікі. Мясцовае сялянства пакутавала ад малазямелля і адміністрацыйных здзекаў. Беларуская інтэлігенцыя, што выходзіла з народных гушчаў, хваравіта рэагавала на згаленне вёскі і на занядбанне нацыянальнай культуры. Нешматлікія рабочыя атрымлівалі за празмерную працу мізэрны заробак. Нават прадстаўнікі расійскай адміністрацыі пранікаліся тут духам лібералізму.
Сацыялістычная дактрына (народніцтва) і Беларусь. Барацьбу супраць царызму ўзначальвала руская інтэлігенцыя. У пошуках шляхоў пераходу да справядлівага грамадства яна захапілася ідэяй сацыялізму, якая ўзнікла ў заходнееўрапейскіх краінах. Але для расійскіх сацыялістаў ідэалам служыла не свабода, а сацыяльная роўнасць. У аграрнай Расіі сацыялізм мог быць толькі сялянскі. Ён атрымаў назву народніцтва, заснавальнікамі якога былі Аляксандр Герцэн і Мікалай Чарнышэўскі. Найвышэйшы ўздым рэвалюцыйнай актыўнасці народнікаў прыпаў у Расіі на 70я пачатак 80х гадоў. Расійская сацыялістычная дактрына не магла прыжыцца ў Беларусі, бо тут не было моцных традыцыяў сялянскага абшчыннага жыцця. Мясцовыя вяскоўцы пасля царскай волі і падачак 1863 г. жылі яшчэ большменш выцерпна і ўсе свае надзеі на лепшае звязвалі з існуючым манархічным ладам. Палітызаваная інтэлігенцыя Беларусі жыла найперш ідэаламі вольнасці, а не роўнасці, якую абаранялі народнікі.
Сялянскае змаганне за зямлю. Сялянскі рух развіваўся на бе
128
Перыяд 1863—1904
ларускіх землях незалежна ад дзейнасці народнікаў, сам па сабе. Калі да 1863 г. беларускія сяляне змагаліся за волю, то пасля 1863 г. і да канца XIX ст. выключна за зямлю. Як бы сялянам ні было цяжка, яны стрымліваліся ад захопаў чужой уласнасці і спадзяваліся, што цар сам перадасць ім частку абшарніцкіх земляў. Толькі ў барацьбе за спрэчныя ўгоддзі, якімі карысталіся іх продкі яшчэ ў часы прыгону, вяскоўцы дэманстравалі зайздросную ўпартасць.
Перасяленне ў Сібір. Зямельная нястача прымушала сялянаў яшчэ на адзін крок адчаю. 3 80х гадоў яны распачалі масавы рух за перасяленне ў Сібір на “вольныя” землі. У 1896 г. амаль сёмая частка сялянскага насельніцтва Магілёўскай губерні была гатовая пакінуць родныя мясціны. Спыніць перасяленцаў удалося толькі з дапамогаю войскаў.
Дзейнасць расійскіх народнікаў у Беларусі. Народніцкі рух у Беларусі канцэнтраваўся ў гарадах. Тут пад уплывам студэнцкай моладзі, што вучылася ў расійскіх універсітэтах, узнікалі вучнёўскія народніцкія гурткі. Гарадская інтэлігенцыя агітавала сярод рабочых і рамеснікаў пераважна гарадскіх паўпераў (беднякоў), якія ўспрымалі ідэі сацыялізму болей прыхільна. Асабліва плённа працаваў мінскі гурток Я. Хургіна. Беларусь стала для рускіх народнікаў своеасаблівай базай. Пасля расколу агульнарасійскай народніцкай арганізацыі “Зямля і воля” (1876—1879) і ўтварэння замест яе дзвюх новых “Чорнага перадзелу” і “Народнай волі” у Мінск прыязджаў Георгій Пляханаў. Пасля гарачых спрэчак большасць тутэйшых рэвалюцыянераў аддзялілася ад “Народнай волі”, якая заклікала да палітычнай барацьбы шляхам тэрору, і падтрымала Георгія Пляханава, прадстаўніка “Чорнага перадзелу” народніцкай арганізацыі, якая ставіла сабе за мэту весці сталую агітацыйную прапу сярод сялянства для падрыхтоўкі ўзброенага паўстання. У Мінску (1881—1882) працавала падпольная друкарня “Чорнага перадзелу”. Яе выданні распаўсюджваліся па ўсёй Расіі. Тут быў наладжаны выраб фальшывых пашпартоў для рэвалюцыянераў Расіі. Узмацнялі свае пазіцыі ў Беларусі і нарадавольцы. У 1882 г. ім удалося стварыць арганізацыю “Народнай волі” ў ПаўночнаЗаходнім краі з цэнтрам у Вільні. Рэгіянальны орган павінен быў кіраваць народніцкімі гурткамі на беларускіх землях. Але арышты і правалы паралізавалі яго дзейнасць. 3 сярэдзіны 80х гадоў народніцкі рух перажываў крызіс і слабеў. Яго прадстаўнікі адмаўляліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і пераходзілі на пазіцыі лібералізму.
Палітычная пераарыентацыя на Расію
129
15.2. Першыя нацыянальныя праекты
Пецярбургскія ініцыятывы. Заснавальнікам сялянскага сацыя
лізму ў Беларусі фактычна быў Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. Знайшліся і паслядоўнікі. У 1881 г. створанае пры Пецярбургскім універсітэце беларускае зямляцтва звярнулася з адозвай “Да беларускай моладзі”. Студэнты заклікалі сваіх раўналеткаў набліжаць час вызвалення Беларусі, але не рэвалюцыйным, а мірным шляхам. А для
гэтага раілі вывучаць жыццё народа, уздымаць яго маральнасць і эканамічны дабрабыт. Прыкладна ў такім самым духу была складзеная і гектаграфічная запіска “Пісьмы пра Беларусь” (1882). Яе аўтар хаваўся пад псеўданімам Даніла Баравік. Названыя дакументы складаліся не без уплыву прыхільнікаў “арганічнай працы”, погляды якіх набылі вялікую папулярнасць у Польшчы пасля паўстання 1863 г., і заклікалі да мірнай асветнай і эканамічнай дзейнасці.
Пад уплывам расійскіх народнікаў. Левае крыло беларускага зямляцтва не задавальнялася мірнай працай. 1 студзеня 1884 г. яно склала сваю гектаграфічную запіску пад назвай “Пасланне да земля
коўбеларусаў”, падпісаную псеўданімам Шчыры Беларус. У ёй ставі
лася агульная задача дасягнення вольнага жыцця ў Беларусі рэва
люцыйным шляхам, але без канкрэтызацыі. Радыкальнае студэнцтва Пецярбургскага універсітэта яшчэ ў 1881 г. узнімала пытанне пра
стварэнне беларускай народнай партыі на ўзор расійскай “Народнай
волі”, якая аб’ядноўвала б усе рэвалюцыйныя гурткі беларусаў. У стварэнні партыі актыўны ўдзел бралі студэнт з Віцебска Аляксандр Марчанка і нарадаволец Ігнат Грынявіцкі. Але давесці справу да канца не ўдалося. Студэнцкая ініцыятыўная група сутыкнулася з абыякавасцю мясцовай інтэлігенцыі і супрацьдзеяннем прадстаўнікоў “Народнай волі” ў Беларусі.
Арганізацыя “Гоман”. Тым не менш, у 1884 г., калі расійскія народнікі практычна страцілі кантроль над пра