• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Яўрэйскі нацыяналізм. Былі спробы звязаць рабочы рух з сіянізмам, ідэалогіяй нацыянальнавызваленчай барацьбы яўрэйскага народа. Пасля Усерасійскага з’езда сіяністаў у Мінску (1902) утварылася фракцыя ці партыя рабочыхсіяністаў (паалейсіён). Бундаўцы на сваім IV з’ездзе (1901) таксама ўхвалілі імкненне яўрэйскага народа да культурнанацыянальнай аўтаноміі. Але пераважная большасць членаў Бунда заставалася на пазіцыях міжнароднага пралетарскага інтэрнацыяналізму, які рэальна вёў іх да поўнага падпарадкавання рускім сацыялдэмакратам. Яўрэі шукалі ў будучай Расійскай сацыялістычнай імперыі дапамогі ва ўзнаўленні старажытнай іудзейскай дзяржавы ў Палесціне, але магчымасць аўтаномнага жыцця ў вольнай і незалежнай Беларусі ім не бачылася. Праўда, беларускі нацыянальнавызваленчы рух тады толькі нараджаўся.
    15.4.	Неанародніцтва. Абвастрэнне крызісу
    Фармаванне партыі эсэраў. Беларусь была ўсё ж краем сялянскім. Таму па меры збяднення вёскі тут пашыраліся і ідэі сялянскага сацыялізму. У 1899—1900 гг. у Мінску і яго ваколіцах дзейнічала Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі (РППВР) неанародніцкага накірунку. А ў 1904 г. у горадзе на Свіслачы ўжо сфармавалася рэгіянальная Паўночназаходняя арганізацыя партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (ПСР  эсэраў). У Смаленску адкрылася Цэнтральнае бюро Сялянскага саюза ПСР. Для эсэраў, як і для народнікаў, шлях да сацыялізму ўяўляўся праз усерасійскае сялянскае паўстанне і сельскую абшчыну. Праўда, яны прызнавалі неабходнасць супрацоўніцтва сялянаў з рабочымі і інтэлігенцыяй, але, у адрозненне ад гоманаўцаў, ужо не ставілі так востра пытання аб праве прыгнечаных народаў на самавызначэнне. Усё мясцовае сялянства было для эсэраў рускім.
    Зараджэнне беларускага сацыялізму. I рускія, і палякі імкнуліся прывабіць нешматлікіх беларускіх інтэлігентаў у свае партыі. Але ўзнікала разуменне неабходнасці ўласнай нацыянальнай палітычнай
    Палітычная пераарыентацыя на Расію
    135
    арганізацыі. У 1902 г. пры садзеянні польскіх сацыялістаў (ППС) у асяроддзі беларускіх студэнтаў Пецярбурга ўзнікла Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП) на чале з Вацлавам Іваноўскім. Яна, праўда, нагадвала хутчэй асветніцкі студэнцкі гурток. У сваёй польскамоўнай адозве “Да інтэлігенцыі” члены БРП заклікалі адукаваных беларусаў польскай культуры вярнуцца да мовы сваіх продкаў ды заняцца выданнем беларускіх газэтаў і кніжак. У той жа год у сталіцу Расіі на вучобу прыехалі браты Антон і Іван Луцкевічы з Мінска і Алаіза Пашкевіч з ваколіцаў Ліды. Яны і дапамаглі Вацлаву Іваноўскаму падрыхтаваць першы нумар “Свабоды”, якая павінна была стаць органам БРП. Беларуская газэта была надрукаваная Вацлавам Іваноўскім у сябе на радзіме, у вёсцы Лябёдка Лідскага павета, на гектографе. Але ўвесь наклад нумара пад націскам бацькі Іваноўскага давялося знішчыць. Захаваліся ўсяго два асобнікі. Пазней дайшло да суперніцтва паміж Вацлавам Іваноўскім і братамі Луцкевічамі, якія былі не задаволеныя польскім уплывам. БРП перажывала крызіс. Вацлаў Іваноўскі заняўся асветніцтвам, а Луцкевічы заснавалі ў Мінску новае палітычнае аб’яднанне  Беларускую рэвалюцыйную грамаду (БРГ), якая, аднак, не выявіла актыўнай дзейнасці.
    Першая беларуская партыя. Але паступова ў Вільні, Мінску і Пецярбурзе  трох цэнтрах беларускага палітычнага руху  раслі аб’яднаўчыя настроі. Урэшце гэта прывяло да ўтварэння ў 1903—1904 гг. Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), якая паказала сябе як сапраўды першая нацыянальная партыя беларусаў. Апроч ужо вядомых дзеячаў, да ліку яе стваральнікаў і кіраўнікоў належалі студэнт Рыжскага політэхнічнага інстытута Аляксандр Уласаў, беларускі пісьменнік Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі), мінскі рабочы Віктар Зелязей, селянін з вёскі Блонь Ігуменскага павета Мікалай Цеханавецкі, а таксама віленскі гімназіст Алесь Бурбіс. Шмат хто з іх знаходзіўя пад уплывам моднага тады марксізму. Толькі ствараць беларускую рабочую партыю не было сэнсу. Сялянская нацыя магла займець у адпаведнасці з тагачаснымі палітычнымі арыенцірамі толькі партыю сялянскага сацыялізму. У той жа час гэта была і партыя нацыянальнага сацыялізму, бо ставіла за мэту дасягненне беларускім народам як сацыяльнай (эканамічнай), так і нацыянальнай роўнасці. Стварэнню першай беларускай партыі дапамагалі сябры ППС Ежы Іваноўскі, Рамуальд Мілер, Леон Малеўскі і іншыя. Але польскім сацыялістам не ўдалося схіліць грамадаўцаў да прыняцця ідэі федэрацыі Беларусі з Польшчай. БСГ патрабавала палітычнай свабоды для
    136
    Перыяд 1863—1904
    беларусаў і ўсіх народаў Расіі. Да канца XIX ст. беларускапольскі федэралізм быў канчаткова выціснуты федэралізмам беларускарасійскім. I гэта было ў значнай ступені вынікам таго, што беларускае сялянства так і не прыняло варожага вобраза Расіі, які ствараўся на працягу XIX ст. палітычнымі лідэрамі Беларусі польскай культуры.
    Пачатак шматпартыйнай агітацыі. Палітычнае афармленне рэвалюцыйных сілаў у Беларусі завершылася ў 1903 г. 3 гэтага часу і распачалася іх шырокая практычная дзейнасць сярод рабочых і сялянаў. Асноўнай формай агітацыі стала друкаванае слова. Рэвалюцыйная літаратура была пераважна рускамоўная. I толькі ППС ды БСГ звярталіся да сялянаў пабеларуску і гэтым пераймалі традыцыю “Мужыцкай праўды” Каліноўскага.
    Перарастанне эканамічнага крызісу ў палітычны. Партыйная агітацыя спрыяла росту рэвалюцыйных настрояў як сярод гараджанаў, так і сярод вяскоўцаў. Але асноўнай крыніцай іх незадаволенасці быў эканамічны крызіс, які выбухнуў на пачатку XX ст. Ен прывёў да беспрацоўя і рэзкага зніжэння матэрыяльнага дабрабыту людзей. Сацыяльнапалітычная напружанасць у краі павялічылася яшчэ больш, калі ў 1904 г. пачалася рускаяпонская вайна, якая закрыла для прамысловых прадпрыемстваў Беларусі сібірскі рынак збыту (зза мілітарызацыі чыгункі) і выклікала мабілізацыю моладзі на фронт.
    ***
    Такім чынам, у 1863—1904 гг. палітычнае падпарадкаванне Беларусі Расіі істотна папоўнілася падпарадкаваннем культурным, a потым і эканамічным. Працэс універсалізацыі грамадскага жыцця назіраўся тады ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Толькі ў шматнацыянальнай імперыі, якой была Расія, ён меў ненатуральны характар і мог ажыццяўляцца пераважна гвалтоўнымі метадамі. Але нават у змрочнай атмасферы русіфікацыі беларусы не толькі тэарэтычна абгрунтавалі ідэалы самастойнага палітычнага жыцця (маецца на ўвазе дзейнасць “гоманаўцаў”), але і распачалі за гэтае жыццё палітычнае змаганне (дзейнасць БСГ). Русіфікацыя не спыніла станаўлення беларускай нацыі. Праз рускую мову пашыралася асветніцтва. Інтэнсіўна вывучалася гісторыя і культура краю. Навуковыя даследаванні пераконвалі ў адметнасці беларусаў, якія, урэшце, набылі ў канцы XIX ст. уласную саманазву. Для інкарпарацыі Беларусі ў склад Расіі спатрэбілася цэлае стагоддзе. I гэта было стагоддзе вялікіх выпрабаванняў беларускага духу.
    IV. ПЕРЫЯД ПАСКОРАНАН МАДЭРНІЗАЦЫІІМПЕРЫІ I НАЦЫЯНАЛЬНАГА САМАСЦВЯРДЖЭННЯ БЕЛАРУСАЎ. 1905—1914
    16.	БЕЛАРУСЬ У РЭВАЛЮЦЫІ 1905—1907 гг.
    Няўдалыя нацыянальнавызваленчыя паўстанні палякаў нібыта дыскрэдытавалі сябе. Беларускія патрыёты ў пошуках новага шляху для свайго народа прыйшлі да сацыялістычнай дактрыны і пераарыентацыі з Полынчы на Расію. Выспявала ўсерасійскае выступленне бедных супраць багатых (сацыяльная рэвалюцыя).
    16.1.	Канец народнага цярпення
    Выступленні гараджанаў. Расстрэл шэсця пецярбургскіх рабочых з сем’ямі да цара 9 студзеня 1905 г. скалануў усю краіну. Хваля стачак і мітынгаў пратэсту ахапіла і гарады Беларусі. Рабочыя распачалі веснавы наступ на прадпрымальнікаў і дамагаліся падвышэння заробкаў і скарачэння рабочага дня да 910 гадзінаў. Ахвотна ўдзельнічалі яны і ў палітычных выступленнях салідарнасці з працоўнымі Расіі. Але, у адрозненне ад рускіх губерняў, Саветы рабочых дэпутатаў тут не ўзнікалі. Адной з прычынаў гэтаму была нацыянальная стракатасць гараджанаў.
    Першы сялянскі з’езд. У сакавіку 1905 г. грамадаўцы (сябры БСГ) сумесна з эсэрамі сабралі ў Мінску сялянскі з’езд. Дэлегаты пад уплывам эсэраў прыйшлі да высновы, што атрымаць зямлю можна толькі сілай, у выніку звяржэння царызму сумеснымі намаганнямі з сялянствам Расіі. Але грамадаўцы былі праціўнікамі гвалтоўных метадаў. Падчас дыскусіі шмат хто падтрымаў Грамаду. Аграрная праграма так і не была прынятая. Сялянаў заклікалі абвяшчаць забастоўкі і патрабаваць ад землеўладальнікаў часткі ўраджаю, а пры адмове захопліваць абшарніцкую маёмасць (у тым ліку і зямлю). З’езд
    138
    Перыяд 1905—1914
    выказаўся за паўсюднае стварэнне па вёсках брацтваў ці саюзаў, a для кіравання імі стварыў Беларускі сялянскі саюз.
    Дзейнасць сацыялістычных партыяў сярод сялянаў. Для пашырэння рэвалюцыйнай дзейнасці сярод вяскоўцаў увеснуулетку 1905 г. у Мінску і Вільні былі створаныя Першы і Другі краёвыя камітэты БСГ. Грамадаўцы выступалі адзіным фронтам з бундаўцамі, эсэрамі, членамі ППС і меншавікамі. Сяляне ахвотна збіраліся на палітычныя сходы і мітынгі. Дзеячы БСГ заклікалі іх на ўзор замежных краінаў дамагацца дэмакратычных свабодаў, устаноўчага сходу, усеагульнага навучання на бацькоўскай мове.
    Першая хваля сялянскіх выступленняў. Улетку 1905 г. беларускую вёску ахапілі забастоўкі. Яны складалі амаль палову ўсіх сялянскіх выступленняў таго часу. Такога ніколі не было. Асабліва вылучалася Гарадзеншчына, дзе знаходзілася шмат сельскагаспадарчых рабочых. Адным з першых аграрных страйкаў у Беларусі ў маёнтку Шчорсы Наваградскага павета кіраваў вядомы дзеяч БСГ Алесь Бурбіс. Парабкі і падзёншчыкі звычайна патрабавалі павелічэння заробкаў, але адначасова спадзяваліся і на тое, што прымусяць абшарнікаў падзяліцца зямлёй. Менавіта ўлетку 1905 г., пасля ўздыму сялянскага руху ў Беларусі, грамадаўцы адмовіліся ад лозунга “Пралетарыі ўсіх краінаў, яднайцеся!” і ўзялі на ўзбраенне іншы  “Працавітая бедната ўсіх краёў, злучайся!”. БСГ пачала глядзець на сябе як на сялянскую партыю. He цураліся грамадаўцы і беларускіх рабочых.
    16.2.	Рэвалюцыя на ўздыме
    Перарастанне ўсерасійскай стачкі ў паўстанне. У кастрычніку 1905 г. адбылася Усерасійская палітычная стачка. У Беларусі першыя ў барацьбу ўключыліся чыгуначнікі. Іх падтрымалі фабрычныя і рамесныя рабочыя. 17 кастрычніка Мікалай II (1894—1917) вымушаны быў падпісаць Маніфест, у якім абяцаў сваім падданым палітычныя свабоды і сапраўдны парламент  Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі. А на другі дзень пасля абвяшчэння Маніфеста на Прывакзальнай плошчы ў Мінску салдаты па загадзе губернатара Паўла Курлова расстралялі ўдзельнікаў мітынгу. Каля 100 чалавек было забіта і каля 300 паранена. Кульмінацыяй падзеяў рэвалюцыйнага 1905 г. стала Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве. Яно суправаджалася ўсерасійскай чыгуначнай стачкай. У Бела