Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
17.4. Індустрыялізацыя
Прамысловы ўздым. У 1909—1913 гг. Расія перажывала прамысловы ўздым, які ахапіў і Беларусь. Аграрная рэформа пашырыла мясцовы рынак. Калі збяднелыя найчасцей набывалі толькі тавары спажывання, дык фермеры, апроч таго, яшчэ і сродкі вытворчасці. Рост цэнаў на сельскагаспадарчыя прадукты павялічваў пакупную здольнасць вёскі. Усё гэта вяло да таго, што капіталы беларускіх купцоў, якія абслугоўвалі эканоміку ўсёй імперыі, паступова вярталіся на радзіму і ўліваліся ў тутэйшую прамысловасць. Для адкрыцця буйных прамысловых прадпрыемстваў звычайна ствараліся акцыянерныя таварыствы пры ўдзеле замежных капіталаў. У1908—1913 гт. сярэднегадавы прырост прамысловай вытворчасці Беларускага краю складаў каля 14%. Гэта неверагодна высокі паказчык, вышэйшы, чым па Расіі ў цэлым.
154
Перыяд 1905—1914
Асноўныя галіны прамысловасці. Вядучае месца ў Беларусі паранейшаму займала харчовая вытворчасць. Індустрыялізацыя Беларусі прывяла да скарачэння экспарту сыравіны, якую пачалі апрацоўваць на месцы. У першую чаргу гэта тычылася драўніны, асноўнага багацця Беларускага краю. Уладальнік тартака ў мястэчку Мікашэвічы Мазырскага павета Д. Агаркаў прадаваў драўляныя скрыні (тару) у Маскве, Харкаве, Адэсе, Лондане, Парыжы. Беларусь забяспечвала ўсю заходнюю частку Расіі запалкамі і паперай. На Добрушскай (Гомельскі павет) паперні працаваў вядучы ў Расіі інжынертэхнолаг Антон Стульгінскі (1851—1915), ураджэнец Беларусі. Вялікі попыт мела беларускае шкло. На Нёманскай гуце (Лідскі павет) вырабляліся прадметы раскошы з крышталю высокай мастацкай якасці. Паспяхова працавалі Парэцкая суконная фабрыка ў Пінскім павеце, лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску. Металаапрацоўчая прамысловасць карысталася прывазной сыравінай, але попыт на яе прадукцыю быў настолькі вялікі, што выдаткі акупляліся цалкам. На аснове саматужных майстэрняў засноўвалася прамысловае і сельскагаспадарчае машынабудаванне. У Пінску працаваў суднабудаўнічы завод. Мясцовыя прадпрымальнікі ўзяліся за асваенне вытворчасці прадметаў побыту. Хуткае пашырэнне сферы паслугаў пакідала месца і для дробнай вытворчасці.
Лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску. НМГКБ.
У апошнім бляску імперыі
155
Некаторыя асаблівасці. Рамесніцкія вырабы часта з поспехам спаборнічалі з фабрычнымі, бо каштавалі танней. Іх ахвотна куплялі вяскоўцы. У 1913 г. саматужная вытворчасць Беларусі давала больш за палову валавай прамысловай прадукцыі, у той час як па ўсёй Расіі менш за трэць. Нягледзячы на поспехі індустрыялізацыі, Беларускі край заставаўся аграрным. Напярэдадні першай сусветнай вайны на долю прамысловасці прыпадала каля 20% нацыянальнага даходу. Большасць прамысловых прадпрыемстваў знаходзілася ў руках яўрэяў, землеўладальнікаў польскай культуры і замежных прадпрымальнікаў, якія былі далёкія ад нацыянальных праблемаў беларусаў. Беларускі рух не мог фінансавацца за кошт прамысловых прыбыткаў.
17,5. Развіццё гарадскога жыцця
Асаблівасці гарадской эканомікі. Прамысловасць спрыяла росту гарадоў. У значныя прамысловыя цэнтры ператвараліся Беласток, Мінск, Віцебск, Гародня, Пінск, Гомель, Брэст, Бабруйск, Барысаў. Але ў Беларусі фабрычназаводская вытворчасць размяшчалася пераважна ў сельскай мясцовасці бліжэй да крыніцаў сыравіны, памешчыцкіх капіталаў і танных сялянскіх рук. А гарады заставаліся збольшага гандлёваадміністрацыйнымі, чым прамысловымі асяродкамі. Яны ўражвалі шматлікасцю пераважна яўрэйскіх крамаў.
Памеры урбанізацыі. Доля насельніцтва, якое жыло ў гарадах і мястэчках Беларусі, узрасло з 14% у 1897 г. да 16% у 1913 г. Працэнт тых, хто не займаўся земляробчай працай быў тут вышэйшы, чым у Расіі ў цэлым. Але гэта тлумачыцца не эканамічнымі прычынамі, a тым, што Беларусь знаходзілася ў межах аседласці яўрэяў, якім, як вядома, не дазвалялася сяліцца паза гарадамі. Для параўнання згадаем, што ў Вялікабрытаціі ў той час у гарадах жыло больш за палову насельніцтва.
Нацыянальны склад гараджанаў. Скучанасць яўрэяў у гарадах і мястэчках стрымлівала прыток туды збяднелага мясцовага сялянства. У канцы XIX пачатку XX стст. беларусы складалі ўсяго каля 17% гараджанаў, рускія 18%, а яўрэі 54%. Ураджэнцы Расіі запаўнялі адміністрацыйны апарат, накіроўваліся сюды ў складзе імперскай арміі. Яўрэйскія прадпрымальнікі кантралявалі гандлёвапрамысловую дзейнасць, а яўрэйскія працоўныя мелі, мабыць, самае пакутлівае жыццё з усіх гараджанаў: цесната ў кватэрах, неабмежаваны рабочы дзень у рамесных майстэрнях, капеечны гандаль пад ад
156
Перыяд 1905—1914
крытым небам, беспрацоўе. Славіліся татарскія агароднікі і гарбары.
Горад у жыцці беларусаў. Агародніцтва, праца па найме, здача ў арэнду жылля і зямельных плошчаў вось тое, з чаго пераважна жылі беларусы ў гарадах. Былі яшчэ гандляры салам ды асобныя рамеснікі. Але гарадскія паселішчы прываблівалі не толькі магчымасцю зарабіць, нешта прадаць, купіць ці разбагацець. Тут набываўся яшчэ адзін і, можа, самы надзейны капітал веды. Практычна ўсе большменш значныя навучальныя ўстановы канцэнтраваліся ў гарадскіх цэнтрах. Настаўніцкія семінарыі і інстытуты падрыхтавалі да першай сусветнай вайны значную колькасць вясковай інтэлігенцыі. У гарадскіх паселішчах адукаваныя беларусы працавалі лекарамі, фабрычназаводскімі, чыгуначнымі, паштоватэлеграфнымі і дзяржаўнымі службоўцамі. Шмат катоорыя з іх потым сталі вядомымі нацыянальнымі дзеячамі.
Вытокі аднаго міфа. За ўсю гісторыю царскага панавання беларусы толькі на пачатку XX ст. атрымалі шэсць гадоў (1908—1913) эканамічнага спрыяння. Якраз тады ў народнай свядомасці пачало замацоўвацца пачуццё гонару за прыналежнасць да “вялікай імперыі”, нарадзіўся захаваны да нашага часу міф пра тое, як добра жылося ў царскай Расіі. Хоць па сваім ўзроўні расійскае жыццё было нашмат горшым у параўнанні з жыццём у заходнееўрапейскіх краінах.
18. НАШАНІЎСКІ ПЕРЫЯД ДУХОЎНАГА ЖЫЦЦЯ
У спрыяльных эканамічных умовах у імперскага кіраўніцтва ўпершыню ўзнікла магчымасць русіфікацыі Беларусі з дапамогай не толькі сілавых, але і матэрыяльных рычагоў ды палітычных саступак. Але адначасова ўзніклі і дадатковыя магчымасці для мацавання беларускасці.
18.1. Цяжкасці нацыянальнай самаідэнтыфікацыі
Псіхалогія прыстасаванства. Доўгая царская няволя прывучыла беларусаў да пакорлівасці. Ім даводзілася прыстасоўвацца да расійскіх парадкаў і правілаў паводзінаў толькі б выжыць. У пэўнай ступені беларусы рабіліся нацыяй прыстасаванцаў і гэтым рата
Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця
157
валіся. Праваслаўныя прадпрымальнікі (фермеры, гандляры, асобныя прамыслоўцы) у канкурэнтнай барацьбе з памешчыкамі польскай культуры ды яўрэямі шукалі заступніцтва ў рускіх уладаў. Службовыя інтарэсы беларускай інтэлігенцыі вымагалі і ад яе лаяльнасці царскаму рэжыму.
Рускабеларускі (імперскі) варыянт самасвядомасці. Праваслаўныя беларусы прызнавалі сваёй айчынай Расію, падтрымлівалі цара, слухаліся святароў і ўсё ж адрознівалі сябе ад рускіх. Вельмі паказальным у гэтым сэнсе быў лёс Лукі Саланевіча, у мінулым сельскага настаўніка, валаснога пісара, урадніка канцылярыі гарадзенскага губернатара пры П. Сталыпіне. У1908 г. ён арганізаваў у Вільні “Белорусское обіцество”, а з 1909 г. выдаваў на рускай мове газэту “Белорусская жнзнь”. У яе першым нумары выдавец змясціў праграму для беларусаў. Абвяшчалася неабходнасць аб’яднання ўсіх без выключэння прадстаўнікоў беларускай народнасці на агульнай нацыянальнакультурнай платформе. Беларусы прызнаваліся самастойным народам, але адзінай культурнай мовай для яго лічылася руская. Газэта крытыкавала аграрную палітыку царскага ўрада, які не прымаў належных захадаў супраць панавання ў Беларусі буйнога польскага землеўладання. Урад абвінавачваўся ў поўным ігнараванні жыццёвых інтарэсаў беларускага народа, які мае права на сваю нацыянальную маёмасць. Ідэалогія расійскага правінцыяналізму напаўнялася элементамі сепаратызму. Адмяжоўваючыся ад чарнасоценцаў, якія ўвогуле не прызнавалі самабытнасці беларусаў, якія бачылі ў беларусах толькі этнаграфічную разнавіднасць вялікаросаў і развівалі ідэі заходнерусістаў, Лука Саланевіч і яго паслядоўнікі набліжаліся да беларускага нацыянальнага руху. Але скалечаны, рабскі светапогляд спараджаў наіўныя надзеі ўзняць годнасць свойго народа з дапамогай царызму і рускай мовы. Дарэчы, пасля рэвалюцыі 1905 г. “згодніцкая” плынь узмацнілася і сярод палякаў (партыя Рамана Дмоўскага), і сярод яўрэяў. Погляды Лукі Саланевіча былі нечаканыя і непрымальныя для Сталыпіна. Нумар газэты быў канфіскаваны, а яе выданне прыпыненае з 1909 г. па 1911 г. Непазбежнасць самавызначэння ўсіх славянаў разумелі нямногія. Да іх ліку адносіўся Аляксандр Пагодзін, гісторык, прафесар Варшаўскага (1902—1908) і Харкаўскага (1910—1919) універсітэтаў, беларус па паходжанні (нарадзіўся ў Віцебску ў 1872 г.).
Польскасць. Заваяваныя рэвалюцыяй свабоды спрыялі ўздыму ў Беларусі польскай культуры, узмацненню ўплыву каталіцкай веры.
158
Перыяд 1905—1914
Усе намаганні, якія (пры ўдзеле саміх беларусаў) рабілі царскі ўрад, праваслаўная царква, афіцыйныя школа і друк дзеля таго, каб стрымаць гэты працэс, скончыліся безвынікова. 3 1906 г. па 1914 г. колькасць польскіх газэтаў і часопісаў узрасла ў Вільні з 11 да 28. Да 1908 г. у Вільні працавала вельмі папулярнае культурнаасветнае таварыства “Освята”, якое мела свае філіі ў Мінску, Нясвіжы і іншых месцах. Ваяўнічыя клерыкальныя сілы не прызнавалі самабытнасці беларусаў і імкнуліся да поўнай паланізацыі беларусаўкаталікоў. А з другога боку, слабасць беларускага руху не рабіла беларускасць досыць прываблівай, каб каталікі да яе хінуліся.
Польскабеларускі (краёвы) варыянт самасвядомасці. У гэты ж час фармавалася ідэалогія “краёўцаў”, прадстаўнікоў мясцовай каталіцкай інтэлігенцыі і землеўладальнікаў (Раман Скірмунт, Аляксандр Лядніцкі, Міхал Ромэр і інш.). Упершыню канцэпцыя краёвасьці была сфармуляваная ў першым нумары ‘Тазэты Віленскай” за 15 лютага 1906 г. У большасці выпадкаў мясцовыя патрыёты адрознівалі сябе ад палякаў, а таму называліся краёўцамі ці ліцвінамі. Пад назвай “край” разумеліся землі былога Вялікага Княства Літоўскага, якія трактаваліся як адзінае тэрытарыяльнае, эканамічнае і культурнае цэлае. Краёвы рух з’ява выключна мясцовага паходжання. Ён быў адказам беларускай і літоўскай інтэлігенцыі польскай культуры на рускі шавінізм з аднаго боку і польскі нацыяналізм з другога і абумоўліваўся захаваннем агульных польскабеларускалітоўскіх культурных традыцыяў на Віленшчыне. Канцэпцыя краёвасці прадугледжвала раўнапраўе польскага, літоўскага і беларускага народаў. Адзін з лідэраў віленскіх краёўцаў Міхал Ромэр прапагандаваў лозунг незалежнага ад Полыпчы Вялікага Княства Літоўскага, якое функцыянавала б на ўзор Злучаных Штатаў або сыстэмы кантонаў, як у Швейцарыі, дзе быў бы польскі кантон з цэнтрам у Вільні, літоўскі з цэнтрам у Коўне, беларускі з цэнтрам у Мінску ды, магчыма, латвійскі з Рыгай. Аднак гэтыя ідэі не мелі сур’ёзнай падтрымкі ні ў польскім асяродку ні ў літоўскім. Краёўцы паступова эвалюцыянавалі ў бок польскай нацыянальнай ідэі і толькі адзінкі у бок беларускай або літоўскай. Аўтар кнігі “Палякі і беларусы” (Вільня. 1907) Вітальд Жукоўскі прапаноўваў для мясцовай эліты такую праграму: 1. Барацьба за незалежную і вольную Беларусь. 2. Нейтралізацыя “ўсяпольскіх аб’яднальнікау'. 3. Вызваленне з царскай няволі Беларусі, Літвы і Кароны і стварэнне імі маналітнага палітычнага лагера для абароны ад Германіі і Расіі.