Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
174
Перыяд 1914—1920
Вацлаў Ластоўскі ў Вільні.
1916 год. НМГКБ.
Універсал, у якім заклікала розныя арганізацыі далучыцца да яе, і вылучыла прынцып поўнай дзяржаўнай незалежнасці Беларусі і Літвы. Гэты Універсал сведчыць, што погляды віленскіх беларускіх дзеячаў у параўнанні з 1905 г. істотна змяніліся. Тады сябры БСГ не ўяўлялі сабе Беларусь паза складам будучай дэмакратычнай федэратыўнай Расіі. А цяпер ліберальная групоўка на чале з Вацлавам Ластоўскім, якая мела назву “Сувязь (Саюз) незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”, увогуле адмаўлялася ад усякіх саюзаў, у тым ліку з літоўцамі. Яна выступала за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытары
яльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. 3 усіх суседніх народаў “Сувязь” давярала толькі ўкраінцам. Тагачасны ліберал Вацлаў Ластоўскі быў першы сярод беларускіх палітычных лідэраў, хто выказаў ідэю поўнай незалежнасці Беларусі. Але беларускія лібералы князь Вінцэнт СвятаполкМірскі, барон Казімір Шафнагель, ксёндз Уладзіслаў Талочка, якія падтрымлівалі праграму Вацлава Ластоўскага, не маглі паразумецца з беларускімі сацыялістамі на чале з братамі Луцкевічамі. He аціхалі і міжнацыянальныя спрэчкі. Палякі навязвалі ідэю ўзнаўлення Рэчы Паспалітай. Літоўцы прэтэндавалі на ўласную нацыянальную дзяржаву. Канфедэрацыя не знайшла падтрымкі і ў немцаў, а таму хутка распалася. Агорнутая рамантызмам ідэя не спраўдзілася.
Выхад на міжнародную арэну. У 1916 г. віленскія нацыянальныя дзеячы прадстаўлялі Беларусь (як заходнюю, так і ўсходнюю) на канферэнцыях народаў Расіі ў Стакгольме (красавік) і Лазане (чэрвень). Упершыню на міжнародным узроўні беларусы паставілі пытанне пра сваю будучую палітычную самастойнасць і выказалі разам з іншымі народамі рашучае жаданне пазбавіцца ад прыгнёту расійскіх уладаў. Дэлегаты Стакгольмскай канферэнцыі ў тэлеграме да прэзідэнта ЗША Вудро Вільсана прасілі дапамогі. Іх імкненні, аднак, не выклікалі зацікаўленасці ні ў Амерыцы, ні ў Еўропе.
Першая сусветная. Царскі перыяд
175
Беларусь і Літва: пачатак палітычнай канкурэнцыі. Прыход у Беларусь нямецкіх акупацыйных войскаў (1915) прынёс новыя беды, але крыху аслабіў духоўны ўціск рускіх і палякаў. Беларускі і літоўскі народы рабілі важныя крокі ў сваім нацыянальным самасцвярджэнні. Прагерманская арыентацыя збліжала суседзяў. Тым больш, што ў супрацьвагу польскаму нацыяналізму гэтаму садзейнічалі немцы. Праўда, шлях да паразумення беларускіх палітыкаў з літоўскімі быў цяжкі і складаны. Акупанты мелі намер стварыць асобную дзяржаву толькі для літоўцаў. Гэта паспрыяла ўзнікненню ў студзені 1917 г. Літоўскай Тарыбы (рады) і надало літоўцам смеласці выказаць прэтэнзію на беларускія землі, што ўваходзілі ў склад Обер Оста. Магчымасць стварэння супольнай беларускалітоўскай дзяржавы знікала. Беларускі клуб вынес рэзалюцыю пратэсту супраць тэрытарыяльных дамаганняў Тарыбы і патрабаваў, каб нямецкія ўлады дазволілі правядзенне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння свайго прадстаўнічага органа па прыкладзе літоўцаў, але безвынікова. Вільня рабілася своеасаблівай беларускай Меккай, дзе пад нямецкай акупацыяй нараджаліся першыя незалежніцкія ідэалы беларускага народа. Такую ж вядучую ролю займала Вільня і ў літоўскім руху. Горад рабіўся для двух народаў агульным святым месцам і побач з агульнай гістарычнай спадчынай (Вялікае Княства Літоўскае) ператвараўся ў дадатковы фактар палітычнай канкурэнцыі ў змаганні за дзяржаўнае самасцвярджэнне. Літоўцы апярэджвалі беларусаў. Ідэю незалежнасці яны вылучылі яшчэ ў 1896 г.
19.2, Пад расійскім ваенным уціскам
Бежанства трагедыя народа. Разам з адступленнем рускіх войскаў у 1915 г. на ўсход ішлі сотні тысячаў людзей, пераважна жанчын, дзяцей і старых. Па прыблізных падліках з Беларусі ў Расію выехала каля двух мільёнаў чалавек (пераважна праваслаўных). Людзі ратаваліся ад ваеннага тэрору ў прыфрантавой паласе. Вайскоўцы наўмысна распускалі чуткі пра здзекі немцаў з мірнага праваслаўнага насельніцтва, a то і высялялі людзей прымусова. У некаторых месцах казакі, што адступалі апошнімі, палілі вёскі і мястэчкі ды гналі беларусаў і яўрэяў на ўсход амаль з пустымі рукамі. Для вядзення вайны расійскім уладам патрабаваліся людскія рэсурсы. Па трактах цягнуліся велізарныя абозы, якія часам абстрэльваліся і бамбардаваліся немцамі. У дарозе здараліся эпідэміі. Бежанскі шлях можна было
176
Перыяд 1914—1920
Адпачынак бежанцаў першай сусветнай вайны. Бабруйск. НМГКБ.
пазнаць па магілкахкапцах, што высіліся абапал дарогі. Табары бежанцаў асядалі вакол маёнткаў, чыгуначных станцыяў і ў гарадах прыфрантавой паласы. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць танныя рабочыя рукі бежанцаў на пабудове ваенных аб’ектаў, на ваенных прадпры
емствах і ў памешчыцкіх маёнтках. Працаздольныя яшчэ маглі зарабіць якуюсь капейку. А слабыя і хворыя галадавалі, паміралі. Становішча бежанцаў у прыфрантавой паласе мала чым адрознівалася ад лёсу ваеннапалонных. Галодныя і абяздоленыя, яны ўяўлялі пагрозу для мясцовых уладаў, і таму іх стараліся размеркаваць па ўсёй імперыі. У розных гарадах Расіі ўтвараліся бежанскія камітэты дапамогі ахвярам вайны. Будаваліся баракі, харчавальныя пункты, раздаваліся пайкі і грашовая дапамога.
Ваенная мабілізацыя. Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі дэфармавалася не толькі бежанствам, але і татальнымі мабілізацыямі ў расійскае войска. 3 падуладных цару тэрыторыяў (Мінская, Магілёўская і Віцебская губерні) у армію было забрана 633,6 тыс. чалавек больш за палову працаздольных мужчынаў. Сялянскія сем’і заставаліся без кармільцаў. He было каму засеяць поле. Асобныя надзелы пуставалі, што даўно ўжо не здаралася на беларускай зямлі.
Вынікі дэмаграфічных зрухаў. Сярод вайскоўцаў і бежанцаў апынуліся найбольш актыўныя, адукаваныя і нацыянальна свядомыя людзі. Вайна выштурхоўвала іх з самага сэрца Беларусі цэнтра кансалідацыі беларускай нацыі і раскідвала па ўсім свеце, а месца беларусаў займалі расійцы, якія зганяліся ў беларускую прыфрантавую паласу ў якасці вайскоўцаў, рабочых ваенных прадпрыемстваў, усялякіх ураднікаў. Гэтыя дэмаграфічныя змены потым у значнай ступені вызначылі далейшы лёс беларускага народа, бо аслабілі яго нацыянальнавызваленчы рух і ўзмацнілі прарускія настроі.
Жыццё прыфрантавой вёскі. 1915 год паклаў пачатак татальнаму руйнаванню гаспадарчага жыцця ў Беларусі, невыносным па
Першая сусветная. Царскі перыяд
177
Будынак магілёўскага губернатара, дзе месцілася расійская стаўка вярхоўнага камандавання ў вайне. 1917 год. НМГКБ.
кутам яе жыхароў. Увосень на працы па капанні акопаў, рамонце дарог і мастоў было прыцягнутае практычна ўсё працаздольнае насельніцтва прыфрантавых Мінскай і Віцебскай губерняў. Людзей бралі, не зважаючы на пільныя сельскагаспадарчыя работы. 3 пачаткам дажджоў і халадоў мабілізаваным рабочым не было дзе прытуліцца, абагрэцца. Дрэннае харчаванне і невыносныя ўмовы працы прыводзілі да эпідэмічных захворванняў. Улетку 1916 г. працоўная мабілізацыя паўтарылася. Магілёўшчына, дзе месцілася стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага, поўнілася вайсковымі рэзервамі, інтэнданцкімі службамі, рознымі спекулянтамі. Як і нямецкія, расійскія вайсковыя ўлады бязлітасна абабіралі беларускіх сялянаў. У выніку бясконцых рэквізіцыяў вяскоўцы заставаліся без коней, кароў, збожжа, фуражу, а самі галадавалі.
Абвастрэнне аграрных адносінаў. У буйных землеўладаннях не хапала рабочых рук. Вайсковая адміністрацыя зганяла сялянаў на памешчыцкія палеткі як на вайсковую павіннасць. Землеўласнікі нажываліся на ваенных пастаўках і на спекуляцыі прадуктамі харчавання. Гэта абвастрала сацыяльную напружанасць у вёсцы. На правах асноўных абаронцаў цара і Расіі сяляне адкрыта рабавалі панскае дабро: рабілі парубкі і патравы, а часам і адкрытыя захопы ды
178
ГІерыяд 1914—1920
грабяжы. Вайна не давала мажлівасці зарабіць ды пракарміць сябе.
Прыфрантавы горад. У гарадскіх цэнтрах ваеннай Беларусі пачалося невядомае раней жыодё. За кошт вайскоўцаў і бежанцаў колькасць гарадскога насельніцтва павялічылася ўдвая, a то і болей. Калі ў 1914 г. у Мінску жыло 100 тыс., то ў 1915 г. ужо 250 тыс. чалавек. Адпаведна гэтаму амаль удвая ўзрастала і квартплата. Чыгунка ледзь спраўлялася з ваеннымі перавозкамі. Забеспячэнне цывільнага насельніцтва таварамі рэгулярна зрывалася. Гараджане першыя зведалі, што такое голад, спекулятыўныя цэны, бясконцыя чэргі. Сярэдні намінальны заробак тут быў у 1915 г. ніжэй ад агульнарасійскага ўзроўню амаль напалову. Ваеннае становішча спрыяла панаванню органаў палітычнай бяспекі і ваеннай контрразведкі. Штодзень праходзі.і пахаванні.
Другі цэнтр нацыянальнага руху. У гады першай сусветнай вайны ў Мінску пачаў фармавацца другі пасля Вільні цэнтр беларускай нацыянальнай дзейнасці. Бежанцы адразу павялічылі ўдзельную вагу беларусаў сярод мінчанаў дый жыхароў іншых гарадоў Беларусі. Яшчэ ўлетку 1915 г. у Мінску адчынілася Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое аб’ядноўвала 50 чалавек. Яно арганізоўвала для бежанцаў начныя прытулкі, платныя і бясплатныя сталоўкі, дапамагала ў працаўладкаванні. Усе супрацоўнікі таварыства на чале з адвакатам В. Чаусавым харчаваліся ў платнай сталоўцы, што месцілася каля Чырвонага касцёла і атрымала назву “Беларуская хатка”. Сюды часта прыходзілі беларускія пісьменнікі Змітрок Бядуля, Ядвігін Ш., Альберт Паўловіч, Язэп Фарботка, Фабіян Шантыр, Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая), тэатральныя дзеячы Уладзіслаў Галубок, Усевалад Фальскі, архітэктар Лявон Дубейкаўскі. Фактычна гэта быў мінскі клуб творчай беларускай інтэлігенцыі, якая нелегальна ладзіла для бежанцаў вечарыны. Збіраліся маладыя хлопцы, дзяўчаты, перад якімі з лекцыямі і вершамі выступаў Максім Багдановіч, які прыехаў у Мінск увосень 1916 г. Менавіта тут, у “Хатцы”, упершыню прагучаў яго знакаміты верш “Пагоня”.
Беларуская справа. Умовы для беларускага руху пад царскім ярмом былі непараўнальна горшыя, чым пад нямецкай акупацыяй. Царскі ўрад дазваляў толькі беларускія камітэты дапамогі бежанцам, дый тое з вялікаю неахвотай. Лічылася, што беларусы нічым не адрозніваюцца ад жыхароў Тульскай ці Пензенскай губерняў, і таму ніякія свае нацыянальныя арганізацыі ім не патрэбныя. Аж да 1917 г. на тэрыторыі Беларусі, не занятай немцамі, не выходзіла ніводная