• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Што паказалі выбары ва Устаноўчы сход. За чужынцаў у час лістападаўскіх выбараў ва Усерасійскі устаноўчы сход галасавалі не толькі вайскоўцы, але і цывільнае насельніцтва. Беларускія партыі і арганізацыі атрымалі мізэрны працэнт галасоў (0,3) Бальшавікі ж набралі больш за палову, праўда, толькі ў арміі і ў прыфрантавых губернях, дзе даражэй за ўсё насельніцтву здаваўся ленінскі дэкрэт аб міры. Апроч таго, у прыфрантавых губернях галасаваць можна было толькі так, як гэтага патрабавалі ўзброеныя салдаты, якім абрыдлі акопы. У больш далёкай ад фронту Магілёўскай губерні бальшавікі атрымалі ўсяго 23% галасоў. Перамаглі тут эсэры, якія ўсё больш разыходзіліся з пануючай партыяй і схіляліся да супрацоўніцтва з мясцовымі нацыянальнымі сіламі. Урэшце ж лёс Беларусі мог вызначыць толькі ўвесь беларускі народ, тэрыторыя рассялення якога не абмяжоўвалася дзвюма прыфрантавымі губернямі. Што тычыцца камісараў Заходняй вобласці, дык шырокай падтрымкай беларускага насельніцтва яны не карысталіся. He прызнавала іх і мінская дума. А таму не выпадкова, што некаторыя бальшавіцкія лідэры разглядалі Беларусь усяго як разменную манету ў перамовах з немцамі аб міры, якія пачаліся 19 лістапада.
    Барацьба за ўзнаўленне дзяржаўнасці
    189
    20.4.	Усебеларускі з'езд
    Непазбежная ініцыятыва. Вялікая беларуская рада ўрэшце прызнала ленінскі ўрад у Петраградзе, але адмовілася прызнаваць легітымнасць выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту на чале з Аляксандрам Мясніковым. I гэта не выпадкова. Бальшавіцкі орган не ставіў пытання пра аўтаномію Беларусі, а таму абвінавачваўся мясцовымі патрыётамі ў тым, што прадстаўляе не беларускі народ, а расійскае войска. Прыкладна ў сярэдзіне лістапада 1917 г. Вялікая беларуская рада і Цэнтральная беларуская вайсковая рада выдалі адозву “Ко всему народу белорусскому”, дзе заклікалі суайчыннікаў узяць кіраванне краем у свае рукі, дзеля чаго абвяшчалася скліканне ў снежні ў Мінску з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Амаль адначасова такую ж ініцыятыву вылучыў у Петраградзе і Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў на чале з Яўсеем Канчаром. Камітэт займаў прасавецкія пазіцыі і толькі прыкрываўся нацыянальнымі імкненнямі, а таму карыстаўся афіцыйнай падтрымкай.
    Супрацьдзеянне абласнікоў. Бальшавіцкія камісары ў Беларусі рабілі ўсё, каб не дапусціць склікання з’езда, баючыся, што ён пазбавіць іх улады. Адносіны беларускіх і прарасійскіх арганізацыяў ў Мінску адразу набылі варожы характар. 3 абодвух бакоў збіраліся сілы. Прэзідыум Вайсковай рады ў складзе Сымона РакМіхайлоўскага, Кастуся Езавітава, Тамаша Грыба, Язэпа Мамонькі, Васіля Захаркі стваралі беларускія вайсковыя злучэнні. Узмацняўся 1шы Беларускі мінскі полк. У Оршы быў створаны Беларускі конны полк. А бальшавіцкія ўлады 30 лістапада ўвялі ў Мінску ваеннае становішча і 2 снежня забаранілі фармаванне беларускіх злучэнняў, хоць 23 лістапада савецкі галоўнакамандуючы Мікалай Крыленка даў на гэта дазвол.
    Пазіцыя бальшавіцкага ўрада. Нечакана для абласнікоў Народны камісарыят па справах нацыянальнасцяў, які ўзначальваў Іосіф Сталін, дазволіў Беларускаму абласному камітэту правядзенне ўсебеларускага з’езда і выдаў на яго патрэбы 50 тыс. рублёў. Але прызнаючы безумоўнае і поўнае права беларускага народа на самавызначэнне, бальшавіцкі ўрад адначасова ставіў умову, каб улада ў краі належала краёваму Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у прыватнасці, Аблвыкамзаху. Перад Беларускім абласным камітэтам ставілася задача пераняць у Вялікай беларускай рады кіраўніцтва беларускім
    190
    Перыяд 1914—1920
    рухам і на ўсебеларускім з’ездзе легітымізаваць захоп улады бальшавікамі ў Беларусі, хоць гэтая ўлада ўжо нікога не прадстаўляла. Салдаты, былыя выбаршчыкі Аблвыкамзаха, уцякалі па хатах, дэзерціравалі. Пасля пачатку перамоваў з немцамі (люты 1918) на Заходнім фронце з некалі двухмільённага войска засталося 70 тыс. салдатаў.
    Падрыхтоўчы перыяд. Спачатку Беларускі абласны камітэт планаваў сабраць свой асобны ўсебеларускі з’езд, але перахапіць ініцыятыву ў Вялікай беларускай рады не ўдалося. У сувязі з падрыхтоўкай з’езда на адрас Вялікай рады паступалі наказы беларусаўвайскоўцаў з усіх куткоў Расіі. Яны падтрымлівалі бальшавіцкія дэкрэты аб зямлі, міры і праве народаў на нацыянальнае самавызначэнне, але не прызнавалі Аблвыкамзах і лічылі, што да вялікага беларускага ўстаноўчага сходу ўлада ў краі павінна належаць Вялікай беларускай радзе або Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе. Апранутыя ў салдацкія шынялі сяляне прасілі ўстанавіць у Беларусі “ўладу таго сярмяжніка, якога ўсе нацыянальнасці на працягу некалькіх вякоў асмейвалі і аплёўвалі”. Былі прапановы вярнуць усіх мабілізаваных беларусаў на радзіму для фармавання нацыянальных палкоў. Кіраўніцтву Беларускага абласнога камітэта нічога не заставалася, як далучыцца ў падрыхтоўцы з’езда да Вялікай беларускай рады. 7 снежня бальшавіцкі лідэр у Беларусі Аляксандр Мяснікоў абвясціў нарэшце загад Мікалая Крыленкі ад 23 лістапада аб парадку фармавання беларускіх палкоў. Але якраз ў гэты самы дзень Украінская рада пачала ўзброеную барацьбу супраць савецкай улады, і дзейнасць беларускіх вайсковых злучэнняў зноў падпала пад забарону. Гэтая акалічнасць зусім пазбавіла Беларускі з’езд ваеннай падтрымкі.
    Адкрыццё з’езда. Усебеларускі з’езд пачаўся 15 снежня. На ім сабраліся 1872 прадстаўнікі беларускага народа. Ніводной нацыі за перыяд расійскай “смуты” не ўдалося арганізаваць такога прадстаўнічага форума. На з’езд прыехалі пасланцы з усёй этнаграфічнай Беларусі, ад усіх франтоў і тылу. У палітычным плане большасць дэпутатаў былі эсэрамі і беспартыйнымі. Па саііыяльным складзе з’езд быў пераважна сялянскі. Бальшавікам не ўдавалася кантраляваць хаду падзеяў. Упэўненасці дэлегатам надавала пісьмовае сведчанне народнага камісара па справах нацыянальнасцяў Іосіфа Сталіна, што пастанова з’езда будзе абавязковая для савецкай улады. Але ў гэты ж час кіраўнік бальшавіцкай адміністрацыі ў Беларусі Аляксандр Мяснікоў інструктаваў сваіх таварышаў, як пасварыць дэлегатаў і зрабіць з’езд безвыніковым.
    Першая сусветная. Царскі перыяд
    191
    Гвалтоўны разгон з’езда бальшавікамі. У ноч з 17 на 18 снежня дэлегаты прыступілі да пытання аб абвяшчэнні беларускай рэспублікі. Убачыўшы, што перацягнуць на свой бок з’езд не ўдаецца, Савет народных камісараў Заходняй вобласці на чале з Карлам Ландарам прыняў рашэнне разагнаць яго. Каля гадзіны ночы 18 снежня падагрэтыя гарэлкай вайскоўцы акружылі памяшканне, дзе праходзіў з’езд, а праз паўгадзіны ўварваліся ў залу пасяджэння і пусцілі ў ход прыклады. Дэлегаты ўзвялі барыкады і, пакуль камісары пераадольвалі іх ды “загадвалі з’езду маўчаць”, паспелі прыняць рэзалюцыю аб увядзенні ў межах беларускай зямлі рэспубліканскага ладу, а таксама вылучыць са свайго асяроддзя орган краёвай улады  Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў для кіравання краем да склікання Беларускага ўстаноўчага сходу. Калі прэзідыум з’езда на чале з Іванам Серадой быў арыштаваны, яго месца занялі новыя дэлегаты на чале з Міхаілам Гольманам. Пад прыцэлам браневікоў яны паспелі прыняць рэзалюцыю пратэсту супраць дзеянняў кіраўніцтва Заходняй вобласці і аб непрызнанні яго ўлады. Зрэшты, дэлегаты Усебеларускага з’езда не збіраліся выступаць супраць бальшавіцкай Расіі (задавальняючыся аўтаноміяй і нават баючыся адарваць край ад Расіі) і савецкай улады не адмаўлялі. Яны толькі хацелі ўвесці яе без дыктату франтавых камісараў.
    Пераможцы і пераможаныя. Уначы з 19 на 20 снежня быў зроблены напад на былы дом губернатара, дзе месціліся кіраўніцтвы Вялікай беларускай рады, Беларускай вайсковай рады і БСГ. I зноў баевікі былі нецвярозыя. Удзень 20га прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў вымушаныя былі перасяліцца на вул. Паліцэйскую (№2), a Мяснікоў і Ландар наладзілі ў Мінску парад перамогі. 3 нагоды разгону з’езда ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Оршы, Полацку, Ігумене прайшлі мітынгі пратэсту. Жыхары Мінска пачалі ставіцца да бальшавікоў з яшчэ большым недаверам і нават варожа. У апошнія дні снежня ў Мінску прайшлі забастоўкі, але адкрытае выступленне супраць мяснікоўцаў, да якога заклікаў з’езд, не адбылося.
    Палітычная недасведчанасць патрыётаў. Беларускія дзеячы, у адрозненне ад бальшавікоў, не мелі ні досведу палітычнай барацьбы, ні моцнай партыі. Ва ўмовах Расіі асноўнымі праваднікамі нацыянальных ідэяў дзесяцігоддзямі выступалі грамадскія навуковаасветныя гурткі без выразнай структуры. Беларускія патрыёты хацелі звязаць лёс свайго краю з Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай, якой не існавала. Яны настойліва прапаноўвалі сваю ма
    192
    Перыяд 1914—1920
    дэль федэратыўнай дзяржаўнасці, калі Расія ўжо стала савецкай (не дэмакратычнай), а Украіна  народнай рэспублікай. Да адбудавання краю заклікаліся толькі беларусы і сяляне. Нацыянальныя лідэры доўга не адважваліся ўзяць уладу, спадзеючыся, што яна прыйдзе да іх ад бальшавікоў, і ўрэшце атрымалі ад камісараў палітычны ўрок. Тым не менш, дэлегаты з’езда фактычна дэкларавалі ідэю беларускай народнай рэспублікі.
    20.5.	Бальшавіпкае бязладдзе
    Пераход дэлегатаў з’езда на нелегальнае становішча. Выбраная на Усебеларускім з’ездзе Рада (Усебеларускі савет) у складзе 56 чалавек на чале з Язэпам Лёсікам перайшла на нелегальнае становішча. Яна стала юрыдычнай пераемніцай усёй паўнаты ўлады, якая раней належала разагнанаму з’езду. Ужо 18 снежня ацалелыя дэлегаты патаемна сабраліся ў чыгуначным дэпо пад аховай рабочай дружыны і пацвердзілі за Радай ролю выканаўчага органа разагнанага з’езда. Было вырашана Цэнтральную Беларускую вайсковую раду таксама падпарадкаваць Радзе ўсебеларускага з’езда, а іншыя палітычныя аб’яднанні з функцыямі кіравання распусціць. Са складу Рады быў вылучаны болей сціслы працоўны орган  Выканаўчы камітэт Рады ўсебеларускага з’езда ў складзе 17 чалавек на чале з Яззпам Варонкам. Камітэт атрымаў даручэнне заняцца беларусізацыяй саветаў на месцах, а як толькі будзе магчыма, узяць уладу ў свае рукі.
    Бальшавіцкі рэжым. Тымчасам гаспадарамі ў краі выступалі мясцовыя бальшавікімяснікоўцы. На пачатку студзеня яны разагналі практычна ўсе гарадскія думы, управы і земствы. У Мінску 2 студзеня выбухнуў галодны бунт, і бальшавікі задушылі яго з дапамогай зброі. Камісары перыядычна наляталі на рынкі і канфіскоўвалі ў гандляроў мыла, соль, тытунь, запалкі, муку. He спыняліся рэквізіцыі па вёсках. Беларускае падполле было бездапаможнае. На баку бальшавікоў стаяла армія, а сяляне падтрымлівалі нацыянальны рух слаба.