• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Наданне ўраду БНР элементаў рэальнай улады. He прызнаная Берлінам Рада БНР знайшла ўрэшце паразуменне з камандуючым 10ай акупацыйнай арміяй генералам Эрыхам фон Фалькенгайнам. Найперш ён дазволіў беларускай Радзе арганізоўваць мясцовы апарат улады. Пастанова аб гэтым была апублікаваная ўжо 27 сакавіка. А неўзабаве, 20 красавіка, Рада разаслала па вёсках, валасцях, гарадах, паветах і губернях загад аб стварэнні мясцовых радаў (выбарных органаў БНР) і прыняцці імі на сябе ўлады ад акупантаў. Выкананне загаду ва ўмовах акупацыі ўскладнялася, але з 21 чэрвеня армейскае камандаванне пачало ўключаць у склад павятовых нямецкіх камендатураў беларускіх дарадцаў, абраных урадам БНР. У кампетэнцыі Народнага Сакратарыята знаходзіліся гандаль, прамысловасць, асвета, сацыяльнае забеспячэнне, справы бежанцаў і інш. Але тэрыторыя, на якой дзейнічалі ўстановы БНР, была абмежаваная і вызначалася на захадзе лініяй першай нямецкай акупацыі, на поўдні  межамі Украінскай Народнай Рэспублікі, на ўсходзе  лініяй нямецкабальшавіцкага фронту. Значная частка ўсходняй Беларусі знаходзілася пад кантролем Першага польскага корпуса Юзафа ДоўбарМусніцкага. Толькі пад канец мая немцы раззброілі польскія аддзелы і падпарадкавалі сабе раён іх дыслакацыі. На беларускія землі, што на поўнач ад Кобрына і Пружанаў, свае прэтэнзіі выказвалі дзеячы літоўскай дзяржавы. Таму беларускі ўрад дамагаўся і ўрэшце дамогся ад немцаў паўнамоцтваў у галіне міжнародных адносінаў.
    Міжнародная дзейнасць урада БНР. Улетку 1918 г. праз нямецкае вайсковае камандаванне ён спрабаваў пераканаць ленінскі ўрад даць згоду на аб’яднанне з тэрыторыяй БНР усходніх раёнаў Беларусі, занятых расійскімі войскамі. 3 гэтай мэтай і дзеля прызнання БНР у Маскву ездзіла спецыяльная беларуская місія, але народны камісар замежных справаў Георгій Чычэрын яе нават не прыняў. Затое БНР прызналі найперш Украіна і Літва, а потым і Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Чэхаславакія. Консульствы БНР адчыніліся ў Расіі, Германіі, Польшчы, Даніі і Турцыі. Беларускія палітыкі рабілі ўсё
    БНР і нямецкая акупацыя	203
    магчымае, каб абвясціць міжнароднай супольнасці пра існаванне беларускай дзяржавы.
    21.3.	Першы досвед дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі
    Сімвалы дзяржаўнасці. Самасцвярджэнню нацыі садзейнічаў ужо сам факт існавання беларускай дзяржавы. БНР выдавала сваім грамадзянам беларускія пашпарты, зацвердзіла ў якасці дзяржаўнай нацыянальную сімволіку: свой дзяржаўны герб  “Пагоню” (узброены рыцар на кані) і свой дзяржаўны белчырвонабелы сцяг (тры гарызантальныя паласы аднолькавай шырыні). Нават у Адэсе ў кастрычніку 1918 г. вялікая колькасць беларусаў выказала жаданне стаць грамадзянамі БНР.
    Мова і патрыятычнае выхаванне моладзі. 12 красавіка На
    родны Сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларус
    кай мовы дзяржаўнай і абавязковай для грамадзянаў рэспублікі. Намаганнямі Браніслава Тарашкевіча, Антона Луцкевіча, Язэпа Лёсіка, Янкі Станкевіча распрацоўваліся яе правапіс і нормы граматыкі, пашыралася беларуская тэрміналогія. У маі па ініцыятыве Беларускай вучнёўскай грамады заснавалася Таварыства беларускіх сагайдакаў (байскаўтаў). Тады ж узнікла і такая юнацкая арганізацыя, як “Беларуская студэнцкая раніца”. Сваю задачу яна бачыла ў выхаванні нацыянальных інтэлектуалаў.
    Рэлігійнае пытанне. Каталікі. Яшчэ на пачатку 1917 г. заснаваны ў Мінску Саюз ксяндзоўбеларусаў налічваў каля 200 чалавек. I ўжо тады Бела
    Вокладка першага выдання 'Беларускай граматыкі” Браніслава Тарашкевіча.
    Архіў часопіса “Спадчына”.
    204
    Перыяд 1914—1920
    рускі нацыянальны камітэт пачаў барацьбу за выкарыстанне ў касцёлах беларускай мовы. У 1918 г. яна гучала ўжо ў многіх храмах. Хрысціянская дэмакратычная злучнасць пад уплывам дзейнасці БНР і дзякуючы намаганням ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага прыняла новую назву: Хрысціянская дэмакратычная злучнасць беларусаў  і ўключыла ў сваю праграму патрабаванне будаўніцтва незалежнай беларускай дзяржавы. 1га кастрычніка ў Мінску пачала дзейнічаць каталіцкая семінарыя, якая рыхтавала святароўбеларусаў. Яе рэктарам стаў доктар філасофіі Фабіян Абрантовіч. Актыўны ўдзел у нацыянальных справах віленскіх беларусаў бралі ксяндзы Уладзіслаў Талочка і Ян Семашкевіч. У адказ каталіцкі клір стварыў у чэрвені 1918 г. у Мінску рымскакаталіцкую кафедру на чале з прапольскім біскупам Зыгмунтам Лазінскім.
    Праваслаўныя. У1918 г. у Беларусі з’явіліся і праваслаўныя прыходы, дзе пропаведзі чыталіся на беларускай мове. Айцец Андрэй Карніловіч, святар Хонаўскай царквы Вілейскага павета, склаў цэлы зборнік пропаведзяў на беларускай мове. Святар В. Раманаў выдаў у 1918 г. у Мінску перакладзеную на беларускую мову царкоўную кніжку “Першыя малітвы і пазнанне праваслаўнай веры”. Спагадліва ставіўся да БНР і праваслаўны архіепіскап Мінскі і Тураўскі Георгій. Ен згадзіўся супрацоўнічаць з беларускім урадам у справе вяртання на радзіму эвакуяваных святароў і царкоўнага дабра. Асаблівая патрэба ў праваслаўных святарах адчувалася ў раёнах “старой акупацыі”, на Віленшчыне і Гарадзеншчыне, дзе пазакрываліся цэрквы і ўзмацнялася паланізацыя беларусаў праз касцёлы. Калі раней толькі палякі залічвалі ўсіх каталікоў, у тым ліку беларусаў, да сваёй нацыі, дык з атрыманнем дзяржаўнасці тое самае пачалі рабіць літоўцы. Беларусыкаталікі сталі для іх літоўцамі. Каб аслабіць анексіянісцкія памкненні польскага і літоўскага духавенства, урад БНР дамогся таго, што летам са згоды немцаў у межах “старой акупацыі” пачалі аднаўлявда праваслаўныя прыходы.
    Адукацыя. Акадэмік Яўхім Карскі апекаваўся сярэднімі школамі, доктар Вацлаў Іваноўскі  прафесійнымі, а кандыдат філалогіі Пецярбургскага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч  народнымі пачатковымі школамі. Пры Народным Сакратарыяце працавалі бюро распрацоўкі школьных падручнікаў і таварыства “Прасвета”, што займалася іх выданнем. 1га красавіка былі арганізаваныя курсы беларусазнаўства. 3 1га верасня працавалі настаўніцкія курсы, а праз месяц быў заснаваны Беларускі вучыцельскі саюз пад кіраўніцтвам Сы
    БНР і нямецкая акупацыя
    205
    мона РакМіхайлоўскага. Урад БНР арганізаваў збор ахвяраванняў на развіццё асветы. Яны паступалі ад земстваў, ксяндзоў, княгіні Магдалены Радзівіл. У Мінску ўжо ў ліпені дзейнічалі каля 20 пачатковых школаў, адчыніўся Беларускі педагагічны інстытут. Яго рэктарам стаў Вацлаў Іваноўскі, а выкладчыкамі  Яўхім Карскі, Браніслаў Тарашкевіч, Усевалад Ігнатоўскі. Стараннямі прафесара Жураўлёва была створаная першая Беларуская ўрадавая кансерваторыя. Спецыяльная камісія на чале з прафесарам Мітрафанам ДоўнарЗапольскім рыхтавала адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Была магчымасць сабраць прафесарскі склад амаль цалкам з беларусаў. У Слуцку і Браславе адчыніліся гімназіі, а ў Свіслачы  настаўніцкая семінарыя.
    Культурнаасветная дзейнасць. У 1918 г. у БНР на беларускай мове выходзілі шэсць газэтаў і тры часопісы, працавалі 11 выдавецтваў, якія выпусцілі 35 беларускіх кніг. Актывізавалася і культурнае жыццё. Яго цэнтрам у Мінску стаў Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча, адкрыты 19 мая. У той жа дзень на базе Таварыства драмы і камедыі ўзнік Беларускі дзяржаўны тэатр БНР. Старшыня Народнага Сакратарыята Язэп Варонка заказаў мастаку С. Валянсевічу галерэю партрэтаў выдатных беларускіх пісьменнікаў і вучоных, а сам рыхтаваў да друку “Белую кнігу Беларусі” з асноўнымі момантамі гісторыі беларускага руху 1917—1918 гг. Са жніўня культурнаасветнай дзейнасцю займаліся такія згуртаванні, як “Бацькаўшчына”, “Мінскае таварыства навукі, літаратуры і мастацтва”. У маічэрвені 1918 г. у Вільні прайшла выстава беларускай культуры. Яе ініцыятарамі выступілі германскія беларусазнаўцы доктар Энке, публіцыст Брамэр і беларускі вучоны Іван Луцкевіч. Рыхтавалася выстава памяці Францішка Скарыны.
    21.4.	Няспраўджаныя надзеі
    Залежнасць ад спагады акупантаў. Пад наглядам немцаў беларускія лідэры займаліся дзяржаўнай дзейнасцю ва ўсіх яе галінах, апроч ваеннай. Беларускаму ўраду не дазвалялася мець сваё войска і міліцыю. Ваеннае камандаванне не дапусціла перадыслакацыю ў Беларусь з Румынскага фронту стотысячнага беларускага войска. Незадаволенасць немцамі падштурхнула беларускіх эсэраў да разгортвання партызанскай барацьбы з акупантамі. 3 гэтаю мэтай была ство
    206
    Перыяд 1914—1920
    раная спецыяльная арганізацыя (Саюз беларускага працоўнага сялянства), наладжавалася супрацоўніцтва з бальшавіцкім падполлем. Але як гэта ні парадаксальна, толькі пад аховай 10й акупацыйнай арміі немцаў беларусы і змаглі даказаць сваю здольнасць да дзяржаўнага будаўніцтва. Без нямецкіх гарантыяў ва ўмовах незацікаўленасці бліжэйшых суседзяў зрабіць гэта наўрад ці ўдалося б.
    Запознены перагляд акупацыйнай палітыкі. Паспяховая дзейнасць беларускай адміністрацыі ўражвала. Калі спачатку немцы цярпелі БНР пераважна дзеля папярэджвання супраціўлення акупацыйнаму рэжыму, то ўжо праз некалькі месяцаў пачалі разглядаць яе як істотны фактар у сваіх дыпламатычных планах. Прызнанне беларускай дзяржавы давала кайзераўскай Германіі магчымасць ліквідаваць небяспечны расійскі клін, якім паводлр Брэсцкага міру была Беларусь. Гэты клін убіваўся паміж новаўтворанымі дзяржавамі  Украінай і Літвой. У Берліне разумелі і тую карысць, якую прыносіла існаванне ўкраінскай і беларускай дзяржаваў для германскай палітыкі ў дачыненні Польшчы і Расіі. Нямецкія акупанты разглядалі ўрад БНР як рэзервовы, якому пры станоўчым для Германіі выніку вайны можна будзе перадаць усю паўнату ўлады ў Беларусі. Але пагаршэнне ваеннага становішча не дазволіла Нямеччыне ажыццявіць свае планы. 27 жніўня 1918 г., як і было раней дамоўлена з савецкай Расіяй, пасля выплаты значнай часткі кантрыбуцыі немцы пачалі датэрміновую эвакуацыю сваіх войскаў з беларускіх земляў паміж Дняпром і Бярэзнай. A 29 жніўня савецкі ўрад аб’явіў аб скасаванні дагавораў царскай Расіі з АўстраВенгрыяй і Прусіяй аб падзелах Рэчы Паспалітай. Ствараліся юрыдычныя падставы для ўтварэння самастойныхдзяржаваў Беларусі, Полыпчы, Літвы, Украіны. Рабіўся дыпламатычны ход, разлічаны на падтрымку народамі былой Рэчы Паспалітай барацьбы савецкай Расіі з Германіяй і пашырэнне ідэалаў сацыялістычнай рэвалюцыі.