Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Што несла з сабою савецкая ўлада. Жыхары Смаленскай і ўсходніх паветаў Магілёўскай і Віцебскай губерняў яшчэ ў 1918 г. напоўніцу зведалі, што такое савецкая ўлада. Каб выплаціць Германіі кантрыбуцыю збожжам, сялянаў душылі харчовай развёрсткай. Для рабавання вёскі ствараліся камітэты беднаты і харчовыя атрады. Улетку 1918 г. на беларускіх землях у Чырвоную Армію былі забраныя больш за 100 тыс. чалавек. Тых, хто адмаўляўся, расстрэльвалі. Беззямельныя зганяліся ў працоўныя камуны, дзе галеча дзялілася строга пароўну. Зачыняліся і рабаваліся цэрквы. У чэрвені 1918 г. узнавіліся пакаранні смерцю, з 5 верасня ўводзіўся чырвоны тэрор. Усерасійская надзвычайная камісія на чале з ураджэнцам Беларусі Феліксам Дзяржынскім і яе органы на месцах атрымлівалі неабмежаваныя паўнамоцтвы і тапілі ў крыві любыя выступленні супраць дыктатуры бальшавікоў. Памешчыкі ўцякалі пераважна ў Польшчу. Мясцовыя сяляне абураліся: бальшавікі замест абяцанага падзелу памешчыцкіх земляў стваралі на іх аснове саўгасы і толькі перашкаджалі свабоднаму гаспадаранню.
Выступленні чырвонаармейцаў. 5 жніўня падняўся бунт у дыслакаванай у Оршы Магілёўскай дывізіі. Салдаты адмаўляліся адпраўляцца на Усходні фронт. Гарнізонны сход, скліканы па ініцыя
216
Перыяд 1914—1920
тыве эсэраў, прыняў рэзалюцыю аб ліквідацыі мясцовага савета і замене яго рэвалюцыйным камітэтам. Карная экспедыцыя з Віцебска была адбітая. I толькі на другі дзень бунт удалося задушыць сіламі бальшавіцкіх аддзелаў, прысланых з Віцебска і Смаленска. He ведаючы гэтага, 2гі Смаленскі полк пакінуў 8 жніўня свае пазіцыі на дэмаркацыйнай лініі і скіраваўся ў г. Сянно, каб адтуль рушыць на дапамогу паўстанцам у Оршы. Пасля двух дзён барацьбы за Сянно з карным атрадам з Оршы і няўдалага дэмаршу на тэрыторыю, занятую немцамі, паўстанцы 2га Смаленскага палка вымушаныя былі здацца. Частка з іх, аднак, не склала зброі і перайшла да партызанскай барацьбы.
Веліжскае паўстанне сялянаў. Найбуйнейшае выступленне сялянаў супраць бальшавіцкай улады адбылося ў Веліжскім павеце Віцебскай губерні, населеным пераважна беларусамі. 10 лістапада 1918 г. у Веліжы мабілізаваныя ў Чырвоную Армію маладыя сяляне адмовіліся ісці на фронт і амаль усе пакінулі горад. А веліжскія бальшавікі пачалі кідаць у турму тых, хто застаўся, а таксама гараджанаў, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі і падпале домакамуны, дзе жы
Сяляне Сенненскага павета.
1918 год.
лі адказныя працаўнікі партыі. Дэзерціры расстрэльваліся. Напружанне нарастала. Праз два дні гімназіст Зміцер Лаймінг забіў начальніка мясцовай Надзвычайнай камісіі Мусаева. Пачуўшы пра зверствы бальшавікоў, мабілізаваныя са сваімі сваякамі і знаёмымі рушылі на горад, каб канчаткова вынішчыць савецкую ўладу, якая перашкаджала жыць. У рух прыйшло, можа, 50 тыс. чалавек. Праваслаўныя і стараверы ішлі разам. Святары бласлаўлялі людзей на збройны чын. 18 лістапада ў баі пад Веліжам у Сямічоўскім Бары паўстанцы з косамі і віламі кідаліся на бальшавіцкія кулямёты. Бой доў
Станаўленне савецкай дзяржаўнасці
217
жыўся цэлы дзень. Але перамагчы не ўдалося. Падабраўшы забітых і параненых, паўстанцы рассыпаліся па лясах, каб весці змаганне далей. У Веліж прарваўся толькі конны аддзел, напалову складзены з салдатаў і афіцэраў Станіслава БулакБалаховіча, які ваяваў тады ў складзе Паўночназаходняй арміі Мікалая Юдзеніча. Але і гэтыя сілы ў горадзе пры спробе вызваліць вязняў з турмы былі амаль знішчаныя. Да Сямічоўскага Бору дайшло каля трох тысячаў паўстанцаў. Іншыя былі перахопленыя і рассеяныя бальшавіцкімі вайсковымі аддзеламі, якія мелі добрую практыку расправаў са сваімі ворагамі.
Антысавецкі рух расце. 3 11 па 17 лістапада 1918 г. амаль уся Віцебская губерня была ахопленая паўстаннямі. Больш за тое, яны разгараліся ў беларускіх паветах Смаленскай губерні (Парэцкім, Бельскім) і нават ў аддаленай Магілёўскай губерні. У Вазнясенскай воласці Віцебскага павета бальшавікі канфіскавалі 1500 вінтовак. Паўстанцы Вязьменскай воласці Полацкага павета 13 лістапада захапілі станцыю Расоны. У Парэцкім павеце на чале паўстанцаў стаялі браты Жыгалавы, тры сыны мясцовага святара, былыя афіцэры царскай арміі. Пад іх кіраўніцтвам паўстанцы змаглі захапіць г. Парэчча і пратрымацца суткі. Паўстанні былі стыхійныя, слаба арганізаваныя. На думку Юркі Віцьбіча (сапр. Шчарбакоў), пэўную кіраўнічую ролю мелі Віцебскі саюз беларускага народа і Віцебскі саюз праваслаўных парафіяў. Але калі ім і ўдалося ўзняць людзей на паўстанне, дык досведу паспяхова кіраваць барацьбой не хапіла. He было агульнай мэты. Адны змагаліся за незалежную Беларусь, другія за дэмакратычную, але непадзельную Расію. Тым не менш, большасць беларускага народа не прымала савецкай улады. БССР стваралася гвалтам, на народнай крыві.
218
Перыяд 1914—1920
23. БАРАЦЬБА ЗА НЕПАДЗЕЛЬНАСЦЬ БНР ВА ЎМОВАХ САВЕЦКАПОЛЬСКАЙ ВАЙНЫ.
1919—1920
На пачатку 1919 г. тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі апынулася паміж чатырма ўладамі: нямецкай, якая згортвалася, польскай, савецкай і літоўскабеларускай з цэнтрам у Вільні.
23.1. Міжнароднае становішча
Прадстаўніцтва БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі. 18 студзеня 1919 г. у Версальскім палацы пад Парыжам пачалася міжнародная канферэнцыя па выпрацоўцы умоваў міру з Германіяй і яе саюзнікамі. Кіраўніцтва БНР чакала ад міжнароднай сустрэчы справядлівага вырашэння будучыні сваёй Айчыны, бо якраз на пачатку 1919 г. выспявала савецкапольская вайна за панаванне ў Беларусі і Украіне. У Парыж на грошы, пазычаныя ўрадам Украінскай Народнай Рэспублікі, быў накіраваны старшыня ўрада БНР і міністр замежных справаў краіны Антон Л уцкевіч. Спецыяльна для ўдзельнікаў Парыжскай канферэнцыі ён падрыхтаваў мемарандум з апісаннем гісторыі Беларусі. Да мемарандума прыкладалася і карта БНР. Спадзяванні перш за ўсё звязваліся з прэзідэнтам ЗША Вудро Вільсанам. Яшчэ на пачатку 1918 г. ён прапанаваў праграму ўладкавання пасляваеннай Еўропы з 14 пунктаў, у якой прадугледжвалася магчымасць стварэння на руінах былых імперыяў новых вольных дзяржаваў. У адным пункце адзначалася, што ў незалежную Польшчу павінны ўвайсці тэрыторыі з бясспрэчна польскім насельніцтвам. Аднак польскія палітыкі такую рэкамендацыю рашуча адмаўлялі.
Расійскае пытанне на канферэнцыі ў Версалі. Прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Азербайджана патрабавалі прызнання незалежнасці і дапамогі ў барацьбе з бальшавікамі. У супрацьвагу ім прадстаўнікі белага руху ў Расіі (“Рускай палітычнай нарады”) даводзілі, што незалежніцкі рух гэтаксама небяспечны Расіі, як і бальшавіцкі. Яны настойвалі на прызнанні толькі культурнааўтаномных правоў народаў у складзе дэмакратычнай расійскай рэспублікі. Вялікія дзяржавы вырашылі падтрымаць урад Аляксандра Калчака. У барацьбе з Саветамі ім было зручней абапірацца на агульнарасійскага дыктатара, чым на шэраг нацыянальных дзяржаваў, якія
Барацьба за непадзельнасць
219
не маглі памірыцца і паміж сабой. Урад Калчака стаў правапераемнікам Часовага ўрада, а тыя дзяржавы, што ўзніклі на месцы былой Расійскай імперыі, прызнаваліся толькі фактычна. Калчак абяцаў новаўтвораным дзяржавам аўтаномію. Дзеячы Беларусі, Украіны, Азербайджана, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Паўночнага Каўказа не пагадзіліся з такім рашэннем канферэнцыі і 18 чэрвеня выказалі пратэст.
Версальскі мір. 28 чэрвеня 1919 г. пераможаная Германія падпісала Версальскі мір. Брэсцкі трактат 1918 г., паводле якога была падзеленая Беларусь, касаваўся. Парыжская канферэнцыя завершыла сваю працу ў студзені 1920 г. Яе рашэнні садзейнічалі захаванню Расійскай імперыі, якая, насуперак намерам версальцаў, стала бальшавіцкай. Вялікія дзяржавы, найперш Францыя, патуралі палітычным амбіцыям Польшчы з надзеяй, што гэтая краіна можа супрацьстаяць і Германіі, і савецкай Расіі. Адкінуўшы ідэю стварэння на месцы былой царскай Расіі садружнасці незалежных дзяржаваў, “вялікая пяцёрка” падрыхтавала глебу для непазбежнай польскасавецкай вайны за Беларусь. Беларускае прадстаўніцтва на канферэнцыі не змагло прадухіліць неспрыяльныя для свайго народа рашэнні.
23.2. Польская акупацыя БНР 1919—1920 гг.
Выспяванне агрэсіі з захаду. Польская дзяржава канчаткова адрадзілася ў лістападзе 1918 г. пасля капітуляцыі Германіі. А ўжо 5 лютага 1919 г. яе кіраўніцтва падпісала з Нямеччынай у Беластоку пагадненне аб замене ў заходняй Беларусі нямецкай улады на польскую. Маладая Польшча прэтэндавала на ўсходнія межы старадаўняй Рэчы Паспалітай, імкнулася як мага болей тэрытарыяльна ўзрасці, каб выстаяць перад пагрозлівымі Расіяй і Германіяй. Польскае камандаванне спяшалася адарваць ад савецкай Расіі найперш Беларусь, бо праз беларускія землі Чырвоная Армія найбліжэй падыходзіла да Варшавы.
Экспансіянізм бальшавіцкай імперыі. Беларусь як крыніца сыравіны і харчавання, а галоўнае, як заходні калідор для экспарту сацыялістычнай рэвалюцыі ў краіны Еўропы была вельмі патрэбная і савецкай Расіі. У сакавіку 1919 г. I Устаноўчы кангрэс Камінтэрна абвясціў праграму барацьбы за сусветную пралетарскую дыктатуру, за сусветны камунізм.
Слабасць савецкага рэжыму ў Беларусі. 14 лютага 1919 г. адбылася першая польскасавецкая сутычка ля Бярозы Картузскай, якая
220
Перыяд 1914—1920
і паклала пачатак вайне. Знясіленая грамадзянскай вайной Чырвоная Армія не магла наладзіць сур’ёзнага супраціўлення добра ўзброенаму польскаму войску. Бальшавікі адчувалі сябе ў Беларусі вельмі ненадзейна. У сакавіку 1919 г. ім з цяжкасцю ўдалося задушыць у Гомелі і Рэчыцы антысавецкае паўстанне галодных і не задаволеных сваімі камандзірамі чырвонаармейцаў з Курскай і Бранскай губерняў, якім кіраваў палкоўнік М. Стракапытаў і Палескі паўстанцкі камітэт эсэраў. Паўстанцы змагаліся за Расійскую Рэспубліку без бальшавікоў, але не ўлічвалі беларускую спецыфіку, а таму не маглі разлічваць на падтрымку мясцовых сялянаў. Увесну і ўлетку 1919 г. сялянскія выступленні супраць бальшавікоў адбыліся ў Нясвіжы, калі горад з 14 па 19 сакавіка быў ачышчаны ад бальшавікоў, у мястэчку Мір, якое паўстанцы ў красавіку ўтрымлівалі чатыры дні, у Барысаве ў сувязі з гвалтоўнай мабілізацыяй, у сяле Добрае Мсціслаўскага павета на чале з Лявонам Зянькевічам, у раёнах Рагачова, Полацка, Слуцка, Старобіна. Сяляне не жадалі такой улады, якая рабавала іх да ніткі праз харчразвёрстку ды яшчэ прымушала абараняць яе са зброяй у руках. Церпячы няўдачу, паўстанцы ішлі ў лясы, але бальшавікам не скараліся. Некаторыя чакалі вызвалення ад бальшавікоў з дапамогай польскага войска.