Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Пазіцыя ўрада БНР. Кіраўніцтва БНР на чале з Вацлавам Ластоўскім не прызнала абвешчанай ССРБ і характарызавала другое ўсталяванне ў Беларусі савецкай улады як маскоўскую акупацыю. Яно патрабавала ад ленінскага ўрада вываду Чырвонай Арміі і прызнання незалежнасці Беларусі. Патрабаванне прызнаць незалежнасць выстаўлялася і Полынчы. Пры ўмове падтрымкі палякамі гэтага патрабавання беларускі ўрад згаджаўся на супольную барацьбу з бальшавікамі. Тым больш, што Польшча прызнала ўжо Украіну і Літву. У маі 1920 г. перад пагрозай падзелу Беларусі паміж Польшчай і Расіяй Вацлаў Ластоўскі быў гатовы на федэрацыю з Польшчай, калі б яна пагадзілася на стварэнне БеларускаЛітоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Апошнюю спробу дамовіцца з Польшчай В. Ластоўскі зрабіў у верасні 1920 г., калі літоўскае кіраўніцтва пасля адступлення бальшавікоў далучыла да сваёй дзяржавы Віленскі край. Але ні ў Маскве, ні ў Варшаве беларускіх дзеячаў не хацелі слухаць.
Усталяванне прапольскага рэжыму Жалігоўскага. Пасля таго, як Чырвоная Армія адкацілася пад ударамі войска польскага аж за Мінск, 9 кастрычніка 1920 г. польскі генерал Люцыян Жалігоўскі, ураджэнец Ашмянаў і камандзір літоўскабеларускай дывізіі, па ўзгадненні з Пілсудскім атакаваў новыя ўладанні Літвы, захапіў Вільню і абвясціў сябе дыктатарам абвешчанай ім дзяржавы Сярэдняй Літвы. Літоўскі ўрад разарваў дыпламатычныя адносіны з Полыіічай і фактычна пачаў з ёй неаб’яўленую вайну. На літоўскі бок стаў і ковенскі ўрад Народнай рады БНР на чале з Ластоўскім. Урад Найвышэйшай рады БНР падтрымаў акцыю Жалігоўскага, але яна не прынесла чаканых палітычных дывідэндаў. Назва “Заходняя Беларусь”, якая спачатку прызначалася для так званай новай дзяржа
230
Перыяд 1914—1920
вы, была адхіленая. Дзейнасць урада і сейма Сярэдняй Літвы набывала пры дыктатары відавочны прапольскі змест.
Савецкапольскае перамір’е 1920 г. і яго ўмовы. 12 ліпеня 1920 г. англійскі міністр замежных справаў Джордж Керзан прапанаваў бакам ваеннага канфлікту размежаванне па лініі Гародня Ялаўка Няміраў Брэст. Але прапанова была адхіленая савецкім і польскім урадамі. На мірных перамовах у Рызе (верасенькастрычнік 1920 г.) Расія згаджалася перадаць Польшчы і Мінскую губерню ўзамен на прызнанне палякамі Украінскай ССР. Тым самым савецкі расійскі ўрад У. Леніна свядома ішоў на ліквідацыю савецкай Беларусі, тэрыторыя якой якраз укладвалася тады ў межы Мінскай губерні. Але эндэкі, магчыма, насуперак волі Пілсудскага не дапусцілі далучэння да Польшчы ўсходніх земляў, бо баяліся, што іх праваслаўнае беларускае насельніцтва не ўдасца паланізаваць і што гэтая акцыя можа выклікаць пагаршэнне адносінаў з Расіяй, на ўладу ў якой у той час рэальна прэтэндаваў генерал Пётр Урангель. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе савецкая Расія і Украіна з аднаго боку і Полынча з другога заключылі перамір’е і папярэднія ўмовы міру. Дагавор аб перамір’і (п. 1) прызнаваў незалежнасць савецкай Украіны і савецкай Беларусі. Полыпча пайшла на прызнанне гэтых савецкіх рэспублік, а ўзамен змагла ўтрымаць занятыя падчас контрнаступлення вялікія беларускія і ўкраінскія тэрыторыі. Мяжа падзелу Беларускай Народнай Рэспублікі праходзіла крыху на захад ад Дрысы (на поўначы), Мінска (у цэнтры) і Турава (на поўдні), прыкладна супадаючы з лініяй нямецкіх акопаў першай сусветнай вайны. Пасля падпісання савецкапольскага перамір’я за абвешчанай ССРБ засталося ўсяго шэсць паветаў былой Мінскай губерні: Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі (52,3 тыс. кв. км), дзе жыло крыху больш за 1,5 млн. чалавек. 12 паветаў савецкай Беларусі адышлі Польшчы. Усе астатнія беларускія землі яшчэ раней забрала бальшавіцкая Расія.
23.4. Нацыянальнавызваленчы рух 1920 г.
Палітычныя пратэсты. Усе дзеячы БНР паставіліся да прэлімінарнай савецкапольскай дамовы рэзка адмоўна і не прызналі яе. 8 лістапада сумесны пратэст супраць савецкапольскай змовы выказалі дэлегацыі УсходнеГаліцыйскай Рэспублікі і БНР, якія прыбылі ў Рыгу для абароны сваіх дзяржаўных інтарэсаў. Перад пагрозай па
Барацьба за непадзельнасць
231
дзелу Беларусі і агрэсіі з боку Расіі і Польшчы 27 кастрычніка беларускі ўрад В. Ластоўскага звярнуўся да краінаў Балтыі з ідэяй ЧарнаморскаБалтыйскага саюза. Крыху пазней (18 снежня 1920 г.) урад БНР папрасіў Лігу Нацыяў у Жэневе правесці на беларускіх землях плебісцыт.
Спадзяванні на Літву. 11 лістапада 1920 г. у Коўне была заключаная літоўскабеларуская дамова аб узаемапрызнанні і сумеснай барацьбе супраць польскіх захопніцкіх памкненняў. Абодва бакі прыйшлі да згоды, што не будуць падымаць пытанняў пра межы, пакуль беларускія і літоўскія землі не будуць вызваленыя ад акупантаў. Урад В. Ластоўскага атрымаў дыпламатычнае прадстаўніцтва пры літоўскім урадзе, права экстэрытарыяльнасці ў Літве і ўрадавую пазыку. Дамова 1920 г. давала беларусам базу для нацыянальнавызваленчай барацьбы. Узамен на гэта беларускі ўрад у Коўне абавязваўся падтрымаць літоўскае кіраўніцтва падчас планаванага плебісцыту ў Сярэдняй Літве і накіраваць беларускія вайсковыя злучэнні на абарону тэрыторыі літоўскай дзяржавы. У складзе арміі Літвы дзейнічаў Беларускі асобны батальён, дзе, праўда, служылі рускія афіцэры. У адпаведнасці з пагадненнем з літоўскім генеральным штабам ад 3 верасня 1920 г., пачалося фармаванне “Саюза вольных беларускіх стралкоў” для партызанскай дзейнасці на беларускіх землях, занятых палякамі. Пагроза падзелу беларускіх земляў прымусіла ўрад БНР у канцы 1920 г. ужо адкрыта заявіць у лісце на адрас Лігі Нацыяў, што беларускаму насельніцтву выгадней увайсці на дагаворных пачатках у склад Літоўскай Рэспублікі, чым быць захопленым Польшчай. У стварэнні адзінага беларускалітоўскага фронту супраць Полынчы праяўляла зацікаўленасць і Германія. Яна выдзеліла ўраду В. Ластоўскага 40 млн. марак крэдыту на арганізацыю партызанскай барацьбы.
Антысавецкія настроі. Расла незадаволенасць савецкімі парадкамі і ў народзе. Колькі ўжо разоў з 1915 г. паміж Дняпром і Бугам праходзілі варожыя войскі: спачатку нямецкія, потым бальшавіцкія, за імі польскія і, нарэшце, зноў бальшавіцкія. Чарговы прыход бальшавікоў у 1920 г. з іх харчразвёрсткай стаў апошняю кропляй, якая перапоўніла народнае цярпенне. Людзі не маглі змірыцца, што новая дзяржаўная мяжа парушыла іх сваяцкія і сяброўскія сувязі. А таму ўзброеная барацьба беларускага народа за незалежнасць пачалася якраз там, дзе панавалі маскоўскія ўлады пераважна на савецкім памежжы. Змаганне з бальшавіцкімі акупантамі вялося, як правіла, пад сцягам БНР, але адзінага кіраўнічага цэнтра ў паўстанцаў не было.
232
Перыяд 1914—1920
Урад Народнай рады БНР В. Ластоўскага знаходзіўся у далёкай Коўне. А ўрад Найвышэйшай рады БНР фактычна застаўся без аўтарытэтнага лідэра. А. Луцкевіч не належаў да правадыроў кшталту Рабесп’ера ці Леніна.
Уступленне ў палітычную барацьбу БулакБалаховіча. Найбольш вядомым арганізатарам антыбальшавіцкага ўзброенага супраціўлення быў Станіслаў БулакБалаховіч, былы аграном з Віленшчыны, які ў час першай сусветнай і грамадзянскай войнаў прайшоў шлях ад шарагоўца царскай арміі да генералмаёра ў войску Мікалая Юдзеніча (таксама па паходжанні беларуса). Пад уплывам кіраўніка вайсковадыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі Канстанціна Езавітава генерал у лістападзе 1919 г. перайшоў на службу Беларускай Народнай Рэспублікі. Часовае ўтрыманне яго аддзела ўзяў на сябе эстонскі ўрад. У сакавіку 1920 г. гэты аддзел (да тысячы чалавек) перадыслакаваўся з дазволу польскага ўрада з Эстоніі ў Брэст. Але адразу пачаць змаганне за Беларусь БулакБалаховічу не прыйшлося. Пілсудскі накіраваў яго на ўкраінскі фронт. Была засцярога, што генерал аб’яднаецца з беларускімі эсэрамі, якія рыхтавалі антыпольскае паўстанне. У верасні 1920 г. БулакБалаховіч прарваў фронт Чырвонай Арміі і вызваліў Пінск. Генерал ішоў па пятах адступаючых чырвонаармейцаў і тым вельмі паспрыяў контрнаступленню польскага войска.
БулакБалаховіч у планах Пілсудскага. Кіраўнік польскай дзяржавы імкнуўся скарыстаць балахоўцаў у барацьбе за “трэцюю Расію”, вольную ад бальшавікоў і манархістаў. 27 верасня Станіслаў БулакБалаховіч мусіў заключыць дамову з лідэрам рускіх эсэраў Барысам Савінкавым, які ў той час узначальваў Рускі палітычны камітэт у Польшчы. Узамен на камандаванне расійскімі вайсковымі злучэннямі генерал прызнаў палітычнае верхавенства расійскага лідэра. Адначасова вёўся актыўны пошук добраахвотнікаў. Меўся план прарваць фронт каля Мазыра і рушыць на Смаленск, скарыстаўшы наступленне з Украіны генерала Урангеля. Падчас перамоваў з Расіяй аб міры ўвосень 1920 г. у Пілсудскага (насуперак волі польскага ўрада) выспявае план стварэння буфернай беларускай дзяржавы з цэнтрам у Мінску. Яго выкананне прадугледжвала выкарыстанне арміі БулакБалаховіча, які мусіў прабіцца праз савецкія тылы да Мінска і там атрымаць уладу з рук польскай арміі, якая няспынна наступала на ўсход. У якасці палітычнай шыльды для акцыі БулакБалаховіча за плячыма Найвышэйшай рады БНР ствараўся Беларускі
Барацьба за непадзельнасць
233
палітычны камітэт з 7 чалавек (Вячаслаў Адамовіч, Павел Аляксюк, Радаслаў Астроўскі і інш.). 12 кастрычніка генерал заключае дамову з Беларускім палітычным камітэтам. Узамен на дапамогу ў арганізацыі беларускага войска БулакБалаховіч абяцае перадаць Беларускаму палітычнаму камітэту ўладу пасля заняцця тэрыторыі Беларусі. He адкідалася і мара пра паход на Маскву сумесна з арміяй генерала Урангеля. Таму акцыя БулакБалаховіча праводзілася супольна з аддзеламі Барыса Савінкава. Аднак план перадачы ўлады ў Мінску праваліўся, бо быў зусім не рэальны. БулакБалаховіч не меў дастаткова часу і сілы, каб у патрэбны момант апынуцца ў Мінску. Генерал чакаў падыходу ваенных атрадаў, якія фармаваліся ў Любліне і іншых польскіх цэнтрах намаганнямі Расійскага палітычнага камітэта. А тым часам 12 кастрычніка 1920 г. увайшло ў сілу польскасавецкае перамір’е, у адпаведнасці з якім усе антысавецкія злучэнні на тэрыторыях, падкантрольных Польшчы, мусілі быць распушчаныя. 17 кастрычніка польскае войска пакінула Мінск, а на пачатку лістапада пачало пакідаць і тыя раёны, якія па дамоўленасці адыходзілі да бальшавікоў. Тады БулакБалаховіч атрымлівае неафіцыйны дазвол Пілсудскага дзейнічаць у справе ўтварэння беларускай дзяржавы самастойна.