• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Абвяшчэнне СССР. 16 студзеня 1921 г. адбылося падпісанне Саюзнага рабочасялянскага дагавору паміж БССР і РСФСР. Беларускае бальшавіцкае кіраўніцтва пагадзілася, што найбольш важныя справы (фінансы, транспарт, армія і інш.) будуць вырашацца ў цэнтры, гэта значыць, у новаўтвораных аб’яднаных народных камісарыятах у Маскве. У лютым 1922 г. Масква дамаглася ад падуладных
    БССР у 20х гадах
    243
    нацыянальных рэспублік права на прадстаўленне іх інтарэсаў на міжнароднай арэне. Але падпісваць кожны раз дагаворы для цэнтра было не вельмі зручна. 3 мэтай легітымізацыі сваёй дыктатуры ў нацыянальных раёнах былой царскай імперыі 30 снежня 1922 г. Кампартыя абвясціла аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР)  фактычна бальшавіцкай “імперыі”. Беларусь заняла ў ёй месца самай маленькай шасціпавятовай правінцыі з насельніцтвам 1,5 млн. чалавек. Тым не менш, фармальнаправавы статус рэспублікі ўмацаваўся. Узрос шанец на вяртанне ўсходніх раёнаў.
    “Узбуйненні” БССР. Пытанне аб вяртанні забраных савецкай Расіяй беларускіх земляў было пастаўленае сакратаром Цэнтральнага бюро КП(б)Б Вільгельмам Кнорыным яшчэ пры заключэнні польскасавецкага перамір’я ўвосень 1920 года. I з той пары яно ўвесь час было ў цэнтры ўвагі беларускіх бальшавікоў. У верасні 1922 г. партыйнае і савецкае кіраўніцтва БССР афіцыйна папрасіла ЦК РКП(б) вярнуць рэспубліцы Віцебскую, частку Смаленскай і ўтвораную ў 1919 г. Гомельскую (на месцы Магілёўскай) губерні, дзе пераважала беларускае насельніцтва. Масква аднак падазрона доўга ніяк не магла пераканаць у гэтым мясцовых кіраўнікоў беларускіх губерняў, далучаных да РСФСР. Беларускім камуністам давялося спісаць яшчэ шмат паперы, каб давесці Іосіфу Сталіну, што гутарка ідзе ўсяго толькі аб утварэнні ўзбуйненага адміністрацыйнаэканамічнага рэгіёна, які будзе мацаваць абароназдольнасць заходняй мяжы камуністычнай дзяржавы. Фактычна бальшавіцкае кіраўніцтва Масквы пайшло на вяртанне БССР беларускіх тэрыторыяў толькі пасля ўступлення яе ў СССР. Нарэшце 7 сакавіка 1924 г. УЦВК РСФСР прыняў пастанову аб “узбуйненні” БССР і перадачы ёй 15 паветаў: Віцебскага, Гарадоцкага, Дрысенскага, Лепельскага, Аршанскага, Полацкага, Сенненскага, Суражскага Віцебскай; Магілёўскага, Рагачоўскага, Быхаўскага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага, Чавускага Гомельскай і Горацкага Смаленскай губерняў (карта VII). Эмігранцкая прэса ацэньвала гэты крок Масквы як трэці падзел Беларусі (папярэднія  у 1919 г. і 1921 г.). Сапраўды, прыкладна палова беларускіх земляў ад забраных у 1919 г. засталіся ў складзе савецкай Расіі. Іх беларускае насельніцтва паранейшаму русіфікавалася. I ўсё ж беларуская справа не замірала ні ў Гомельшчыне, ні ў Смаленшчыне. Там дзейнічалі гурткі беларускай моладзі. Але тое, што дазвалялася, было кропляй у моры. Людзі не мелі дастаткова беларускіх школаў, газэтаў і кніг. У жніўні 1926 г. бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі зноў прасіла ЦК УКП(б)
    244
    Перыяд 1921—1939
    аддаць Гомельскую губерню і тры паветы Пскоўскай (Веліжскі, Невельскі, Себежскі). Каб супакоіць няўрымслівых беларусаў, у снежні 1926 г. Масква праводзіць другое “ўзбуйненне”. Тады камуністычнай Беларусі былі вернутыя толькі два паветы  Гомельскі і Рэчыцкі, якія ўваходзілі ў склад Украінскай ССР. Усяго ў выніку “ўзбуйненняў” насельніцтва савецкай Беларусі павялічылася з 1,5 да амаль 5 млн. чалавек, а тэрыторыя з 52 да 125 тыс. кв. кіламетраў.
    Інтрыгі вакол “узбуйнення”. Пскоўскі губком быў не супраць далучэння да БССР і Веліжскага павета, але крамлёўскае кіраўніцтва гэтага нібыта не заўважыла. Пытанне аб вяртанні ў Беларусь абмяркоўвалася на народных сходах у кожнай воласці. Праўда, голас народа меў дарадчы характар. Апошняе слова заставалася за Масквой. Яна так і не вярнула таго, што забрала ў 1919 г. Савецкапартыйная адміністрацыя запалохвала беларускае насельніцтва гаротнасцю жыцця ў Беларусі, небяспекай з боку Полынчы. Расійскія камуністы баяліся пасля далучэння да Беларусі страціць свае пасады. На Магілёўшчыне і Смаленшчыне было шмат выпадкаў, калі на валасных сходах людзі настойліва патрабавалі далучэння да савецкай Беларусі, але іх воля ігнаравалася. Да Масквы даходзілі скаргі, што расійскае кіраўніцтва імкнулася вывесці з беларускіх тэрыторыяў, якія вярталіся пад кіраванне беларускіх бальшавікоў, усё лепшае: сельскагаспадарчую тэхніку, прамысловае абсталяванне, кнігі, мастацкія творы. Паселішчы Злынка, Навазыбкаў, Клінцы, Старадуб, хоць і знаходзіліся за 2030 км ад Гомеля, але не былі перададзеныя БССР толькі таму, што там знаходзіліся запалкавыя фабрыкі і некаторыя іншыя прамысловыя прадпрыемствы. Разам з беларускімі землямі ў Беларусь вярталіся зрусіфікаваныя настаўнікі, расійская бюракратыя. Усё гэта вельмі ўзмацніла тут пазіцыі праціўнікаў беларускасці.
    Канстытуцыя і адміністрацыйны падзел. У 1927 г. прымаецца Канстытуцыя БССР, з пэўым спазненнем у параўнанні з саюзнай 1924 г. Беларускія камуністы чакалі “ўзбуйненняў”, а яшчэ цягнулі справу з надзеяй пазбегнуць запісу аб дыктатуры пралетарыяту ў рэспубліцы, дзе 80% насельніцтва складалі сяляне. Аднак Масква не дазволіла. Беларуская канстытуцыя практычна нічым не адрознівалася ад саюзнай. Выбарчага права пазбаўляліся ўсе непрацоўныя групы насельніцтва (духоўныя асобы, гандляры, прадпрымальнікі, якія наймалі рабочых), а таксама былыя чыноўнікі, паліцэйскія і тыя, хто ў 1917—1921 гг. змагаўся супраць савецкай улады. У 1924—1929 гг. праводзілася рэформа адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу
    БССР у 20х гадах
    245
    рэспублікі. Савецкая Беларусь дзялілася на 10 акругаў (Мінская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Аршанская, Мазырская, Слуцкая і Калінінская з цэнтрам у Клімавічах), 100 раёнаў і 1446 сельсаветаў. У 1930 г. акругі былі ператвораныя ў вобласці. У 1938 г. у Беларусі іх было пяць (Мінская, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і Палеская з цэнтрам у Мазыры). Падчас раянавання ў месцах кампактнага пражывання іншаэтнічных групаў пераважна ў прапагандысцкіх мэтах ствараліся нацыянальныя сельсаветы. У1928 г. такіх сельсаветаў налічвалася 67:23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія. У новай канстытуцыі 1927 г. узаконьвалася першапачатковая назва рэспублікі (БССР).
    24.2.	Эканамічны лібералізм
    Пасляваеннае становішча. 1920 год прынёс беларусам доўгачаканы мір. Але шасцігадовая вайна канчаткова зруйнавала гаспадарку. За час ваеннага ліхалецця беларускія землі (у сучасных межах) не далічыліся 1,4 млн. чалавек, у тым ліку 107 тыс. эмігрантаў і 246 тыс. бежанцаў, якія не вярнуліся дадому. Найбольш пацярпела Гарадзеншчына, насельніцтва яе паўднёвазаходняй часткі скарацілася на 60%.
    Увядзенне новай эканамічнай палітыкі. He лепшае становішча было і ў іншых кутках СССР. Але пачалося спантаннае эканамічнае адраджэнне, узнавілася перапыненая вайной капіталізацыя гаспадарчай дзейнасці. У сакавіку 1921 г. X з’езд РКП(б) вымушаны быў прыняць так званую “новую эканамічную палітыку” (НЭП). Новай яна была толькі для бальшавікоў, бо цяпер яны адмаўляліся ад адміністрацыйнакамандных метадаў кіравання эканомікай. Сяляне вызваляліся ад харчразвёрсткі, пры якой забіралі ўсё, і дачакаліся харчпадатку, калі забіралі частку, пакідаючы нешта для сям’і і на продаж. Зямельны кодэкс 1923 г. замацоўваў іх права на спадчыннае карыстанне зямлёй і на выбар формы гаспадарання. Рамеснікі, заплаціўшы падатак, маглі адчыняць майстэрні і дробныя прадпрыемствы. Дзяржаўныя фабрыкі і заводы пераходзілі на самазабеспячэнне і гаспадарчы разлік. Каля 300 з іх было здадзена ў арэнду. Дазвалялася свабода гандлю. Праўда, нэпаўская свабода была часовая і няпоўная. Меру яе заўсёды вызначаў партыйны чыноўнік.
    Гандаль. Шасціпавятовая БССР, заціснутая паміж Расіяй і Полыпчай, не магла разлічваць на самастойнае эканамічнае развіццё.
    246
    Перыяд 1921—1939
    Традыцыйныя гандлёвыя шляхі, што злучалі былую царскую Беларусь з Прыбалтыкай, Польшчай і Заходняй Еўропай, перарэзвала савецкапольская мяжа. Бальшавіцкія мытнікі і памежнікі ніяк не маглі спыніць натуральны гандлёвы абмен паміж заходняй і ўсходняй Беларуссю і абвяшчалі яго кантрабандай. Мяжа карміла, але дарагою цаной. Кантрабандысты атрымлівалі не менш як 5 гадоў зняволення ў лагерах, а часам іх прыгаворвалі да расстрэлу як польскіх шпіёнаў. А на памежнай станцыі Негарэлае высілася вялікая драўляная вышка, на якой здалёк быў бачны крывадушны лозунг: “Коммуннзм сметет все граннцы!”* Савецкія грошы ўвесь час абясцэньваліся. У1922— 1924 гг. інфляцыя дасягнула неверагодных маштабаў: у абарачэнні былі грашовыя купюры ў мільёны і мільярды рублёў. I да 1924 г., пакуль у абарот шырока не ўвайшоў чырвонец, забяспечаны золатам, беларускія сяляне аддавалі перавагу залатым манетам царскай чаканкі, амерыканскім доларам і іншай замежнай валюце.
    Прамысловасць. Паволі аднаўляліся дарэвалюцыйныя прадпрыемствы. Дзяржаўная прамысловасць арыентавалася на перапрацоўку мясцовай сыравіны і была пераважна ў саюзным падпарадкаванні. А тыя прадпрыемствы, што набывалі самастойнасць, кіраваліся калегіяльна, гэта значыць, безадказна, або траплялі ў рукі асобных, як правіла, некампетэнтных кіраўнікоў. Нястача кваліфікацыі і новага абсталявання прыводзілі да вырабу недабраякаснай прадукцыі. Але ва ўмовах дэфіцыту фабрычных тавараў вытворцы штучна завышалі рознічныя цэны на свае вырабы. Іх мала хто мог купіць, і яны асядалі на складах. Выхад са становішча шукалі за кошт рабочых, якіх прымушалі працаваць больш, а заробак не павялічвалі. Але прымус меў слабы эфект. Рабочыя адказвалі забастоўкамі, раскрадалі дзяржаўнае дабро, асабліва тэкстыль. На прыватных прадпрыемствах прадукцыйнасць працы была вышэйшая ў паўтара разы. На іх працавала 3% рабочых, а выраблялася каля 70% прадукцыі рознічнага таваразвароту. Нерэнтабельныя дзяржаўныя прадпрыемствы дробных памераў закрываліся або здаваліся ў арэнду прыватным асобам. 3 1926 г. прыватны сектар пачаў скарачацца, бо прадпрымальнікаў душылі падаткамі.
    Сельская гаспадарка. Як высветліла Марыя Бяспалая, у першыя гады пасля пераходу ад харчразвёрсткі да харчпадатку ў БССР
    * Камунізм зруйнуе ўсе межы’ (Рус.)
    БССР у 20х гадах