• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    260
    Перыяд 1921—1939
    літоўскай дзяржавы і ў гэтым аб’яднанні бачылі выратаванне ад расійскай і польскай навалы. У далейшым не выключалася размежаванне, калі Беларусь стане на ногі і таго пажадаюць народы.
    Перамога антыпольскай лініі. На ўжо згаданай Пражскай канферэнцыі (верасень 1921) перавагу атрымалі праціўнікі супрацоўніцтва з палякамі, для чаго Польшча давала нямала падставаў. Гэта прымусіла і Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні адмовіцца ад удзелу ў выбарах у Віленскі сейм, абвешчаных у канцы 1921 г. генералам Люцыянам Жалігоўскім. Вырашаўся лёс Сярэдняй Літвы: быць ёй у складзе Польшчы ці стаць самастойнай. Беларускія лідэры палічылі спробу ажыццявіць даўнюю мару “краёўцаў” нерэальнай. Па разліках беларускіх эсэраў Вільня павінна была стаць супольныь: літоўскабеларускім цэнтрам барацьбы супраць польскай акупацыі, фактарам аб’яднання двух суседніх народаў. 20 лютага 1922 г. на выбары ў Віленскі сейм у дэпутаты прайшлі толькі прыхільнікі адзінства з Польшчай. Сярэдняя Літва стала часткай Польскай дзяржавы. Байкот беларусамі Віленскага сейма адбыўся не без дыпламатычных захадаў ковенскай Літвы, якая не адмаўлялася ад прэтэнзіяў на Віленшчыну. А Беларускаму палітычнаму камітэту тым часам прыйшлося распрацоўваць прынцыпы дзейнасці Беларускага нацыянальнага камітэта ва ўмовах польскай дзяржаўнасці.
    Беларускалітоўская акцыя 1922 г. супраць Польшчы. Пасля выбараў у Віленскі сейм Літва разгарнула кампанію пратэсту супраць польскай акупацыі Сярэдняй Літвы. Літоўскі ўрад пачаў падштурхоўваць беларусаў да ваеннага тэрору супраць Польшчы. 3 вясны 1922 г. беларускія партызаны перайшлі да актыўных дзеянняў. Арганізатарам партызанскага руху на Беласточчыне і Гарадзеншчыне была ўдзельніца Пражскай канферэнцыі Вера Маслоўская. (Пазней перад польскім судом яна скажа: рабіла тое, што і польскія патрыёты перад першай сусветнай вайной, змагалася за вольнасць і адзінства Айчыны.) Пасля захопу партызанамі ст. Чаромка, падрываў мастоў, падпалаў лясных матэрыялаў у Белавежскай пушчы у некаторых заходнебеларускіх паветах быў аб’яўлены стан аблогі. Дзейнічалі ваеннапалявыя суды, пракацілася хваля арыштаў. Польшча накіравала Літве ноту пратэсту. Яшчэ ў канцы 1921 г. польская дэфензіва (палітычная паліцыя) пачала арыштоўваць паўстанцкае кіраўніцтва. А ў 1922 г. найбольш актыўныя эсэры былі высланыя ў Літву. Іх надзея на польскалітоўскую вайну не спраўджвалася. Усяго ў партызанскім руху бралі ўдзел да 10 тысячаў чалавек. Яны ваявалі супраць польска
    Заходняя Беларусь
    261
    га ўціску, але неабходнасць барацьбы за незалежную Беларусь разумелі, нажаль, не заўсёды.
    Чарговыя спробы дамовіцца з Літвой. Правал намераў літоўскага ўрада вярнуць Вільню памяняў яго стаўленне да беларускага руху. I, каб актывізаваць літоўскую падтрымку нацыянальнавызваленчай барацьбы беларусаў, 3 мая 1922 г. прэм’ер Вацлаў Ластоўскі і міністр замежных справаў Аляксандр Цвікевіч у ноце старшыні Генуэзскай канферэнцыі прызнавалі права Літвы на Вільню. Але на той час большасць беларускіх дзеячаў расчараваліся ў эфектыўнасці літоўскабеларускага супрацоўніцтва. Нязменная пралітоўскасць Ластоўскага выклікала незадавальненне. Ен страціў пасаду, а ў красавіку 1923 г. вымушаны быў увогуле выйсці з Дзяржаўнай калегіі (урада БНР). Ластоўскі таксама не цешыў сябе празмернымі надзеямі на Літву, але іншага выйсця не бачыў. У1923 г. межы польскай дзяржавы, уключна з Вільняй, прызнала Камісія паслоў дзяржаваў Антанты. Польскія ўлады разграмілі беларускі партызанскі рух. Дапамога яму страчвала для літоўскай дзяржавы сэнс. Збліжэнне з урадам БНР мела для яе часовы, тактычны характар. Літва не магла падтрымліваць беларусаў, якія арыентаваліся на сацыялістычныя парадкі. Ды ўвогуле, літоўскія лідэры вельмі адмоўна ставіліся да ўсякіх асвечаных гістарычнай традыцыяй саюзаў і з Беларуссю, і з Польшчай, бо баяліся славянскай дамінацыі. Літоўскі народ выстаўляўся адзіным спадкаемцам Вялікага Княства Літоўскага.
    Палітычнае банкруцтва пралітоўскай партыі. У канцы 1923 г. усе беларускія арганізацыі, Міністэрства беларускіх справаў і беларускі батальён у Літве былі ліквідаваныя. Фактычна дэнансаваўся і літоўскабеларускі дагавор 1920 г., хоць літоўскі ўрад і не зрабіў пра гэта афіцыйнага паведамлення. Поўная адмова літоўскага ўрада ад палітычнай падтрымкі беларускага нацыянальнавызваленчага руху прымусіла ўрад БНР перабрацца ў Берлін, а потым у Прагу. У Коўне застаўся пакінуты ўсімі Вацлаў Ластоўскі і рэдагаваны ім беларускі часопіс “Крывіч”. Месца Ластоўскага заняў Цвікевіч.
    Ці ёсць падстава крыўдаваць на Літву? Літоўская дзяржава не стала для беларусаў тэрыторыяй адноснай вольнасці, як Прусія для самой Літвы ці Галіцыя для Украіны. I ўсё ж яна нямала зрабіла для замацавання сярод беларусаў ідэалаў незалежнасці, еўрапейскай арыентацыі. Урэшце, толькі маладая Літва пайшла на заключэнне з БНР паўнапраўнага дзяржаўнага дагавора. У адрозненне ад часоў Вялікага Княства Літоўскага, ідэалы вольнасці беларусаў і літоўцаў ця
    262
    Перыяд 1921—1939
    пер не супадалі. Даводзілася дзяліць не толькі землі, але і агульную гістарычную традыцыю. Беларускія лідэры выявілі ўпартую адданасць ідэі дзяржаўнага саюза з Літвой, але гэтая ідэя была ўсё ж і для іх вымушаным, часовым крокам на шляху да поўнай незалежнасці. Арыентацыя на Літву была і дыпламатычным сродкам, і міфам, так неабходным для нацыянальнавызваленчай барацьбы. Бо толькі поўная палітычная незалежнасць стварае падставу для ўзаемапавагі дзяржаваў, адчыняе дзверы для натуральных інтэграцыйных працэсаў. Літоўцы дагэтуль шануюць памяць пра ўдзел беларусаў у барацьбе за незалежнасць літоўскай дзяржавы.
    25.2.	Замацаванне польскай улады. 1921—1924
    Адмова ў аўтаноміі. На заходнебеларускіх землях быў уведзены прыняты ў Полынчы адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел: ваяводствы, паветы, гміны. Тэрыторыя Заходняй Беларусі ахоплівалася Віленскім, Наваградскім, Палескім і Беластоцкім ваяводствамі. Там жыло каля двух мільёнаў беларусаў, якія трапілі ў поўную залежнасць ад польскай адміністрацыі, сфармаванай пераважна з людзей прыезджых, якія, як правіла, не здолелі сцвердзіцца ці скампраметавалі сябе ў Польшчы. Прынятая сеймам канстытуцыя 1921 г. абвяшчала Полыпчу унітарнай парламенцкай рэспублікай. Польскае кіраўніцтва не пайшло на палітычныя гульні з беларусамі і не прызнала БНР як супрацьвагу БССР. Арыентаваная на Захад, польская дзяржава не магла падтрымліваць незалежнасць БНР, якая бралася за ажыццяўленне сацыялістычных парадкаў. Для палякаў беларусы былі яшчэ не нацыяй, а этнаграфічнай масай, частку якой можна было паланізаваць. Незалежніцкія ідэалы свядомай часткі беларускага насельніцтва рабіліся небяспечнымі для польскай унітарнай дзяржавы. Ідэю унітарнай Польшчы актыўна падтрымлівалі землеўласнікі Заходняй Беларусі. Моцная польская дзяржава была для іх гарантам утаймавання беларускага сялянства. Варожасць вёскі да памешчыкаў лацінскай веры (а адсюль і да Полыпчы) традыцыйна ўзмацнялася праваслаўнай царквой, а потым бальшавіцкай і беларускаэсэраўскай прапагандай. У той жа час, у 1921 г., польскі ўрад яшчэ засноўваў беларускія школы і фінансаваў беларускія выданні.
    Першыя захады дзеля падпарадкавання. Важнае месца ў кіраванні беларускімі землямі адводзілася асаднікам. Яны мелі зброю і дапамагалі войску, паліцыі, лясной ахове, а таксама бралі ўдзел у
    Заходняя Беларусь
    263
    барацьбе з партызанамі. Усе беларускія вайсковыя і партызанскія злучэнні на тэрыторыі польскай дзяржавы, якія змагаліся супраць бальшавіцкага рэжыму ў савецкай Беларусі, на працягу 1921 г. былі распушчаныя. Польскія ўлады спяшаліся прадухіліць магчымасць іх пераходу на бок ковенскага ўрада БНР або на бок камуністычнай Расіі. Беларускіх партызанаў арыштоўвалі па абодва бакі савецкапольскай мяжы. Жорсткія метады кіравання і наяўнасць асаднікаў стваралі ў асяроддзі беларусаў атмасферу адпрэчвання ўсяго польскага і спрыялі нацыянальнай кансалідацыі.
    Вынікі парламенцкай барацьбы. На 5 лістапада 1922 г. былі прызначаныя выбары ў польскі сейм. Стаўка беларускіх эсэраў на ўзброеную барацьбу не апраўдвалася. А выбары ў сейм давалі магчымасць знайсці паразуменне з польскім урадам парламенцкім шляхам. Беларускія дзеячы змаглі дамовіцца паміж сабой, выпрацаваць агульнадэмакратычную платформу і стварыць Беларускі цэнтральны вы
    Беларускі пасольскі клуб. Злева направа стаяць:
    Антон НекандаТрэпка, невядомы, Адам Станкевіч, Сымон РакМіхайлоўскі, Пётр Мятла; сядзяць: Вячаслаў Багдановіч, невядомы, Браніслаў Тарашкевіч, Радаслаў Астроўскі, Аляксандр Уласаў; сядзяць унізе: невядомы, Фабіян Ярэміч, Павел Валошын.
    Беларускі музей імя Івана Луцкевіча.
    264
    Перыяд 1921—1939
    барчы камітэт на чале з Антонам Луцкевічам. Яго намеснікам стаў Браніслаў Тарашкевіч, скарбнікам  Адам Станкевіч. У склад камітэта ўвайшлі амаль усе вядомыя прадстаўнікі беларускай палітычнай эліты Заходняй Беларусі Была абраная тактыка адзінага блока беларусаў з яўрэямі, украінцамі і немцамі. Беларускі выбарчы камітэт патрабаваў аўтаноміі краю з цэнтрам у Вільні, а таксама абароны правоў беларусаў. Праграма мела падтрымку і забяспечыла поспех у выбарах. Пасламі (дэпутатамі) сейма ад беларускага выбарчага камітэта сталі 11 дзеячаў, у тым ліку Сымон РакМіхайлоўскі, Адам Станкевіч, Браніслаў Тарашкевіч. Сенатарамі былі выбраныя Аляксандр Уласаў, выкладчык праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Вільні Вячаслаў Багдановіч і кааператар Аляксандр Назарэўскі. Антон Луцкевіч сваю кандыдатуру не вылучаў. Дэпутаты абедзвюх палатаў заснавалі Беларускі пасольскі клуб на чале з Браніславам Тарашкевічам. У студзені 1923 г. беларуская фракцыя ўнесла ў польскі парламент праект культурнай аўтаноміі для беларусаў. Аднак за цэлы год працы беларускім паслам і сенатарам не ўдалося дамагчыся ад польскага ўрада ніводнай саступкі.
    Нацыянальны ўціск. Канстытуцыя 1921 г. гарантавала правы нацыянальных меншасцяў толькі фармальна. Польскія ўлады, як і расійскі царызм, залічвалі ўсіх каталікоў да палякаў. У 1921 г. праваслаўныя епіскапы Юрый Яраслаўскі і Дзіянісій Велядынскі атрымалі ад маскоўскага патрыярха Ціхана згоду на аўтакефалію для праваслаўнай царквы ў Польшчы. Польскі ж урад абвясціў гэты акт толькі 17 верасня 1925 г. Набажэнствы ў цэрквах вяліся на рускай мове, а ў 30х гадах у некаторых выпадках  ужо на польскай. Ад пачатку польскага панавання і да 1924 г. колькасць праваслаўных цэркваў у Заходняй Беларусі зменшылася з 500 да 195, беларускіх школаў  з 400 да 20, беларускіх кааператываў  з 40 да двух. За гэты ж час тут, паблізу ад памежнай паласы, былі паселеныя да 15 тыс. польскіх асаднікаў. Праўда, зза варожасці мясцовага насельніцтва каля паловы каланістаў пакінула свае надзелы. Беларуская моладзь практычна не мела доступу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Гэта вымушала яе ехаць на вучобу ў Чэхію і савецкую Беларусь, якія забяспечвалі стыпендыямі.