Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Пік камунізацыі і антыпольскасці. У маі 1926 г. Юзаф Пілсудскі ўзначаліў дзяржаўны пераварот, стаў дыктатарам і абвясціў праграму санацыі (аздараўлення) Польшчы. Ва ўрадавых колах (Тадэвуш Галувка, Лявон Васілеўскі) загаварылі пра федэралізацыю дзяржавы. Мясцовая адміністрацыя ў Беларусі была ў разгубленасці і чакала зменаў. Выкарыстаўшы гэта, беларускія пракамуністычныя сілы пайшлі ў наступ. Пад уплывам агітацыі ТБШ, БСРГ, КПЗБ сяляне падалі ў дзяржаўныя ўстановы Польшчы больш за 30 тыс. дэкл арацыяў аб адкрыцці ў 1927/28 навучальным годзе 1229 дзяржаўных школаў на беларускай мове (польскія ўлады адкрылі толькі 50, з якіх 32 былі двухмоўныя). Да канца 1926 г. БСРГ разраслася да памеру стотысячнай арганізацыі, а можа, і большага. Беларускі рух узняўся на недасяжную раней вышыню. Да яго далучаліся нават яўрэі і палякі усе незадаволеныя існуючымі парадкамі. Гэтыя факты сведчылі пра кансалідацыю беларускага народа вакол ідэі вызвалення зпад Польшчы і стварэння адзінай незалежнай Беларусі з дапамогай камуністычнай Расіі. Нацыянальныя ідэалы лучыліся з сацыяльнымі (пераважна камуністычнымі). I Польшча была не адзінай краінай, дзе тады назіраўся рост папулярнасці камуністаў пад уплывам СССР. Такія ж працэсы адбываліся ў Італіі, Францыі, Германіі.
Рэпрэсіі супраць БСРГ. У кастрычніку 1926 г. Юзаф Пілсудскі прыязджаў у Нясвіж і атрымаў нямала сведчанняў, што камуністы апаноўваюць Заходнюю Беларусь. Гэта, відаць, прыспешыла рашэнне дыктатара канчаткова пахаваць уваскрэслыя планы федэралістаў і заняцца вынішчэннем камуністычных арганізацыяў. Супраць грамадаўцаў дзейнічалі баевікі ППС. Іх падтрымлівалі мясцовыя памешчыкі. У Старой Бярозе паліцэйскія з кулямётамі разагналі ў студзені 1927 г. дазволены ўладамі з’езд БСРГ. Каля 100 дэлегатаў атрымалі пабоі і раненні. Кіраўнікі Грамады і беларускія паслы сейма былі арыштаваныя. А сам сейм ухваліў гэтыя арышты і забараніў БСРГ. Тым самым парушалася канстытуцыя 1921 г. і прынцыпы парламентарнага ладу польскай дзяржавы. Рыхтаваўся судовы працэс над дзеячамі Грамады. Ён меў за мэту расправіцца не толькі з беларускімі
270
Перыяд 1921—1939
камуністамі, але з усімі прадстаўнікамі беларускага нацыянальнавызваленчага руху, выставіўшы іх агентамі Камінтэрна і Масквы. Менавіта зза гэтага арыштавалі Антона Луцкевіча, які да камуністаў меў толькі тое дачыненне, што супрацоўнічаў у іх газэтах па дамове. Беларускага лідэра давялося апраўдаць. Польскім уладам не ўдалося аб’явіць усе беларускія арганізацыі і ўстановы бальшавіцкімі. Затое атаясамліванне кожнага беларуса з камуністам у польскім грамадстве засталося надоўга.
Водгукі сталінскіх рэпрэсіяў. Якраз у той час Масква змяніла сваё стаўленне да беларускіх нацыяналдэмакратаў, якія аб’яўляліся ў БССР ворагамі народа. Таму не выключана, што ў вынішчэнні лідэраў беларускага руху польскія і савецкія спецслужбы дзейнічалі часам супольна. Цалкам верагодна, што агенты Камінтэрна забяспечвалі польскі бок доказамі аб супрацоўніцтве грамадаўцаў з савецкімі палітычнымі цэнтрамі. У сувязі з гэтым лідэраў БСРГ не трымалі ў польскіх турмах. Каб не мець лішніх клопатаў, Юзаф Пілсудскі прадбачліва адпраўляў іх у СССР, абменьваючы на польскіх палітычных вязняў і арыштаваных ксяндзоў у савецкай дзяржаве. А там з абмененымі беларускімі дзеячамі праз пэўны час распраўляўся НКУС. Такі лёс напаткаў Браніслава Тарашкевіча і шмат каго яшчэ. Усе яны абвінавачваліся ў шпіянажы на карысць Польшчы.
Некаторыя саступкі. Адначасова польскі ўрад пайшоў на пэўныя саступкі. У 1926 г. існавала некалькі дзяржаўных праектаў прыпынення асіміляцыі беларусаў і ператварэння іх у польскіх патрыётаў шляхам пашырэння культурных правоў (Тадэвуш Галуўка, Лявон Васілеўскі, Казімеж Младзяноўскі). Апеляцыйны суд скараціў тэрміны зняволення для дзеячаў Грамады. У выніку муніцыпальных выбараў беларусы атрымалі каля 20% месцаў у гарадскіх і гмінных радах. 3 1927 г. беларуская мова ўводзілася ў польскіх гімназіях Заходняй Беларусі і ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Наваградская і Віленская беларускія гімназіі атрымалі роўныя правы з дзяржаўнымі. Дазвалялася стварыць некалькі беларускамоўных і двухмоўных школаў. Было зроблена ўказанне, што для польскай адміністрацыі пажадана ведаць беларускую мову. Але пытанне пра культурную аўтаномію беларусаў, зразумела, не ставілася.
Трагізм беларускага руху. Нацыянальны ўціск, а, з другога боку, прыгожы камуністычны міф пра шчаслівае яднанне з БССР узнімалі на барацьбу, гналі пад кулі і ў турмы тысячы сялянаў і дзесяткі беларускіх лідэраў. Кіраўніцтва Усесаюзнай кампартыі бальшавікоў
Заходняя Беларусь
271
Вучні Віленскай беларускай гімназіі. 1930я гады. 3 архіва БелЭн.
і органы НКУС бязлітасна і бессаромна эксплуатавалі святое імкненне беларускага народа да ўз’яднання, маючы на ўвазе зусім не беларускія інтарэсы, а прагнае жаданне пашырыць межы бальшавіцкай дзяржавы. I ўсё ж першапрычынай беларускага руху ў Заходняй Беларусі была нацыянальная палітыка польскіх уладаў, а не сімпатыі беларусаў да савецкага ладу жыцця. Пра гэта сведчыць той факт, што і пасля разгрому БСРГ нацыянальны рух не спыняўся.
25.4. Пошук новых мадэляў нацыянальнага жыцця.
1928—1939
Камуністычныя ідэалы трацяць прывабнасць. Спроба створанага ў 1928 г. камуністамі Беларускага дэпутацкага сялянскарабочага клуба “Змаганне” на чале з дэпутатам Ігнатам Дварчанінам прадоўжыць справу Грамады не мела поспеху. Прадстаўнікі новага клуба патрабавалі ад беларускіх арганізацыяў поўнага падпарадкавання сабе і лаяльнасці да Масквы. Прамаскоўская арыентацыя камуністаў, апатыя беларускай грамадскасці і палітычны тэрор прымусілі беларускія сілы мяняць метады нацыянальнавызваленчай барацьбы. Прадстаўнікі некамуністычных плыняў з былых грамадаўцаў бачылі выратаванне беларускай справы ў дзейнасці на ніве куль
272
Перыяд 1921—1939
туры, асветы, эканомікі. Актывізаваўся рух, які па сваіх формах і метадах нагадваў рух польскіх пазітывістаў другой паловы XIX ст. У1926 г. Беларускі сялянскі саюз разам з беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі заклалі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры з мэтай падтрымкі гаспадарчай дзейнасці сялянаў і пашырэння сярод іх асветы. Да 1930 г. ужо дзейнічала 60 яго аддзяленняў у розных паселішчах Віленскага і Наваградскага ваяводстваў. Адчыняліся бібліятэкі, кааператывы, машынныя станцыі.
Клерыкальны нацыяналізм. Камуністычныя і грамадаўскія арганізацыі былі для беларускіх сялянаў своеасаблівымі асяродкамі самазахавання і самасцвярджэння ва ўмовах чужой палітычнаправавой сістэмы. Праваслаўная царква не стала надзейнай апорай беларускай сялянскай апазіцыі. Праваслаўнае беларускае дэмакратычнае аб’яднанне, што дзейнічала ў 1927—1931 гг., спрабавала бараніць культурныя правы беларусаў, але галоўнымі ў яго праграме былі рэлігійныя патрабаванні. Ангажаванасці праваслаўнай царквы ў беларускі рух перашкаджалі яе апалітычнасць, рускі характар культуры, а таксама паланафільства пэўнай часткі кліру. У 1935 г. пры падтрымцы польскіх ўладаў у Беластоку арганізавалася Таварыства праваслаўных палякаў імя Юзафа Пілсудскага. Пазней такія арганізацыі ўзніклі ў Гародні, Слоніме, Ваўкавыску і Наваградку. Абураныя вернікі, якіх прымушалі маліцца папольску, пакідалі храмы. У такіх умовах ролю агульнанацыянальнага хрысціянскага лідэра пачало браць на сябе каталіцкае духавенства. 3 кастрычніка 1926 г. Хрысціянская дэмакратычная злучнасць беларусаў стала палітычнай партыяй усяго беларускага насельніцтва незалежна ад яго веравызнання і займела новую назву Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Яна доўжыла традыцыю беларускіх хадэкаў у змаганні за аб’яднаную і незалежную Беларусь, а таксама за беларускую мову. Самымі вядомымі лідэрамі гэтага руху былі ксяндзы Адам Станкевіч і Вінцэнт Гадлеўскі, якія вельмі крытычна ставіліся да СССР.
Беларускія “паланафілы”. У 1930 г. Антон Луцкевіч разам з Радаславам Астроўскім заснавалі ў Вільні Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацыяў (скарочана Цэнтрасаюз). У адрозненне ад дзеячаў Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, Антон Луцкевіч бачыў мажлівасць рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў беларусаў праз супрацоўніцтва з польскім урадам. Цэнтрасаюз займаўся стварэннем бібліятэк, вясковых чытальняў, распаўсюджваннем сельскагаспадарчай і беларускай літаратуры пад назвай “Сялянская
Заходняя Беларусь
273
бібліятэка”, выдаваў газэту “Наперад”. Да Цэнтрасаюза быў прыцягнуты шэраг беларускіх грамадскіх арганізацыяў. Увосень 1931 г. Луцкевіч і Астроўскі стварылі Беларускі царкоўны камітэт, праз год Таварыства Беларускай асветы і пачалі выдаваць штогоднік “Родны край”. Праўрадавы беларускі цэнтр па сутнасці супрацьстаяў незалежніцкім памкненням віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта, у якім пераважалі дзеячы беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Пілсудчыкі перахопліваюць эстафету ў сталіністаў. Санацыйны рэжым Юзафа Пілсудскага не палічыў патрэбным пайсці на супрацоўніцтва з беларускімі антыкамуністычнымі сіламі, рашуча адмовіўся ад палітыкі саступак 1926—1927 гадоў і стаў на шлях асіміляцыі беларусаў. Гэтаму спрыяла і прыпыненне палітыкі беларусізацыі ў БССР. Уплыў Мінска слабеў. Улагожванне беларусаў рабілася не такім актуальным. Беларуская культурнаасветная дзейнасць пачала абмяжоўвацца. У1928 г. была прыпыненая праца Радашкавіцкай гімназіі, у 1930 г. забароненая дзейнасць Беларускага выдавецкага таварыства, у 1931 г. зачыненая Клецкая гімназія, у 1934 г. Наваградская. У гэты час Украінская ваенная арганізацыя вяла з польскімі ўладамі падпольную вайну. Курс на паўстанне ўзяла і КПЗБ. У другой палове 1931 г. першай палове 1932 г. карныя экспедыцыі пасылаліся ў раён Кобрына (шэсць разоў), Наваградка (чатыры разы), Пінска, Ашмянаў, Свянцянаў (па адным разе). У Полыпчу было вывезена каля тысячы чалавек з Вільні, 49 з Наваградка, 12 з Кобрына.
Прадаўжальнікі справы Пілсудскага. У сярэдзіне 30х гадоў Польская дзяржава ўступіла ў перыяд адноснай эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці. Улады выкарысталі гэта для яшчэ большага замацавання прававых падставаў унітарнасці дзяржаўнага ладу. У новай канстытуцыі 1935 г. правы ўсіх непалякаў зусім урэзваліся. Месца памерлага 12 мая 1935 г. Юзафа Пілсудскага заняў Эдвард РыдзСміглы. Прэзідэнтам рэспублікі стаў Ігнацій Масціцкі. Гэтыя пераемнікі нябожчыка і пачалі новае наступленне на беларускі рух. У КартузБярозе з 1934 г. па 1939 г. дзейнічаў самы жорсткі на тэрыторыі Заходняй Беларусі канцлагер. Праз яго прайшлі амаль 10 тыс. чалавек беларусаў, украінцаў, палякаў барацьбітоў за нацыянальную незалежнасць і дэмакратыю. Зачыніліся Таварыства беларускай школы (1936), Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры і Саюз беларускіх настаўнікаў (1937), Беларускі гаспадарчы саюз (1938). Яшчэ ў