• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Палітычны тэрор. У 1923 г. у Беластоку адбыўся судовы “працэс 45ці”, у выніку якога 20 вядомых беларускіх кіраўнікоў нацыянальнавызваленчага руху асудзілі на катаргу. Беларуская партыя эсэраў была практычна вынішчаная. У польскіхтурмах сядзелі каля 1300 па
    Заходняя Беларусь
    265
    літычных вязняўбеларусаў. Самавольства ўладаў даходзіла да крайнасцяў. Жыхары Заходняй Беларусі штрафаваліся і кідаліся ў турмы часам без усякай віны. Вязняў катавалі, пра што ведала Адміністрацыйная камісія сейма. Вядомыя культурныя і палітычныя дзеячы Францыі  Поль Пэнлёвэ, Філіп Эрыё, Рамэн Ралан, Леон Блюм пратэставалі ў 1924 г. супраць здзекаў польскіх уладаў з палітычных зняволенных.
    Антыпольскі рух пад кіраўніцтвам камуністаў. Ужо ў 1922 г. левыя эсэры Язэп Лагіновіч і Леапольд Родзевіч стварылі прасавецкую Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю (БРА), а ў снежні 1923 г. злучыліся з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ), створанай у кастрычніку таго ж года. Яна лічылася філіяй Камуністычнай партыі Польшчы. Іншага выхаду ў эсэраў не было. Польскія рэпрэсіі аслабілі іх партыю, а Літва ў падтрымцы адмовіла. Падмацаваныя эсэрамі заходнебеларускія камуністы распачалі працу сярод сялянства і значна павысілі сваю палітьгчную вагу. Спачатку (1924—1925) яны яшчэ мелі пэўную свабоду ў дзеяннях ад Масквы. Адчуваўся ўплыў былых эсэраў. Яны склалі ў КПЗБ нацыянальнае крыло, якое бальшавікі ахрысцілі “сэцэсіяй” (адшчапенцамі). Яго лідэрамі выступілі члены ЦК КПЗБ Міхаіл ГурынМаразоўскі і Тамашэўскі. Іх ідэалам была адзіная Беларусь і адзіная кампартыя, незалежная ад Масквы і Варшавы. Незалежнікі лічылі, што беларусы не маюць нацыянальнай свабоды ні ў Польшчы, ні ў СССР. Свае надзеі яны беспадстаўна ўскладалі на народнае паўстанне ў Заходняй Беларусі ўвосень 1924 г.  яно, на іх думку, магло вызваліць заходніх беларусаў ад польскай акупацыі. Бальшавікам, аднак, удалося прыдушыць “сэцэсію”, прыслаўшы новых кіраўнікоў з Мінска. КПЗБ фактычна кіравалася з Мінска і Масквы. Савецкія эмісары таксама лічылі, што асноўнай задачай КПЗБ была падрыхтоўка паўстання ў Заходняй Беларусі і ўстанаўленне там савецкай улады. Дзеля гэтага ў Лошыцы, пад Мінскам, рыхтавалі спецыяльныя партызанскія атрады на чале з такімі выпрабаванымі чэкістамі, як Кірыла Арлоўскі, Станіслаў Ваўпшасаў, Васіль Корж і інш. Улетку 1924 г. партызанскія атрады з БССР перайшлі мяжу і пачалі дзеянні ў Заходняй Беларусі, маючы сталы прытулак на савецкай тэрыторыі. Яны нападалі ўначы на дамы абшарнікаў, паліцэйскіх, чыноўнікаў, забівалі сотні людзей. Да савецкіх партызанаў далучаліся і мясцовыя жыхары з ліку беларусаў. Для барацьбы з партызанамі пры польскім Генеральным штабе быў створаны спецыяльны аддзел. Атрымаўшы надзвычайныя паўнамоцтвы,
    266
    Перыяд 1921—1939
    генералы Эдвард РыдзСміглы і Люцыян Жалігоўскі нанеслі беларускім партызанам паражэнне. Але канчаткова край суцішыўся толькі ў 1925 г. У красавіку гэтага года толькі ў Наваградскім ваяводстве паліцыя арыштавала каля 1400 чалавек. Партызанскія камандзіры з атрадамі адышлі на тэрыторыю БССР. Зацішэнню спрыялі і камуністы, якія падмянялі нацыянальнавызваленчыя ідэалы незразумелымі для вяскоўцаў лозунгамі дыктатуры пралетарыяту і перамогі сусветнай рэвалюцыі. Разлікі на тое, што заходнебеларускае сялянства ўзнімецца на масавае паўстанне, не спраўдзіліся.
    Касцёл паказвае прыклад паразумення з беларусамі. У 1923 г. ордэн марыянаў адкрыў у Друі першы беларускі касцёл на чале з ксяндзом Цікотам. Генерал ордэна, віленскі біскуп літовец Ежы Матулевіч спрыяў яго працы і ўвогуле дапускаў у касцёлах як літоўскую, так і беларускую мовы. У тым жа 1923 г. пры кляштары адчынілася польская ўрадавая гімназія, дзе, аднак, панаваў беларускі дух. Кляштарная гаспадарка і зробленае яшчэ ў 1916 г. ахвяраванне княгіні Магдалены Радзівіл прыносілі добры даход. Друйскі кляштар падтрымліваў культурнарэлігійнае таварыства ксяндзоўбеларусаў “Светач”, якое, праўда, у ліпені 1924 г. было забароненае. 3 1925 г. новы віленскі біскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі пачаў забараняць у касцёлах Віленшчыны беларускую мову. Беларускія святары перамяшчаліся ў польскія парафіі, а на іх месца прысылаліся чужынцы. Тым не менш, марыяне фінансавалі створаную ў 1926 г. у Вільні беларускую друкарню імя Францішка Скарыны і выдавецкую дзейнасць Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Ксяндзы Цікота, Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі і грамадскі дзеяч Фабіян Ярэміч утварылі патаемную суполку для падтрымкі беларускага руху.
    25.3.	Барацьба за Ўз’яднанне з савецкай Беларуссю. 1925—1927
    Палітыка часовых саступак. Польскія ўлады асноўны ўдар скіроўвалі супраць палітычных лідэраў і імкнуліся не правакаваць сялянства на далейшыя выступленні. Дзяржаўныя рэформы 1924— 1925 гг. прадугледжвалі двухмоўныя школы і некаторае землеўпарадкаванне. Адкрыццё беларускіх школаў залежала ад добрай волі мясцовай адміністрацыі, а на захадзе Беласточчыны яны ўвогуле не дазваляліся. У 1925 г., праз год пасля прыняцця моўнага закона, беларусы мелі тры піколы з выкладаннем на роднай мове і 19 школаў
    Заходняя Беларусь
    267
    двухмоўных. Ва ўрадавых колах замацавалася думка, што для рэальных саступак нацыянальным меншасцям Польшчы не хопіць нават усяго бюджэту, а маленькія саступкі толькі падштурхнуць іх на барацьбу. Таму зноў вяртаўся “болей танны” тэрор.
    Бальшавізацыя беларускіх лідэраў. А ў гэты час у савецкай Беларусі адбываліся вельмі прывабныя для заходніх беларусаў падзеі  Масква вяртала захопленыя беларускія тэрыторыі, дазваляла беларусізацыю, сяляне надзяляліся зямлёй. Складалася ўражанне, быццам ідэя беларускай дзяржаўнасці цалкам рэалізуецца. Сярод дзеячаў Заходняй Беларусі пачало пераважаць добразычлівае стаўленне да БССР. Беларускі пасол у Сейме Браніслаў Тарашкевіч заяўляў, што не верыць у магчымасць аўтаноміі Беларусі і спадзяецца на сацыялістычную рэвалюцыю ў Польшчы. Захапленне бальшавіцкай Беларуссю пашырылася і на беларускую эміграцыю ў Літве, Латвіі, Чэхаславакіі і Германіі. 1216 кастрычніка 1925 г. у Берліне адбылася II Усебеларуская канферэнцыя. На ёй прысутнічаў і прадстаўнік савецкай Беларусі Зміцер Жылуновіч, які меў спецыяльнае заданне ад бюро ЦК кампартыі Беларусі дамагацца ліквідацыі беларускага ўрада ў эміграцыі і перацягнуць яго дзеячаў у Мінск. Савецкім камуністам удалося пераканаць членаў урада БНР на чале з Аляксандрам Цвікевічам прыпыніць сваю дзейнасць і прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальнага адраджэння Беларусі. Пасля спынення дзейнасці ўрада БНР дзеячаў Заходняй Беларусі і замежжа пачалі ўсё настойлівей перавабліваць на працу ў БССР. У Мінск прыехаў былы прэм’ерміністар БНР Аляксандр Цвікевіч, за ім  іншыя вядомыя эмігранты. Па заканчэнні мінскай акадэмічнай канферэнцыі 1926 г. па асабістым запрашэнні Аляксандра Чарвякова ў савецкую Беларусь пераехаў і Вацлаў Ластоўскі. Беларускія лідэры наўрад ці цалкам давяралі бальшавікам. Закон 1923 г. аб амністыі яшчэ не быў гарантыяй. Патрыёты рызыкавалі. Але жаданне хоць нешта зрабіць для нацыянальнага адраджэння пераважала. У Заходняй Беларусі яшчэ дзейнічала Беларускапольскае таварыства (Трэпка, Валейша, іншыя), выходзіла паланафільская газэта ‘Трамадзкі голас”, але значная частка тамтэйшых беларускіх лідэраў таксама пачала арыентавацца на ўз’яднанне з БССР. Так сумеснымі намаганнямі эндэкаўская Полыхіча і камуністычная Беларусь  адна бізуном, другая пернікам  істотна аслабілі незалежніцкую плынь у беларускім нацыянальнавызваленчым руху.
    Захаванне незалежніцкай плыні. Кіраўніцтва Рады БНР, якое знаходзілася ў Празе на чале з яе прэзідэнтам Пятром Крачэўскім,
    268
    Перыяд 1921—1939
    адмовілася прызнаць самароспуск рады міністраў, які адбыўся на II Усебеларускай канферэнцыі. Тым больш, што прызнанне БССР было зроблена міністрамі БНР ужо пасля іх адстаўкі. Таму сімвалічная ўлада Беларускай Народнай Рэспублікі захавалася. Рада БНР дагэтуль існуе ў ЗША, а яе прэзідэнтам з’яўляецца Ілонка Сурвіла. I яна пакуль не збіраецца перадаваць свае сімвалічныя паўнамоцтвы нікому. Што тычыцца 20х гадоў, то незалежнікамі заставаліся яшчэ лідэры эсэраў Тамаш Грыб, Палута Бадунова, Язэп Мамонька, старшыня Рады БНР Васіль Захарка, які стаў пераемнікам Пятра Крачэўскага пасля яго смерці ў 1928 г.
    Раскол Беларускага клуба. У 1924 г. Масква памяняла тактыку ў дачыненні да Польшчы. Замест безвьшіковых партызанскіх акцыяў стаўка рабілася на падрыхтоўку ўсеагульнай рэвалюпьгі. Выкарыстоўваліся ўсе легальныя сродкі. Праз КПЗБ савецкае кіраўніцтва пайшло на збліжэнне з левым крылом Беларускага пасольскага клуба ў польскім парламенце. У выніку перамоваў з камуністамі 24 чэрвеня 1925 г. левыя паслы абвясцілі пра выхад з Беларускага клуба і стварэнне новай фракцыі  Беларускай сялянскаработніцкай грамады (БСРГ) на чале з сацыялдэмакратам Браніславам Тарашкевічам. У Беларускім пасольскім клубе засталіся тры чалавекі. Адзін  Адам Станкевіч  засяродзіўся на рэарганізацыі партыі беларускіх хадэкаў, якія спавядалі ідэю адзінай і незалежнай беларускай дзяржавы, а да яе ўтварэння змагаліся за роўныя правы беларусаў і палякаў. Яшчэ двое  паслы правай арыентацыі Фабіян Ярэміч і Васіль Рагуля  стварылі партыю Беларускі сялянскі саюз, якая заставалася адданай ідэалам Беларускага пасольскага клуба і арыентавалася на Літву.
    Ідэя ўзброенага яднання з БССР. Першым пунктам праграмы БСРГ, якую напісаў Браніслаў Тарашкевіч, было патрабаванне аб’яднання ўсіх беларускіх земляў у адзіную незалежную рэспубліку пад уладай сялянаў і рабочых. Фактычна гэта азначала далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Зразумела, што мірным шляхам адбыцца яно не магло. Лідэры БСРГ (Браніслаў Тарашкевіч, Сымон РакМіхайлоўскі і інш.) пагаджаліся з прэтэнзіямі Масквы на валоданне ўсімі беларускімі тэрыторыямі, але пры ўмове, што Беларусь здабудзе ў складзе СССР сапраўдную дзяржаўнасць. БСРГ стала па сутнасці легальнай часткай КПЗБ. Браніслаў Тарашкевіч быў яе членам. У 1927 г. урад БССР выдаткаваў для КПЗБ каля паўмільёна рублёў. Яны перадаваліся заходнебеларускім камуністам праз прадстаўніка СССР у Варшаве Аляксандра Ульянава, які быў сьшам вядомага мінскага доктара.
    Заходняя Беларусь
    269
    Атрыманыя ад беларускага савецкага ўрада грошы размяркоўваў дырэктар Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні Радаслаў Астроўскі. Пад уплыў камуністаў падпала і створанае ў 1921 г. Таварыства беларускай школы, якое з 1926 г. атрымала права дзейнічаць не толькі на Віленшчыне, але і ва ўсёй Заходняй Беларусі. 3 1925 г. Таварыства праводзіла збор подпісаў за адкрыццё беларускіх школаў.