Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Мастацтва. У верасні 1920 г. у Мінску пачаў дзейнічаць Беларускі дзяржаўны тэатр. Аснову яго трупы склалі ўдзельнікі Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. У тым жа годзе ў сталіцы быў заснаваны беларускі тэатр пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка. 31926 г. тэатр Галубка пачаў называцца Беларускім дзяржаўным вандроўным тэатрам. У тым жа годзе ў Віцебску адчыніўся Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ2, у адрозненне ад мінскага БДТ1). Віцебская трупа склалася з выпускнікоў беларускай драматычнай студыі, заснаванай у Маскве ў 1921 годзе. Тэатральнае мастацтва, як і
256
Перыяд 1921—1939
літаратура, перажывала ўздым, аднак і яно не пазбегла бальшавіцкай цэнзуры. У1926 г. з рэпертуара БДТ1 выкінулі п’есу “Тутэйшыя” Янкі Купалы. У 1927 г. такі ж лёс напаткаў п’есу “Апраметная” Андрэя Мрыя, у якой у казачнай форме паказвалася барацьба беларусаў за родную мову. У Віцебскім мастацкім тэхнікуме з 1923 г. працаваў выпускнік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Валянцін Волкаў, мастак выключна пралетарскай тэматыкі. Мінскі майстар Уладзімір Кудрэвіч аддаваў перавагу пейзажу. Найбольшае ўвасабленне беларуская традыцыя і гісторыя знайшлі ў творчасці маладога мастака Міхаіла Філіповіча (“Бітва на Нямізе”, “Паўстанне К. Каліноўскага” і інш.). У 20я гады пачыналі сваю творчасць скульптары Аляксандр Грубе, Абрам Бразер. Узнаўлялася дзейнасць кінатэатраў. У 1920 г. гледачы ўбачылі першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль” пра барацьбу партызанаў з польскімі захопнікамі. Рэжысёрам выступіў Юрый Тарыч. На Першамайскім свяце ў Мінску ў 1925 г. прайшлі першыя здымкі кінахронікі. Кінастудыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь” зза адсутнасці ўласнай матэрыяльнай базы была створаная ў 1928 г. у Ленінградзе. У 1930 г. беларускі кінематограф стаў гукавым. Аднак з Масквы паступіў загад, каб кінастужкі рабіліся толькі на рускай мове. Так што ўжо на працягу 20х гадоў паступова ствараліся ўмовы для пераходу да таталітарнай культуры.
Месца беларусізацыі ў нацыянальным самасцвярджэнні. Беларусізацыя падмянялася саветызацыяй. Яна супала з этапам фармавання сучаснай беларускай нацыі, а таму істотна дэфармавала яго натуральную хаду. Беларусізацыя гарадоў заклала новую саветызаваную беларускую культуру, якая мела плебейскі (пралетарскі) змест і супрацьпастаўлялася “нашаніўскай”, што захоўвалася ў Заходняй Беларусі і ў эміграцыі. Усё гэта істотна зніжала яе прываблівасць і збядняла нацыянальны змест. Праўда, на працягу 20х гадоў у ёй яшчэ зберагалася нацыянальная адметнасць, а вынікі саветызацыі яшчэ не сталі для беларускага грамадства разбуральнымі. Удалося захаваць традыцыйную сялянскую гаспадарку і традыцыйную сялянскую культуру. Савецкаму кіраўніцтву не ўдалося ўзяць пад свой кантроль вясковую гаспадарку і навязаць сялянам ідэалы бальшавізму зза недахопу і некампетэнтнасці савецкіх кадраў, а таксама супрацьдзеяння новай уладзе большай часткі вяскоўцаў. Беларусы дамагліся прызнання статусу самабытнасці, у якой царскі рэжым ім увогуле адмаўляў. У Беларусі пачыналі нават традыцыйна звяртацца адзін да аднаго са слоў “дзяцька” і “цётка”, а не “таварыш”. Беларусы, як і іншыя
Заходняя Беларусь
257
народы СССР, самі заваёўвалі права на самавызначэнне і самі праводзілі яго ў жыццё. Заслугі бальшавікоў тут вельмі сціплыя. Ім заставалася пагаджацца з патрабаваннямі народаў, бо іначай яны не захавалі б свайго ўплыву на “нацыянальныя ўскраіны”.
Месца маладой БССР у нашай гісторыі. Палітыка НЭПа і беларусізацыі ўмацавала савецкую ўладу ў Беларусі. Шанцы зрынуць яе ў патрыятычнай апазіцыі практычна зніклі. Палітычныя матывы стварэння бальшавікамі БССР тады мала хто разумеў. А па сутнасці гэтай акцыяй усяго толькі разыгрывалася беларуская карта супраць Польшчы з мэтай падпарадкавання ў будучым Заходняй Беларусі. Стварэнне савецкай мадэлі нацыянальнакультурнай аўтаноміі БССР у 20х гадах было таксама вымушаным крокам крамлёўскіх уладароў. Наданне БССР статуса аўтаноміі праводзілася з мэтай не дапусціць рэалізацыі ідэі нацыянальнай незалежнасці беларускага народа. Аднак, з іншага боку, пад апекай савецкай Расіі часткова ажыццявіліся ідэалы вольнасці скамунізаваных беларусаў. Яны атрымалі ад Масквы БССР (1919) і часовую аўтаномію (1924—1929). Ужо сам па сабе факт існавання нэпаўскай Беларусі паспрыяў росту нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і міжнароднаму самасцвярджэнню беларускай дзяржаўнасці.
25. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ. 1921—1939
Як разгортваліся падзеі на заходнебеларускіх землях, захопленых Польшчай, сучасныя жыхары Беларусі ведаюць слаба. Савецкая гістарыяграфія малявала гэты перыяд нашай гісторыі выключна чорнымі фарбамі.
25.1. Паміж Польшчай і Літвой. 1921—1923
Антыпольскі партызанскі рух 1921 г. У адказ на Рыжскі дагавор ковенскі эміграцыйны ўрад БНР склікае ў верасні 1921 г. Ію Беларускую нацыянальнапалітычную канферэнцыю ў Празе. У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі беларускіх нацыянальных партыяў і арганізацыяў, якія дзейнічалі паза межамі БССР. I там прагучаў заклік да ўзброенага паўстання ў Заходняй Беларусі і БССР дзеля ўзнаўлення БНР. Польшча і Расія абвяшчаліся акупантамі. Арганізацыю супраціўлення ўзяў на сябе эміграцыйны ўрад Вацлава Ластоўскага ў Коўне.
258
Перыяд 1921—1939
Аднак рэальная падрыхтоўка ўзброенага паўстання стала магчымай толькі супраць Польшчы. Гэтаму спрыяла Літва і Германія. Страціўшы падтрымку савецкай Расіі і не знайшоўшы паразумення з польскім урадам, літоўская дзяржава паранейшаму апекавалася эмігранцкім урадам БНР. Гэта дазваляла ёй рабіць заявы перад Лігай Нацыяў і еўрапейскімі дзяржавамі ад імя жыхароў Віленшчыны і Гарадзеніпчыны, на падпарадкаванне якіх яна прэтэндавала. Літва стала базай беларускага партызанскага руху супраць польскіх уладаў. На яе тэрыторыі арганізаваўся Саюз вольных беларускіх стралкоў, які рыхтаваў кадры для паўстанцаў. Адным з кіраўнікоў гэтай вайсковай арганізацыі быў Аляксандр Цвікевіч. У межах польскай дзяржавы ўлетку 1921 г. утварыўся Цэнтральны беларускі паўстанцкі камітэт на чале з былым лідэрам Рады Случчыны Уладзімірам Пракулевічам. Галоўная роля ў кіраванні нацыянальнавызваленчай барацьбой выпала тады на долю беларускіх эсэраў. Яны мелі ваенную арганізацыю пад назвай Брацтва беларусаў. Найбольш інтэнсіўны партызанскі рух назіраўся на Беласточчыне і Гарадзеншчыне, дзе вельмі адчувалася жорсткасць новай улады. Адным з цэнтраў партызанскай барацьбы стала Белавежская пушча. Атрадамі беластоцкіх партызанаў кіраваў Герман Шыманюк (Скамарох). Буйную паўстанцкую арганізацыю ўзначальваў былы царскі афіцэр Вячаслаў Разумовіч, вядомы як атаман Хмара.
Альтэрнатыва ўзброенай барацьбе. У адрозненне ад ковенскага ўрада БНР, віленскія беларускія дзеячы, раней звязаныя з Найвышэйшай радай, лічылі, што шляхам узброенай барацьбы дасягнуць незалежнасці Беларусі немагчыма. Вайна на два франты і супраць Польшчы, і супраць Расіі была, на іх думку, не пад сілу. Яны не выключалі пошукаў пэўнай спагады ў Варшаве. Тым больш, што і Версальскі і Рыжскі мірныя дагаворы абавязвалі Польшчу шанаваць культурныя і сацыяльныя правы нацыянальных групаў.
Ідэя дзяржаўнасці ў коле віленскіх беларусаў. Дыктатар Сярэдняй Літвы генерал Люцыян Жалігоўскі даволі прыхільна ставіўся да беларускай культурнаасветнай дзейнасці. Беларускія сацыялдэмакраты Антон Луцкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аркадзь Смоліч, Браніслаў Тарашкевіч, Фабіян Ярэміч, хрысціянскі дэмакрат ксёндз Адам Станкевіч, беспартыйны Максім Гарэцкі (вядомы пісьменнік), што гуртаваліся вакол Беларускага нацыянальнага камітэта, створанага 10 кастрычніка 1920 г., вырашылі скарыстацца гэтым для пашырэння беларускіх школаў, арганізацыяў і кааператываў. Прафесар Бра
Заходняя Беларусь
259
ніслаў Тарашкевіч заняў пасаду кіраўніка беларускага сектара ў дэпартаменце асветы ўрада Сярэдняй Літвы. Названых людзей спакушала і надзея на стварэнне на Віленшчыне беларускай аўтаноміі. Развіваючы ідэю краёўца Міхала Ромера, прафесар гісторыі Вітольд Камянецкі прапаноўваў утварыць на ўсходніх зямлях тры кантоны: Літва Заходняя з Коўнам (літоўскі), Літва Сярэдняя з Вільняй (польскабеларускі), Літва Усходняя з Мінскам (беларускі), якія сталі б федэратыўнымі адзінкамі польскай дзяржавы. Надзеі беларускіх лідэраў стварыць з беларусіх земляў у складзе Польшчы аўтаномную адзінку падмацоўваліся і абяцаннямі польскага кіраўніцтва. Таму ўвесну 1921 г. поруч з Беларускім нацыянальным камітэтам у Вільні быў нават створаны нелегальны Беларускі палітычны камітэт, дзейнасць якога выходзіла за рамкі асветніцтва і адукацыі. Але камітэт хутка распаўся, бо ў ім выявілася наяўнасць польскай агентуры і стала зразумелай несур’ёзнасць польскіх прапановаў.
Культурная дзейнасць. У 1921 г. Антон Луцкевіч, які адышоў ад палітыкі, заснаваў у Вільні Беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Каб пераадолець польскі ўплыў у Беларусі, ён удасканаліў беларускі правапіс лацінскім шрыфтам, папулярызаваў літаратурную спадчыну свайго народа. У снежні 1921 г. па ініцыятыве Браніслава Тарашкевіча ўзнікла Таварыства беларускай школы, якое ставіла сабе за мэту пашырэнне навучання беларускіх дзяцей на роднай мове. I гэта ўдавалася рабіць на працягу амаль усяго польскага панавання. На пачатку 20х гадоў беларускія гімназіі дзейнічалі ў Вільні, Наваградку, Нясвіжы, Радашкавічах, Гарадку, Клецку, Будславе, Гародні. Існавала каля 400 пачатковых беларускіх школаў. У Барунах (Ашмяншчына) і Свіслачы працавалі беларускія настаўніцкія семінарыі.
Ідэя беларускалітоўскай дзяржаўнасці. Вялікія спадзяванні паранейшаму звязваліся з Літвой. Дапамога літоўскай дзяржавы ў 1921 г. была як ніколі шчодрая. Яна ўтрымлівала ўрад БНР, садзейнічала ў экспарце тавараў з Германіі ў Заходнюю Беларусь, фінансавала правядзенне Беларускай канферэнцыі ў Празе, прымала палітычных бежанцаў. У цэлым беларускі ўрад атрымаў ад Літвы каля 2 млн. марак (1920 і 1922 гг.). He выпадкова таму, што 6 красавіка 1921 г. ковенскі ўрад БНР у лісце да прэзідэнта Брусельскай польскалітоўскай канферэнцыі аб межах згаджаўся на часовы пераход беларускіх земляў ад Польшчы да Літвы. За перадачу беларускіх земляў Літве выступіла і Цэнтральная Беларуская рада Гарадзеншчыны і Віленшчыны. Беларускія лідэры спадзяваліся на аднаўленне беларуска