Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
238
Перыяд 1914—1920
Спробы ўтаймавання беларускага сялянства. Вынішчаць дух незалежнасці ў беларускага народа бальшавікі пачалі ўжо ў 1920 г. пад кіраўніцтвам У. Леніна і пры маўклівай згодзе беларускіх камуністаў. Больш за тое, гэтыя камуністы самі жорстка душылі народныя паўстанні. У савецкай улады не хапала чыгуначных вагонаў, каб вывозіць арыштаваных у халодную Сібір. Гэта быў змрочны час у гісторыі Беларусі. I пад канец 1920 г. адкрытая нацыянальнавызваленчая барацьба згарнулася і трансфармавалася ў партызанку. У канцы лістапада 1920 г. каардынаваць антыбальшавіцкі партызанскі рух спрабавала “Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба”. Заснавальнікам яе быў Вячаслаў Адамовічстарэйшы. Кіраўніцтва партызанскімі атрадамі ўзначальваў Вячаслаў Адамовічмалодшы на мянушку Дзяргач. 3 26 лістапада ў Лунінцы (Заходняя Беларусь) пачаў дзейнічаць Галоўны штаб партызанскіх атрадаў на чале з Уладзімірам Ксяневічам на мянушку Грач. Тэарэтыкам і ідэолагам партыі выступаў чалец Галоўнага штаба, беларускі пісьменнік Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.). “Зялёнадубцы” абвясцілі сваёй асноўнай мэтай змаганне за незалежную і непадзельную Беларусь.
Вынікі вайны. У лістападзеснежні 1920 года ў Мінску праходзіў III з’езд КП(б)Б. Ён прызначыў ад імя Масквы новую адміністрацыю. Яе ўзначаліў Аляксандр Чарвякоў, які аб’яднаў у сваіх руках пасады старшыняў Цэнтральнага выканаўчага камітэта (квазіпарламента) і Савета народных камісараў (урада) Беларусі. Як і трэба было чакаць, мірны дагавор падпісваўся ў Рызе 18 сакавіка 1921 г. зноў без удзелу беларускай дэлегацыі. Гэты дагавор толькі пацвердзіў папярэднюю дамоўленасць Расіі і Полыпчы аб падзеле паміж сабой Беларусі і Украіны. Урад БНР не прызнаў Рыжскі мір для беларускага народа абавязковым і абвясціў, што народ будзе змагацца за сваю незалежнасць і непадзельнасць да канца. А Чарвякоў маўчаў, хоць яшчэ пяць месяцаў таму (у кастрычніку 1920 г.) запэўніваў прадстаўнікоў БНР у Рызе, што беларускі савецкі ўрад “на падзел Беларусі не пагодзіцца”.
Прычыны згортвання нацыянальнавызваленчага руху. Падчас бурных падзеяў 1919—1920 гг. беларусы ваявалі ў вайсковых злучэннях Расіі, Полыпчы, Украіны, Літвы, Эстоніі. Сваё беларускае войска стварыць не ўдалося. Таму Беларусь не было каму бараніць. А савецкая Расія і новая Польшча нахабна выкарыстоўвалі людскія рэсурсы і тэрыторыю краю ва ўласных інтарэсах. Каб адстаяць сваю нацыянальную дзяржаўнасць, беларусам не хапала нацыянальнай самасвядомасці, кіраўнічых кадраў, партыйнай арганізаванасці, палі
Барацьба за непадзельнасць
239
тычнага досведу, а таксама геапалітычнай стабільнасці і падтрымкі ад сваіх збольшага яўрэйскарускіх гарадоў. Тэрытарыяльнаму падзелу Беларусі папярэднічаў падзел беларускай эліты на шляхецкакаталіцкую і сялянскаправаслаўную часткі, якія потым апынуліся па розныя бакі дзяржаўнай мяжы. He мелі беларусы і міжнароднай падтрымкі. Смяротны прысуд Беларускай Народнай Рэспубліцы фактычна быў вынесены ўжо ў Версалі.
***
Такім чынам, перыяд 1914—1921 гг. у гісторыі Беларусі быў вельмі напружаны. Пачатак першай сусветнай вайны перапыніў мірны працэс нацыянальнай дыферэнцыяцыі, а можа, і мірнага распаду Расійскай імперыі на асобныя нацыянальныя дзяржавы. Вайна паскорыла гэты распад. На руінах імперыі адбылося ўзнаўленне беларускай дзяржаўнасці (БНР, сакавік 1918 г.). Але бальшавікі і пілсудчыкі зрабілі ўсё, каб яе знішчыць. Падчас савецкапольскай вайны 1919— 1920 гг. яны падзялілі не проста беларускія землі, яны распалавінілі тэрыторыю натуральна ўзніклай беларускай дзяржавы. У студзені 1919 г. ленінцы стварылі часовую БССР усяго на два месяцы для дыпламатычнага прыкрыцця свайго захопніцкага паходу на Захад у мэтах экспарту сацыялізму, а ў 1920 г. проста вымушаныя былі ўзнавіць савецкую Беларусь, каб супакоіць беларускіх бальшавікоў і ўтрымацца пры ўладзе.
VI. ПЕРЫЯД РАЗ’ЯДНАНАСЦІ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ
IЎЗДЫМУ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ. 1921—1939
24. БССР У 20Х ГАДАХ
Першыя гады бальшавіцкай улады былі для беларусаў даволі ліберальныя. Разгортвалася беларусізацыя... ці саветызацыя?
24.1. Адміністрацыйнапалітычныя змены
Партызанская барацьба. У 1921 г. у савецкай Беларусі яіпчэ не ўсё было ціха і мірна. У беларускіх пушчах заставаліся колішнія паўстанцы. На беларускіх землях пад Польшчай фармаваліся партызанскія атрады, якія пераходзілі потым на савецкую тэрыторыю. На пачатку чэрвеня 1921 г., па афіцыйных звестках савецкага кіраўніцтва, у БССР дзейнічала каля 3,5 тыс. “бандытаў”. Іх баявымі дзеяннямі ў значнай ступені кіраваў створаны ў 1920 г. Галоўны штаб партызанскіх атрадаў “Беларускай сялянскай партыі Зялёнага дуба”. Большасць партызанаў складалі беларусы: былыя гімназісты, настаўнікі, афіцэры, дзеці святароў і заможных сялянаў. Іх аб’ядноўвала адзіная мэта барацьба з бальшавікамі. Ратавала добрае веданне мясцовых лясоў і балотаў ды маўклівая падтрымка мясцовага насельніцтва. Некаторыя мелі агентуру ў савецкіх установах. Колькасна лясныя аддзелы не перавышалі 4050 чалавек, часам аб’ядноўваліся ці раз’ядноўваліся ў залежнасці ад абставінаў. Моцны партызанскі рух беларускага насельніцтва назіраўся ў Барысаўскім, Слуцкім, Ігуменскім паветах і нават у Віцебскай і Гомельскай губернях, якія тады ўваходзілі ў склад Расійскай Федэрацыі. Партызаны вынішчалі расійскіх бальшавікоў і іх стаўленікаў, палілі сельсаветы, павятовыя выканкамы, склады, крамы, пошты, масты, ільнозаводы, нарыхтаваны для сплаву лес, пераразалі тэлефонныя і тэлеграфныя лініі. Партызан Грамабой каля ст. Заходняя Дзвіна МаскоўскаВідзаўскай чыгункі спусціў пад
БССР у 20х гадах
241
адхон ваенны эшалон. Партызан Воранаў на р. Усвятчы патапіў параход “Камуніст” і баржы са збожжам. Георгій (Юрка) Моніч у красавіку 1921 г. затрымаў міжнародны цягнік Парыж Вена Варшава Масква Манчжурыя непадалёк ад сг. Прыяміна МаскоўскаБрэсцкай чыгункі, вылучыў камуністаў (каля 60ці) і загадаў кожнаму “ўсыпаць” па 50 шомпалаў. А ў 80ці беспартыйных адабраў усё, што можна, як плату за “спектакль”. Партызаны часам дастаткова эфектыўна паралізоўвалі дзейнасць савецкіх і партыйных установаў. Але некаторыя партызанскія аддзелы дапускалі яўрэйскія пагромы і рабаванне мірнага насельніцтва. Найбольш уласціва гэта было Чырванцу, які дзейнічаў са сваім конным атрадам на Магілёўшчыне і Смаленшчыне. Адмоўныя рысы партызаншчыны раслі па меры дэмаралізацыі байцоў, калі яны гублялі камандзіраў і веру ў сэнс сваёй барацьбы. Дзейнічалі ў лясах і звычайныя банды без усякіх палітычных мэтаў, гэтак званыя “зялёныя”. 3 другой паловы 1921 г. пачасціліся выпадкі, калі польскі бок арганізоўваў антысавецкія дыверсіі пад лозунгамі незалежнай Беларусі рукамі карэнных палякаў і рускіх з групы Барыса Савінкава. Да беларусаў не было даверу. Польскія службы бяспекі ліквідоўвалі сапраўдныя беларускія партызанскія атрады і гэтым дапамагалі бальшавікам.
Разгон некамуністычных партыяў. Дваццацітысячная Беларуская партыя эсэраў рыхтавала шырокае антысавецкае паўстанне па абодва бакі мяжы. Польскія ўлады змаглі выкрыць змову і арыштаваць кіраўніцтва. У савецкай Беларусі барацьбу з антысавецкім рухам узялі на сябе цэнтральныя карныя органы. У ноч з 16 на 17 сакавіка 1921 г. у Мінску было арыштавана каля 800 актывістаў партыі эсэраў, працаўнікоў ЦК і Мінскага камітэта. А з улікам партыйцаў, што працавалі па паветах, лічба арыштаваных дасягала 1500 чалавек. Сярод іх былі і вядомыя дзеячы беларускай культуры, якія падтрымлівалі “зялёнадубцаў”: Уладзімір Тэраўскі, Францішак Аляхновіч, Усевалад Фальскі і інш. У чэрвені 1924 г. беларускіх эсэраў прымусілі склікаць з’езд і абвясціць пра роспуск партыі як ва ўсходняй, так і ў заходняй Беларусі. Бунд пра самароспуск мусіў абвясціць раней на сваім нечарговым з’ездзе ў сакавіку 1921 г. Некамуністычныя партыі і грамадскія рухі перасталі існаваць увогуле. Усталёўвалася партыйная манаполія бальшавікоў.
Падаўленне ўзброенай апазіцыі. Дзеля барацьбы з беларускім падполлем мілітарызаваліся памежныя з польскай дзяржавай раёны. Лютавалі бальшавіцкія атрады асобага назначэння. Спачатку
242
Перыяд 1921—1939
карныя атрады ганяліся за партызанамі, а потым скіроўвалі ўдар і супраць насельніцтва, якое партызанаў падтрымлівала. Гучалі пагрозы забіваць кожнага дзесятага. Аб’яўляліся грашовыя ўзнагароды за дастаўку партызанскіх важакоў жывымі ці мёртвымі. У 1922 г. партызаны атрымалі амністыю, але, калі здаваліся, непазбежна траплялі пад бальшавіцкія рэпрэсіі. Пачала ажыццяўляцца неверагодная аперацыя па перасяленні ўсіх падазроных з памежнай паласы ў глыбіню Расіі і прысылцы на іх месца паслухмяных расійцаў і беларусаў. Падтрымка партызанаў сялянамі слабела зза рэпрэсіяў і ў выніку лібералізацыі эканамічнай палітыкі Масквы. Надзеі на знешнюю інтэрвенцыю або на сялянскія паўстанні не спраўджваліся. Большасць беларускіх партызанаў не мела між сабой добра арганізаванай сувязі. Ваеннае становішча ў Слуцкім і Ігуменскім паветах было адмененае ў красавіку 1922 г. Але ў некаторых месцах актыўны партызанскі антысавецкі рух не спыняўся да 1926 года. Партызаныадзінцы хаваліся па лясах літаральна да прыходу немцаў у 1941 г.
Увядзенне партыйнай дыктатуры. Ва ўладаннях савецкай Расіі ўсе кіраўнічыя функцыі канцэнтраваліся ў руках партыйнага апарату. Сельскія, раённыя, гарадскія і ўсе іншыя саветы арганізоўваліся адпаведнымі камітэтамі КП(б) і ім падпарадкоўваліся. Выбіраліся саветы па загадзя складзеных сггісах. Выбаршчыкаў з’яўлялася заўсёды менш за палову. Камуністычная партыя Беларусі налічвала 1,5 тыс. членаў у 1921 г. і 6,6 тыс. у 1925 г. У 1929 г. партыйнасавецкі апарат прыкладна на дзве трэці складаўся з яўрэяў, рускіх і палякаў. На долю беларусаў прыпадала адна трэць, а ў гандлёвых дзяржаўных установах — толькі 11%. Першымі сакратарамі кампартыі БССР Масква назначала латыша Вільгельма Кнорына (1920— 1922, 1927—1928), паляка Вацлава Багуцкага (1922—1924), рускіх А. АсаткінаУладзімірскага (лютыверасень 1924), Аляксандра Крыніцкага (1924—1927), аўстрыяка Яна Гамарніка (1928—1929). На тэрыторыю савецкай Беларусі аўтаматычна распаўсюджваліся рашэнні ЦК РКП(б) і кіраўнічых органаў савецкай Расіі. I толькі для адводу вачэй разпораз падпісваліся саюзныя дамовы.