• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Барацьба за непадзельнасць
    225
    Дзейнасць прапольскай партыі. Антон Луцкевіч хутка зразумеў, што польскія ўлады не падтрымаюць беларускую дзяржаўнасць. У лютым 1920 г. на прыёме ў Вільні Пілсудскі прызнаў, што ён не хоча рабіць ніякіх палітычных саступак на карысць “беларускай фікцыі”. Гэта прымусіла Луцкевіча пайсці ў адстаўку (28 лютага 1920 г.) і пераехаць у Вільню. Яго пераемнікам стаў Аркадзь Смоліч. У групу прапольскай арыентацыі ўваходзілі таксама Язэп Лёсік, Сымон РакМіхайлоўскі, Вацлаў Іваноўскі, кс. Адам Станкевіч. Спроба актывізаваць беларускае жыццё ў Мінску не мела поспеху. Землеўладальнікі настойвалі на інкарпарацыі Беларусі ў склад Полынчы, а ў беларускіх эсэраў варожасць да Полыпчы толькі ўзрастала. Створаная ў жніўні 1919 г. у Вільні Беларуская вайсковая камісія (БВК) з 10 чалавек была афіцыйна прызнаная Варшавай толькі 22 кастрычніка. У лістападзе яна пераехала ў Мінск і пад кіраўніцтвам Паўлы Алексюка спрабавала разгарнуць дзейнасць. У склад БВК уваходзілі Алесь Гарун, Сымон РакМіхайлоўскі, Францішак Кушаль. Іх праца не прынесла чаканых вынікаў. Беларусам не ўдалося стварыць ніводнага ваеннага злучэння, якое ўзяло б удзел у ваенных дзеяннях. Гэтаму ўсяляк перашкаджала польскае ваеннае камандаванне. Ніяк не спрыяў справе прынцып добраахвотнага набору, якога строга прытрымліваліся дзеячы БНР. Дзейнасць камісіі паралізоўвалася і ўсё большым расчараваннем Польшчай. Пазней, пры наступленні Чырвонай Арміі, Беларуская вайсковая камісія і падначаленыя ёй падраздзяленні перабраліся ў Лодзь, а потым па загадзе польскіх уладаў прыпынілі сваю дзейнасць. У маі 1920 г. Найвышэйшая рада прапанавала дзяржаўны саюз Польшчы з Беларуссю на ўзор былой Рэчы Паспалітай у разліку прадухіліць падзел Беларусі паміж Полыпчай і Расіяй. Аднак у чэрвені ў сувязі з пагаршэннем становішча на ўсходнім фронце яна патрабавала ўжо незалежнасці БНР і пратэктарату Лігі Нацыяў над тэрыторыяй Беларусі да склікання ўстаноўчага сейма.
    Незалежнікі. Палітычны апанент Антона Луцкевіча  Вацлаў Ластоўскі пасля двух месяцаў польскай турмы ў лютым 1920 г. з’ехаў у сталіцу Літоўскай Рэспублікі Коўну, дзе працавала забароненая польскімі акупантамі Народная рада БНР, і распачаў барацьбу за незалежнасць Беларусі ў саюзе з літоўцамі. Яго ўрад узяў на сябе функцыю міжнароднага прадстаўніцтва БНР. Вацлава Ластоўскага падтрымалі ўсе незалежніцкія партыйныя і грамадскія арганізацыі беларусаў, у тым ліку Беларуская партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў, прадстаўнікі якой уваходзілі ў Народную раду. Гэта партыя ўсту
    226
    Перыяд 1914—1920
    піла ў адкрытую ўзброеную барацьбу за незалежнасць. Па вёсках ствараліся сялянскія дружыны, якія аб’ядноўваліся ў “Сувязь беларускага працоўнага сялянства”. Барацьба вялася пад лозунгам: “Змагаймося  зможам!” Але для самастойнай барацьбы не ставала сілы. Таму беларускія эсэры звярнуліся па дапамогу да бальшавікоў.
    Прасавецкая арыентацыя. Са снежня 1919 г. існавала смаленскае эсэраўскабальшавіцкае пагадненне аб сумесных дзеяннях супраць польскіх акупантаў. Партызанскай барацьбой кіраваў створаны ў Мінску Беларускі паўстанчы камітэт. Вынікі яго дзейнасці былі сціплыя. Пазнейшыя перамовы Палуты Бадуновай у Маскве (май 1920 г.) пераканалі частку беларускіх эсэраў, што ленінцы ніколі не пойдуць на прызнанне незалежнасці БНР і ўрада Вацлава Ластоўскага. Ленінскі ўрад, разгортваючы падполле і атрады “чырвоных партызанаў”, імкнуўся скарыстаць беларускі рух у сваіх мэтах. Аднак левае крыло партыі эсэраў паранейшаму арыентавалася на саюз з бальшавікамі, маючы надзею разам з беларускімі камуністамі атрымаць уладу ў створанай пасля выгнання палякаў беларускай савецкай дзяржаве. I гэтую надзею ўсяляк падтрымліваў ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі, які ўжо не мог ігнараваць беларускія нацыянальныя сілы. Былыя эсэры Усевалад Ігнатоўскі, Язэп Каранеўскі, Міхась Кудзелька (паэт Міхась Чарот) і іншыя стварылі 1 студзеня 1920 г. Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА). Яна мела сваім цэнтрам Беларускі педагагічны інстытут у Мінску і абапіралася на падтрымку вясковых настаўнікаў і сялянаў. Гэтая арганізацыя імкнулася разгарнуць партызанскую барацьбу супраць палякаў і накіраваць беларускі рух у чырвонае рэчыіпча. Разам з тым, беларускія камуністы адстойвалі ідэю беларускай дзяржаўнасці. Такім чынам, польскі шавінізм штурхаў беларусаў у абдымкі расійскіх бальшавікоўінтэрнацыяналістаў. Але бальшавіцкі рух у Беларусі быў не толькі інтрыгай Масквы. Паступова ён рабіўся адной з ідэйнапалітычных плыняў у самім беларускім грамадстве. Прадстаўнікі гэтай плыні ахвяравалі незалежнасць свайго краю на карысць ідэалаў сацыяльнай рэвалюцыі.
    Спроба нацыянальнага паяднання. Новае кіраўніцтва Часовага беларускага нацыянальнага камітэта (Кузьма Цярэшчанка, Вацлаў Іваноўскі, Аркадзь Смоліч і інш.) настойвалі на неабходнасці кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху. На працягу першай паловы 1920 г. ЧБНК дамагаўся правядзення Другога Усебеларускага кангрэсу (з’езда) для вырашэння далейшага лёсу Беларусі. 3 гэтым
    Барацьба за непадзельнасць
    227
    пагаджаліся і беларускія партыі, але польскі ўрад не падтрымаў ініцыятыву ЧБНК. Падчас сустрэчы 20 лютага 1920 г. з Пілсудскім Іваноўскаму ўдалося дамагчыся для беларусаў толькі права займацца культурнаасветнай дзейнасцю ў межах Міншчыны ды ўпарадкаваць справы арганізацыі беларускіх вайсковых аддзелаў.
    23.3.	Як Расія з Польшчай дзялілі Беларусь
    Ваенныя дзеянні ўвесну і ўлетку 1920 г. 14 мая 1920 г. Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, якое, аднак, хутка захлібнулася. Затое ў ліпені поспех спадарожнічаў чырвонаармейцам. Праводзілася шырокая мабілізацыя, ствараліся загараджальныя атрады для расстрэлу дэзерціраў. Бальшавікі так і не адважыліся стварыць у Чырвонай Арміі беларускія вайсковыя фармаванні. 3 200 тыс. чалавек, мабілізаваных улетку 1919 г. на беларускіх землях, на Заходні фронт былі адпраўленыя толькі 40 тыс. Затое масава прыцягваліся ў Беларусь вайсковыя злучэнні латышскіх чырвоных стралкоў. Малады камандуючы Заходнім фронтам Міхаіл Тухачэўскі, выхадзец з беларускай смаленскай шляхты, трымаў курс на Варшаву, каб распаўсюдзіць ідэі сацыялізму на ўсю Еўропу. Адступленне польскага войска суправаджалася масавым марадзёрствам цывільнага насельніцтва. 11 ліпеня Чырвоная Армія захапіла Мінск, а ў сярэдзіне жніўня падышла да Варшавы. Але там чырваназорныя “пасланцы сацыялізму”, часта галодныя і паўразутыя, сустрэлі ўпартае супраціўленне. A 16 жніўня войска польскае змагло перайсці ў контрнаступленне. У абароне Варшавы ўдзельнічалі 1я і 2я беларускія дывізіі, сфармаваныя з жыхароў мястэчак і вёсак паміж Віліяй і Нёманам. У выніку контрнаступлення Мінск зноў на пэўны час (1517 кастрычніка) перайшоў у рукі польскіх уладаў. Дзесяткі тысячаў палонных чырвонаармейцаў, у тым ліку беларусаў, гінулі ад голаду і хваробаў.
    Пачатак гандлю беларускімі землямі. Яшчэ падчас наступлення на Варшаву савецкі ўрад пачаў дзяліць беларускія землі. 12 ліпеня 1920 г., улічваючы, што Літва варагуе з Полыпчай, ён схіліў літоўскае кіраўніцтва да падпісання ў Маскве мірнай дамовы. У адпаведнасці з ёю ленінскі ўрад Расіі прызнаваў незалежнасць Літоўскай Рэспублікі, а Віленскі край (з Гародняй, Шчучынам, Лідай, Ашмянамі, Смаргонню, Браславам)  яе неад’емнай часткай. 14 ліпеня Чырвоная Армія заняла Вільню, а пры вераснёўскім адступленні саступіла
    228
    Перыяд 1914—1920
    горад літоўскай арміі. Бальшавікі дамагліся таго, што літоўская дзяржава ўцягвалася ў вострую канфрантацыю з Полыпчай і БНР, якія прэтэндавалі на гэтыя ж тэрыторыі. Заняўшы Вільню, літоўскае кіраўніцтва нічога не зрабіла для беларускай справы ані ў адміністрацыйным уладкаванні, ані ў галіне культуры. У сувязі з гэтым беларускія арганізацыі Вільні выказалі недавер Дамініку Сямашку, які з лютага 1920 г. выконваў абавязкі міністра беларускіх справаў ва ўрадзе Літвы, бо Язэп Варонка быў западозраны ў сувязях з Масквой і пакінуў гэтую пасаду. А паводле жнівеньскай дамовы 1920 г. з Латвіяй, Масква перадала ёй памежную паласу беларускіх земляў Віцебскай губерні разам з Дзвінскам. Праз беларускае насельніцтва Дзвінпічыны яна планавала ўплываць на палітыку суседніх дзяржаваў.
    Стаўленне бальшавікоў да аднаўлення БССР. Адначасова ішлі спрэчкі пра аднаўленне савецкай дзяржаўнасці ў Беларусі. Гэтага настойліва патрабавалі беларускія камуністы, якія даказалі сваю адданасць Маскве барацьбой з палякамі. Пра ўзнаўленне Літбела не магло быць гаворкі. Літоўскі народ ужо стварыў сваю асобную дэмакратычную рэспубліку. Грамадзянская вайна пераканала У. Леніна, што без падтрымкі прасавецкіх нацыянальных сілаў бальшавіцкую “імперыю” не стварыць. А таму, каб прадухіліць пераход улады ў рукі нацыянальных сілаў, бальшавікі апраналіся ў нацыянальныя строі. Створаная пры ЦК КП(б) Літвы і Беларусі камісія, хоць і не знайшла ніякіх рэальных падставаў для ўтварэння беларускай савецкай рэспублікі, але мусіла выконваць дырэктывы Масквы.
    Другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі. 31 ліпеня 1920 г. была апублікаваная Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Яе тэрыторыя не мела пэўных межаў і складалася прыкладна з 18 паветаў пераважна Мінскай губерні. Масква паспела ўжо прыхапіць значную частку беларускіх земляў сабе, падзяліцца імі з Літвой і Латвіяй, а Беласточчыну ў перспектыве перадаць Полыіічы пасля насаджэння там савецкай улады на чале з польскім камуністам Юліянам Мархлеўскім. Вызначэнне межаў з непакорнай Украінай адкладалася. Новаўтвораная Савецкая Беларусь не мела ўнармаванага ўрада. Яго функцыі выконваў Ваеннарэвалюцыйны камітэт на чале з Аляксандрам Чарвяковым, створаны на аснове былога Мінскага ваеннага рэвалюцыйнага камітэта, што ўзнік яшчэ да заняцця Мінска бальшавікамі. У склад гэтай установы ўвайшлі лідэры беларускіх эсэраў і бундаўцаў. Беларускія эсэры патрабавалі стварэння ўрада з прадстаўнікоў усіх сацыя
    Барацьба за непадзельнасць
    229
    лістычных партыяў, арганізацыі самастойнага Беларускага войска і абвяшчэння поўнай незалежнасці Беларусі. Але Дэкларацыя толькі паўтарала Маніфест марыянетачнага ўрада Зміцера Жылуновіча ад 1 студзеня 1919 г. Таму эсэры яе не падпісалі. А беларускія камуністы пайшлі на супрацоўніцтва з расійцамі, бо верылі ў іх падтрымку незалежнай камуністычнай Беларусі. Што да абласнікоў, то яны шчыра заяўлялі, што разглядаюць ССРБ як нацыянальнакультурную аўтаномію беларусаў у складзе адной Мінскай губерні, дый тое часовую. У канцы 1920 г. Вільгельм Кнорын, старшыня ЦБ Кампартыі Беларусі (асобнай ад літоўскай з 5 верасня 1920 г.), інспіраваў увядзенне спецыяльнага цыркуляра аб перапісцы паміж камісарыятамі ССРБ абавязкова на рускай мове.