• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Беларускі паход БулакБалаховіча. 25 кастрычніка армія Станіслава БулакБалаховіча перайшла мяжу савецкай Беларусі. Упершыню за ўсю гісторыю ідэя вызвалення беларускіх земляў ад бальшавізму часова аб’яднала беларусаў, палякаў і рускіх, хоць у складзе вызваленчай арміі згоды паміж імі не было. Тым не менш, 6 лістапада БулакБалаховіч вызваліў Тураў, 8  Петрыкаў, 10  Мазыр. Бальшавіцкая харчразвёрстка спрыяла колькаснаму росту арміі (з 5,5 тыс. чалавек у кастрычніку да 11 тыс. чалавек у лістападзе). У Мазыры БулакБалаховіч абвясціў незалежнасць Беларусі і прыняў пасаду галоўнакамандуючага, адразу абвясціўшы загад на фармаванне Беларускага войска. Камандванне рускімі ваеннымі аддзеламі галоўнакамандуючы перадаў свайму брату  палкоўніку Язэпу БулакБалаховічу. Урады Ластоўскага і Луцкевіча, а таксама бальшавіцкі ўрад Чарвякова абвяшчаліся самазванымі. Беларускі палітычны камітэт ператвараўся ва ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта быў першы беларускі урад, які меў рэальную ўладу над канкрэтнай часткай беларускай тэрыторыі. На пасаду беларускага прэм’ерміністра быў прызначаны Вячаслаў Адамовіч (старэйшы). Павел Аляксюк стаў намеснікам прэм’ерміністра і міністрам замежных справаў, Юрый
    234
    Перыяд 1914—1920
    Станіслаў БулакБалаховіч у атачэнні сваіх паплечнікаў (стаіць чацвёрты злева). 1920 г. 3 архіва БелЭн.
    Сінкевіч  міністрам эканомікі, Радаслаў Астроўскі  міністрам асветы, палкоўнік Бяляеў ваенным міністрам. Урад Вячаслава Адамовіча выдаў маніфест да беларускага народа, у якім выклаў наступную праграму: барацьба за незалежнасць Беларусі, выпрацоўка канстытуцыі, канфіскацыя буйной памешчыцкай маёмасці, цесны саюз з Полынчай і апора на краіны Антанты. Урад надаў Станіславу БулакБалаховічу тытул начальніка беларускай дзяржавы. На працягу тыдня быў сфармаваны Сялянскі партызанскі аддзел і вайсковы полк. Ніякіх пярэчанняў у рускіх усё гэта не выклікала.
    Паражэнне БулакБалахавіча. Пасля Мазыра, відаць, пад уплывам рускіх афіцэраў і Барыса Савінкава армія Станіслава БулакБалаховіча, замест наступлення на Бабруйск  Мінск, рушыла ў напрамку Рэчыца  Гомель з надзеяй злучыцца з арміяй Пятра Урангеля. Але неўзабаве прыйшлі звесткі, што 14 лістапада рускі генерал быў разбіты чырвонаармейцамі. Гэта вельмі пахіснула баявы дух балахоўцаў. Заняць Рэчыцу не ўдалося. Камандаванне Чырвонай Арміі кінула на Палессе значныя сілы, якія акружылі войскі БулакБалаховіча. Дывізіі генерала вымушаныя былі адступаць. У канцы лістапада  пачатку снежня 1920 г. яны прабіваліся праз чырвоныя заслоны на падкантрольную Полыпчы тэрыторыю, дзе і былі інтэрнаваныя.
    Барацьба за непадзельнасць
    235
    I толькі некаторыя беларускія аддзелы засталіся ў савецкай Беларусі, каб распачаць антыбальшавіцкую партызанскую барацьбу. Пасля вайны праслаўлены генерал асталяваўся ў Белавежы, дзе займаўся дрэваапрацоўчай прамысловасцю, а ў маі 1940 г. загінуў у Варшаве падчас гестапаўскай аблавы як удзельнік польскага супраціўлення.
    Прычыны паражэння. План захопу Станіславам БулакБалаховічам Беларусі праваліўся. Гэты план не меў належнай падтрымкі з боку Польшчы, бо ўяўляў сабой толькі частку стратэгічнага разліку Юзафа Пілсудскага  аднавіць пры ўдзеле генерала Люцыяна Жалігоўскага саюзнае Польшчы Вялікае Княства Літоўскае і пры ўдзеле генерала Пятра Урангеля стварыць “Трэцюю Расію”. Аднак паходы Урангеля на Маскву і Жалігоўскага на Коўну не ўдаліся. Разлік на сялянскае паўстанне ў прыфрантавой Беларусі, нашпігаванай чырвонаармейцамі, не спраўдзіўся. Большасць вайскоўцаў арміі генерала БулакБалаховіча складалі рускія чырвонаармецы, што трапілі ў палон да палякаў і потым былі завербаваныя людзьмі Савінкава. Натуральна, што яны не мелі вялікага жадання ваяваць за незалежнасць Беларусі і пры першай магчымасці пераходзілі на бок Чырвонай Арміі. У тых умовах памкненні БулакБалаховіча абапіраліся на рэвалюцыйны рамантызм і межавалі з палітычным авантурызмам. Змагаючыся з бальшавізмам, генерал недаацэньваў народную падтрымку, гнуў спіну перад Пілсудскім, дзейнічаў на свой страх і рызыку і не пазбегнуў памылак. Вядома, што яго вайсковыя злучэнні, пераважна аддзелы рускіх эсэраў, дазвалялі сабе яўрэйскія пагромы. За жорсткасць асуджаў БулакБалаховіча і Антон Луцкевіч. Але антысемітызм не быў лозунгам кіраўніцтва балахоўцаў. Дастаткова сказаць, што ў склад арміі БулакБалаховіча ўваходзіў яўрэйскі эскадрон паручніка Цэйтліна. Відавочная залежнасць БулакБалаховіча ад Польшчы, а таксама саюз з Савінкавым звязвалі рукі генерала і не дадавалі яму аўтарытэту сярод палітычных лідэраў Беларусі. Але яго паход сведчыў пра жывучасць беларускай ідэі.
    Перадумовы Слуцкага паўстання. Зусім не выпадкова, што гэтае антысавецкае паўстанне выбухнула на слуцкай зямлі. Якраз тут, у Слуцку, з верасня 1917 г. пачала працаваць першая ў Беларусі беларуская гімназія. Случчына вылучалася заможнымі сялянскімі гаспадарамі. У часы БНР узнік Беларускі нацыянальны камітэт Случчыны. Гэты камітэт ствараў па населенных пунктах мясцовыя рады, вёў актыўную культурнаасветную і кааперацыйную працу. У сакавіку 1919 г. у Слуцкім павеце выбухнула антыбальшавіцкае паўстан
    236
    Перыяд 1914—1920
    не, задушанае ўладамі. Пасля заняцця Слуцка палякамі там узнавілася культурнаасветная дзейнасць. Працавалі беларускія школы і настаўніцкія курсы. А ў адказ на рабаванні польскіх вайскоўцаў разгортваўся партызанскі рух. Да ўсяго гэтага меў дачыненне Беларускі нацыянальны камітэт Случчыны. У ліпені 1920 г. яго разагналі бальшавікі. Але з іх адступленнем 11 кастрычніка таго ж года ён выйшаў з падполля і ўзяў уладу на слуцкім абшары ў свае рукі. На дамах Слуцка віселі белчырвонабелыя сцягі, па вуліцах хадзіла беларуская міліцыя. Па валасцях выбіраліся камітэты самакіравання. Польскія ўлады глядзелі на ўсё гэта скрозь пальцы, бо згодна з дамовай ад 12 кастрычніка Слуцкі павет перадаваўся бальшавікам.
    Хада Слуцкага паўстання. 1415 лістапада 1920 г. адбыўся I беларускі з’езд прадстаўнікоў Слуцка і Случчыны ў складзе 107 асобаў. Найбольшы ўплыў на ім мелі беларускія эсэры. З’езд заслухаў дэлегацыю Станіслава БулакБалаховіча, але адмовіўся прызнаць яго верхавенства. Дэлегаты прынялі рэзалюцыю, у якой прызналі ўладу БНР, віталі “сястру Польшчу”, а савецкі ўрад Вільгельма Кнорына характарызавалі як самазваны. Гучаў і заклік “Няхай жыве братэрства ўсіх славянскіх народаў!”. З’езд абраў Беларускую раду Случчыны ў складзе 17 чалавек на чале з эсэрам Уладзімірам Пракулевічам, якой перадаў уладу і даручыў фармаванне войска. Набралося каля дзесяці тысячаў добраахвотнікаў. Гэта дазволіла стварыць Першую Слуцкую брыгаду стралкоў войска БНР, якая складалася з двух палкоў: 1га Слуцкага і 2га Грозаўскага. Да паўстанцаў далучаліся дэзерцірычырвонаармейцы. Абаронць'і Случчыны мелі свой марш “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, напісаны ўдзельнікам паўстання Макарам Касцевічам (псеўданім  Макар Краўцоў). Сёння ён многімі прызнаецца за беларускі нацыянальны гімн. Слуцкая рада выконвала функцыю часовага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі Слуцкага павета. Яна паслала Белрэўкаму пратэст супраць падзелу незалежнай і непадзельнай БНР і намераў бальшавікоў увесці на іх тэрыторыю Чырвоную Армію. Але наступленне саветаў прадухіліць не ўдалося. Яно пачалося ў лістападзе 1920 г. пасля таго, як польскае войска выйшла са Слуцка. Жыхары Слуцкага і часткова Бабруйскага паветаў падтрымалі сваё кіраўніцтва. Армія паўстанцаў дасягнула 4 тыс. чалавек і змагалася за незалежнасць Случчыны і БНР на працягу месяца. Вёска Сямежава некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі. Але перавага была на баку рэгулярнай арміі бальшавікоў. Некаторыя аддзелы Грозаўскага палка загінулі ў баях каля мястэчка Вызна
    Барацьба за непадзельнасць
    237
    цалкам. Надзеі на дапамогу Польшчы і на тое, што іх падтрымаюць у іншых месцах Беларусі, не спраўдзіліся. Перашкаджалі недахоп зброі, афіцэраў, правіянту, эпідэмія тыфу. He сціхала барацьба за палітычнае лідэрства паміж эсэрамі і прыхільнікамі БулакБалаховіча, якую толькі ўскладнялі прадстаўнікі Найвышэйшай рады БНР. Аб’яднання слуцкіх паўстанцаў з арміяй БулакБалаховіча ўрэшце так і не адбылося. У канцы снежня 1920 г. атрады паўстанцаў, якія ўжо не мелі боепрыпасаў, перайшлі на другі бок ракі Лань, дзе іх сустрэлі і інтэрнавалі польскія жаўнеры. Слуцкае паўстанне 1920 г. увайшло ў гісторыю беларускага народа як адна з яе гераічных старонак. Яно вялося пад лозунгам: “Hi польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў”. Гэта было першае самастойнае выступленне беларусаў за сваю нацыянальную незалежнасць. Цяпер штогод у канцы лістапада і ў Беларусі (праўда, неафіцыйна), і ў асяроддзі беларускай эміграцыі адзначаюцца ўгодкі Слуцкага паўстання.
    Іншыя сялянскія паўстанні. Яшчэ ў кастрычніку 1920 г. сяляне на чале з Паўлюком Калечыцам аб’явілі Койданаўскую Незалежную Рэспубліку, якую абаранялі чатыры дні, а потым перайшлі да партызанскай барацьбы. Паўстанцы выпусцілі адозву з заклікам змагацца за вольную і незалежную Беларусь. Лакальныя антысавецкія паўртанні, пераважна пад кіраўніцтвам беларускіх эсэраў, прайшлі ў Ігуйенскім і Бабруйскім паветах. Адбылося паўстанне прызыўнікоў у Смаленску, паўстанне Мінскага гарнізона пасля бурнага йітынгу ў гарадскім тэатры. Буйныя антысавецкія выступленні зза рэквізіцыяў і мабілізацыяў прайшлі ў Аршанскім, Барысаўскім і Гомельскім паветах. У лістападзе ў Гомелі, калі стала вядома пра набліжэнне генерала БулакБалаховіча, стыхійна ўспыхнула паўстанне рэкрутаў. Беларускія эсэры ўплывалі на стыхійны народны рух за незалежнасць праз кааператыўныя арганізацыі, дзе яны займалі кіраўнічыя пасады. У кастрычніку 1920 г. да старшыні Белрэўкама А. Чарвякова прыйшла зводка ад павятовых камісараў, якія дакладалі, што “насельніцтва валасцей, даведаўшыся пра самавызначэнне Беларусі, не хоча прызнаваць ніякай улады, апроч урада незалежнай Беларусі, і ставіцца вельмі варожа да арганізаваных валасных рэўкомаў, заяўляючы, што ўладу трэба выбіраць, а не назначаць з Масквы”. Чужынцаў, што прыехалі ў абозе Чырвонай Арміі, сяляне вымушалі ратавацца ўцёкамі, а самі выбіралі свае органы самакіравання. Так, напрыклад, было ў Бяларуцкай, Халопеніцкай, Валасевіцкай валасцях Барысаўскага павета.