Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Шагалаўскі Віцебск. Час дьшамічных пераменаў спарадзіў на беларускай зямлі і такую з’яву, якая ўвогуле не падлягала беларусізацыі, русіфікацыі ці паланізацыі. Віцебскі рэвалюцыйны авангард у мастацтве стаў культурным здабыткам усяго свету. У гады першай сусветнай і грамадзянскай войнаў звычайны беларускі губернскі горад ператварыўся ў ціхі прыстанак для творчай інтэлігенцыі. Школа Юдаля Пэна стала фундаментам для новага накірунку ў мастацтве. Вучань старога майстра Марк Шагал сабраў вакол сябе шмат выбітных мастакоў. 3 Пецярбурга прыехаў Казімір Малевіч аўтар славутага “Чорнага квадрата”. Разам са сваімі вучнямі ён размалёўваў трамваі, дамы, плошчы і нават гарадскія кварталы. Кругі, квадраты, трохкутнікі... і ніводнага партрэта правадыроў. Марк Шагал пакінуў Віцебск у 1921 г. Была Масква, а потым замежжа, дзе ён стаў знакаміты на ўвесь свет, але такім яго зрабіў беларускі Віцебск. А бальшавікі паступова разагналі авангард. Мастакі параз’язджаліся.
24.4. Навуковаасветная і мастацкая дзейнасць
Друк. Частка беларускіх падручнікаў у 1920—1921 гг. друкавалася ў Берліне. Заснаваныя на пачатку 20х гадоў выдавецтвы “Беларусь” (дзяржаўнае) і “Белтрэстдрук” (кааператыўнае) распачалі выпуск беларускіх кніг, падручнікаў, часопісаў. Неўзабаве гэтыя выдавецтвы былі аб’яднаныя ў адно Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
252
Перыяд 1921—1939
на чале са Зміцерам Жылуновічам. I тым самым выдавецкая дзейнасць у БССР цалкам ставілася пад кантроль партыйных органаў улады. Яны сачылі, каб побач з беларускімі выданнямі выходзіла літаратура ўсіх народаў, што жылі ў Беларусі, але перавагу заўсёды мелі рускія выданні. У1927 г. з 11 рэспубліканскіх газэтаў чатыры выходзілі на рускай, тры на беларускай, па дзве на яўрэйскай і польскай мовах. Усе акруговыя газэты былі рускамоўныя. 11 часопісаў (чатыры беларускія, тры рускія, два рускабеларускія і два яўрэйскія) мелі ідэалагічныя аддзелы. Паводле прыведзеных лічбаў, бальшавікі праводзілі беларусізацыю пісьменных жыхароў савецкай Беларусі зусім не настойліва абы супакоіць беларускую інтэлігенцыю. Тады, праўда, часам удавалася друкаваць нават непажаданыя для афіцыйных уладаў матэрыялы.
Адукацыя. 3 большым поспехам беларусізаваліся школы. I тут спачатку меліся цяжкасці. Пасля арыштаў у 1921 г. беларускіх эсэраў народ страціў шчырых прыхільнікаў стварэння нацыянальнай сістэмы адукацыі. Зрусіфікаванае настаўніцтва Беларусі ставілася да пераходу на беларускую мову навучання не заўсёды прыязна. У 1922 г. беларускамоўнымі былі толькі каля чвэрці школаў, затое ў 1928 г. каля 80%. Разам з тым адчыняліся рускія, польскія, яўрэйскія, украінскія, літоўскія школы. Разгортваўся рух за ліквідацыю непісьменнасці. У1921 г. у Мінску адкрыўся універсітэт, а праз год інстытут сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925 г. яго далучылі да Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і ўтварылі Беларускую дзяржаўную акадэмію сельскай гаспадаркі. Годам раней пачаў працаваць Віцебскі ветэрынарны інстытут. Але беларуская мова пашыралася ў ВНУ слаба. Пабеларуску выкладаліся толькі асобныя прадметы. Бальшавіцкае кіраўніцтва прымушала студэнтаў (як і вайскоўцаў, чыноўнікаў) пераважна толькі вывучаць беларускую мову, але не карыстацца ёю. Кафедры беларусазнаўства пры вышэйшых навучальных установах так і не былі створаныя. Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі пачалася з таго, што новыя ўлады спачатку адмянілі ўсе экзамены і хатнія заданні, у 1924 г. правялі чыстку студэнтаў і выкладчыкаў ад класава варожых элементаў, а ў канцы 20х гадоў звольнілі з пасады патрыятычна настроенага наркама асветы Антона Баліцкага.
Ініцыятывы Наркамата асветы. Апроч школьніцтва, Наркамат асветы на чале з Усеваладам Ігнатоўскім шмат зрабіў для разгортвання беларускай навуковаасветнай дзейнасці, якая часцей за ўсё не ўмяшчалася ў рамкі афіцыйнай палітыкі беларусізацыі. У 1921 г. па яго
БССР у 20х гадах
253
ініцыятыве адкрыліся Дзяржаўная і Універсітэцкая бібліятэкі, Дзяржаўнымузей, Цэнтральны архіў. Аў 1922 г. Наркамат асветы вылучыў са свайго складу Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) першую вышэйшую навуковую ўстанову беларусаў, якая стала папярэдніцай будучай Акадэміі навук.
3 гісторыі Інбелкульта. Для рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук бальшавікам спатрэбілася сем гадоў (1922—1928). Нідзе такой установы, як Інбелкульт, тады не існавала. Яна ўзнікла з ініцыятывы беларускай інтэлігенцыі, але толькі таму, што нельга было дачакацца ад Масквы дазволу на адкрыццё Акадэміі навук. Ва ўмовах антысавецкага партызанскага руху на беларускіх землях пра гэта і не згадвалі. Статут Інбелкульта зацвердзілі толькі 25 ліпеня 1924 г., пасля таго як кіраўніцтва рэспублікі ўзяло курс на беларусізацыю і пачалося “ўзбуйненне” БССР. На чале Інбелкульта замест Сцяпана Некрашэвіча паставілі Усевалада Ігнатоўскага.
Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931). 3 архіва А.А. Наліваева.
Стаўленне да Інбелкульта і беларускай навукі. У савецкай Беларусі навука трымалася ў чорным целе. У 1928 г. на яе выдаткоўвалася ўсяго 0,55% рэспубліканскага бюджэту, тады як у цэлым па СССР 1,12%. Інбелкульт фактычна ўвесь час быў на галодным утрыманні. Фінансаванне Інбелкульта наўмысна і мэтанакіравана абмяжоўвалася. Камуністычнае кіраўніцтва БССР вельмі насцярожана ставілася да гэтай установы, дзе сабраліся найбольш нацыянальна свядомыя і адукаваныя людзі фактычна з усёй былой царскай імперыі. Шмат хто з іх раней уваходзіў у БСГ і партыю беларускіх эсэраў. Вакол Інбелкульта ў 1928 г. гуртавалася каля 300 навукоўцаў. Сярод іх акадэмік Яўхім Карскі, пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Язэп Лёсік, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, іншыя. Гэта было своеасаблівае інтэлектуальнае ядро нацыі. Кіраўнічыя партыйныя колы ніколі не давяралі нацыянальным дзеячам і не спяшаліся з рэарганізацыяй Інбелкульта ў Акадэмію навук. На кожнага мелася дасье, кожнага трымалі на кантролі. Нястомна насаджаўся марксісцкі светапогляд. Калі б маскоўскаму кіраўніцтву і яго мясцовым памагатым удалося
254
Перыяд 1921—1939
правесці “чыстку” Інбелкульта, яго ператварэнне ў Акадэмію адбылося б нашмат хутчэй. Паказальна, што рашэнне аб мэтазгоднасці рэарганізацыі Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук прымалася ў Маскве (сакавік 1928), а такому ж рашэнню мясцовых уладаў папярэднічала пастанова ЦК КП(б)Б аб узмацненні крытыкі буржуазнага нацыяналізму (верасень 1928). Сталіністы рыхтаваліся да расправы з беларускай інтэлігенцыяй. Яны ўжо набралі досведу і сілы, каб кантраляваць навуку і культуру. У1929 г. Інбелкульт стаў Беларускай акадэміяй навук ужо даволі “прычасанай” савецкай установай. Вядучыя вучоныя былога Інбелкульта атрымалі ганаровыя званні акадэмікаў, а неўзабаве і не меней ганаровае “ворагаў народа”. У 30х пачатку 50х гадоў большасць інбелкультаўцаў сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсіяў.
I ўсё ж многае ўдалося зрабіць. Інбелкульт увайшоў у гісторыю як першы спецыяльны цэнтр беларусазнаўчых навуковых даследаванняў. У ім распрацоўваліся нормы беларускай мовы, беларуская навуковая тэрміналогія, мэтанакіравана і паслядоўна выяўляліся асаблівасці беларускай культуры, вывучаліся гаспадарка і грамадскія адносіны беларусаў. Інбелкульт каардынаваў краязнаўчую дзейнасць, якая шырока разгарнулася па ўсёй Беларусі. Беларусазнаўцы разумелі неабходнасць вывучэння гістарычнага досведу яўрэяў, палякаў, латышоў. Інбелкульт разам з Наркаматам асветы шмат зрабіў для пашырэння ў рэспубліцы беларусазнаўства. Яго выкладанне пачало ўводзіцца ў школах з 1920/21 навучальнага года. На працягу 1924— 1925 гг. курсы беларусазнаўства для настаўнікаў, дзяржаўных і партыйных кіраўнікоў, рабочых адчыняліся ў сталіцы, акруговых і раённых цэнтрах. Гурткі беларусазнаўства арганізоўваліся сярод сялянаў і студэнтаў (Мінск, Смаленск, Харкаў). Лекцыі па беларусазнаўстве для насельніцтва актыўна чыталі супрацоўнікі Інбелкульта, у тым ліку Якуб Колас і Максім Гарэцкі. У1924—1927 гг. у Мінску дзейнічалі Вышэйшыя курсы беларусазнаўства, на якіх рыхтавалі настаўнікаў і лектараў. Беларусазнаўства служыла сродкам нацыянальнай прапаганды. Інбелкульт апекаваўся беларускімі пісьменнікамі, друкаваў іх творы. Тут знаходзілі падтрымку і разуменне маладыя Уладзімір Дубоўка, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Кандрат Крапіва, іншыя літаратары 20х гг. Без дапамогі Інбелкульта не мог бы існаваць і вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. Залу пасяджэнняў Інстытута ўпрыгожваў партрэт Францішка Скарыны работы вядомага мінскага мастака Янкеля Кругера.
БССР у 20х гадах
255
Літаратура. 3 1920 г. па 1926 г. у беларускую літаратуру прыйшло каля 500 новых аўтараў. Ахопленыя рэвалюцыйнай рамантыкай, яны жылі і тварылі з надзеяй на хуткае паляпшэнне жыцця. У1923 г. узнікла літаратурная суполка “Маладняк”, якая гуртавалася вакол часопіса з такой жа назвай і выяўляла адданасць ідэалам бальшавізму. У1926 г. Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва і інш. выйшлі з “Маладняка” і заснавалі літаратурную суполку “Узвышша”. Са студзеня 1927 г. новае аб’яднанне, арыентаванае на нацыянальную ідэю і непрызнанне партыйнага дыктату, наладзіла выпуск часопіса “Узвышша”. На яго старонках былі надрукаваныя цыкл вершаў “Лісты да сабакі” Язэпа Пушчы, “0 Беларусь, мая шыпшына!” Уладзіміра Дубоўкі. У1927 г. ад маладнякоўцаў адмежавалася група літаратараў пад назвай “Полымя”, у якую ўвайшлі Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар і інш. Пазней да іх далучыліся Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Уладзіслаў Галубок. Вакол гэтай суполкі і аднайменнага часопіса гуртаваліся пісьменнікі больш сталага веку і больш памяркоўных поглядаў, у параўнанні з “Узвышшам”. Але і тых, і гэтых яднала пачуцце шчырага патрыятызму. Творчасць пісьменнікаў мела плён. Янка Купала напісаў п’есу “Тутэйшыя” (1922), Якуб Колас завяршыў паэму “Новая зямля” (1923). Аднак узмацняўся ідэалагічны кантроль КПБ (б). У 1928 г. усёбеларускі з’езд “Маладняка” абвясціў сябе першым з’ездам Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Новая структура ўвайшла ва Усесаюзнае аб’яднанне асацыяцыяў пралетарскіх пісьменнікаў і распачала змаганне з іншадумцамі. У сувязі з гэтым не дайшоў да друку верш Алеся Дудара “Пасеклі край наш папалам” (1928) пра трагічныя вынікі падзелу Беларусі паміж Расіяй і Полыпчай. У 1929 г. быў забаронены друк рамана Міхася Зарыцкага “Крывічы”, дзе знайшлі адбітак праблемы развіцця беларускай культуры і мовы.