Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Нацыянальная актыўнасць бежанцаў. Беларуская бежанская грамадскасць была настроеная радыкальней. Яна выказвалася за асобную савецкую беларускую рэспубліку ў складзе Расіі. I гэта быў вынік таго нацыянальнага самасцвярджэння, якое не маглі прыпыніць і бальшавікі. У 1918 г. у Петраградзе працавалі вышэйшыя курсы па беларусазнаўстве, у Маскве Беларускі народны універсітэт, дзе выкладалася беларусазнаўства. Культурнаасветныя гурткі беларусаў дзенічалі у Архангельску, Арэнбурзе, Калузе, Арле практычна паўсюль, дзе жылі бежанцы з Беларусі.
Гарадзенскі фарпост БНР. У сярэдзіне лютага 1919 г. Чырвоная Армія замацавалася на лініі Вільня Ліда Слонім р. Шчара Агінскі канал Сарны. Большая частка БНР апынулася пад уладай савецкай Расіі. Па меры прасоўвання на захад бальшавікі сутыкаліся з усё большай папулярнасцю ідэі беларускай дзяржаўнасці, якую пакінула пасля сябе БНР. Апроч таго, яе ўлада яшчэ трымалася на Гарадзеншчыне, якая, нягледзячы на супрацьдзеянне палякаў, аж да адыходу немцаў (красавік 1919 г.) заставалася жыццядзейным кавалкам беларускай рэспублікі. Стараннямі каменданта Гародні Мікалая Дзямідава ўдалося стварыць Іы Беларускі полк пяхоты. Функцыянавалі беларускія культурныя ўстановы (“Беларуская хатка”, “Лучына”, “Бацькаўшчына”), працавалі беларускія школы, выходзілі беларускія газэты, на дамах віселі белчырвонабелыя сцягі. Дзейнічалі беларускія камісары і павятовыя рады, якія ўвесну збіраліся дзяліць памешчыцкія землі. Раслі беларускія гурткі, развіваўся нацыянальны тэатр. Маскоўскім камісарам рабілася відавочным, што без дэкларавання беларускай дзяржаўнасці на беларускіх землях не ўтрымацца.
Палітычныя гульні з беларускай суверэннасцю. Спачатку ў Маскве планавалася стварэнне савецкай Літвы, да якой павінна была адысці большасць беларускіх земляў. 23 снежня 1918 г. бальшавіцкі Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (пастаянны вышэйшы
212
Перыяд 1914—1920
орган савецкай улады) прыняў рашэнне аб захаванні для беларусаў усяго толькі Заходняй камуны. Аднак ужо 25 снежня з Масквы ў Смаленск, дзе знаходзілася кіраўніцтва Заходняй камуны, прыйшла тэлеграма ЦК РКП(б) з дазволам на фармаванне беларускага савецкага ўрада. Часткова гэта было звязана з адраджэннем Полынчы, дзе пэўнымі палітычнымі коламі ставілася пытанне аб адбудаванні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У бальшавікоў не было ўпэўненасці, што яны замацуюцца ў Вільні.Таму фактар польскай пагрозы стаў для іх апошнім доказам неабходнасці стварыць беларускую савецкую рэспубліку, якой аДводзілася роля буфера паміж Расіяй і Полыігчай. Паўплывала на рашэнне РКП(б) і канферэнцыя беларускіх камуністычных секцыяў, якая прайшла ў Маскве 2123 снежня і выказалася за дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Беларускае пытанне абмяркоўвалася на пасяджэннях Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў, які ўзначальваў Іосіф Сталін. I гэты бальшавіцкі камісар выказаў патрабаванне, каб у будучага цэнтральнага бюро Кампартыі Беларусі і аддзелаў будучага ўрада савецкай Беларусі заставаліся такія самыя правы, як у былога Аблвыканкама партыі і аддзелаў Аблвыкамзаха. Сталін раіў Мяснікову правесці толькі некаторыя змены ў структуры Аблвыкамзаха. Вось такая рыхтавалася беларусам “суверэннасць”.
Смаленская канферэнцыя. Узброеная “каштоўнымі ўказаннямі” таварыша Сталіна, група А. Мяснікова правяла 3031 снежня ў Смаленску VI Паўночназаходнюю абласную канферэнцыю бальшавікоў, абвясціўшы яе I з’ездам КП(б)Б як непадзельнай часткі РКП(б). Мяснікоў прапанаваў выказацца за абвяшчэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі. Ён тлумачыў неабходнасць гэтага выключна знешнепалітычнымі абставінамі. З’езд прыняў прапанову Мяснікова аб стварэнні савецкай Беларусі ўмежах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Гарадзенскай губерняў з часткамі сумежных з імі суседніх губерняў (Віленскай і Чарнігаўскай), дзе пераважала беларускае насельніцтва. Памеры будучай рэспублікі прыкладна супадалі з тэрыторыяй рассялення беларускага этнасу, якую вызначыў акадэмік Яўхім Карскі (карта V). Старшынём Цэнтральнага бюро Кампартыі Беларусі стаў Аляксандр Мяснікоў. Ад беларускіх камуністычных секцыяў у склад кіраўнічага органа партыі з 15ці чалавек увайшлі толькі двое, дый тое Зміцер Жылуновіч хутка пакінуў мяснікоўцаў. На гэтым з’ездзе бальшавікі сфармавалі і беларускі ўрад, хоць ніякіх паўнамоцтваў ад беларускага народа на гэта не мелі. Сігіс камісараўміністраў
Станаўленне савецкай дзяржаўнасці
213
загадзя прадыктавала Масква. Яна дапусціла да кіравання Беларуссю тых самых мяснікоўцаў, пераважна небеларусаў, і прадстаўнікоў камуністычных беларускіх секцыяў, якія супрацоўнічалі з бальшавікамі, бо верылі ў іх добрыя намеры і не бачылі іншага шляху дамагчыся хоць нейкай дзяржаўнасці для сваёй Айчыны. Старшынём беларускага ўрада стаў Зміцер Жылуновіч. Сярод народных камісараў было дзесяць прадстаўнікоў Заходняй камуны і сем прадстаўнікоў беларускіх секцыяў Расійскай кампартыі (бальшавікоў). Беларускія камуністы, народныя камісары (Зміцер Жылуновіч, Усевалад Фальскі, Язэп Дыла, Аляксандр Чарвякоў і інш.) патрабавалі выключэння з урада Аляксандра Мяснікова, Майсея Калмановіча і Рычарда Пікеля, якія раней актыўна выступалі супраць стварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці. Напалоханы Мяснікоў 1 студзеня 1919г. накіраваўтэлеграмускаргу Сталіну, і той катэгарычна запатрабаваў ад Жылуновіча падпарадкавацца рашэнням ЦК партыі. Такім чынам жменька партыйцаў выдала сваю канферэнцыю за Устаноўчы сход і вырашыла лёс цэлага народа.
22.2. Абвяшчэнне БССР
Бальшавіцкі Маніфест. Уначы з 1 на 2 студзеня 1919 г. так званы Часовы рабочасялянскі ўрад, які ўзначаліў Зміцер Жылуновіч, прыняў Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). У ім паўтаралася ідэя беларускай дзяржаўнасці, якая ўжо была абвешчаная Другой устаўной граматай БНР. Маніфест, як і Грамата, дэклараваў сацыяльныя правы працоўных, але адкідаў дэмакратычныя свабоды, бо яны супярэчылі партыйнай дыктатуры бальшавікоў. I гэта адзінае новае, што прапаноўвалі стаўленнікі Масквы жыхарам Беларусі ў параўнанні з урадам БНР. Тым не менш, дзеячы БНР характарызаваліся як ворагі народа. Маніфест аб утварэнні БССР быў абвешчаны на рускай мове. Месца яго выдання было пазначанае як Мінск, хоць усё адбывалася ў Смаленску. На такія “дробязі” бальшавікі не звярталі ўвагі. У той момант ім тэрмінова была патрэбная марыянетачная беларуская дзяржава. 5 студзеня кіраўнікі БССР пераехалі ў Мінск.
Першы досвед беларускай “суверэннасці”. Але спатрэбілася зусім няшмат часу, каб зразумець, што дзяржаўнасць Беларусі была для бальшавіцкага кіраўніцтва Расіі часовым дыпламатычным манеўрам. Узнятае некаторымі беларускімі камуністамі пытанне аб асіг
214
Перыяд 1914—1920
наванні сродкаў на выданне газэты на беларускай мове было адхіленае на той падставе, што народныя масы, маўляў, амаль не ўмеюць чытаць пабеларуску. Усе беларускія навучальныя ўстановы, якія ўзніклі падчас нямецкай акупацыі, былі зачыненыя. He паспеў яшчэ свет разгледзець, дзе ж тая савецкая Беларусь, як 16 студзеня ЦК РКП(б) выдаў новы загад вывесці са складу БССР Смаленскую, Магілёўскую і Віцебскую губерні і далучыць іх да РСФСР у сувязі са змяненнем “знешніх абставінаў”. У адказ на такое рашэнне Язэп Дыла, Усевалад Фальскі і Фабіян Шантыр выйшлі са складу ўрада БССР. Яшчэ праз некалькі дзён выкліканыя ў Маскву кіраўнікі беларускай кампартыі даведаліся ад Леніна пра план аб’яднання куртатай БССР з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай, стварэннем якой бальшавікі “ашчаслівілі” літоўцаў яшчэ раней за беларусаў 16 снежня 1918 г.
Антыбеларускі з’езд Саветаў. Масква прызнала БССР толькі праз месяц пасля яе абвяшчэння. Тады стала магчымым 23 лютага 1919 г. сабраць у Мінску Усебеларускі з’езд саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Каб выключыць любыя нечаканасці, дэлегаты не выбіраліся насельніцтвам, а прызначаліся адпаведнымі інстанцыямі. З’езд завершыў юрыдычнае афармленне БССР (у бальшавіцкім яго разуменні), устанавіў федэратыўны саюз з савецкай Расіяй і прыняў канстытуцыю, спісаную з расійскай. З’езд выбраў таксама Цэнтральны выканаўчы камітэт Беларусі з 50 чалавек і яго Прэзідыум, якому надавалася функцыя ўрада. Але ні адзін савецкі беларускі дзеяч туды выбраны не быў. Новым бальшавіцкім прэм’ерам Беларусі замест 3. Жылуновіча стаў А. Мяснікоў. Ен сфармаваў кабінет з абласнікоў, а былых савецкіх народных камісараў, беларусаў па нацыянальнасці, адправіў у турму. “Ад імя працоўнага народа Беларусі” дэлегаты не прамінулі зноў абвясціць Раду БНР паза законам. Тым самым магчымасць пашырэння прадстаўніцтва ў новых органах улады шляхам кааптацыі дзеячаў БНР выключалася. Фактычна ЦВК і яго Прэзідыум выконвалі ролю часовай акупацыйнай адміністрацыі савецкай Расіі і мелі яшчэ менш рэальнай улады ў краі, чым урад і Рада БНР у часы нямецкай акупацыі. Пра гэта сведчаць і рашэнні ўжо згаданага Усебеларускага з’езда. Адной пастановай ён юрыдычна аформіў БССР, а другой фактычна ліквідаваў яе, бо згадзіўся на зліццё савецкай Беларусі з савецкай Літвой. Рабілася гэта нібыта дзеля лепшай абароны ад знешніх ворагаў, а дакладней, Польшчы. Але беларускіх патрыётаў абражала, што бальшавікі проста ігнаруюць не
Станаўленне савецкай дзяржаўнасці
215
залежнасць іх народа. Такое аб’яднанне не задавальняла і літоўскіх камуністаў.
Літбел. Аб’яднанне адбылося 27 лютага 1919 г. паводле пастановаў ЦВК абедзвюх савецкіх марыянетачных рэспублік. ЛітоўскаБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (Літбел) са сталіцай у Вільні ахоплівала Віленскую, Мінскую і Гарадзенскую губерні. У складзе яе ўрада на чале з Вікенціем МіцкявічусамКапсукасам не было ніводнага беларуса. У ЛітоўскаБеларускай арміі пераважалі рускія салдаты. Усё беларускае, нават мова, лічылася контррэвалюцыйным. У Мінску не з’явілася ніводнай беларускай кнігі, брашуры, газэты. Літаратура выдавалася толькі на літоўскай, польскай і рускай мовах. Літбелаўцы старанна праводзілі антыбеларускую палітыку. На тэрыторыі Літбел амаль усё сялянства, за выключэннем беднаты, пазбаўлялася нават фіктыўнага права выбараў у саветы. У гарадах выбіраць у саветы маглі толькі рабочыя і рамеснікі. У сакавіку 1919 г. ліквідуецца і Белнацкам. Бальшавіцкі наватвор заступіў шлях да дзяржаўнай незалежнасці не толькі беларусам, але і літоўцам. Затое польскія бальшавікі разглядалі Літбел як плапдарм для нападзення на Полыпчу.