Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Змаганне за беларускае войска. Патрабавалася вайсковая падтрымка. Але дэкрэт Мікалая Крыленкі аб нацыянальных палках у Беларусі не выконваўся. Затое на Румынскім фронце яго галоўнакамандуючы генерал Шчарбакоў ствараў для беларусізацыі вайсковых злучэнняў самыя спрыяльныя ўмовы. Ужо 28 снежня ў адказ на разгон Усебеларускага з’езда франтавыя нацыянальныя дзеячы дамаг
Барацьба за ўзнаўленне дзяржаўнасці
193
ліся ўтварэння Беларускай вайсковай камісіі для арганізацыі беларускіх вайсковых злучэнняў. Беларускімі вайсковымі справамі на Украіне займаўся камісар Беларускай вайсковай рады Павел Аляксюк. У канцы лютага стотысячнае беларускае войска рыхтавалася да адпраўкі на Бацькаўшчыну. Яно мела артылерыю і браневікі. Беларускія вайсковыя аддзелы арганізаваліся ў Адэсе, Пскове, Віцебску, Смаленску.
Дзейнасць беларускага падполля ў Мінску. Падпольная дзейнасць канцэнтравалася вакол Беларускай вайсковай рады, якая дамаглася сваёй легалізацыі пад назвай Беларускі савет салдацкіх дэпутатаў. Беларускія вайскоўцы маленькімі групамі прыбывалі ў горад і ўліваліся ў 289ы пяхотны полк. Расейцы звальняліся на адпачынак і дэмабілізоўваліся. У кожнай роце засноўваўся беларускі камітэт. Такая ж беларусізацыя праводзілася і ў мінскай вартавой камандзе. Справай кіраваў паручнік Канстанцін Езавітаў, які стаў на чале выканкама ЦБВР. Адначасова вялася нацыянальная агітацыя па навакольных вёсках. Збіралася зброя. Актыўным агітатарам за беларускую справу выступаў Сымон РакМіхайлоўскі. Беларуская вайсковая рада набывала аўтарытэт. Здаралася, што ў яе памяшканні праходзілі і сходы Украінскай вайсковай рады Заходняга фронту.
Першыя праявы польскіх прэтэнзіяў на Беларусь. 12 студзеня 1918 г. Першы польскі корпус на чале з Юзафам ДоўбарМусніцкім адмовіўся падпарадкоўвацца ленінскаму ўраду і неўзабаве захапіў Рагачоў, Жлобін, Бабруйск, шэраг чыгуначных станцыяў. Савет народных камісараў Заходняй вобласці нічога не зрабіў, каб не дапусціць гэтага выступлення. Супраціў палякам маглі б арганізаваць беларускія злучэнні, але яны былі разагнаныя мясцовымі камісарамі. Польскія аддзелы абаранялі жьшцё і маёмасць абшарнікаў і іншых грамадзянаў каталіцкай веры, бо чырвонаармейцы рабавалі маёнткі, нават забівалі параненых польскіх жаўнераў і медыцынскіх працаўнікоў. Разам з тым, Польскі корпус душыў сялянскія выступленні. У Мінску працавала Польская вайсковая арганізацыя (ПВА), а таксама знаходзіўся нелегальны Вярхоўны польскі камітэт, які кіраваў усёй вайсковай справай у Расіі, у тым ліку дзейнасцю Юзафа ДоўбарМусніцкага і Мінскай ПВА. Польскія вайсковыя арганізацыі падпольна дзейнічалі ў Вільні і ў паветах Заходняй Беларусі. На беларускіх землях побач з расійскім узмацняўся яшчэ адзін чужы полюс улады польскі. I ён карыстаўся падтрымкай мясцовых землеўласнікаў. Адраджэнне беларускай дзяржаўнасці нічога добрага для іх не абяцала. Беларускія
194
Перыяд 1914—1920
сацыялісты ўжо заявілі пра свой намер раздзяліць памешчыцкія землі паміж сялянамі.
Падрыхтоўка беларускіх дзеячаў да ўзяцця ўлады. Са студзеня 1918 г. выканкам Рады ўсебеларускага з’езду папоўніўся па яго прапанове прадстаўнікамі ад яўрэяў і іншых нацыянальных групаў. Бесперапынна працавала Цэнтральная беларуская вайсковая рада. Ёй дапамагалі, рызыкуючы жыццём, прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацыяў і ўрадавых установаў. Чакаўся прыход беларускіх падраздзяленняў з Адэсы, Кіева, Віцебска. Мінскае інтэнданцтва патаемна ад Аблвыкамзаха і пры ўдзеле Васіля Захаркі назапашвала абмундзіраванне. I калі амаль усё было падрыхтавана, каб адхіліць бальшавікоў ад улады, беларускае кіраўніцтва зноў напаткала няўдача. Уначы з 26 на 27 студзеня бальшавікі зрабілі чарговы налёт на штабкватэру Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Было арыштавана шэсць кіраўнікоў, у тым ліку Канстанцін Езавітаў, Язэп Мамонька, Васіль Захарка. Дзейнасць Рады была забароненая. Адразу пасля разгрому Цэнтральнай беларускай вайсковай рады ў Кіеве, Адэсе і Ясах пачаліся перамовы з украінскім і румынскім урадамі пра найхутчэйшы пераход праз украінскасавецкі фронт беларускіх палкоў, якія потым меліся прабівацца на Мінск. 14 лютага ў Віцебску адбылася сутычка Беларускай вайсковай рады Паўночнага фронту з бальшавіцкімі ўладамі. Беларусывайскоўцы ўзялі верх над чырвонагвардзейцамі і выгналі іх разам з бальшавікамі з горада. Усе мясцовыя арганізацыі і прафсаюзы падтрымалі Раду. Яна ўзяла ўладу ў свае рукі і рыхтавалася дапамагчы Мінску. А беларускі конны полк у Оршы пачаўужо туды прабівацца. Але 17 лютага бальшавіцкі польскі дывізіён напаў на Беларускую вайсковую раду Паўночнага фронту, арыштаваў яё сяброў, абяззброіў Беларускую вартавую каманду і перадаў арыштаваных і ўладу ў Віцебску бальшавіцкаму савету. Беларускім сілам увесь час прыходзілася капітуляваць перад бальшавікамі.
Уцёкі бальшавікоў. 18 лЮтага 1918 г., пасля таго, як савецкая дэлегацыя сарвала Брэсцкія пёрамовы, немцы распачалі наступленне па ўсім Усходнім фронце. У Мінску прыйшлі ў рух беларускія сілы, гатовыя выступіць супраць камісдраў, і 19 лютага тыя ледзь паспелі ўскочыць у вагоны. Наўздагон ім чуліся кпіны, ляцела каменне. Усяго няпрошаных “правадыроў”, што ўцякалі ў Смаленск, набралося трошкі больш за сотню. Адданых ахоўнікаў камісараў засталося каля двухсот. Уцекачы прыхапілі з сабой усю грашовую наяўнасць. Беларускія лідэры спрабавалі забраць грошы. Камісары ўпарта супраціў
БНР і нямецкая акупацыя
195
ляліся, пагражалі, што будуць страляць з гарматаў па горадзе, забілі некалькі чыгуначнікаў, пакуль працаўнікі чыгункі нарэшце не прычапілі да вагонаў лакаматыў. А наступленне немцаў разгортвалася. Савецкая Расія так і не змагла абараніць Беларусь ад нямецкай акупацыі.
21. АБВЯШЧЭННЕ БНР I ЯЕ ІСНАВЛННЕ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ. 1918 ГОД
Ішла першая сусветная вайна. Беларускія землі былі пад нямецкай акупацыяй. I раптам стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)... Савецкія гісторыкі лічылі БНР штучным утварэннем, якое ўзнікла з ініцыятывы буржуазных колаў Беларусі.
21.1. Умовы узнікнення БНР
Выхад з падполля. У той самы дзень, 19 лютага, калі бальшавікі ўцякалі з Мінска, вызваленыя з турмы лідэры Цэнтральнай беларускай вайсковай рады сабраліся, каб узяць на сябе забеспячэнне парадку і бяспекі ў горадзе. Камендантам Мінска стаў Канстанцін Езавітаў. Да канца дня 19 лютага беларускія сілы кантралявалі асноўныя аб’екты Мінска. Але тут умяшаліся сябры Польскай вайсковай арганізацыі і некаторыя польскія вайскоўцы з корпуса Юзафа ДоўбарМусніцкага. Позна ўвечары таго ж дня яны паспрабавалі раззброіць атрады беларускай камендатуры. Ледзь не дайшло да збройнага канфлікту, але ўрэшце ўдалося дамовіцца пра стварэнне агульнай беларускапольскай ваеннай камендатуры і падзел горада на два сектары. Беларускія сілы кантралявалі паўночназаходнюю частку разам з плошчай Свабоды.
Абвяшчэнне беларускай улады і першага нацыянальнага ўрада. Выйшаў з падполля і Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда. Выконваючы волю з’езда, ён абвясціў сябе найвышэйшай уладай у Беларусі, вылучыў са свайго складу першы беларускі ўрад Народны Сакратарыят Беларусі на чале з Язэпам Варонкам і паабяцаў хуткае скліканне Усебеларускага ўстаноўчага сходу. Усё гэта адзначаецца ў Першай устаўной грамаце да народаў Беларусі, апублікаванай 21 лютага. Яе складальнікі не ўспомнілі пра стары палі
196
Перыяд 1914—1920
тычны пастулат аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, але і абвясціць Беларусь незалежнай дзяржавай не адважыліся. У склад Народнага Сакратарыяту ўвайшлі сябры БЦВР Яфім Бялевіч, Іван Серада, TaMam Грыб, Пётр Крачэўскі, Канстанцін Езавітаў. Узнавілася дзейнасць мінскай гарадской думы. На супрацоўніцтва з новым урадам пагадзіліся вядомыя земскія дзеячы. Беларускія злучэнні аб’ядналіся ў Першы мінскі беларускі полк пад кіраўніцтвам I. Радкевіча, шэфам міліцыі стаў вядомы тзатральны дзеяч Фларыян Ждановіч. Становішча заставалася напружанае. Перамір’е з палякамі мела часовы характар. Абодва бакі чакалі прыходу немцаў. Урэшце, кіраўніцтва Цэнтральнай беларускай вайсковай рады не дапусціла захопу горада польскімі вайскоўцамі і тым забяспечыла працу беларускіх палітычных структураў.
Другое наступленне немцаў. Але самастойнай дзяржаўнай дзейнасцю беларусы займаліся нядоўга. 3 25га лютага ў Мінску запанавалі немцы, якія з’явіліся тут яшчэ 21 лютага. Усталяваўшы сваю ўладу ў горадзе, яны забралі касу Народнага Сакратарыята, сарвалі з яго будынка белчырвонабелы сцяг і выгналі службоўцаў. Беларускія вайсковыя злучэнні раззбройваліся. Новыя гаспадары не прызналі беларускай улады, бо лічылі Беларусь часткай савецкай Расіі. He прызнаваліся немцамі і мясцовыя польскія арганізацыі, у тым ліку вайсковыя. Але 28 лютага ў выніку перамоваў нямецкая ваенная адміністрацыя ў Мінску дазволіла дзейнасць Народнага Сакратарыята ў якасці беларускага прадстаўніцтва. Акупанты прасунуліся на ўсход да Дняпра. Пад уладай савецкай Расіі засталіся толькі Смаленская, усходняя частка Магілёўскай і Віцебскай губерняў (шэсць паветаў цалкам і дзевяць часткова). Наступленне суправаджалася рабаваннем.
Брэсцкі мір і яго вынікі для Беларусі. 3га сакавіка ў Брэсце паміж савецкай Расіяй і Германіяй разам з яе саюзнікамі быў падпісаны трактат аб міры. Пра Беларусь у ім нават не згадвалі. Яна трактавалася як частка тэрыторыі Расіі. Брэсцкі дагавор узаконьваў падзел беларускіх земляў паміж бакамі ваеннага канфлікту. Рабілася гэта за плячыма беларусаў. Савецкая Расія адмаўлялася ад тэрыторыяў першай акупацыі (Эстоніі, Латвіі, Літвы і паўночназаходняй Беларусі). Іх лёс павінна была вырашаць Германія. Большая частка Беларусі да Дняпра і нават за Дняпром, занятая нямецкімі войскамі да моманту заключэння Брэсцкага міру, заставалася акупаванай нямецкімі войскамі да выплаты Расіяй шасцімільярднай кантрыбуцыі
БНР і нямецкая акупацыя
197
(золатам, збожжам, іншымі таварамі). Беларуская тэрыторыя на ўсход ад Дняпра дасталася расійскім бальшавікам. Адначасова савецкая Расія прызнавала незалежнасць Украінскай Народнай Рэспублікі і яе права на Брэсцкі, Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі і Гомельскі паветы. Беларускія лідэры спачатку пратэставалі супраць узаконенай акупацыі немцаў. Але нельга было выключыць і верагодную мажліваць неяк дамовіцца з новымі гаспадарамі. Дзеля таго Народны Сакратарыят склаў спецыяльны мемарандум да акупацыйных уладаў з абгрунтаваннем неабходнасці беларускай дзяржаўнасці. Згодна з Брэсцкім дагаворам, немцы абавязаліся не прызнаваць на тэрыторыі былой Расійскай імперыі ніякіх новых дзяржаваў, абвешчаных пасля 3 сакавіка, гэта значыць, і БНР. Яна лічылася часткай тэрыторыі савецкай Расіі і разглядалася як своеасаблівы заклад пад кантрыбуцыю, якую ленінскі ўрад абавязаўся заплаціць Нямеччыне. I ўсё ж старанні Народнага Сакратарыята не былі дарэмныя. Афіцыйна не прызнаны, ён, тым не менш, атрымаў магчымасць распачаць нарматыўную дзейнасць і хоць неяк ратаваць Беларусь, якую расцягвалі на кавалкі.