Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Першая сусветная. Царскі перыяд 179
беларуская газэта. Толькі ў Петраградзе ўвосень 1916 г. узніклі невялічкія штотыднёвікі “Дзяньніца” (рэдактары Зміцер Жылуновіч, Эдзюк Будзька) і “Swietac” (“Светач”), дый тыя выходзілі толькі да пачатку 1917 г.
19.3. Звяржэнне царызму
Рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. скінула з трона апошняга расійскага самадзержца Мікалая II. Царская хеўра настолькі самаізалявала сябе, што дастаткова было 23 лютага выйсці на вуліцы Петраграда галодным жанчынамработніцам, каб потым да іх далучыўся ўвесь працоўны люд сталіцы і вайскоўцы петраградскага гарнізона. Hi адно буйное вайсковае злучэнне, ні адна палітычная партыя не стала на абарону Мікалая II. 27 лютага Петраград ужо быў у руках паўстанцаў. Неўзабаве Мікалай II (1894— 1917) адрокся ад улады.
Звяржэнне царызму ў Беларусі. У лічаныя дні царская адміністрацыя была знішчаная па ўсёй краіне. Рэвалюцыя ў Беларусі разгортвалася па агульнарасійскім сцэнары. Тэлеграфныя весткі пра падзеі ў Петраградзе выклікалі ўсеагульную радасць. Ва ўсіх буйных гарадах прайшлі мітынгі і дэманстрацыі ў падтрымку Часовага ўрада. Функцыю разбурэння і вынішчэння старых парадкаў узялі на сябе саветы салдацкіх і рабочых дэпутатаў, якія ствараліся ў Беларусі ўпершыню і пераважна па ініцыятыве вайскоўцаў. Яны ж выступалі і абаронцамі сацыяльных правоў. Раззбройвалася паліцыя і жандары, вызваляліся палітычныя вязні, стваралася народная міліцыя з добраахвотнікаў. Рэвалюцыйныя перамены дасягнулі і вёскі. Сяляне праганялі ўраднікаў і земскіх начальнікаў, перавыбіралі валасных старшыняў. У асобных месцах Магілёўскай губерні рабаваліся панскія маёнткі. Узнікалі саветы сялянскіх дэпутатаў. Стварэннем новай адміністрацыі, падпарадкаванай Часоваму ўраду Расіі, займаліся грамадскія камітэты парадку. Яны фармаваліся з дзеячаў былых земскіх і гарадскіх управаў, а таксама з прадстаўнікоў саветаў. Кіраўніцтва камітэтамі парадку паступова перайшло да губернскіх і павятовых камісараў, якія прызначаліся з ліку мясцовых ураднікаў ад імя Часовага ўрада. Мясцовыя саветы звычайна падпарадкоўваліся новаму кіраўніцтву і новаму ўраду ў Петраградзе.
Некаторыя вынікі царскага панавання. 300гадовае самаўладдзе Раманавых, якое амаль паўтара стагоддзя трымала ў падпарад
180
Перыяд 1914—1920
каванні і беларускі народ, рухнула. Расійскі царызм пакінуў пасля сябе цяжкую спадчыну. Край раздзірала непрымірымая варожасць паміж беларускімі землеўладальнікамі, якіх штурхалі да польскасці, і беларускімі сялянамі, якіх па рэлігійнай прыкмеце заваблівалі ў рускасць. Эканоміка заставалася слабаразвітая. За гады царскага панавання беларускія землі пазбавіліся навыкаў палітычнага самакіравання, нацыянальна перспектыўнага уніяцтва, прафесійнага мастацтва, пабудаванага на мясцовых традыцыях, і ўзгадаванага на шляхецкасялянскай глебе трэцяга стану. Беларускі народ служыў сцяной ва ўсіх асноўных ваенных канфліктах, у якіх удзельнічала царская Расія. Толькі ў гады першай сусветнай вайны ён страціў 1200 тыс. чалавек. Рускае самаўладдзе метадычна вынішчала мя. цовую эліту (1830,1863,1905 гг.). Тым не менш, беларускі рух не спыняўся. А з канца XIX ст. ён ужо набыў сталую тэндэнцыю да нарастання і актыўна ўплываў на вырашэнне лёсу пасляцарскай Расіі. Беларусаў ратавала ад дэнацыяналізацыі іх даволі высокая этнічная колькасць, польскарускае супрацьстаянне, наяўнасць уласнай гісторыкакультурнай традыцыі і непрывабнасць імперскіх ідэалаў.
20. БАРАЦЬБА ЗАЎЗНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. (САКАВІК 1917ЛЮТЫ 1918)
Вайна засведчыла поўнае банкруцтва і нежыццёвасць рускай імперскай дзяржаўнай мадэлі. Яна не магла забяспечыць ні эканамічнай, ні ваеннай, ні палітычнай стабільнасці расійскай шматэтнічнай супольнасці. Для выхаду з крызісу патрабавалася не толькі знішчэнне самаўладдзя, але і расфармаванне імперыі (на ўзор АўстраВенгрыі).
20.1. Першыя крокі
Узнаўленне дзейнасці БСГ. Пад уплывам рэвалюцыйных падзеяў арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады ствараліся ў розных месцах Беларусі і Расіі. 25 сакавіка ў Мінску адбыўся з’езд БСГ, дзе абмяркоўваўся бягучы момант. У красавікучэрвені тут пад рэдакцыяй Аркадзя Смоліча выходзіў цэнтральны орган БСГ “Грамада”. Вылучаліся сваім уплывам мінская і петраградская арганізацыі. Пер
Барацьба за ўзнаўленне дзяржаўнасці
181
шая прымала нацыянальнадэмакратычную афарбоўку, другая хілілася да бальшавізму. Але ў імкненні да аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі абедзве арганізацыі былі аднадушныя.
I з’езд беларускіх арганізацыяў. 2526 сакавіка ў Мінску адначасова са з’ездам БСГ пачаўся і з’езд прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў і партыяў, у які фактычна сам з’езд БСГ і перарос. Прысутнічала каля 150 дэлегатаў. Яны стварылі Беларускі нацыянальны камітэт і надалі яму ролю вышэйшай краёвай установы. Старшынём Беларускага нацыянальнага камітэта (Белнацкама, БНК) стаў буйны пінскі землеўладальнік, краёвец і былы член Дзяржаўнай думы Раман Скірмунт. Яго абралі на гэтую пасаду пры ўмове, што ён адмовіцца ад свайго маёнтка. У склад камітэта ўвайшло 18 асобаў, сярод якіх былі аграном Аркадзь Смоліч, юрыст Павел Аляксюк, кандыдат філалогіі Браніслаў Тарашкевіч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, інжынер Вацлаў Іваноўскі, паэт Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч). Грамадаўцы атрымалі ў БНК толькі шэсць месцаў, а таму істотнага ўплыву на яго працу не мелі. З’езд выпрацаваў дэкларацыю да Часовага ўрада з вельмі памяркоўнымі патрабаваннямі адкрыодя беларускіх школаў і аўтаноміі для Беларусі. Дэлегацыя з пяці чалавек на чале з Раманам Скірмунтам завезла яе ў Петраград, але толькі марна патраціла час.
Характар беларускага руху. 3 беларускім рухам новым расійскім уладам можна было не лічьшца. Ен распыляўся па ўсёй імперыі ды яшчэ дзяліўся на прыхільнікаў і праціўнікаў аўтаноміі Беларусі. Бежанскія арганізацыі звычайна мелі дэмакратычную праграму і патрабавалі аўтаноміі. На беларускіх жа землях часам пад беларускай шыльдай выступалі абаронцы заходнерусізму і ад імя беларусаў упарта праводзілі лозунг “адзінай і непадзельнай” Расіі, вялі безупынную палеміку ў прэсе і на мітынгах з БСГ. Як нацыяналістычную асудзіў БСГ і I з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, што адбыўся ў красавіку. Каталіцкае духавенства, якое ў Петраградзе ў маі аб’ядналася ў партыю Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці (ХДЗ) на чале з ксяндзом Фабіянам Абрантовічам, таксама не заўсёды знаходзіла паразуменне з грамадаўцамі зза сваёй антыбальшавіцкай скіраванасці. Праўда, беларускія арганізацыі і партыі стараліся мець сувязь з Белнацкамам, прызнавалі Мінск цэнтрам Беларусі, і гэта іх неяк лучыла. БНК быў даволі памяркоўны ў сваёй палітычнай дзейнасці. Мінскія дзеячы прытрымліваліся падкрэслена прарускай арыентацыі, займаліся пераважна навуковаасветнымі справамі і нічога не абяцалі сялянам да склікання краёвай беларус
182
Перыяд 1914—1920
Беларускае таварыства драмы і камедыі. У другім радзе ў цэнтры сядзіць Усевалад Фальскі, старшыня таварыства, чалец Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску ў 1917 г.
3 архіва А.А. Наліваева.
кай рады. Такая рахманасць дзеячаў БНК не задавальняла беларускіх нацыяналрадыкалаў.
Дзейнасць расійскіх палітычных сілаў. 717 красавіка ў Мінску адбыўся I з’езд дэлегатаў войскаў і тылу Заходняга фронту, які падтрымаў палітыку Часовага ўрада, а пра Беларусь нават не ўспомніў. Палітычная ініцыятыва ў краі належала расійскім партыям у першую чаргу эсэрам і меншавікам, якія панавалі ў мясцовых саветах і ў камітэтах парадку. Супраць беларускага руху аднадушна выступалі ўсе расійскія вялікадзяржаўнікі ад былых чарнасоценцаў да бальшавікоў. Каб прынізіць беларускі рух у вачах мясцовага сялянства, яны ўмела выкарыстоўвалі тую акалічнасць, што Белнацкам узначальваў буйны землеўладальнік Раман Скірмунт. Так, у красавіку на I з’ездзе сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў бальшавікі прыпынілі разгляд беларускага пытання, абвясціўшы яго польскай, “панскай” інтрыгай. Нацыянальныя дзеячы абвінавачваліся ў імкненні аддзяліцца ад Расіі і перадаць беларускіх сялянаў у рабства да польскіх памешчыкаў. Дзейнасць бальшавікоў актывізавалася. Ніхто так гучна, як яны, не абяцаў змучанаму вайной народу
Першая сусветная. Царскі перыяд
183
міру, зямлі, гаспадарання на прадпрыемствах, права на нацыянальнае самавызначэнне. А гэта было якраз тое, чаго падданыя Расіі не дачакаліся ад Часовага ўрада. Цэнтрам бальшавіцкай дзейнасці робіцца Мінскі гарадскі савет дэпутатаў.
Палявенне грамадаўцаў. Да настрою народных масаў, якія пахіснуліся ўлева, вымушаная была прыстасоўвацца і БСГ. 46 чэрвеня яна сабрала ў Петраградзе свой II з’езд, прыняла на ім праект новай праграмы і паставіла на чале ЦК Зміцера Жылуновіча. БСГ абвясціла сваёй мэтай увядзенне сацыялістычнага парадку праз класавую барацьбу і сацыяльную рэвалюцыю. Праграма прадугледжвала шырокае развіццё беларускай культуры, нацыянальнай школы, поўнае самаўпраўленне Беларусі (у складзе Расіі) з заканадаўчай краёвай радай, раўнапраўе ўсіх нацыяў, што жылі на беларускай зямлі. Пахіленне ўлева дазволіла партыі павялічыць колькасць сваіх сябраў да 5 тыс. чалавек, але адначасова яна страціла прыхільнасць дзеячаў правацэнтрысцкага накірунку.
20.2. “Збіранне камянёў”
II з’езд беларускіх арганізацыяў. На хвалі рэвалюцыянізму БСГ спрабавала адхіліць ад кіраўніцтва беларускім рухам лібералаў, якіх прэзентавала Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС) на чале з Паўлам Алексюком. Узніклыя спрэчкі абумовілі скліканне 812 ліпеня ў Мінску II з’езда прадстаўнікоў беларускіх партыяў. 3 вялікай цяжкасцю дэлегатам удалося паразумецца на платформе неабходнасці адзінага нацыянальнага фронту і абраць замест Беларускага нацыянальнага камітэта Цэнтральную раду беларускіх арганізацыяў і партыяў. Праўда, пазней члены БПНС выйшлі са складу Цэнтральнай рады. I гэты орган апынуўся пад кіраўніцтвам левых сілаў, якія адмяжоўваліся і ад хрысціянскіх дэмакратаў (хадэкаў). Лідэрства БСГ было заваяванае коштам страты адзінства беларускага нацыянальнага руху.
Дзейнасць Цэнтральнай рады. Новая галоўная арганізацыя беларусаў заявіла пра сваё імкненне перадаць усю зямлю без выкупу працоўнаму народу. Цэнтральная рада прадстаўляла толькі такія грамадскія і палітычныя арганізацыі, якія прызнавалі патрэбу аўтаноміі Беларусі, роднай мовы і развіцця нацыянальнай культуры. У склад яе выканаўчага камітэта ўвайшлі Язэп Лёсік, Язэп Дыла, Радаслаў Астроўскі, Фабіян Шантыр, Аркадзь Смоліч, Палута Бадунова, Зміцер