Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
164
Перыяд 1905—1914
Сябры гуртка беларускай моладзі ў Гародні. 1911 год.
Сядзіць другая злева Зоська Верас. 3 архіва А.А. Наліваева.
Абарона сацыяльнай справядлівасці і гуманізму. Беларускі рух не абмяжоўваўся пытаннямі нацыянальнага вызвалення. Пакуль існавала сялянскае беззямелле і захоўваліся памешчыцкія латыфундыі, ідэя сацыяльнай роўнасці заўсёды ішла побач з ідэямі нацыянальнай незалежнасці. БСГ, што дзейнічала ў падполлі, мела вялікі ўплыў на ідэалагічную накіраванасць “Нашай нівы”. Разпораз на яе старонках з’яўляліся адкрытыя выказванні пра неабходнасць працоўнай салідарнасці. “Наша ніва” была сапраўды народная газэта, адна з найдэмакратычных у тагачаснай Расіі. Яна ніколі не дазваляла сабе зняважлівых выказванняў наконт іншых нацыяў. Больш за тое, яна нястомна нагадвала пра неабходнасць шанаваць правы кожнага народа і заклікала шырока выкарыстоўваць здабыткі рускай, польскай і ўкраінскай культураў.
Клерыкальнанацыянальная плынь. У студзені 1913 г. у Вільні пры фінансавай падтрымцы княгіні Магдалены Радзівіл пачала выходзіць на беларускай лацінцы каталіцкая штотыднёвая газэта “Беларус”. Яе рэдактарывыдаўцы Адам Бычкоўскі і Баляслаў Пачобка, сяляне па паходжанні, браліся працаваць выключна для каталіцкіх беларусаў, але пад уплывам “Нашай нівы” перайшлі да абароны агульнабеларускіх інтарэсаў. За нацыянальную справу браліся ксяндзы
Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця
165
Вінцэнт Гадлеўскі, Аляксандр Астрамовіч (Андрэй Зязюля). Нараджалася клерыкальнанацыянальная плынь беларускага руху.
18.3. Іншамоуная культурная спадчына, Некаторыя вынікі
Міжнацыянальнае культурнае ўзаемадзеянне. Культурны працэс у шматнацыянальнай імперыі набьтваў спецыфічны характар. У Беларусі духоўныя каштоўнасці ствараліся мясцовымі сіламі пераважна на беларускім матэрыяле, але пад вялікім уплывам рускай. польскай, украінскай і літоўскай культураў. Іх творцамі выступалі часам людзі, далёкія ад беларускага руху. I ўсё ж іх культурныя здабыткі служылі і на карысць духоўнага ўзвышэння беларусаў. У той час яны мелі сваё інтэлектуальнае нацыянальнае ядро, якое магло выкарыстаць і вытлумачыць культуру любога паходжання ў сваіх інтарэсах. А з іншага боку, пад уплывам беларускага руху шматкультурная мясцовая творчая інтэлігенцыя набліжалася да культурных патрэбаў карэнных жыхароў краю. А таму на пачатку XX ст. можна казаць пра феномен культуры сумежжа, якая з’яўляецца такой самай неад’емнай спадчынай беларускага народа, як і культурныя здабыткі нашаніўцаў.
Навука. Вывучэннем Беларусі займаліся Віцебская вучоная архіўная камісія (1909), Смаленская вучоная архіўная камісія, Мінскі царкоўны гісторыкаархеалагічны камітэт (1908), узноўлены ў 1910 г. у Вільні ПаўночнаЗаходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, польскае Таварыства сяброў навук у Вільні (1907), Таварыства вывучэння Беларускага краю ў Магілёве. Друкаваліся зборнікі дакументаў, навуковыя працы. Пры садзеянні названых навуковых установаў на пачатку XX ст. былі створаныя краязнаўчыя музеі ў Віцебску, Магілёве, Гародні, Мінску і Вільні. Развівалася дзейнасць акадэміка Яўхіма Карскага, этнографа Еўдакіма Раманава, гісторыка Мітрафана ДоўнарЗапольскага, іншых навукоўцаў. Гуманітарныя навуковыя даследаванні мінуўшчыны Беларусі спрыялі абуджэнню ў яе жыхароў патрыятычных пачуццяў і сілкавалі працэс беларускага нацыянальнага самасцвярджэння. Значнай з’явай навуковага жыцця Беларускага краю на пачатку XX ст. стала дзейнасць Таварыства ўрачоў Мінска. Першымі навуковымі ўстановамі прыродазнаўчага профілю сталі доследныя станцыі Беняконская сельскагаспадарчая ў Віленскай губерні (1910) і Мінская балотная (1913). Пытаннямі навуковай
166
Перыяд 1905—1914
аграноміі і ветэрынарыі займаліся асобныя памешчыкі пад апекай сельскагаспадарчых таварыстваў. У Мінску ў 1912—1916 гг. выдаваўся першы ў Расіі часопіс па культуры балотаў “Болотоведенне”. Усяго ж у Беларусі з 1901 г. па 1917 г. выходзіла каля 20 прыродазнаўчых перыядычных выданняў, у тым ліку восем сельскагаспадарчых, астатнія па медыцыне, балотазнаўстве, лесаводстве, чыгуначным транспарце і агульных праблемах. Іх рэдакцыі знаходзіліся ў Вільні, Мінску, Віцебску, Гародні, Магілёве, Бабруйску, Лепелі. Гэтыя выданні мелі навуковапапулярны характар і забяспечвалі інфармацыйныя патрэбы тагачасных жыхароў краю.
Тэатральнае мастацтва. На сцэнах беларускіх губернскіх гарадоў выступалі практычна ўсе вядомыя тэатральныя калектывы Расіі. Сваё майстэрства дэманстравалі рускія, украінскія, польскія, яўрэйскія трупы. Мінчане былі сведкамі творчых пошукаў рэжысёранаватара Усевалада Мейерхольда, які ў 1908 г. паставіў у гарадскім тэатры п’есу Аляксандра Блока “Балаганчык”. У Беларусь прыязджалі знакамітыя кампазітары і выканаўцы Сяргей Рахманінаў (1873— 1943) і Аляксандр Скрабін (1872—1915). На беларускай зямлі працаваў вядомы польскі кампазітар Мячыслаў Карловіч (1876—1909). Звычайнай з’явай былі гастролі славутых замежных музыкантаў і спевакоў, такіх як сусветна вядомы “шведскі салавей” Альма Форстрэм. Мясцовыя ўлады заахвочвалі стварэнне рускіх аматарскіх трупаў. Яны дзейнічалі ў Мінску, КартузБярозе, Магілёве. На пачатку XX ст. у асобных гарадах пачалі ўзнікаць прыватныя музычныя вучэльні. У Мінску быў арганізаваны сімфанічны аркестр.
Выяўленчае мастацтва. У Мінску, Віцебску, Магілёве працавалі прыватныя мастацкія школы. Найбольш распаўсюджанымі жанрамі жывапісу былі партрэт і пейзаж. Вялікую вядомасць заваяваў мастак Фердынанд Рушчыц (1870—1936), які пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў доўгі час жыў на радзіме, у маёнтку Багданава Ашмянскага павета (вядомая карціна “Зямля”). Другі знакаміты мастакпейзажыст і гадаванец Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Генрых Вейсенгоф (1859—1922) з сярэдзіны 70х гадоў стала жыў у маёнтку Русаковічы Ігуменскага павета (вядомая карціна “Снег”). Паступова яго маёнтак ператварыўся ў музей мастацкіх твораў, напісаных ураджэнцамі Беларусі. Найбольш яркім прадстаўніком бытавога жанру ў мясцовым жывапісе быў Юдаль Пэн (1854—1937). Пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў ён пасяліўся ў Віцебску. Карціны Юдаля Пэна гэта старонкі з яўрэйскага жыцця:
Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця
167
партрэты рамеснікаў, равінаў, жабракоў. Пасля 1905 г. у творчасці мастака выявіліся матывы авангардызму. Пэн меў славу добрага педагога. Яго вучнем быў сусветна вядомы Марк Шагал.
Нараджэнне ідэалаў незалежнасці. На пачатку XX ст. адны беларусы бачылі свой край рускім і праваслаўным, другія польскім і каталіцкім. А нашаніўцы і іх паслядоўнікі бачылі сваю Айчыну беларускай і хрысціянскай, гэта значыць вольнай і непадзельнай, ды хацелі прымірыць варожыя бакі на аснове інтарэсаў беларускай зямлі. Але ўсе без выключэння бралі за палітычны ідэал аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай імперыі, праўда, на розных культурнаэтнічных падмурках. I толькі асобныя інтэлектуалы пачыналі думаць пра здабыццё волі паза межамі Расійскай імперыі. Іван Луцкевіч, які меў кантакты з украінскімі дзеячамі з Галіцыі і немцамі, прапагандаваў ідэю беларускаўкраінскай федэрацыі.
На цярністым шляху адраджэння. Пасля рэвалюцыі 1905 г. самасцвярджэнне беларускай нацыі паскорылася. Але нацыянальнае самаўсведамленне не было яшчэ ўсеагульнай з’явай. Дый поспехі нашаніўцаў, у параўнанні з культурнымі дзеячамі Польшчы, Украіны, Літвы, былі даволі сціплыя. Вось некаторыя прычыны. 1. Царская шавіністычная палітыка і ідэалогія здолелі паралізаваць нацыянальную самасвядомасць большасці праваслаўных беларусаў, і яны спачатку даволі слаба бралі ўдзел у нацыянальным руху. 2. Беларусыкаталікі (пераважна шляхецкасялянская інтэлігенцыя) хутчэй далучаліся да беларускага руху, бо заставаліся спадкаемцамі заходнееўрапейскіх традыцыяў, закладзеных у былым Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 43,3% каталіцкай шляхты Беларусі сваёй роднай мовай назвалі беларускую. Каталіцкая інтэлігенцыя ўтварала ядро нацыі. Аднак нацыянальнай кансалідацыі шкодзіў бар’ер недаверу паміж праваслаўнымі масамі і каталіцкімі лідэрамі. 3. Беларускі рух не меў трывалай эканамічнай базы. Гандлёвапрамысловая эліта была мізэрная. А ў асяродку памешчыкаў каталіцкай веры ўвесь час жыў страх, што ўзмацненне беларускага руху пераважна сацыялістычнай арыентацыі можа зруйнаваць іх зямельную ўласнасць у Беларусі. 4. Беларусы не мелі абшараў адноснай вольнасці, як літоўцы ў Прусіі ці ўкраінцы ў Галіцыі, адкуль можна было б вьшраменьваць нацыянальную культуру. Тым не менш, адраджэнскі рух набіраў такую імклівасць, што захопліваў як зрусіфікаваных, так і спаланізаваных беларусаў. Для беларускага руху адкрывалася новая перспектыва.
168
Перыяд 1905—1914
•kick
Такім чынам, рэвалюцыя 1905—1907 гг. паскорыла мадэрнізацыю Расіі. Але гэтая мадэрнізацыя закранула пераважна эканамічную сферу і вельмі слаба грамадскае жыццё. Паранейшаму стаўка рабілася на адзіную і непадзельную імперыю, якая была, па вызначэнні Уладзіміра Леніна, “турмой народаў”. Таму набіраў моц і беларускі нацыянальнавызваленчы рух, які ажыццяляўся ў мірных формах. Эканамічнае спрыянне і пэўная лібералізацыя нацыянальнай палітыкі дазволілі беларусам сцвердзіць сябе ў духоўнай сферы. Узнікла беларуская прафесійная культура літаратура і мастацтва. Нацыятворныя працэсы, што ахапілі Расійскую імперыю, былі складоваг часткай яе мадэрнізацыі.
V. ПЕРЫЯД ІМПЕРСКАГА КРЫЗІСУ I СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. 1914—1920
19. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА Ў БЕЛАРУСІ. ЦАРСКІ ПЕРЫЯД
Беларускія дзеячы ставіліся да вайны парознаму. Адны сталі абаронцамі, бо меркавалі, што перамога знітуе паднявольныя народы і ім будзе лягчэй потым перабудаваць імперыю на федэратыўных пачатках. Іншыя жадалі паражэння Расіі. На іх думку, гэта прывяло б да ўсенароднага паўстання супраць царызму.
19.1. Пачатак вайны. Нямецкая акупацыя
1914 год. Беларускія губерні былі на ваенным становішчы. Усякае грамадскапалітычнае жыццё замерла. Запанаваў жорсткі ваеннапаліцэйскі рэжым. Дазваляліся толькі патрыятычныя маніфестацыі, малебны і сходы. Урад разгарнуў шырокую ідэалагічную кампанію пад сцягам абароны Расіі і самаўладства. Квазіпатрыятызм ахапіў тады шмат каго ў Беларусі, ужо не кажучы пра саму Расію. “Наша ніва” пазбягала гучных словаў пра вайну і, наколькі гэта было магчыма, пісала пра бядоты, якія вайна з сабой несла. I ўсё спраўджвалася. Тэрыторыя Беларусі знаходзілася ў непасрэднай блізкасці да раёна баявых дзеянняў. Тут маршыравалі расійскія войскі, а інтэнданты абабіралі мясцовых гараджанаў і вяскоўцаў. Сялянаў Беласточчыны і Гарадзеншчыны першых пачалі зганяць на абарончыя работы.