• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Наступленне немцаў. Улетку 1915 г. вайна перакінулася на беларускія землі. Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў накірунку Коўна  Вільня  Мінск. 3га верасня акупанты ўварваліся ў старадаўнюю сталіцу Літвы, а праз два тыдні кайзераўская кавалерыя перарэзала чыгуначную лінію Мінск  Масква ў раёне Смалявічаў. I толькі цаной вялікіх намаганняў расійскай арміі ўдалося спыніць немцаў і адкінуць іх у раён азёраў Свір і Нарач. Але герман
    170
    Перыяд 1914—1920
    скае войска паранейшаму ўтрымлівала заходнюю Беларусь. У жніўні сядзіба галоўнакамандуючага была перанесеная з Баранавічаў у Магілёў.
    Разарваная Беларусь. У кастрычніку 1915 г. нямецкарасійскі фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск  Браслаў  Паставы  Смаргонь  Баранавічы  Пінск. На працягу двух гадоў і пяці месяцаў (да лютага 1918 г.) ён заставаўся нязменным і падзяляў Беларусь на дзве часткі. Тут канцэнтравалася больш за 1,5 млн. рускіх салдатаў і афіцэраў і каля 1,0 млн. нямецкіх. Штаб Паўночнага фронту месціўся ў Дзвінску, а штаб Заходняга  у Мінску. У ліпені 1916 г. руская армія спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавічаў, але толькі аплаціла няўдалую спробу стратай 80 тыс. салдатаў. Лілася людская кроў, руйнаваўся дабрабыт гарадоў і вёсак. Зямля пакрывалася акопамі, абцягвалася калючым дротам. Людзі ўпершыню зведалі жахі авіяцыйных налётаў і газавых атак.
    Намеры захопнікаў. Урадавыя колы нямецкага рэйха (імперыі), як лічыць беларускі і польскі гісторык Юрый Туронак, не збіраліся разбураць Расійскую імперыю. Па яе неабсяжных прасторах маглі добра разыходзіцца вырабы германскай прамысловасці. Галоўным для Вільгельма II было эканамічна прывязаць Расію да Германіі. А таму тэрытарыяльныя дамаганні заваёўнікаў вызначаліся адноснай памяркоўнасцю. Яны спадзяваліся толькі адсунуць рускіх ад сваіх усходніх межаў, а для гэтага стварыць буферную польскую дзяржаву ды анексаваць Літву і Курляндыю. Беларусь разглядалася як гаспадарча і культурна адсталая частка Расіі са сваёй этнічнай спецыфікай.
    Акупацыйная адміністрацыя. Захопленыя Германіяй беларускія землі дзяліліся паміж вайсковым адміністрацыйным абшарам Обер Oct, які быў створаны ўвосень 1915 г., і вайсковааперацыйнай паласой, якая прылягала да нямецкарасійскіх акопаў (карта III). Усходняя мяжа Обер Оста праходзіла прыкладна па лініі Браслаў  Ліда Зэльва  Брэст. Яна супадала з тэрытарыяльнымі дамаганнямі немцаў да Расіі. Землі вайсковааперацыйнай паласы ўрадавыя колы рэйха збіраліся вярнуць рускаму цару за яго адмову ад прэтэнзіяў на астатнія акупаваныя тэрыторыі. Увесну 1917 г. у склад Обер Оста ўваходзілі Літва, Курляндыя і БеластоцкаГарадзенская акруга. На чале акупацыйнай адміністрацыі стаяў генерал Эрых Людэндорф. Ен падпарадкоўваўся камандуючаму Усходнім фронтам фельдмаршалу Паўлю фон Гіндэнбургу.
    Акупацыйная палітыка. Улады Обер Оста былі зацікаўленыя ў
    Першая сусветная. Царскі перыяд
    171
    захаванні ў прыфрантавой паласе стабільных эканамічных структураў, якія працавалі б на патрэбы вайны. Таму ніякіх перашкодаў у гаспадарчай дзейнасці яны імкнуліся не чыніць. Больш за тое, акупанты садзейнічалі забеспячэнню маёнткаў і прадпрыемстваў рабочай сілай. Шмат хто зведаў тады і нямецкія цялесныя пакаранні. А мясцовыя землеўладальнікі і гандлёвапрамысловыя прадпрымальнікі адразу трапілі пад прэс ваенных падаткаў. Перад акупацыйнай адміністрацыяй паўстала праблема кіравання шматнацыянальным краем, дзе дамінавалі польская і нямецкая (у Курляндыі) культуры. Але для ўмацавання свайго становішча ў краі акупацыйныя ўлады прынялі правіла аднолькава ставіцца да ўсіх нацыяў. I толькі да палякаў Э. Людэндорф часам ставіўся небесстаронна. У адпаведнасці з загадам Гіндэнбурга (ліпень 1915), усякая палітычная дзейнасць на акупаваных тэрыторыях забаранялася. Немцы распусцілі нават Саюз беларускіх настаўнікаў. Права на функцыянаванне атры малі камітэты дапамогі ахвярам вайны, якія ўзніклі па ўсёй прыфрантавой паласе расійскіх войскаў яшчэ да акупацыі. Яны былі ўпаўнаважаныя выказваць уладам прапановы ад кожнай нацыі ў сацыяльнай, асветнай і культурнай галінах. У кастрычніку 1915 г. нямецкія ўлады прызналі таксама дзейнасць дазволенага яшчэ царскай уладай Грамадзянскага камітэту, у склад якога ўваходзілі 12 палякаў (у тым ліку Юзаф Пілсудскі), 5 літоўцаў, 2 яўрэі. Беларусаў прадстаўлялі Антон Луцкевіч, Іван Луцкевіч, Вацлаў Ластоўскі і паляк А. Заштаўт. Аднак ужо ў лістападзе дзейнасць камітзта згарнулася зза польскіх амбіцыяў і свавольства акупантаў. У снежні 1915 г. Гіндэнбург выдаў дырэктывы, а ў студзені 1916 г. інструкцыі, якія тычыліся арганізацыі школьніцтва. Нямецкія ўлады забаранялі навучанне паруску і ўводзілі ў пачатковых школах абавязковае выкладанне на роднай мове для ўсіх карэнных нацыяў Обер Оста, але толькі на аснове лацінскага алфавіта. Такі самы ліберальны падыход захоўваўся і пры выкладанні рэлігійных законаў. Вывучэнне нямецкай мовы таксама было абавязковае. Але ніхто не прымушаў бацькоў пасылаць дзяцей у школы, калі яны лічылі, што мова выкладання для іх непрымальная. Усім нацыянальнасцям Обер Оста дазвалялася культурная дзейнасць і выданне газэтаў на роднай мове.
    Беларуская справа. Такія шырокія правы беларусы атрымалі ўпершыню. Улады Расіі, як вядома, не падтрымлівалі адкрыццё беларускіх школаў. Увесці беларускую мову ў школьную практыку цар пачаў абяцаць толькі ў 1915 годзе. А таму беларускія дзеячы не маглі
    172
    Перыяд 1914—1920
    не скарыстацца нямецкімі ільготамі дзеля нацыянальнага самасцвярджэння, хоць ва ўмовах вайны ажыццявіць гэта было цяжка. He хапала нацыянальнай інтэлігенцыі. Народ пакутаваў ад рзквізіцыяў, прымусовай працы на ваенных будоўлях. Было не да адукацыі. Дый акупацыйныя ўлады займаліся больш рабаваннем беларускіх земляў, чым павышэннем культуры іх жыхароў. Асабліва гэта тычылася вайсковааперацыйнай паласы, насельніцтва якой увогуле ніякіх правоў ад немцаў не атрымала. А таму адзіным большменш значным востравам беларускай культуры пад нямецкай акупацыяй стала Вільня. Яшчэ ў лістападзе 1915 г. тут адчынілася першая ў гісторыі беларуская публічная школа (дагэтуль навучанне на беларускай мове вялося патаемна). У гэты ж перыяд намаганнямі польскай інтэлігенцыі ў Вільні былі адчыненыя чатыры польскія гімназіі, восем прагімназіяў і 30 пачатковых школаў. Сотні польскіх школаў узнікалі ў правінцыі. Яны прызначаліся і для беларускіх дзяцей. Перавага палякаў у інтэлектуальных і матэрыяльных сілах з непазбежнасцю вяла да паланізацыі беларусаў ва ўмовах, калі рускае супрацьстаянне здымалася. Культурнаасветная беларуская праца магла паспяхова разгортвацца толькі пры падтрымцы акупацыйных уладаў. Нешматлікія беларускія дзеячы паклалі шмат намаганняў, каб давесці да кіраўніцтва Обер Оста, што за плячыма беларускага народа багатая гісторыя і культура і што ён нароўні з іншымі народамі мае права на незалежнасць. Прызнанне немцамі нацыянальнай адметнасці беларусаў урэшце адбылося, і нацыянальны рух адразу ажывіўся.
    Віленскі цэнтр нацыянальнай дзейнасці. Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны ў старадаўняй сталіцы Літвы пачаў дзейнічаць яшчэ з сакавіка 1915 г. пад старшынствам Вацлава Іваноўскага. А з прыходам немцаў камітэт узначаліў Антон Луцкевіч, бо Вацлаў Іваноўскі эвакуяваўся ў Расію. Новы старшыня згуртаваў вакол сябе амаль усіх беларускіх дзеячаў, што засталіся пад нямецкай акупацыяй. Сярод іх вылучаліся Францішак Аляхновіч, Алаіза ПашкевічКейрыс (Цётка), Вацлаў Ластоўскі, Іван Луцкевіч, немка Юліана Менке. Ужо ў снежні 1915 г. камітэт арганізаваў у Вільні настаўніцкія курсы, дзе выкладаў Іван Луцкевіч. 15 лютага 1916 г. у Вільні пад рэдакцыяй Вацлава Ластоўскага пачала выходзіць беларуская газэта “Гоман”, якая праіснавала да канца 1918 г. 3 лета 1916 г. у Вільні працаваў Беларускі клуб, у рамках якога Францішак Аляхновіч арганізаваў аматарскі тэатр. Там жа адчыніліся беларуская бібліятэка, навуковае таварыства, кааперацыйнае аб’яднанне “Раніца”, дзіцячы прытулак
    Першая сусветная. Царскі перыяд
    173
    “Золак”, выдаваліся падручнікі і школьная літаратура. 3 1 студзеня 1919 г. пачала працаваць беларуская гімназія.
    Школьніцтва. Найважнейшай праблемай быў недахоп настаўнікаў, якіх мабілізавалі ці эвакуявалі ў Расію. I нямецкая адміністрацыя пайшла на адкрыццё беларускай настаўніцкай семінарыі ў Свіслачы (Гарадзеншчьша). Доўга шукалі выкладчыкаў. У Свіслачы нават часова працаваў немецпрафесар Рудольф Абіхт з Брэслаўскага (Вроцлаўскага) універсітэта. Семінарыя адчынілася толькі 15 кастрычніка 1916 г. і працавала па 15 лістапада 1918 г. За гэты час яна падрыхтавала 144 настаўнікі беларускіх школаў. У кастрычніку 1916 г. такіх школаў налічвалася на тэрыторыі Обер Оста ўсяго восем, а пад канец нямецкай акупацыі  89. Большасць іх знаходзілася ў БеластоцкаГарадзенскай акрузе. Намаганні нямецкіх уладаў пашырыць сетку беларускіх школаў сустракалі супраціўленне большасці ксяндзоў, асабліва ў каталіцкіх асяродках, дзе ўсе беларусы каталіцкага веравызнання традыцыйна лічыліся палякамі. У паводзінах кліру знаходзіла адлюстраванне імкненне большасці палітычных груповак Польшчы да федэралізацыі або анексіі беларускіх земляў. У аперацыйнай вайсковай паласе беларускі рух немцамі амаль не падтрымліваўся, але і тут да канца 1918 г. узнікла каля 60 беларускіх школаў. Значыць, усяго пад нямецкай акупацыяй іх існавала каля 150 (па іншых звестках  да 350).
    Праблема палітычнага самавызначэння. Германская акупацыйная палітыка не давала падставаў для надзеі на стварэнне асобнай беларускай дзяржавы з дапамогай немцаў. Яны абмяжоўвалі беларусаў культурнаасветнымі справамі. Але ўжо ў 1915 г. у Вільні ўтварыўся агульнанацыянальны канспіратыўны орган  Беларускі народны камітэт, які займаўся не толькі культурнымі, але і палітычнымі пытаннямі беларускага руху. Яго чальцамі былі браты Луцкевічы, браты Станкевічы, паэтэса Канстанцыя Буйло, пісьменнік Максім Гарэцкі. Усведамляючы нерэальнасць ажыццяўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці, група сацыялдэмакратычнай арыентацыі на чале з братамі Луцкевічамі звярнулася да ідэі ўзнаўлення Вялікага Княства Літоўскага, дзе беларускія і літоўскія землі злучаліся б па прынцыпе аўтаноміі і мелі б свой сойм у Вільні. Беларуская палітычная ініцыятыва знайшла падтрымку. Для ажыццяўлення пастаўленай мэты ў снежні 1915 г. была ўтвораная Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага з прадстаўнікоў адпаведных арганізацыяў беларусаў, літоўцаў, палякаў і яўрэяў. Тады ж Канфедэрацыя выдала на чатырох мовах