Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
184
ІІерыяд 1914—1920
Жылуновіч і іншыя. Рада пераняла ў Белнацкама яго друкаваны орган газэту “Вольная Беларусь”, якая выходзіла ў Мінску з 28 мая пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка. Кола чыннасці Цэнтральнай рады пашыралася. Яна ладзіла сувязі з бежанцамі, рабіла захады супраць высякання ў Беларусі лясоў. Спецыяльна прыняты ёю “Статут беларускіх нацыянальных культурнаасветных гурткоў у войску” прадугледжваў наладжванне нацыянальнага выхавання беларусаўвайскоўцаў і безумоўны ўдзел іх у абароне заваёваў рэвалюцыі ў Расіі. Таму калі ў жніўні рабілася спроба захопу ўлады генералам Лаўрам Карнілавым, на абарону дэмакратычнай Расіі дружна ўзняліся ўсе беларускія сілы. Тым не менш, Цэнтральная рада дзейнічала пераважна як нацыянальнакультурная арганізацыя. Яна не змагла прыцягнуць на свой бок нацыянальныя меншасці, недастаткова ўвагі надавала стварэнню беларускіх вайсковых фармаванняў, адзінству нацыянальных сілаў і ўвогуле пытанню аб уладзе. Пасля карнілаўшчыны Расія рэзка хіснулася ўлева. Відавочна выявілася поўная нежыццяздольнасць Часовага ўрада. Барацьба за ўладу абвастрылася. У Беларусі яе вялі два блокі палітычных сілаў беларускі і расійскі. У жніўнілістападзе ішла іх кансалідацыя.
Беларускі рух у арміі. Яшчэ ў маі Белнацкам стварыў Вайсковую беларускую арганізацыю. Тады ж узніклі і першыя паўлегальныя аб’яднанні беларусаў у войску. Да беларускага руху далучыліся некаторыя генералы: Канстанцін Аляксееўскі, Кіпрыян Кандратовіч, Пажарскі. 3 жніўня ў расійскай арміі ствараецца разгалінаваная сетка беларускіх арганізацыяў. Яны ахопліваюць Беларусь, Расію, Украіну, Эстонію, Малдову. Вайскоўцы знаходзіліся пад уплывам пераважна эсэраў і БСГ. Дзякуючы энергічнай прапагандзе, якую вялі забраныя ў войска прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, рыхтавалася глеба для аб’яднання ўсіх беларускіх вайсковых згуртаванняў. 1824 кастрычніка ў Мінску з дазволу галоўнакамандуючага генерала Мікалая Духоніна сабраўся з’езд беларусаўвайскоўцаў Заходняга фронту. Прыехалі і прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў Балтыйскага флоту, Румынскага і Паўночнага франтоў. Дэлегаты выказалі гатоўнасць бараніць беларускія землі і расійскую дэмакратыю, прынялі рэзалюцыю аб пашырэнні беларускіх вайсковых арганізацыяў і абралі Цэнтральную беларускую вайсковую раду (ЦБВР). Старшынём яе выканаўчага камітэта стаў Сымон РакМіхайлоўскі, яго памочнікамі Язэп Мамонька і Кастусь Езавітаў. Беларускія вайсковыя злучэнні ствараліся са спазненнем, але іх узнікненне было непазбежнае. Расійскае
Барацьба за ўзнаўленне дзяржаўнасці
185
войска развальвалася і не магло абараніць Беларусь ад нямецкіх акупантаў, а мірнае насельніцтва ад мясцовых бандаў і расійскіх дэзерціраў. Прыспешвала і тое, што на Міншчыне пачыналі гаспадарыць польскія вайсковыя злучэнні. Улетку 1917 г. са згоды Часовага ўрада Расіі і галоўнакамандуючага генарала Лаўра Карнілава з палякаў, якія служылі ў расійскай арміі, для барацьбы з немцамі быў сфармаваны I польскі корпус на чале з генералам Юзафам ДоўбарМусніцкім. Ад 40% да 60% салдатаў Польскага корпуса складалі беларусыкаталікі.
Стварэнне Вялікай беларускай рады. 1524 кастрычніка пры ўдзеле прадстаўнікоў ЦБВР адбылося пасяджэнне Цэнтральнай рады беларускіх партыяў і арганізацыяў, падчас якога гэтай арганізацыі быў нададзены характар палітычнага цэнтра Беларусі і яна атрымала назву Вялікая беларуская рада (ВБР). У складзе яе выканкама зноў сабраліся прадстаўнікі беларускіх партыяў (БСГ, БПНС і ХДЗ). Старшынём выканкама стаў Вячаслаў Адамовіч, яго намеснікамі беларускі паэт Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі) і Аркадзь Смоліч.
Нетрываласць нацыянальнага фронту. 1425 кастрычніка ў Мінску праходзіў III з’езд БСГ . Ен выказаўся за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе ў распараджэнне краёвай рады Беларусі. Беззямельным і малазямельным сялянам абяцалася дармовае надзяленне зямлёй. У Цэнтральны Камітэт БСГ увайшлі Язэп Дыла (старшыня), Алесь Гарун, Аркадзь Смоліч, Палута Бадунова, Язэп Варонка, Сымон РакМіхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч і іншыя. Дэлегатамі з’езда былі такія вядомыя беларускія дзеячы, як Ігнат Дварчанін, Радаслаў Астроўскі, Аляксандр Чарвякоў, Фабіян Шантыр. Незадаволенасць агульнадэмакратычнай праграмай Вялікай беларускай рады прывяла членаў БСГ да выхаду з выканкама гэтай арганізацыі.
20.3. Галоўная перашкода
Гуртаванне бальшавікоў. Першая паўночназаходняя абласная канферэнцыя партыі бальшавікоў, што праходзіла ў сярэдзіне верасня, абмеркавала пытанне аб узброеным паўстанні (рашэнне аб падрыхтоўцы яго прыняў VI з’езд партыі бальшавікоў у Петраградзе) і абрала Паўночназаходні абласны камітэт партыі пад старшынствам Аляксандра Мяснікова. Бальшавікі абапіраліся тут амаль выключна на расійскае войска. Яны мелі перавагу над беларускімі сіламі, бо на Заходнім фронце доля беларускіх вайскоўцаў была зусім нязначная.
186
Перыяд 1914—1920
Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян). 1917 год. НМГКБ.
Захоп бальшавікамі ўлады ў Беларусі. Паспяховы бальшавіцкі пераварот у сталіцы (25 кастрычніка) не прывёў да аўтаматычнага захопу ўлады паслядоўнікамі Уладзіміра Леніна на беларускіх землях. Трыумфальнага шэсця саветаў, як пра гэта пасля хваліліся камуністы, напраўду тут не было. Адбылася зусім іншая з’ява трыумфальны развал адміністрацыі Часовага ўрада. Бальшавікі не мелі ў Беларусі трывалай улады аж да 1921 г., але ў параўнанні з беларускімі лідэрамі былі актыўнейшыя і адразу пасля падзення Часовага ўрада пачалі хуценька прыбіраць уладу да сваіх рук. Ужо 26 кастрычніка Мінскі гарадскі савет рабочых і салдац
кіх дэпутатаў абвясціў аб спыненні паўнамоцтваў дэмакратычна абранай у жніўні гарадской думы і паставіў сябе на яе месца.
Барацьба з леніншчынай. Змаганне з бальшавіцкім экстрэмізмам вялі прадстаўнікі старой улады і левацэнтрысцкія сілы ў Мінску, Магілёве, Оршы. У Мінску ў супрацьвагу бальшавіцкаму Савету ўтварыўся рэвалюцыйнадэмакратычны орган улады пад назвай Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту. Была надзея прадухіліць леніншчыну, як гэта было зроблена з карнілаўшчынай. Але з левым экстрэмізмам змагацца было цяжэй, бо, у адрозненне ад правага, ён умела карыстаўся сацыяльнай дэмагогіяй і меў падтрымку люмпенізаванага вайной насельніцтва. Антыбалыпавіцкае супраціўленне ў Мінску было спыненае 2 лістапада, калі на дапамогу Мінскаму савету з Заходняга фронту прыбылі вайсковыя злучэнні, у тым ліку бронецягнік. Яго камандзір, бальшавік Пралыгін, прабіўся ў горад толькі дзякуючы жорсткім пагрозам расстрэльваць стрэлачнікаў і знішчаць чыгуначныя станцыі.
Нарастанне беларускага патрыятызму. Вялікая беларуская рада абмежавалася выданнем 27 кастрычніка ‘Траматы беларускаму народу”, дзе ацэньвала бальшавіцкі пераварот як праяву анархіі і заклікала да аб’яднання вакол сваёй арганізацыі. Ленінская “Дэкла
Першая сусветная. Царскі перыяд
187
рацыя правоў народаў Расіі”, апублікаваная 2 лістапада, выклікала надзею на лепшае, але ненадоўга. Хутка зрабілася відавочным, што настае поўнае бязладдзе. Вайскоўцы ў любы момант маглі ў масавым парадку пакінуць акопы і заняцца рабаваннем. Узнікла вострая патрэба бараніць беларускі народ, яго багацці і тэрытарыяльную цэласнасць краю, якому пагражалі бальшавіцкая анархія, кайзераўская армія ды польскія вайсковыя аддзелы. Абставіны і афіцыйны дазвол галоўнакамандуючага генерала Мікалая Духоніна на ўтварэнне беларускіх вайсковых злучэнняў у складзе расійскага войска падштурхоўвалі раскіданыя па імперыі нацыянальныя сілы да кансалідацыі.
На этапе мірнага нацыянальнавызваленчага руху. З’езды беларускіх вайскоўцаў прайшлі на Паўночным фронце ў Віцебску (1520 лістапада), на Румынскім у Адэсе (38 снежня), на ПаўднёваЗаходнім у Кіеве (1722 снежня). Усе беларускія вайсковыя аб’яднанні падпарадкоўваліся Цэнтральнай Беларускай вайсковай радзе і настойліва дамагаліся ад бальшавіцкага Петраграда абвяшчэння беларускай дэмакратычнай рэспублікі з яе ўваходам у расійскую федэрацыю народаў, прызнання беларускай мовы дзяржаўнай, патрабавалі права на стварэнне асобнага беларускага войска, вяртання ў Беларусь усіх каштоўнасцяў, вывезеных за час вайны, а таксама поўнай адбудовы гаспадаркі краю за кошт дзяржаваў, што ўдзельнічалі ў вайне. I толькі ў Мінску выканкам ЦБВР на чале з генералам Кіпрыянам Кандратовічам марудзіў з пашырэннем беларускіх вайсковых аддзелаў ды чакаў распараджэння зверху. Найбольш актыўна беларускі рух разгортваўся сярод бежанцаў і вайскоўцаў на далёкіх ад Беларусі франтах відаць, таму, што больш за палову мужчынскага насельніцтва з беларускіх губерняў было мабілізавана і адпраўлена як мага далей ад родных хатаў. Толькі на чужыне пасапраўднаму абуджаліся патрыятычныя пачуцці. Беларусаў там высялялі з гарадскіх кватэраў, праганялі з вёсак, не давалі хлебных пайкоў, першымі звальнялі з прамысловых прадпрыемстваў, як паведамлялі пра гэта ўдзельнікі з’езда беларускіх бежанцаўу Маскве (1917). Усе цывільныя арганізацыі беларусаў гуртаваліся вакол Вялікай Беларускай рады. Менавіта яна і пачала рыхтаваць Усебеларускі з’езд. Значыць, ужо праз месяц пасля звяржэння Часовага ўрада ў Беларусі сфармаваліся прадстаўнічыя палітычныя арганізацыі беларускага народа, якія былі гатовыя ўзяць уладу ў свае рукі, але дзейнічалі нерашуча. Ім супрацьстаяў блок расійскіх сілаў на чале з бальшавікамі.
188
Перыяд 1914—1920
Саветызацыя. У лістападзе пасля канчатковай перамогі над Камітэтам выратавання рэвалюцыі расійскія бальшавікі стварылі Ваеннарэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці (Віцебская, Магілёўская і неакупаваныя паветы Мінскай і Віленскай губерняў). Ён стаў вышэйшым надзвычайным органам улады ў Беларусі і на фронце. Адным з першых захадаў новай улады было ўвядзенне цэнзуры ўсіх выданняў. 3 18 да 25 лістапада бальшавікі правялі ў Мінску адразу тры з’езды: абласны з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, абласны з’езд сялянскіх дэпутатаў і франтавы з’езд. Усе яны пераважна пад дыктоўку бальшавікоў выказаліся за неабходнасць для Беларусі савецкай улады і заснавалі адзіны Выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). “Сялянскія дэпутаты” выбіраліся пад непасрэдным наглядам вайскоўцаўбальшавікоў. Ніводнага прадстаўніка беларускага руху ў Аблвыкамзаху не было. У склад вышэйшага органа ўлады, што стварылі бальшавікі. увайшлі людзі (Аляксандр Мяснікоў, Вільгельм Кнорын, Карл Ландар), якія пражылі ў Беларусі каля года ці крыху болей і не ведалі беларускай мовы. Гэтыя кіраўнікі, безумоўна, адстойвалі інтарэсы фронту, а не Беларусі, якая для іх увогуле не існавала.