Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
У пошуках выратавання. Міжнароднае становішча БНР ускладнялася. Беларускі ўрад раз’ядноўвалі сваркі. У сувязі з адыходам немцаў на захад пасля паражэння ў першай сусветнай вайне шукаліся магчымасці захавання ў Беларусі нацыянальнай дзяржаўнасці. Адны арыентаваліся на Расію, другія на Польшчу, трэція на дзяржаўны саюз з Літвой ці з Украінай. Газэты “Беларускі шлях” і “Беларусь” абгрунтоўвалі думку пра заснаванне канфедэратыўнага саюзу Беларусі, Полыпчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і, магчыма, Украіны для супрацьдзеяння імперскім замахам Расіі і Германіі. На поўную дзяржаўную
БНР і нямецкая акупацыя
207
самастойнасць разлічваць не даводзілася. 3 незалежніцкімі ідэаламі беларускі народ знаёмы быў слаба.
Рэарганізацыя ўрада БНР. Каб падняць аўтарытэт беларускага ўрада, у кастрычніку Народны Сакратарыят БНР пераймяноўваецца ў Раду народных міністраў. Узначаліць яе даручаецца вельмі аўтарытэтнаму палітыку Антону Луцкевічу. У новы, чацвёрты, кабінет БНР увайшлі эсэры і сацыялдэмакраты (між іншым, і Вацлаў Іваноўскі). Сацыялістычны ўрад адразу пачаў хінуцца да сацыялістычнай Расіі.
Перамовы з Масквой. Антон Луцкевіч робіць спробу дамовіцца з бальшавікамі. 3 гэтай мэтай ён едзе ў Кіеў і вядзе там перамовы з вядомым дзеячам бальшавіцкай партыі X. Ракоўскім, а на пачатку лістапада робіць візіт у Маскву, дзе, відаць, сустракаецца з Уладзімірам Леніным. А. Луцкевіч згаджаўся на федэратыўны саюз БНР з бальшавіцкай Расіяй, на ўвядзенне ў Беларусі савецкай канстытуцыі, настойваў толькі на прызнанні ленінскім урадам незалежнасці беларускай рэспублікі. Але савецкі ўрад у тыя дні яшчэ не бачыў для сябе неабходнасці надаваць Беларусі дзяржаўную самастойнасць. Па некаторых дадзеных, дамовіцца ўдалося толькі аб тым, што ў Мінску пасля адступлення немцаў застанецца частка беларускіх дзеячаў, якія разам з бальшавікамі ўтвораць савецкі беларускі ўрад. He далі вынікаў і перамовы з “белай” Расіяй (Антонам Дзянікіным), а таксама з Полыпчай. Украіна сама апынулася ў такім жа цяжкім становішчы.
Пазіцыя Берліна. Яшчэ ў вераснікастрычніку 1918 г. немцы пакінулі Сенненскі, Лепёльскі,.Аршанскі і Магілёўскі паветы, якія падпадалі пад уладу савецкай Расіі. Рэвалюцыя ў Германіі і яе капітуляцыя на Заходнім фронце (11 лістапада 1918 г.) паскорылі адступленне германскага войска. Дэлегацыя Рады БНР безвынікова хадайнічала ў Берліне пра перадачу ёй улады ў Беларусі пасля адступлення немцаў. Такія ж безвыніковыя былі і перамовы Рады з Салдацкім саветам 10й нямецкай арміі, які ўзнік падчас Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі. Дарэчы, таго ж спрабавалі дамагчыся ад Салдацкага савета і аб’яднаныя палітычныя сілы рускіх і яўрэйскіх палітычных партыяў і арганізацыяў. Немцы да апошняга стрымлівалі фармаванне беларускіх вайсковых злучэнняў, бо асцерагаліся, што яны будуць скіраваныя супраць выпеставанага імі бальшавіцкага рэжыму ў Расіі. He скарысталіся акупанты і з магчымасці стварыць з вайсковых злучэнняў Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі адзіны анты
208
Перыяд 1914—1920
бальшавіцкі фронт. А самі гэтыя дзяржавы так і не змаглі дамовіцца між сабою.
Надзеі на незалежную Літву. Адзінай дзяржавай, якая згадзілася падтрымліваць адносіны з кіраўніцтвам БНР, была Літва. Цікава, што ідэю дзяржаўнага саюза з Літвой спачатку падтрымалі і клерыкальнапамешчыцкія колы Міншчыны. У кіраўніцтве БНР іх прадстаўляў урад Рамана Скірмунта. 3 пачаткам германскага адступлення (кастрычнік 1918) яны абралі дэлегацыю на чале з Ежы Чапскім і ад яе імя перадалі шэфу штаба 10й арміі мемарандум, у якім прасілі імператара Вільгельма II стварыць пад апекай Германіі Вялікае Княства ЛітоўскаБеларускае. У лістападзе 1918 г. з літоўскім урадам пачала супрацоўнічаць Віленская беларуская рада, якая накіравала ў Тарыбу Літоўскай Рэспублікі шэсць сваіх прадстаўнікоў (Вацлава Ластоўскага, Дамініка Сямашку, К. Фалькевіча, Уладзіслава Талочку, Янку Станкевіча, Антона Луцкевіча). Беларускі генерал Кіпрыян Кандратовіч стаў намеснікам міністра абароны Літвы. Пачалося фармаванне беларускіх вайсковых аддзелаў. Былы першы прэм’ер БНР Язэп Варонка быў запрошаны ў склад літоўскага ўрада на пасаду міністра беларускіх справаў. Ен згаджаўся на нацыянальнакультурную аўтаномію ў рамках літоўскай дзяржавы абы толькі не расійская залежнасць. Лідэр віленскіх беларусаў А. Луцкевіч быў не задаволены памяркоўнасцю Я. Варонкі і яго варожасцю да беларусаўкаталікоў. Але не толькі Я. Варонка спадзяваўся тады, пгго міністэрства беларускіх справаў утворыць аснову для далейшай дзяржаўнай федэралізацыі двух суседніх народаў. 13 снежня 1918 г. Беларускі нацыянальны кангрэс Гарадзеншчыны вынес рэзалюцыю аб далучэнні гарадзенскай часткі БНР да Літвы дзеля абароны ад Полынчы. Большасць беларускіх дзеячаў ішла на супрацоўніцтва з літоўцамі з надзеяй захаваць беларускую дзяржаўнасць хоць бы ў форме канфедэрацыі Беларусі і Літвы.
Захоп БНР расійскімі бальшавікамі. Адразу пасля таго, як у Германіі выбухнула рэвалюцыя, У. Ленін дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор, і 17 лістапада Чырвоная Армія пачала наступ на Беларусь. Савецкая Расія не прызнала незалежнасці Беларусі. Актывізавалася бальшавіцкае падполле. 10 снежня чырвонаармейцы захапілі Мінск, a 5 студзеня 1919 г. Вільню. Следам за немцамі Палессе пакінулі і ўкраінцы. Створаны намаганнямі мясцовых левацэнтрысцкіх партыяў “Дэмакратьгчны краёвы цэнтр” спрабаваў супрацьстаяць бальшавіцкай агрэсіі, але безвынікова. Захоп тэрыторыі Беларусі чырвонымі
БНР і нямецкая акупацыя
209
войскамі і ўзнаўленне ці ўсталяванне тут савецкай улады суправаджалася рабункамі, канфіскацыямі, арыштамі і расстрэламі ворагаў савецкай улады і ўвогуле ўсіх падазроных. Беларускія эсэры абвясцілі савецкую Расію другім пасля Германіі акупантам беларускай зямлі. 3га снежня 1918 г. Рада і ўрад БНР перабраліся ў Вільню. Тарыба да гэтага часу ўжо ўстанавіла кантроль над беларускімі землямі Віленскай губерні, а таму знаходжанне ў Вільні беларускага ўрада, які пратэставаў супраць гэтага, было для літоўскага кіраўніцтва непажаданым. 27 снежня кабінет А. Луцкевіча пераехаў у Гародню і знаходзіўся там, пакуль нямецкія войскі не пакінулі горад у красавіку 1919 г. 3 набліжэннем чырвонаармейцаў і кіраўніцтва Літвы на пачатку студзеня 1919 г. перабралося з Вільні ў Коўну. Міністэрства беларускіх справаў спрабавала замацавацца ў Гародні, але ў сакавіку вымушанае было ехаць следам за літоўскімі апекунамі. Частка беларускіх дзеячаў БНР (у іх ліку Вацлаў Іваноўскі, Язэп Лёсік) засталіся ў Мінску з надзеяй паразумевда з беларускімі бальшавікамі і пад апекай Масквы стварыць кааліцыйны ўрад. Аднак марна.
Чаму БНР не змагла абараніць сябе. БНР не змагла абаперціся на дзеяздольнае беларускае войска. Яго стварэнню перашкаджалі і Часовы ўрад, і бальшавіцкі рэжым, і нямецкія акупанты. He было дастатковай падтрымкі беларускага насельніцтва, якое заставалася халодным да беларускага руху. Заза малалікасці беларускай інтэлігенцыі не хапала афіцэрскіх кадраў. He ўдалося аб’яднаць пад штандары беларускай арміі мабілізаваных на вайну беларускіх мужчынаў, раскіданых па франтах паза межамі роднага краю. На беларускіх землях знаходзілася, як мяркуе Алег Латышонак, удвая болей расійскіх і нямецкіх салдатаў, чым беларусаў, здольных насіць зброю. He хапала сродкаў. Іх маглі даць памешчыкі, але яны звязвалі свае надзеі з адраджэннем Рэчы Паспалітай. Іх маглі даць яўрэйскія прадпрымальнікі, але яны былі абыякавыя да беларускага руху і, як беларускія сяляне, болей спадзяваліся на Расію і нармалізацыю расійскага жыцця. Супраціў Беларусі аслаблялі экспансіянісцкія памкненні рускіх, палякаў, літоўцаў, украінцаў. I, нягледзячы на ўсё гэта, беларускім патрыётам усё ж удалося стварыць нават не проста беларускі ўрад, а Беларускую Народную Рэспубліку, якая на доўгія гады зрабілася ўзорам і сімвалам нацыянальнай дзяржаўнасці.
210
Перыяд 1914—1920
22. СТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
Бальшавіцкі ўрад савецкай Расіі, руйнуючы БНР, прапаноўваў сваю мадэль савецкай дзяржаўнасці. У жыхароў Беларусі быў выбар.
22.1. На шляху да савецкай суверэннасці
Дзейнасць беларускіх камуністаў. Ленінскі ўрад меў справу з беларускім рухам, які разгортваўся на тэрыторыі савецкай Расіі сіламі
бежанцаў і беларускіх камуністаў. Беларуская праца гуртавалася вакол Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), які быў створаны бальшавіцкім урадам у Петраградзе 31 студзеня 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў. “Камісарам беларусаў” прызначылі Аляксандра Чарвякова, яго таварышам Уладзіслава Скарынку, сакратаром Зміцера Жылуновіча. Ініцыятарам
стварэння Белнацкама выступіла Беларуская сацыялдэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), якая ўзнікла ўвосень 1917 г. на базе пет
раградскіх арганізацыяў БСГ, а ў красавіку 1918 г. ператварылася ў звычайную беларускую секцыю Расійскай камуністычнай партыі
(бальшавікоў) РКП (б). Такія секцыі ўзнікалі сярод бежанцаў і ў
Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны).
3 архіва БелЭн.
іншых гарадах Расіі. У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву і працаваў там на працягу года. У Петраградзе, Віцебску і Смаленску былі створаныя яго аддзелы. А ў расійскія губерні, дзе жылі беларусы, пасылаліся эмісары. Апарат Белнацкама вельмі варожа ставіўся да БНР і заклікаў беларусаў да пакорлівасці бальшавікам. Яго незалежніцкія памкненні не выходзілі за межы стварэння Беларускай вобласці на правах аўтаноміі ў складзе савецкай Расіі.
Пазіцыя абласнікоў. Аднак нават такую вельмі сціплую праграму кіраўнікі Аблвыкамзаха і ПаўночнаЗаходняга абкама РКП (б), якія перабраліся з Мінска ў Смаленск, не падтрымлівалі. У красаві
Станаўленне савецкай дзяржаўнасці
211
ку 1918 г. не акупаваныя немцамі часткі Магілёўскай і Віцебскай губерняў і ўся Смаленская губерня былі аб’яднаныя ў Заходнюю вобласць. У верасні 1918 г. дэлегаты III з’езда саветаў гэтай вобласці назвалі сваю падведамную тэрыторыю Заходняй камунай. Прапанаваная Белнацкамам назва “БеларускаЛітоўская вобласць” абласнікам не падыходзіла. На ўсходнебеларускіх землях стаўленікі Масквы не адчынілі ніводнай беларускай школы, не выдалі ніводнага беларускага падручніка.