• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Пераход да рэпрэсіяў. 3 канца 20х гадоў маскоўскае кіраўніцтва, набраўшыся моцы, узяло курс на поўнае падпарадкаванне нацыянальных ускраінаў цэнтру, бо адчула небяспеку страціць уладу. Пасля разрыву ў 1927 г. дьшламатычных адносінаў з Англіяй Масква асцерагалася, што тая падтрымае Полынчу ў яе прэтэнзіях на Усходнюю Беларусь і Усходнюю Украіну. Улетку 1929 г. Мінск па загадзе Іосіфа Сталіна наведаў маскоўскі рэвізор старшыня ЦКК КП(б) Украіны Уладзімір Затонскі. Яму не спадабалася, што ў падручніках, напісаных гісторыкам Усеваладам Ігнатоўскім і географам Аркадзем Смолічам, ніякага марксізму не было, што Зміцер Жылуновіч абараняў нацыянальную культуру, Аляксандр Чарвякоў вылучыў на ўзнагароджанне ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга артыста Фларыяна Ждановіча і прафесара Браніслава ЭпімахШыпілу як піянераў беларускай справы, што беларусы вельмі паважалі Янку Купалу  пра яго ў школах усе ведалі, а пра Уладзіміра Леніна  не. Пасля візіту сталінскага кантралёра палітыка беларусізацыі практычна згарнулася. Першачарговы ўдар скіроўваўся супраць носьбітаў беларускай незалежніцкай ідэі. Спачатку пайшло ганьбаванне так званых нацыяналь
    Бальшавіцкі генацыд
    279
    ных дэмакратаў (наодэмаў). Яно павінна было закончыцца, па задуме цэнтра, выкрыццём (а ў сапраўднасці  фабрыкацыяй) падпольных нацыяналістычных, антысавецкіх арганізацыяў і судам над іх чальцамі як над ворагамі народа. Пад практычную задуму падводзілася і тэарэтычнае абгрунтаванне. Тэрмін “нацыяналдэмакратызм”, напрыклад, меў раней станоўчы змест і азначаў барацьбу за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне народаў. Але з другой паловы 20х гадоў нацыяналдэмакратызм ужо атаясамліваўся з нацыяналшавінізмам і нават нацыяналфашызмам. Неўзабаве ён ператварыўся ў прыкмету выключна беларускага нацыяналістычнага ўхілу. Наодэмы абвінавачваліся ў імкненні адарваць БССР ад СССР і далучыць да Польшчы. Іх сацыяльнай асновай абвяшчалася заможнае сялянства. У сувязі з гэтым увесь беларускі нацыянальнавызваленчы рух ад Каліноўскага да беларускіх секцыяў РКП(б) залічаўся да рэакцыйнай плыні.
    Рэпрэсіі 1930—1931 гг. На кіраўнічыя пасады ў БССР Масква пачала прызначаць адданых ёй людзей: у студзені 1930 г. эстонец Канстанцін Гей заняў пасаду першага сакратара КП(б)Б, а Пётр Рапапорт узначаліў галоўны карны орган  рэспубліканскі Аддзел дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), які меў права выносіць прыгаворы без суда. Спачатку ў дзяржаўнай здрадзе быў абвінавачаны старшыня ЦВК БССР Аляксандр Чарвякоў, але яму ўдалося адстаяць сябе. Потым прыйшла чарга прэзідэнта Акадэміі навук БССР Усевалада Ігнатоўскага і першага старшыні савета народных камісараў Беларусі Зміцера Жылуновіча. Іх знялі з працы і выключылі з партыі (4 лютага 1931 г. Ігнатоўскі застрэліўся). Апагеем барацьбы з нацыяналдэмакратызмам стаў надуманы судовы працэс над членамі ўяўнай контррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі” (СВБ). У 1931 г. за належнасць да яе пастановай калегіі АДПУ было асуджана 90 работнікаў навукі, мастацтва, савецкапартыйнага апарата. 80 з іх прыгаварылі да высылкі з Беларусі тэрмінам на пяць год, а дзесяць чалавек  да дзесяцігадовага тэрміну ў канцлагерах. Сярод пакараных былі наркам асветы Антон Баліцкі, наркам земляробства Зміцер Прышчэпаў, намеснік дырэктара Дзяржвыдавецтва Пётр Ільючонак, віцэпрэзідэнт Беларускай Акадэміі навук Сцяпан Некрашэвіч, акадэмікі Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Аркадзь Смоліч, Гаўрыла Гарэцкі, яго брат Максім Гарэцкі, гісторык Аляксандр Цвікевіч. Пацярпелі Адам Бабарэка, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, сябры літаратурнага аб’яднання “Узвышша”, да якога не належаў ніводзін ка
    280
    Перы.яд 1921—1939
    муніст. Маладыя паэты не прызналіся ні ў чым. Некаторыя інтэлігенты адказалі на арышты сваіх калег звальненнямі з працы. Сталіністы яшчэ сумняваліся ў сваёй сіле, баяліся супраціўлення. Самагубства Усевалада Ігнатоўскага і спроба самагубства Янкі Купалы (20 лістапада 1930), якога прымушалі выступіць галоўным сведкам абвінавачвання, не дазволілі карнікам арганізаваць паказальны працэс і пашырыць рэпрэсіі. Але ў 1937 г. амаль усе, хто па ім праходзіў, былі асуджаныя паўторна  да вышэйшай меры пакарання, расстрэлу. Адначасова пачаліся рэпрэсіі супраць яўрэйскай і польскай інтэлігенцыі, іудзейскага і каталіцкага духавенства. У 1930 г. была ліквідаваная сетка яўрэйскіх нелегальных рэлігійных вучэльняў. У 19291930 гг. за межы БССР выслалі больш за 1500 польскіх сем’яў. Рэпрэсіі супраць палякаў чаргаваліся з саступкамі. У1932 г. Койданаўскі раён у палітычных мэтах абвясцілі польскім, а праз некалькі месяцаў перайменавалі ў Дзяржынскі  у гонар Фелікса Дзяржынскага. Адчыняліся польскія школы, арганізоўваліся нацыянальныя сельсаветы. Сярод беларусаў прымусова насаджалася польская мова. Потым зноў пачыналіся бальшавіцкія чысткі  і гэты раён выглядаў, як пасля эпідэміі. На апусцелых землях не было каму працаваць. Рэпрэсіямі на пачатку 30х быў ахоплены ўвесь Савецкі Саюз. Так, украінская інтэлігенцыя абвінавачвалася ў стварэнні антысавецкай “Спілкі вызвалення Украіны”.
    Другая хваля. Першая рэпрэсіўная хваля 1930—1931 гг. змянілася другой у 1933—1934 гг. Яе арганізатарам выступаў ужо новы першы сакратар ЦК КП(б)Б інгуш Мікалай Гікала (1932—1937). Гэты раз разглядалася справа таксама ўяўнага “Беларускага нацыянальнага цэнтра”. Былі сфабрыкаваныя палітычныя судовыя справы на вядомых дзеячаў заходнебеларускага нацыянальнавызваленчага руху (Сымон РакМіхайлоўскі, Ігнат Дварчанін, інш.), якіх абвінавачвалі як польскіх шпіёнаў. Вялася барацьба з “засмечваннем” наодэмамі дзяржаўных установаў. Галоўную небяспеку для сябе кампартыя бачыла ў мясцовым нацыяналізме. А пра вялікадзяржаўны шавінізм гаварыць перасталі. Мясцовыя гараджане баяліся вымавіць беларускае слова, каб не быць абвінавачанымі ў нацыяналізме. Рэпрэсіўны аппарат няспынна ўдасканальваўся. 3 канца 1934 г. карным органам дазвалялася прымаць самыя жорсткія меры: катаваць, асуджаць на смерць дванаццацігадовых.
    Абезгалоўліванне нацыі. Тонкі слой адукаванай, незалежнай і нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, якая фармавалася яшчэ да ка
    Балыйавіцкі генацыд
    281
    муністычнай улады і несла пагрозу для дыктатарскага рэжыму, быў вынішчаны або высланы. Пэўны час нацыянальныя дзеячы, адарваныя ад радзімы, захоўвалі беларускія культурныя асяродкі за межамі БССР. У Маскве з 1926 г. працаваў Беларускі цэнтральны рабочы клуб, а ў Ленінградзе  Беларускі дом асветы. Але і гэтыя ўстановы ў 1935— 1936 гг. спынілі сваё існаванне.
    Сталіністы. Адной з найважнейшых функцыяў карнага апарату стаў падбор кадраў. Беларускія камуністыпатрыёты для маскоўскіх кіраўнікоў ужо не падыходзілі. Яны вынішчаліся, а на іх месца прысылаліся паслухмяныя Маскве людзі з усіх куткоў СССР, якіх мала турбавалі інтарэсы беларусаў. Мясцовая адміністрацыя фармавалася з чужынцаў і дэнацыяналізаваных мясцовых люмпенаў. Малапісьменныя людзі раптам узляталі з дапамогай маскоўскіх бальшавікоў на самыя высокія пасады. На пачатку 30х гг. тры чвэрці кіраўнікоў БССР мелі толькі пачатковую чатырохкласную адукацыю. Натуральна, што ў пераважнай большасці такія мясцовыя пралетарскія кадры рабіліся адданымі рабамі сваіх гаспадароў і надзвычай жорсткімі катамі свайго народа. Яны ўсё жыццё былі ўдзячныя партыі, якая адкрыла ім дарогу да панавання.
    26.2.	Усталяванне эканамічнай залежнасці ад цэнтра
    Індустрыялізацыя пабальшавіцку. Таталітарная сістэма кіравання мусіла забяспечыць краіне скачок у эканамічным развіцці. 3 1925 г. камуністычнае кіраўніцтва СССР узяло курс на індустрыялізацьпо, а з канца 20х гадоў праводзіла яе паскоранымі тэмпамі. Патрабаваліся велізарныя капіталаўкладанні. Дзяржава абкладвала сялянаў невыноснымі прамымі і ўскоснымі падаткамі, заніжала цэны на сельскагаспадарчыя тавары і завышала на прамысловыя. У 1932 г. карова ў БССР каштавала 50 руб., а звычайныя боты  62 руб. 31927 г. па ўсёй краіне пачала праводзіцца штогадовая падпіска насельніцтва на ўнутраныя займы індустрыялізацыі  спачатку добраахвотна, а потым прымусова. Карныя органы займаліся зборам валюты шляхам экспарту за мяжу музейных скарбаў, канфіскацыі долараў ЗША, золата царскай чаканкі і іншых каіптоўнасцяў. 3 дзяржаўных музеяў БССР у 1931 г. былі адпраўленыя ў ленінградскую экспартную кантору “Антыкварыят” усе творы заходнееўрапейскіх майстроў і ўсе самыя каштоўныя культавыя прадметы іудзейскай веры. Кіраваў рэквізіцыя
    282
    Перыяд 1921—1939
    мі прадстаўнік “Антыкварыяту” А. Брук. А калі і гэтыя захады не выратоўвалі, на “вялікіх сталінскіх будоўлях” пачала выкарыстоўвацца дармовая праца вязняў. 3 1930 г. Дзяржплан СССР, АДПУ і Наркамат унутраных справаў (НКУС) даводзілі раённаму кіраўніцтву лічбы для абавязковага арышту “ворагаў народа і шкоднікаў”, якія потым як зняволеныя ўзводзілі Магнітку, КамсамольскнаАмуры, Беламорскі канал. За першую пяцігодку (1928/29—1932/33) з БССР планавалася выселіць 300 тыс. вяскоўцаў. Зразумела, што добраахвотна такая колькасць людзей перамясціцца не магла. Эканамічны скачок ажыццяўляўся гвалтоўнымі метадамі, коштам ператварэння людзей у сапраўдных рабоў.
    Прамысловасць Беларусі. 90% насельніцтва БССР займалася ў 1926 г. сельскай гаспадаркай (па СССР  80%). Прамтавараў не хапала. У канцы 20х гадоў у гарадах БССР налічвалася каля 33 тыс. беспрацоўных. Беларуская вёска мела каля 600 тыс. лішніх рук. Індустрыялізацыя была патрэбная. Але яе распачынала прамаскоўская адміністрацыя, не ашчаджаючы ні прыродныя, ні людскія рэсурсаў, без уліку мясцовай спецыфікі і эканамічных інтарэсаў беларускага насельніцтва. У бальшавікоў былі іншыя планы. Падчас XIV з’езда ВКП(б) у 1925 г. Іосіф Сталін заявіў, што індустрыялізацыя Савецкага Саюза патрэбная дзеля перамогі сацыялізму ва ўсім свеце. Сталіністы рыхтаваліся да сусветнай вайны і імкнуліся наладзіць масавую вытворчасць найноўшай зброі. Да пачатку 30х гадоў Масква замацавала за сабой права на ўстанаўленне фактычна ўсіх асноўных планавых паказчыкаў для мясцовай прамысловасці. А за іх невыкананне кіраўнік мог страціць пасаду і нават жыццё. Аднак заданні першай пяцігодкі прамысловасць Беларусі ўсё ж не выканала. Праўда, яны былі нерэальныя. Індустрыя яшчэ не паспела зруйнаваць саматужнарамесную вытворчасць. Яўрэйскія рамеснікі, як і сяляне, зганяліся ў кааператывы. Прыватнае прадпрымальніцтва забаранялася. У другой пяцігодцы (1933—1937) экстэнсіўныя метады вычарпалі сябе. He хапала электраэнергіі. 3 дапамогай непісьменных, толькі што адарваных ад зямлі сялянаў можна было будаваць заводскія карпусы, але не наладжваць у іх вытворчасць. Нізкая кваліфікацыя рабочых стрымлівала асвойванне прамысловых магутнасцяў. Аварыі і прастоі новай тэхнікі былі звычайнай з’явай. Матэрыяльныя стымулы працы не існавалі. На прадпрыемствах паўсюль віселі заклікі, хадзілі наглядчыкі. Правалы ў прамысловасці спісваліся на “дыверсантаў імперыялізму” і “шкоднікаў”, якіх выкрывалі і судзілі. I ўсё ж