• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Ахвяры Курапатаў. 3 калекцыі Алега Іова.
    ял, яе прадпрымальніцкую праслойку. Воля ўсходніх беларусаў да самастойнага, незалежнага жыцця была надламаная. I ўсё ж вынішчыць беларускі нацыянальны дух сталіністам было не пад сілу. Нацыяналізм у Беларусі выстаяў. Нацыю ўратавала тое, што камуні
    Бальшавіцкі генацыд
    297
    сты не паспелі ажыццявіць усе свае злачынствы над заходнімі беларусамі, якія да верасня 1939 г. жылі пад Полыпчай.
    Адна з прычынаў самазахавання таталітарызму. У БССР усталявалася жорсткая форма савецкага таталітарызму. Залежнасць рэспублікі ад цэнтра была проста васальная. Гэта абумоўлівалася падатлівасцю беларускага насельніцтва да русіфікацыі і імкненнем Масквы ўсталяваць татальны кантроль за рэспублікай, якая займала важнае стратэгічнае становішча на заходніх межах савецкай дзяржавы. Рабілася ўсё, каб амаль 100% выбаршчыкаў аддавалі свае галасы за савецкую ўладу. Бальшавіцкі рэжым немагчыма было цярпець. Ен немінуча мусіў мець ворагаў, людзі гуртаваліся ў нацыянальнавызваленчыя арганізацыі і партыі. Але камуністычнае кіраўніцтва ў цэнтры геніяльна апярэджвала намеры праціўнікаў. Найчасцей яны да арышту не паспявалі праявіць сябе. Тэрор скіроўваўся супраць патэнцыйных барацьбітоў з таталітарным рэжымам, які гэтым ратаваў сябе. Але незадавальненне выклікала тады не сацыялістычная ідэя. Жыхары БССР марылі пра гуманную савецкую ўладу, пра гуманны сацыялізм без дыктату Масквы.
    * * ★
    Такім чынам, у 1921—1939 гг. на долю жыхароў Беларусі выпалі цяжкія выпрабаванні. Раз’яднанасць беларускіх земляў паміж Расіяй і Польшчай, рассечанасць беларускай нацыі, здавалася б, непазбежна набліжалі яе да скону. Але насуперак фармальнай логіцы менавіта гэты перыяд адзначаны найвышэйшым ўздымам беларускага нацыяналізму. Толькі пасля таго, як народ быў рассечаны напалам, ён нарэшце ўсвядоміў сваю суцэльнасць. Нямала паспрыяла гэтаму і бальшавіцкая прапаганда: палітыка беларусізацыі ў БССР, а таксама палітыка падрыхтоўкі ўрада СССР да вайны з Польшчай. Савецкая прапаганда даводзіла жыхарам Беларусі, што іх братам, якія гібеюць пад прыгнётам Польшчы, патрэбная падтрымка. Савецкае кіраўніцтва засылала ў Заходнюю Беларусь дыверсантаў, якія ўзнімалі там людзей на барацьбу за ўз’яднанне з братамібеларусамі ў БССР, дзе жыццё, паводле іх запэўненняў, было і шчаслівае, і прывольнае.
    VIL ПЕРЫЯД ДРУГОН СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ I НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТРАГЕДЫІ.
    1939—1945
    27.	ЦАНА ЗАДЗІНОЧАННЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ.
    ВЕРАСЕНЬ 1939  ЧЭРВЕНЬ 1941
    Уначы з 16 на 17 верасня 1939 г. войскі Беларускага фронту, у які была ператвораная Беларуская асобая ваенная акруга, уступілі на тэрыторыю Польскай дзяржавы. Уступілі, каб вызваліць беларусаў і ўкраінцаў... Прынамсі, такую версію падтрымлівалі камуністы на працягу ўсяго астатняга перыяду іх панавання.
    27.1.	Другая савецкапольская вайна
    Напярэдадні. Чырвоная Армія была сцягнутая да польскай мяжы за тыдзень да наступлення. 17 верасня савецкае радыё абвясціла пра неабходнасць ратаваць беларусаў і ўкраінцаў ад захопу фашысцкай Германіяй. Ніхто тады не ведаў. апроч бальшавіцкага камандавання, што ваенныя дзеянні супраць Полынчы якраз і праводзіліся ў адпаведнасці з савецкагёрманскім дагаворам аб ненападзенні (пакт МолатаваРыбентропа) ад 23 жніўня 1939 г. і прыкладзеным да яго сакрэтным дадатковым пратаколам. У ім Польская дзяржава дзялілася на сферы ўплыву Германіі і СССР. Мяжа павінна была прайсці прыкладна па лініі рэк Пліса, Нараў, Буг, Вісла і Сан, гэта значыць, праз Варшаву. Літва разам з Вільняй пакідалася гітлераўцам.
    Падпальшчыкі сусветнай вайны. Першы на Польшчу 1 верасня 1939 г. напаў Адольф Гітлер. Польская армія ўпарта супраціўлялася ворагу. Англія і Францыя аб’явілі Германіі вайну, але нічым не дапамаглі Польшчы. У той час, калі палякі абаранялі Варшаву, на Польскую дзяржаву напаў Іосіф Сталін. Так пачалася другая сусветная вайна. Гітлер і Сталін выступалі ў ёй напачатку хаўруснікамі. Планаваўся адначасовы напад на Польшчу, але Чырвоная Армія ўвяз
    Цана задзіночанна беларускіх земляў
    299
    ла ў ваенны канфлікт з Японіяй. Дый Сталін марудзіў, каб усю віну за напад на Польшчу перакласці на Гітлера.
    Ваенныя дзеянні “саюзнікаў” супраць Польшчы. 28 верасня 1939 г. нацысты захапілі Варшаву. Сярод пяці тысячаў забітых і 16 тыс. параненых абаронцаў польскай сталіцы былі беларусы. Больш за 576 тыс. польскіх вайскоўцаў трапілі ў нямецкі палон. Сярод палонных таксама знаходзіліся беларусы. Нямецкія самалёты бамбавалі вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Заходняй Беларусі, уварваліся ў Брэст. Для навядзення германскіх самалётаў савецкі ўрад дазволіў выкарыстоўваць радыёстанцыю ў Мінску. Таму БССР была ўцягнутая ў другую сусветную вайну не ў 1941 г., а ў 1939 г., прычым у саюзе з нацысцкай Германіяй. На ўсходзе польскія войскі атрымалі загад пазбягаць сутычак з чырвонаармейцамі. Але польскія патрыёты ладзілі супраціўленне па ўласнай ініцыятыве. Буйныя бітвы адбыліся ў раёне Вільні, Гародні (2021 верасня), Ашмянаў, Львова. Упартае супраціўленне Чырвоная Армія сустрэла на Палессі  у раёне Кобрына і Пінска. Некалькі вайсковых дывізіяў і маракі Пінскай флатыліі пад камандаваннем генерала Клееберга вырашылі не ісці ў палон да камуністаў, а прабівацца на дапамогу абаронцам Варшавы. Польскія войскі мужна абаранялі і Брэсцкую крэпасць, здабыць якую нацыстам дапамагла савецкая артылерыя. На працягу дзесяці дзён Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна апынуліся пад бальшавіцкай уладай. Войскі вермахта, зламаўшы гераічнае супраціўленне палякаў, яшчэ да прыходу Чырвонай Арміі захапілі польскія землі на ўсход ад Варшавы, якія па дамоўленасці былі ў савецкай сферы ўплыву. Але сталіністы з гэтым змірыліся. Акупацыя цэнтральнай Польшчы не дазваляла б савецкую захопніцкую акцыю маскіраваць пад “вызваленчы паход”. Гэтая акцыя дала б падставу саюзнікам Полыпчы  Англіі і Францыі  абвясціць вайну абодвум агрэсарам: Германіі і СССР. Але, адмовіўшыся ад цэнтральнай Польшчы з Люблінам, Модлінам, правабярэжнайчасткай Варшаўскага ваяводства на карысць гітлераўцаў, Масква запатрабавала ўзамен Літву. Паразуменне было дасягнутае, і абодва бакі 28 верасня 1939 г. падпісалі новы дадатковы сакрэтны пратакол да дагавору аб сяброўстве і дзяржаўных межах, які ўдакладняў сферы ўплыву Германіі і СССР. Немцы павінны былі пакінуць захопленыя імі Брэст і Брэсцкую крэпасць. Перад адводам сваіх войскаў з горада нямецкі генерал Гейнц Гудэрыян прапанаваў чырвонаму камандаванню правесці сумесны парад савецкіх і нямецкіх войскаў. I ён адбыўся 23 верасня 1939 г. на цэнтральнай плошчы Брэста. У вай
    300
    Перыяд 1939—1945
    не з Полыпчай было забіта і паранена 2599 чырвонаармейцаў. Сярод ахвяраў былі і беларусы. Што да стратаў польскага боку, то ў баявых дзеяннях яны былі невялікія. Але каля 240 тыс. польскіх вайскоўцаў трапілі ў савецкі палон. I сярод іх, зноў жа, былі беларусы.
    Катынскі расстрэл. Трагічны лёс напаткаў амаль 22 тыс. палонных польскага войска. Яны былі расстраляныя па загадзе крамлёўскага кіраўніцтва на чале з Іосіфам Сталіным у красавіку 1940 г. У Катынскім лесе пад Смаленскам загінуў 4421 чалавек, у Заходняй Беларусі і Украіне  7305 чалавек, іншыя паклалі галовы ў розных месцах савецкай Расіі (Казельск, Старабельск, Асташкава). Сярод ахвяраў было нямала ўраджэнцаў Заходняй Беларусі. Толькі ў 1990 г. Масква прызналася ў злачынстве і выдала Польшчы спісы расстраляных. Стаўленне Іосіфа Сталіна да ваеннапалонных змянілася, калі Адольф Гітлер напаў на Савецкі Саюз. Тады яны спатрэбіліся для барацьбы з фашысцкай Германіяй. У адпаведнасці з польскасавецкім пагадненнем, падпісаным 14 жніўня 1941 г., на тэрыторыі СССР фармавалася польская армія пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса, які да таго сядзеў у Лубянскай турме, у Маскве. Прыкладна 10% яе асабовага складу прыпадала на беларусаў, якія ішлі пад польскія штандары, каб вырвацца з лагераў. Многія з іх потым так і засталіся на ўсё жыццё палякамі.
    Развітанне з палякамі. Мала хто думаў, што польскае войска так лёгка саступіць Беларусь маскоўскім камуністам. Усе памяталі падзеі 1920 года. Беларускае насельніцтва, безумоўна, радавалася, што польскія прыгнятальнікі разбегліся. Нападзенні беларускага і яўрэйскага насельніцтва на цывільных палякаў камандзірамі Чырвонай Арміі не асуджаліся, але такія інцыдэнты здараліся рэдка. Часцей беларускія хаты рабіліся для палякаў часоваю схованкай.
    Як заходнія беларусы сустракалі сваіх вызваленцаў. Шмат хто з беларусаў верыў, што настаў час далучэння да вольнай і незалежнай Беларусі. У ваколіцах Ліды, Астрыны, Азёраў, Лунны, Зэльвы, Іванава беларускае і яўрэйскае насельніцтва нават падтрымала Чырвоную Армію зброяй. Такія выступленні звычайна загадзя рыхтаваліся мясцовымі камуністамі. Скідальскім актывістам разам з уцекачамі з польскага войска ўдалося захапіць горад да прыходу чырвонаармейцаў і абвясціць там савецкую ўладу. Але неўзабаве ў Скідаль увайшоў польскі полк, які адступаў зпад Вільні на Гародню, і камуністаў разагнаў. Загінула 56 чалавек. Тым не менш, масавых усенародных паўстанняў не было, як пра тое пісалі бальшавікі. Большасць насель
    Цана задзіночанна беларускіх земляў 301 ніцтва выявіла абыякавасць і нерашучасць, чакала далейшага развіцця падзеяў. Былі выпадкі, калі чырвонаармейцаў сустракалі хлебам і соллю, кветкамі, выстаўляліся трыумфальныя брамы. Галоўнымі ініцыятарамі радаснага вітання па стандартным сцэнары выступалі былыя члены КПЗБ. Іх тады налічвалася больш за сем тысячаў. Чырвонаармейцаў падтрымлівалі найбяднейшыя слаі заходнебеларускага грамадства, якія савецкаю ўладу ўспрымалі як сваю. Ужо падчас ваенных дзеянняў спантанна ўзнікалі рэвалюцыйныя сялянскія камітэты (рэўкамы), а, у адпаведнасці з загадамі камандзіра войскаў Беларускага фронту Міхаіла Кавалёва, у павятовых і валасных цэнтрах ствараліся часовыя ўправы, арганізоўваліся народная міліцыя і рабочая гвардыя. He чакаючы афіцыйнага дазволу, яны дзялілі зямлю і маёмасць памешчыкаў паміж сялянамі, пераймалі кіраўніцтва прадпрыемствамі. Тады і сярод інтэлектуалаў не было яшчэ належнага ўсведамлення савецкай небяспекі. Асобы, дасведчаныя ў сталінскіх метадах кіравання, разглядалі прыход Чырвонай Арміі як меншае зло ў параўнанні з нацысцкай акупацьіяй. Некаторыя лічылі савецкую прысутнасць часовай і спадзяваліся, што ў выніку нямецкасавецкай вайны Германія дапаможа ў будаўніцтве беларускай дзяржаўнасці.