• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    288
    Перыяд 1921—1939
    рускіх сялянаў. Але і на шостым годзе калектывізацыі супраціўленне савецкім уладам не заціхала. У Чавускім раёне дзейнічалі партызанскія атрады, якія руйнавалі калгасы, а грамадскую маёмасць дзялілі паміж аднаасобнікамі. У 1937 г. у лесе, на дрэвах, ля вёскі Панькоўская Буда Касцюковіцкага раёна з’явіліся рукапісаныя лістоўкі з заклікам: “Бі прыгнятальнікаў сялянства  бальшавікоў!”. Фактычна з пачаткам калектывізацыі беларускае сялянства знаходзілася ў стане яўнай і затоенай барацьбы з бальшавіцкімі ўладамі.
    Барацьба з хутаранаміаднаасобнікамі. У канцы 1937 г. у БССР было калектывізавана 87% сялянскіх гаспадарак, нашмат менш, чым у цэлым па СССР. Тады, каб прымусіць аднаасобнікаў уступіць у калгас, у 1937—1939 гг. раскулачванне дапоўнілася ліквідацыяй хутароў. Большасць сялянаў адмаўлялася перасяляцца ў вёскі. He дапамагалі ні ўгаворы, ні льготы, ні крэдыты на новае будаўніцтва. Калі аднаасобнік не згаджаўся пераязжаць, гэта рабілася прымусова. Пабудовы на хутарах знішчаліся, каб не было куды вяртацца. За 1937—1940 гг. каля 200 тыс. сялянскіх гаспадарак было перацягнута на цэнтральныя сядзібы. Дагледжаныя хутарскія землі заставаліся без гаспадароў, зарасталі пустазеллем. На новым месцы толькі палова хутаранаў атрымлівала жыллё, астатнія да паўгода туляліся без даху над галавой. Значнай частцы сялянаў наносілася вялізарная маральная траўма. Яны трацілі сваю “малую Радзіму”. Карчаваліся хутары і тым самым падрываліся карані беларускай народнай культуры, беларускай нацыі. Перасяленні не прымусілі большасць хутаранаўаднаасобнікаў уступіць у калгасы. He маючы магчымасці ўтрымаць хутар, многія сем’і збіралі свой скарб і ўцякалі ў невядомым кірунку.
    Замацаванне калгаснага прыгону. Хутаране не скараліся, але рэпрэсіі ўсё ж прымусілі пайсці ў калгасы асноўную масу аднаасобнікаў. Да канца другой пяцігодкі (1937) у іх руках заставалася толькі каля 5% пасяўных плошчаў рэспублікі. Пасля прыліву аднаасобнікаў калектыўныя гаспадаркі адразу пачалі задыхацца ад лішку рабочай сілы. Тады сялянаў у “цялятніках” па загадзя вызначаным плане пачалі вывозіць на сталінскія новабудоўлі і малазаселеныя землі, у тым ліку ў спустошаную голадам 1933 г. Адэскую вобласць. У1938—1940 гт. штогод вывозілася больш за 130 тыс. чалавек. Некаторая частка з вывезеных вярталася на радзіму жабракамі і ўяўляла сабой добрую знаходку для калгасаў, якія трымаліся на дармавой фізічнай працы сялянаў. Нават у 1938 г. калгаснікі пераважна ўручную аралі (на 79%),
    Бальшавіцкі генацыд
    289
    сеялі (на 85%), збіралі збожжа (на 98%), малацілі (на 55%). Каб узмацніць эканамічную залежнасць вяскоўцаў ад дзяржавы, у 1939 г. праводзіўся абмер прысядзібных участкаў калгаснікаў і аднаасобнікаў. “Лішкі” абразаліся. Па меры набліжэння вайны бальшавікі націскалі на падатковы прэс. У маі 1941 г. выйшаў загад аб абавязковых здачах дзяржаве кожным сялянскім дваром малака, мяса, бульбы, воўны, сена і гародніны. Самі калгасы з прадуктанарыхтоўкамі не спраўляліся.
    Палітычны тэрор. He абмінуў вёску і палітычны тэрор. Сяляне польскай, латышскай, літоўскай і нямецкай нацыянальнасцяў абвінавачваліся ў шпіянажы. За асуджэнне лініі партыі на калектывізацыю калгаснікаў і вясковую інтэлігенцыю судзілі і высылалі следам за “кулакамі”. “Контррэвалюцыйныя арганізацыі” фабрыкаваліся і спецыяльна, каб падтрымліваць у калгаснікаў “працоўную дысцьшліну”, а ўсе правалы калгаснага гаспадарання спісваць на “ворагаў народа”. У другой палове 30х гадоў органы НКУС правялі маштабную аперацыю па ачышчэнні 500метровай памежнай паласы ад кулацкіх і антысавецкіх элементаў у Беларусі, Украіне і Ленінградскай вобласці. Дзесяткі тысячаў беларускіх сялянаў перасяляліся ў глыбіню савецкай Расіі. Іх месца займалі добранадзейныя, якіх мясцовае насельніцтва называла “валацугамі” і “лайдакамі”.
    Калектывізацыя  трагедыя беларускага народа. У выніку калектывізацыі адбылася беспрэцэдэнтная па сваіх выніках дэфармацыя сацыяльнай і эканамічнай структуры беларускай вёскі. Знік цэлы пласт найбольш гаспадарлівых і таленавітых земляробаў. Каго вынішчылі, каго саслалі. За 30я гады беларуская вёска страціла каля мільёна сваіх жыхароў. А большасць ацалелых працавітых сялянаў паступова разбэсціліся калгаснай сістэмай безадказнасці за вынікі калектыўнага гаспадарання. Калектывізацыяй бальшавікі нанеслі смяротны ўдар па беларускай пераважна сялянскай нацыі. Пачала ўсталёўвацца нявольніцкая псіхалогія калгасніка: безыніцыятыўнасць, чаканне загадаў начальства, абыякавасць да грамадскага жыцця, схільнасць да ўжывання гарэлкі.
    26.4.	“Культурная рэвалюцыя”
    Бальшавіцкая сістэма адукацыі. У 30х гадах уся сістэма адукацыі наскрозь ідэалагізавалася. 31929/30 навучальнага года ў БССР уводзілася ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей ва ўзросце ад
    290
    Перыяд 1921—1939
    8 да 11 гадоў. У 1934 г. па ўсім СССР стваралася адзіная структура агульнаадукацыйных школаў: пачатковыя (IIV класы), няпоўныя сярэднія (IVII класы), сярэднія (ІХ класы). Арганізоўвалася сістэма прафесійных школаў. Ал* вонкава прывабныя новаўвядзенні не забяспечваліся матэрыяльна. He хапала школьных будынкаў, пісьмовых прыладаў, а таксама падручнікаў па гуманітарных дысцыплінах, бо наодэмаўскія былі забароненыя. Настаўнікам па тры месяцы не выплочвалі заробак, а некаторыя з іх не маглі хадзіць на заняткі, бо не мелі абутку. Матэрыяльныя цяжкасці адчуваліся ў школах на працягу ўсіх 30х гадоў. Усеагульнае абавязковае навучанне ў пачатковай школе мела фармальны характар. Так, сярод прызыўнікоў Добрушскага раёна ў 1938 г. было выяўлена больш за 22% малапісьмеыных. У 30я гады былі створаныя настаўніцкія інстытуты ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Рагачове і сетка педагагічных тэхнікумаў. Некалькі спецыялізаваных навучальных інстытутаў адчынілася ў Мінску: медыцынскі (1931), народнай гаспадаркі і політэхнічны (1932). Усе яны знаходзіліся пад пільным наглядам органаў НКУС. Навучанне ў ВНУ, тэхнікумах, а таксама ў VIIIX класах сярэдняй школы з 1 верасня 1940 г. было платнае. У 1932 г. з 6984 школаў 6269 былі беларускія. Але іх настаўнікі з 1936 г. праходзілі жорсткую атэстацыю на адданасць камуністычнаму рэжыму. Ненадзейных звальнялі або арыштоўвалі, на астатніх заводзілі справы, каб увесь час трымаць пад страхам. У 1938 г. кампраметуючы матэрыял меўся на 49 з 83 выкладчыкаў Мінскага педінстытута і на 266 з 1057 настаўнікаў мінскіх школаў. Найбольш пацярпелі ад рэпрэсіяў дарэвалюцыйныя кадры. Але выпускі савецкіх інстытутаў яшчэ не задавальнялі попыту. Таму вышэйшую адукацыю мелі каля 7% настаўнікаў БССР. А прызначаная ў 1938 г. народным камісарам асветы Еўдакія Уралава паспела набыць толькі пачатковую. Арышты наодэмаў прывялі да таго, што беларускую мову і літаратуру не было каму выкладаць. Дзяцей прымушалі вывучаць не творы пісьменнікаў, а іх палітычныя памылкі.
    Русіфікацыя. Палітыка зліцця моваў і культураў шматлікіх народаў СССР пачалася пасля XVI з’езда партыі (1930). Ужо ў плане выданняў на 1935 г. наклад падручнікаў на рускай мове вызначаўся ў 230 тыс., а на беларускай мове  у 119,5 тыс. экзэмпляраў. Беларусізацыя, калі і падтрымлівалася, дык толькі на словах, дзеля барацьбы з польскім уплывам. Польскія і яўрэйскія школы ператвараліся ў беларускія, бо апошнія лягчэй русіфікаваліся. Толькі за карыстанне роднай мовай беларусаў аб’яўлялі напдэмамі і садзілі ў турмы. Неза
    Бальшавіцкі генацыд
    291
    цікаўленасць у вывучэнні беларускай мовы ўзмацнялася і тым, што да канца 30х гадоў усе 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы і амаль усе 95 тэхнікумаў БССР перайшлі на рускамоўнае выкладанне. У 1933 г. камуністычнае кіраўніцтва Беларусі выдала дэкрэт аб рэформе беларускай мовы. Змены і спрашчэнні праводзіліся не дзеля ўдасканалення правапісу, пашырэння ўплыву і аўтарытэту беларускай мовы, а дзеля максімальнага яе набліжэння да рускай. Такая штучна створаная блізкасць стала потым дзейснай зброяй у русіфікацыі беларусаў. 3 восені 1938 г. руская мова была ўведзеная з першага класа. На пачатку 40х гадоў у большасці гарадскіх школаў беларуская мова ўжывалася толькі ў IIV класах. Вынішчаліся статуі, статуэткі, карціны Францішка Скарыны і Кастуся Каліноўскага. Усё, што нагадвала беларускае, знікала са стэндаў Дзяржаўнага музея БССР. Усе формы тэрытарыяльнай і культурнай аўтаноміі нацыянальных меншасцяў былі ліквідаваныя. У Мінску быў зруйнаваны вядомы на ўвесь Савецкі Саюз асяродак культуры на ідыш. Яўрэйская мова таксама працярпела рэфармаванне, у выніку чаго страчвала нацыянальны каларыт.
    “Арышты” кніг. Пра тое, што Гітлер і яго памагатыя знішчалі кнігі, ведаюць многія. Але тое самае рабілася Сталіным і яго адміністрацыяй у нашым краі. Бібліятэкам даводзіўся кантрольны спіс выданняў, якія падлягалі тэрміноваму знішчэнню. У спісе 1935 г. значылася 1778 назваў кніг. Такія спісы складаліся штогод, a то і некалькі разоў на год аж да апошніх дзён камуністычнага панавання. 3 ліпеня 1933 г. забароненая літаратура перадавалася ў спецыяльныя сховішчы, доступ да якіх мелі тады толькі партыйныя функцыянеры. Спачатку арыштоўвалі прадстаўнікоў беларускай эліты, а потым іх кнігі.
    Руйнаванне акадэмічнай навукі. Акадэмія навук Беларусі ў 30я гады практычна была разгромленая. Спецыяльныя брыгады старанна вышуквалі ў навуковых працах і выступленнях навукоўцаў праявы напдэмаўшчыны. Ад рэпрэсіяў пацярпелі 26 акадэмікаў і шэсць членаўкарэспандэнтаў. У 1938 г. засталося ўсяго шэсць аспірантаў са 139, якія меліся ў 1934 г. У 1937 г. была спыненая падрыхтоўка да друку 10томнай Беларускай энцыклапедыі, якая папулярызавала, як тады казалі, “ворагаў народа”. У выдавецкіх планах інстытутаў гісторыі і літаратуры на 1932—1937 гг. значыліся 200 кніг, а свет пабачылі толькі 29, дый тое 23 з іх потым трапілі пад забарону. Інстытуты філасофіі і эканомікі ў 1938 г. увогуле закрылі. Гуманітарныя навукі цалкам падпарадкоўваліся бальшавіцкай імперскай ідэі.
    292
    Перыяд 1921—1939
    Толькі Акадэмія навук БССР страціла больш за сто вучоных; у тым ліку сусветна вядомага геафізіка Мікалая Бліадуху. Вынішчыўшы беларускіх навукоўцаў, ЦК КП(б)Б у 1933 г. ставіла пытанне аб прысылцы ім наўзамен выхадцаў з Расіі.